Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

XVII

Пра што думаў Шабуня гэтыя дзве гадзіны, пакуль яго не было, Корзун так і не даведаўся. Аднак, калі ён прыйшоў у аддзел, у капітана сядзеў белабрысы цыбаты хлопец у караткаватым дэмісезонным паліто і тупаносых чорных чаравіках на тоўстай белай падэшве.

«Як піць даць музыкант», — мільганула ў Корзунавай галаве. Ды, зрэшты, для яго задумы гэта істотнага значэння не мела — абы добрым гідам быў.

Напэўна, нейкая нездаволенасць усё-такі адбілася на Алесевым твары, бо цяпер пасміхнуўся ўжо гаспадар кабінета і падкрэслена раўнадушна адрэкамендаваў модніка:

— Выступае

за зборную вобласці, баскетбаліст.

— А ўжо ж, росту хапае, — Корзун больш прыязна паглядзеў на хлопца.

А той ускочыў з крэсла, выцягнуўся па стойцы «смірна», стаўшы яшчэ нібы даўжэйшым, і назваўся:

— Малодшы лейтэнант Наркевіч…

— З майго аддзялення, — задаволена дадаў Шабуня і ўдакладніў: — Мясцовы, у курсе справы.

— От, гэта добра, капітан, — узрадаваўся Корзун. — Дзякую. — І да хлопца: — Як тваё імя, малодшы лейтэнант? Мікола? Дык вось, Мікола, пашукаем зацятых валейбольных балельшчыкаў.

— Усіх? — разгубіўся Наркевіч.

— Яно не пашкодзіла б, аднак пакуль з нас, спадзяюся, хопіць тых, што жывуць на поўнач ад спартыўнага комплексу.

— Геаграфія… — заклапочана паматаў галавой Шабуня. — Мне б з вамі… На заўтра нельга адкласці?

— Баюся, на мяне ўжо данос у пракурора ляжыць, — адказаў Корзун, — мушу спяшацца, — і павярнуўся да малодшага лейтэнанта.

Наркевіч адступіў на крок убок, прапускаючы Алеся ў дзверы.

На вуліцы спыніліся.

Ярка свяціла сонца. Прамерзлы белы снег пад яго промнямі зіхацеў рознакаляровымі вясёлкамі, пявуча рыпеў пад нагамі. Корзуну зноў падумалася, што ў такі суботні дзень не сведкаў шукаць бы, а на лыжах па наваколлі гойсаць, і ўздыхнуў.

— Вы не турбуйцеся, Алесь Антонавіч, к вечару ўсіх выявім, наш гарадок невялікі.

— Я не пра тое, Мікола, — прызнаўся Корзун. — За нашай працай часам забываеш, што ты не толькі дэтэктыў, а і звычайны чалавек, якому хочацца адпачыць, з сябрамі пра жыццё-быццё паразважаць.

— Ну, забойствы не кожны дзень бываюць, — разважліва прамовіў Наркевіч.

— І то верна, — пагадзіўся Корзун. Не яму было расчароўваць гэтага хлопца, які толькі пачынаў службу ў міліцыі і якому яшчэ ўсё бачылася ў асаблівым святле, нагадваць, што, акрамя забойстваў, ёсць нямала іншых сур'ёзных злачынстваў і яны таксама патрабуюць часу. Некалі і ён, Корзун, быў такі. Тады яму кожнае дзяжурства ў выхадны дзень здавалася святам, ён нават ганарыўся, што нясе вахту, калі іншыя супрацоўнікі адпачываюць. Зараз ён святочнымі дзяжурствамі не ганарыўся, зараз ён прымаў іх як звычайную службовую неабходнасць, хаця ў душы было і зайздросціў тым, хто можа вольна распараджацца сваім часам. Аднак, каб яму давялося выбіраць службу спачатку, ён усё роўна пайшоў бы ў крымінальны вышук. З усімі клопатамі, нягодамі і да таго падобнымі праявамі, якімі характарызуецца гэта служба. Толькі цяпер у яго поглядзе на яе было зусім мала колішняй рамантыкі — яна саступіла месца цвярозаму разуменню сутнасці салдата міліцыі. Алесь зірнуў на суровы твар Наркевіча і сказаў: — Не будзем бядаваць, дружа, можа яшчэ пашчасціць, то мы тады і прагулку ў лес арганізуем.

Яны няспешна пакрочылі ў бок цэнтра гарадка. Калі апынуліся на ціхай бязлюднай вуліцы, Корзун спытаў:

— Табе задача ясная?

