Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лiтаратурныя творы з казачнымi матывамi (на белорусском языке)

Неизвестен 3 Автор

Шрифт:

Сплёў густым для вас я нерат,

Каб цягнуць да вадапою.

Лепей самi аддавайце

Мне Жалейку i Музыку,

А то з вашых плеч на лапцi

Надзяру мяккога лыку.

I рагоча ўся дружына.

Вяль гаворыць: - Што хвалiцца!

Паглядзiм лепш, хто ў далiне

Выстаiць цi ляжа нiцам...

– Што, няўжо на вас, на гэткiх,

Маёй сiлы будзе мала?

Iзноў разам цар i войска

I паслы зарагаталi.

А пасьля пайшлi ўсе

ў наступ

Чорнай ненавiснай сiлай.

Вырваў Вяль дуб каранасты,

Пояс патужыў Асiлак,

Волат парасправiў плечы

I сустрэлiся з навалай.

Пачалi мясьцi i секчы

Толькi рэха застагнала.

Быццам жнiвам на iржышчы

Сноп на сноп - кладзецца сiла:

Цэлы дзень грымiць iгрышча,

Як стагi, растуць магiлы.

Наступае вечар сiнi,

Сонца ў хвалях мора тае,

Позна волатаў з дружынай

Разьдзялiла ноч глухая.

Цар хутчэй уцёк за мора.

Вяль прылёг каля кургана,

Каб, як заснуць толькi зоры,

Зноў дамоў вярнуцца рана.

Сьпiць зямля. Смугою лiпкай

Цёплым ценем сон лiецца,

Толькi часам цiхай скрыпкай

Заiграе польны вецер.

Частка шостая

Ходзiць, нукае Араты,

Конь, залёгшы, цягае шчыра;

I сярэбрацца нарогi

Ад пяску сырога жвiру.

Часам сталь скрабне палiцу,

Часам iскрай пырсьне крэмень...

I хаваюцца пад дзёрнам

Пiкi, панцыры i шлёмы,

Трупы царскiх слуг, ваякаў...

Колькi Вяль з братамi выбiў!

Колькi сiл варожых зьнiшчыў!

– Ну, раўней лажыся ськiба!

Зааром, забарануем,

Сыпнем ядраны насевак,

I запеняцца ўраджаi,

Закалышуцца напевы...

Толькi дзень замiтусiўся,

Вяль прачнуўшыся, гаворыць:

– Што за дзiва?
– дзе нi глянеш

Ськiбы чорныя, разоры:

I на захад, i на поўнач

Без канца яны бяз краю;

Там, дзе бой кiпеў учора,

Навет месца не пазнаеш...

Сонца залатой пагодай

Дываны жытоў абмыла.

Сеў Музыка каля броду,

Пад бярозаю пахiлай.

Думы думае маркотны:

Цi жыве дзе Вяль з братамi?

Можа хмарай пералётнай

Цi вiхурамi-вятрамi

Мые косьцi iх на нiвах,

На прасторах, на шырокiх,

Дзе ўсе песьнi - шум прылiву

I марскi салёны рокат.

Лятучы з краёў заходнiх

Воран, кружачы, гаворыць:

– Ой, лягло нямала войска,

Войска царскага з-за мора...

I ў раку ён нешта кiнуў.

Паглядзеў Музыка ў тонi:

Зьзяе там красою дзiўнай

Камень, выдзерты з кароны...

I вясёлкамi зазьзялi

Воды

сiнiя, здаецца,

I зноў тоны заiгралi

Ў зачарованай жалейцы

Цiхiм шэпатам крынiчным,

Шумам трысьнiкоў зялёных,

Медным коласам пшанiчным,

Васiльковым звонам лёну,

Рэхам збуджаным, вясёлым,

Даўняй казкай над калыскай...

I здаецца - нiвы, сёлы

Нехта гукамi апырскаў...

А кругом красуе лета,

Дрэмле вецер ў полi роўным;

Сонца сьпелаю ранэтай

Налiваецца над Нёмнам.

Максiм Танк

ЕХАЎ КАЗАЧНIК БАЙ

– Ехаў казачнiк Бай

Цераз сёлы i гай.

Баiць цi не?

– Бай!

– Ён пытаўся ў мяне:

– Што даць дзецям у сьне?

Баiць цi не?

– Бай!

– Я прасiў: дзецям дай

Казку-песеньку, Бай!

Баiць цi не?

– Бай!

– А найлепшую зь iх

Дам для самых малых.

Баiць цi не?

– Бай!

Тым хто любiць мяне

I хто першы засьне.

Баiць цi не?

– Не!

Максiм Танк

ДУДАР

Памёр стары Дудар, вясковы музыка, i душа яго, узяўшы дуду за пазуху, пашла ў неба.

Падыйшоў ён да неба - глядзiць: зачынена.

– Ну, - думае, - сьпяць.

Сеў на калодачку каля брамы i чакае дня. Доўга сядзеў, i стала яму маркотна. Дастаў з-за пазухi дуду, папрабаваў пiшчык i давай па-маленьку iграць. Пярвей цiха, пасьля ямчэй, а там i падпяваць пачаў.

– Хто там?

– "Мабыць сьвяты Пётра", - падумаў Дудар, але адказвае сьмела: - Я!

– Хто - "я"?

– Дудар!

– Чаго глотку дзярэш?

– Саўсiм не дзяру, - пяю.

– Каб цябе... А чаму-ж гэтак позна прыйшоў?

– Нiяк нельга было раней: памёр пад самы вечар.

– Пад вечар?
– зьдзiвiўся за брамай.
– Дык на добры лад табе трэба было-б яшчэ на палавiне дарогi быць.

– Ага, сьвяты Пётра. Я дасужы - Беларус, ведама.

– А адкуль ты? З-пад Барысава?

– З таго боку.

– А зь якой вёскi?

– Дык хоць i скажу табе, ты-ж усё роўна ня ведаеш.

– Кажы, кажы, я ўсё ведаю.

Сказаў Дудар i вёску.

– Як тваё iмя?
– дапытваў далей голас.

– Янка.

– А па прозьвiшчы?

– Дудар.

– Ну, добра, Янка Дудар, пакуль разьвiднее, пасядзi каля брамы, ды глядзi не гаманi тут.

Стаў Дудар дня чакаць. Сядзеў, сядзеў, iзноў маркотна зрабiлася, да таго-ж перад ранiцай холадам пацягнула, хоць гэта i летам было. Iзноў дастаў ён сваю дуду, чуць-чуць наiгравае, каб за брамай не пачулi.

Поделиться:
Популярные книги

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Кристалл Альвандера

Садов Сергей Александрович
1. Возвращенные звезды
Фантастика:
научная фантастика
9.20
рейтинг книги
Кристалл Альвандера

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

Санек 4

Седой Василий
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 4

Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Пейвер Мишель
Хроники темных времен
Фантастика:
фэнтези
8.12
рейтинг книги
Хроники Темных Времен (6 романов в одном томе)

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина