Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

Часам да іх прыходзіла Ганна, сядзела ля іхніх ног і пачынала суцяшаць Андрэя, заўсёды неяк так, што пасяляла ў іх веру.

Андрэй кожны дзень хадзіў на спатканне. З Яшам яны пасябравалі, зменныя медсёстры ставіліся да Андрэя з Ірынай добра: старэйшыя — як да дзяцей, маладзейшыя — як да брата і сястры.

Нават Глінскі неяк мякчэў, гледзячы ў вочы Ірыны і сустракаючы неспакойны, заўсёды заклапочаны позірк Андрэя, накіраваны на яе, чуючы яго вечныя пытанні, ці не баліць, ці не трэба пакласці вышэй падушак,

ці не трэба вады.

— Я магу і сама. Я ніколі так добра сябе не адчувала. Пяць дзён не чую сэрца.

— А вы згаджайцеся, — буркнуў Глінскі. — Што з таго, што можаце? Хіба справа ў падушцы? Гэта прыемна яму, карысна вам. Ён на сёмым небе, калі можа зрабіць такое… Ганяйце, ганяйце яго — мацней кахаць будзе.

— Я вам так удзячна. I яму. Мне ўжо няма чаго жадаць… Вы ж ведаеце, як у нас усё адбылося?

— Ведаю. Мне гэты ваш латыш усё расказаў з таемным спадзяваннем, што я буду праяўляць максімум увагі… Скажу вам, што вы былі дрэннай маленькай жанчынай, якой не падушкі б папраўляць, а добра нашлёпаць.

— Прафесар, — з папрокам сказаў Андрэй.

— Нічога, — сказала яна, — прафесар гэта не ад злосці.

— Бачыце вы яго, — сказаў прафесар. — А зрэшты, хто ведае, як бы яно было, каб вы яго не мучылі?..

Узрушаны дабрынёй гэтага чалавека, дабрынёю ўсіх вакол, Андрэй заказаў па кошыку белых руж, вялізнаму, як клумба, і даслаў іх усім, хто лячыў Ірыну.

Сустрэўшы Акдрэя на наступны дзень, Глінскі ўзяў яго за вуха, як Напалеон маршала.

— Хабары, — з лютым гумарком буркнуў ён. — Хабарчыкі. А вы ведаеце, што хабарадаўца адказвае як і той, хто бярэ?

Засаромлены Андрэй пайшоў у палату Ірыны і ўбачыў, што адзін з яе куткоў завешаны прасціной, а за ім стаіць глыбокае мяккае крэсла.

— У чым справа? — спытаў ён у маладзенькай медсястры.

— Дзякуй за кветкі, Андруша… А гэта загадаў учора паставіць «стары». Сказаў, што вы можаце часам заставацца і сядзець колькі хочаце. Заставацца і на начныя дзяжурствы… I пасля аперацыі дазволіў дзяжурыць. Бо медсёстрам цяжка, яны не могуць увесь час быць поруч. А вы спраўляецеся не горш за кожную з нас. Нават больш уважліва.

— Што вы, Сашанька? Вы ўжо такая ўважлiвая.

Сашанька ўздыхнула:

— Прыемна бачыць такое. Нават трошкі зайздросна.

— Не трэба зайздрасцi, — сказала Iрына. — У яго жахлiвы характар. Ён эгаiст, iндывiдуалiст, абстрактны гуманiст, жонкалюб i спакусiцель чужых жонак…

— Ох, — сказала Сашанька.

– Ірына, — узмаліўся Андрэй. — Вы не верце ёй, Сашанька. Яна сама… У яе кіпцікі — ого!

— Ну вось, — усміхалася Ірына. — Не паспелі стаць поруч, як адразу папрокі.

Сашанька марудзіла ля дзвярэй.

— Толькі… дарэмна вы, Андруша, даслалі кветкі шэфу. З'явіўся сёння злосны. "Я, — грукоча, — яму дабро, а ён мне… Прэч гэтае крэсла. Каб следу не было".