— Збольшага…

Сам Корзун не любіў, выконваючы даручэнне, дзейнічаць, як кажуць, з завязанымі вачамі, не ведаючы добра сутнасці задання. І рашыў растлумачыць сваю задуму таварышу:

— Прыкладна ў той

час, калі скончыўся валейбольны матч, на Падгорнай або на бліжэйшых да комплексу вуліцах мог быць чалавек у вазку ці без вазка, пеша, адзін, удвух, з кампаніяй… Разыходзячыся, балельшчыкі маглі яго або іх бачыць. Нам важна ўстанавіць, ці бачылі, калі бачылі, то каго, ну і, вядома, больш-менш дакладна час. Зразумела?

— Так…

— Бачу, не зусім, — пасміхнуўся Алесь. — Справа ў тым, што я маю вялікае падазрэнне супраць нарыхтоўшчыка Кунцэвіча. Нават амаль упэўнены, што ён тут быў і што яго знаходжанне тут неяк звязана са смерцю журналіста Рамейкі.

— Але адбітак…

— Нягледзячы на адбітак! — жорстка сказаў Корзун. — У той вечар вельмі падобнага на Кунцэвіча чалавека бачылі на Падгорнай, ехаў на кані. Што яму там было рабіць?

— Пыталіся, мабыць, у яго?

— Паспрабаваў. Цяпер скаргі чакаю. Ды гэта дробязь. Абы мы каго-небудзь знайшлі.

— На Падгорнай райспажыўсаюзаўскія склады, заявіць, што па справе прыязджаў.

— Вось я і хачу пераканацца, што гэта так. Раптам людзі бачылі, як заходзіў, як выходзіў са склада.

— Інакш кажучы, калі Кунцэвіч увесь час быў адзін, у забойстве ён не вінаваты?

— Калі быў адзін, — упарта сказаў Корзун. Падгорная вуліца намячалася пад забудову, была з шырокімі тратуарамі, з свяцільнікамі на слупах. Сустрэчнага тут разгледзець можна было і ў начную завею, і на гэта Корзун вельмі разлічваў. Жыхароў вуліцы Шабуневы хлопцы апыталі, так што іх шлях можна было не паўтараць. Тым болей што, як сцвярджаў Наркевіч, вядомыя яму балельшчыкі тут не жылі. І Корзун павярнуў на паралельную вуліцу.

Наркевіч добра ведаў свой горад, яго жыхароў. Яны з Корзунам абышлі не адзін дом, папыталі многіх хлопцаў і дзяўчат. Аднак вынік пакуль што быў не той, якога чакалі. Ніхто дакладна не сказаў, сустрэўся яму хто на вуліцы ці не. Відаць, не да таго было: надта гарачы матч выйграла любімая каманда, каб сапраўдны балельшчык помніў пра што-небудзь іншае. Наркевіч задумаўся. Корзун цярпліва чакаў яго рашэння, радуючыся, што раскрыў перад ім сваю ідэю. Цяпер Наркевіч не проста праважаты, ён актыўны ўдзельнік пошукаў. І Корзун не памыліўся ў сваіх спадзяваннях.

— Ведаеце што, — нарэшце ажывіўся Мікола. — Ёсць у нашай другой школе фізрук Масальскі. Ён, па-першае, чалавек сталы, а па-другое, валейболам асабліва не захапляецца. Але на матчы быў.

— Вядзі,— згадзіўся Корзун, пазіраючы на пацямнелае неба. Паўдня яны такі прабегалі, і падобна, дарма.

Школа стаяла на пагорку і свяцілася шырокімі незанавешанымі вокнамі. Толькі што скончыліся ўрокі, і дзятва шумным патокам вырывалася з высокіх і вузкаватых для такой установы дзвярэй, імкліва расцякаючыся па спадзістых заезджаных схілах пагорка. Корзуну з Наркевічам прыйшлося доўга чакаць, пакуль ля ўвахода ў школу крыху пацішэе.

Спортзала знаходзілася на трэцім паверсе. Паднімаючыся па даволі крутой лесвіцы, Алесь з Міколам яшчэ здалёк пачулі звонкія воклічы, гулкія ўдары па мячы, прарэзлівыя свісткі судзейскай сірэны. Значыць, Масальскі быў на месцы.

Наведвальнікаў Андрэй Андрэевіч прыняў з цікавасцю: міліцыянеры ў школе бываюць не часта. Пачуўшы просьбу пагаварыць, паківаў галавой:

— Ніколі не думаў…— Аднак пра што не думаў, удакладняць не стаў. Паклікаў хлопчыка ў паласатай майцы, які сядзеў на лаўцы запасных. — Пасудзі, Вася, — працягнуў яму свісток. — Прашу вас, — запрасіў ён міліцыянераў у бакоўку.

Поделиться:
Популярные книги

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Искра Силы

Шабынин Александр
1. Мир Бессмертных
Фантастика:
городское фэнтези
историческое фэнтези
сказочная фантастика
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Искра Силы