Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

Ен тлумачыў яшчэ, гэтак жа не надта дакладна падбіраючы словы, а Корзун тупа думаў: няўжо ён памыліўся з Абабуркам? Ён заўважыў, як раптам змоўк, здзіўлена паглядаючы на яго, эксперт, як уздыхнуў Пратасеня. Разумеў, што трэба гаварыць, даказваць, аспрэчваць, але ў галаве было пуста.

XVI

За акном увачавідкі сінела зусім нядаўна яшчэ такое светлае неба. Толькі на захадзе была затрымалася вузенькая палоска барвіны, аднак і яна неяк у адначассе згасла. У пакоі стала цёмна, няўтульна. Але Корзун паленаваўся ўставаць і ісці да дзвярэй, дзе быў уключальнік. Ён сядзеў і слухаў, як за сцяной Святлана дыктавала машыністцы ці то нарыс, ці то артыкул. Чытала яна манатонна, не адцяняючы

голасам асобныя словы або фразы, быццам гаворка была аб бяздушных лічбах, а не людзях. А можа, так і трэба дыктаваць — суха, без эмоцый, каб машыністка не захапілася зместам і не прапусціла што-небудзь? Ён слухаў і хацеў, каб гэта — і цёмны пакой, і роўны голас за сцяной — працягвалася доўга, бясконца. Сёння яму, як ніколі раней, патрэбна была адзінота. Ён і ад пракурора пайшоў адразу, следам за экспертам. Пратасеня не затрымліваў, не суцяшаў. Кіўнуў на развітанне, і ўсё. А потым, відаць, пазваніў Святлане. Бо чаго інакш яна раптам завітала б у гасцініцу сярод дня? Сцягнула Корзуна з ложка і прывяла ў рэдакцыю, загадаўшы пасядзець, пакуль вызваліцца. Быццам ён у роспачы, у адчаі і наогул згубіў галаву і яго нельга пакідаць без догляду. А яму падумаць трэба, ён з тых, хто доўга ідзе да вываду, але ўжо затое цвёрда стаіць на сваім. Гэта не натурлівасць, гэта — вера ў сябе. Бо калі ты, як флюгер, калі хапаешся за кожны факт і факцік, лёгка адкідваючы папярэдняе, памылка будзе ўвесь час хадзіць з табой побач…

Вярнулася Святлана, уключыла электрычнасць, бадзёра сказала:

— Чаго хаваешся ў цемры?

— Я не хворы, Света, — усміхнуўся Корзун, — я толькі злы.

— Спадзяюся, не на мяне? — яна кінула хуткі, востры позірк на Корзуна і пачала раскладваць аддрукаваныя лісты. — От і добра. Пакуль я вычытаю, пагартай падшыўку. Супакойвае, па сабе ведаю.

Корзун хацеў быў адказаць — уедліва, здзекліва, але засаромеўся: хіба Святлана вінавата, што ў яго нелады ў рабоце? Калі і вінаваты хто, дык толькі ён сам. Не адказаўшы, узяў падшыўку і пачаў чытаць. Здаецца, маленькая газета раёнка і выходзіць на тыдзень усяго тры разы, а калі робяць яе людзі таленавітыя, зацікаўленыя, то і ў кароценькіх матэрыялах можна ўбачыць, як і чым жыве раён. І Корзун непрыкметна захапіўся. Спачатку прачытаў некалькі выступленняў Якушавай. Усё-такі была яна разумная дзяўчына, умела мысліць — не проста пісала аб падзеях, а як бы ўзнімалася над імі, абагульняла асобныя факты, гутарыла з чытачом. Корзун скоса паглядзеў на яе — засяроджаную, далёкую, здавалася, нават ад гэтага кабінета — і задаволена пасміхнуўся: здольны чалавек яго знаёмая Якушава! Гартаючы далей, заўважыў інфармацыю аб матчы на першынство вобласці па валейболу. Пра каманду Ляснога ён чуў даўно. Яна нават у рэспубліканскіх сельскіх гульнях удзельнічала. І інфармацыю прачытаў з цікавасцю. Перамаглі мясцовыя валейбалісты, але сустрэча была напружанай, з пяці партый, і гульня ішла ачко ў ачко. Корзун задумаўся і раптам злавіў сябе на тым, што ўжо даўно глядзіць не на заметку, а на дату, калі выйшла газета. Ён аж пакруціў галавой: насланнё нейкае! І тады зразумеў, што матч адбыўся менавіта ў той вечар, калі загінуў Рамейка, чатырнаццатага лютага. Гэтыя дзве падзеі, вядома, ніяк не былі звязаны, проста ён, не зважаючы на сённяшнюю знаходку, у думках працягвае распрацоўку сваёй апошняй версіі з Кунцэвічам на першым плане…

— Можна здаваць! — Святлана патрэсла ў паветры рукапісам.

А Корзун зноў усміхнуўся: усё-такі яна абыходзіцца з ім, як з хворым. Прапанаваў:

— Паблукаем?

— А што? Здаецца, пацяплела.

— Не, на мароз бярэцца, — ён на хвіліну выключыў святло, пачакаў, пакуль вочы прывыкнуць да цемры, — вунь якое неба чыстае.

— Нішто, у мяне кажушок.

На вуліцы было ціха, не вельмі холадна, і Корзун са здавальненнем крочыў, поўнячыся ад марознай свежасці маладой сілай. Дзённыя нягоды нібы адсталі, адсунуліся кудысьці назад, як і не было іх, і ў душы нараджалася ўпэўненасць, што ўсё будзе добра. Ён не задумваўся, адкуль гэта адчуванне, мае яно дачыненне да Абабуркі з Кунцэвічам або да чаго іншага. Не хацелася думаць. Бо не часта выпадае вось так бесклапотна, без пэўнай мэты ісці па вуліцы, раптам

паварочваць у незнаёмы завулак, у другі, трэці… Усё роўна куды, абы рухацца, адчуваць сябе дзейным, моцным, здаровым.