Андрэй

збялеў і ў адчаі пабег расшукваць Глінскага. Знайшоў яго ў кабінеце. Хірург паглядзеў на яго аблічча і памякчэў:

— Добра, добра, — сказаў ён, — усё застанецца. Гэта я так… Вы не думайце, Андруша, мне таксама прыемна… Шкадую, што напалохаў вас… Я ж таксама люблю кветкі. Асабліва ружы. I дзе вы іх здабылі? Масква недаравальна бедная на аранжарэі.

— З Рыгi знаёмы лётчык прывёз, — сказаў Андрэй. — Самалёт, пэўна, пахнуў, як кветнiк.

Прафесар аглядзеў Андрэя:

— Вар'ят. Жонка за вас возьмецца. Быць вам рабом да схiлу дзён. I не адчуваць рабства.

Устаў:

— Я зрабіў гэта вось чаму… У Ірыны адразу падае настрой, калі вас няма… I рэзка паляпшаеца стан, калі вы поруч… Веру, што гэта дарэмнае папярэджанне, але ніколі не ўздумайце падмануць яе. У будучым. Вы з боем здабылі сабе сапраўднае, рэдкае, якое мала ў каго ёсць… А пакуль ёй патрэбен запал бадзёрасці і шалёнага жадання выжыць. Таму я і паставіў крэсла.

Буркнуў, гледзячы ў акно:

— Я ведаю — глупстваў не будзе. Але вы проста часцей дакранайцеся да яе, дапамагайце, як рабілі дагэтуль, расказвайце вясёлыя і цікавыя гісторыі, гаварыце аб будучым… Гэта асабліва пасля аперацыі… Тады вы будзеце гаварыць, бо ёй будзе цяжка.

Пацёр лоб.

— Так, што яшчэ? Ага… Часцей… цалуйце яе. Абавязкова часцей цалуйце. Гэта суцяшае. Паверце, нішто так не суцяшае жанчын, як пацалункі… Я нават схільны думаць, што яны часам могуць дапамагчы больш, чым медыцына… Вось.

Адвярнуўся.

– Ідзіце да яе… Ідзіце.

…Калі яны сядзелі ў палаце, туды ўварваўся шумны, як бразготка, Яша.

— Дзякуй за кветкі, - сказаў ён. — Ты нязмерна падвысіў маю думку аб сабе. З гэтага кошыка атрымаецца шэсць букетаў, і я маральна заб'ю шасцярых сваіх супернікаў. Сёння ж увечары… Я прадстаўнік "чацвёртага пакалення". Мне непрыстойна мець менш шасці дзяўчат.

Ірына ўсміхнулася:

— Які вы смешны, Яша. Нікога ў вас няма.

— Як гэта нікога? — абурыўся "нашчадак пугачоўцаў". — Я абражаны, я зараз пералічу. Валя. Саша…

— Вось, — сказала яна. — Саша, Саша i яшчэ раз Саша. Гэтая самая. А Валя гэта i не дзяўчына зусiм, а ваш друг, Валька Юркоў, таксама ардынатар.

Яша густа пачырванеў.

— Вы не саромейцеся чысціні, Яша, — сказала яна. — Што гэта за погляды, калі даводзіцца саромецца чысціні? Гэта — самае дарагое, што ў вас ёсць.

Ардынатар сядзеў, апусціўшы галаву.

— Вы кажаце праўду, — сказаў нарэшце ён. — Хаця я нікому дагэтуль не прызнаўся б у гэтым.

— Вось, — сказала яна, — бітнікі ці традыцыяналісты, а ўсе мы звычайныя людзі з берагоў Урала ці Дняпра. Харошыя людзі. Вельмі. Браты. I браты ўсіх людзей з берагоў Сены ці Меконга.

Поделиться:
Популярные книги

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Целительница моей души

Чекменёва Оксана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Целительница моей души

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7