Святлана моўчкі ішла побач, хутаючыся ў пушысты футравы каўнерык. Пра што яна думала? Пра штосьці сваё? Або, можа, пра яго, Корзуна, баючыся неасцярожным словам нагадаць нядаўняе, непрыемнае? Калі-нікалі выбралася з хлопцам пагуляць, і такая сумная атрымліваецца прагулка.

— Не замерзла? — Корзун сёння не баяўся адзіноты, як, напэўна, думалі Святлана з Пратасенем, наадварот, але ўсё роўна быў удзячны ёй — за ўвагу, клопаты.

— Мне падабаецца, — дзяўчына адгукнулася ахвотна. — Тры гады жыву ў Лясным, а тут — упершыню. Як цудоўна!

Вечар сапраўды быў прыгожы. Свяціў месяц, кладучы на белую зямлю доўгія чорныя цені, іскрыўся снег, ледзь чутна шумелі голыя галінкі старых таполяў на ўзбочыне.

— Вось бачыш. А то, каб не я, а можа, Пратасеня, га, не выбралася б, — Корзун спыніўся, павярнуўся да Святланы.

— Страшны ты чалавек, Сашка, — засмяялася дзяўчына, — нічога ад цябе не скрыеш.

— Такая мая прафесія, — ён узяў дзяўчыну пад руку. — Магу яшчэ дадаць, што я зусім не засмучоны, як вы з пракурорам надумалі.

— Веру, няўдачы цябе заўсёды толькі падсцёбвалі, як пуга рысака.

— Напэўна, рысакоў падганяюць усё-такі шпорамі. А мне дык заўсёды хочацца працаваць без памылак. У нас гэта асабліва неабходна.

— Абабурка сапраўды злачынец? — і да яе дайшоў почут.

— Без доказаў не арыштоўваюць.

— Гэта так, цяпер часам нават з доказамі не арыштоўваюць. А не кожнага ж можна перавыхаваць.

— У кожным асобным выпадку пракурор вырашае, — адказаў Корзун. Гэта прагучала, аднак, надта казённа, і ён жартаўліва дадаў: — Асабіста я за перавыхаванне.

— Абабурку многа наканавана?

— Каб я знаў,— пасля параўнання адбіткаў ён сапраўды нічога пэўнага не мог сказаць.

— Службовы сакрэт?

— Шчыра кажу, — і падумаў, што яго таксама непакоіць, у чым вінаваты заатэхнік.

— Негрунтоўны ён нейкі,— задумліва прамовіла Святлана. — Гэта не заднім чыслом кажу, павер. Вось зараз пастаралася ўспомніць, ці ставіўся ён да чаго сур'ёзна. Усё жартачкі ды прыгаворачкі. Да мяне сватаўся, то прыйшоў і як усё роўна браму за сабой не зачыніў: каб можна было, калі адмоўлю, з добрай мінай адступіць, маўляў, пажартаваў.— Яна памаўчала. — Быў бы іншым, напэўна, пайшла б. Відны, вясёлы — што яшчэ бабе трэба?

— Кажуць яшчэ: падабенства душ… Святлана засмяялася — сумна, стрымана.

— Аднойчы папрасіла: раскажы, як працуеш? «Яшчэ фельетон напішаш», — сказаў. Думала — чарговы жарт. А цяпер здаецца, што тады адзіны раз ён быў праўдзівы…

Яны падышлі да Святланінага дома.

— Зойдзем, — прапанавала дзяўчына. — Ты не павячэраў…

— Дзякую, Света, — адмовіўся Корзун. — Хопіць і таго, што ты мне сёння вельмі памагла, — заўважыўшы яе сумненне, растлумачыў крыху: — Ты сама не здагадваешся як. Сказаў бы болей, але гэта ўжо сапраўды службовы сакрэт.

Ён не хлусіў. Але каб нават Юркавец папрасіў бы зараз канкрэтызаваць гэта, наўрад ці сказаў бы больш. Проста ў яго з'явілася ўпэўненасць, што гэты вечар, няспешная шчырая размова заўтра, паслязаўтра, можа, пазней, але абавязкова дадуць яму нешта важнае.

Дзяжурная ў гасцініцы, Падабедава, чакала Корзуна.

— Вы, Саша, самы позні.

— Прабачце, Рыгораўна, можа, першы вольны вечар за тыдзень.

— Разумею, дзела маладое. А лепш не хадзіць поначы, — яна, напэўна, усё гэтыя дні жыла пад уражаннем выпадку з Рамейкам і баялася за кожнага свайго пастаяльца. — Чаю пап'еце?

— Самы вялікі кубак!

З добрым настроем заснуў Корзун. Спаў моцна, нічога не прысніў і раніцай устаў бадзёры, са свежай галавой.

Была субота, выхадны, ніякіх аператыўна-следчых мерапрыемстваў не прадбачылася, і можна было не надта спяшацца. Тым болей што сусед па пакоі паехаў, а новы яшчэ не пасяліўся. Корзун устаў, праслухаўшы радыёперадачу «Дзень добры, таварыш!», пазваніў дзяжурнаму ў райаддзел, пацікавіўся, ці не было для яго распараджэнняў — Юркавец ужо ведаў аб супадзенні адбіткаў і мог загадаць вяртацца. Не, пра яго нібы забылі.

Поделиться:
Популярные книги

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Искра Силы

Шабынин Александр
1. Мир Бессмертных
Фантастика:
городское фэнтези
историческое фэнтези
сказочная фантастика
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Искра Силы