Лiтаратурныя творы з казачнымi матывамi (на белорусском языке)
Шрифт:
I вось у самую восень, калi надыйшлi халады, хлопчык вярнуўся дамоў.
– Дзе-ж ты быў?
– У мядзьведзяў...
– Як гэта?
– Захацелася да iх. Вось я й пайшоў...
– Чым-жа ты жывiўся там, сынок?
– Мядзьведзiха прыносiла мне хлеб i мёд.
Кажны раз, канчаючы гэтае апавяданьне, Вышамiрскi гаварыў:
– Каб я з гэтага месца ня ўстаў, калi маню!
I ён уставаў зь месца i адыходзiў дамоў, абапiраючыся аб кiёк.
Зьмiтрок Бядуля
ГЕНЕРАЛ
Вы ня ведаеце Мiхасёвага пеўня? Шкада! Цiкавы певень... А можа вы i Мiхася ня ведаеце? Дык
– Мама, Мiхась пад'еў. Дзякуй.
Пасьля яды хлопчык пачынае майстраваць. Ён-жа - майстра на ўсе рукi. I складанчык у яго ёсьць. Зусiм запраўдны. Праўда, складанчык гэты з маленькiм бракам: палавiна ляза адламаная, i ён ня войстраны гады два. Але што тут за бяда. Падумаеш, - палавiна ляза адламаная. Другая-ж засталася. Ёю можна зрабiць, што хочаш. У нядзелю, калi нiкога ня было дома, Мiхась узяў матчын апалонiк i зрабiў зь яго... люльку! Як бачыце, Мiхась - хлопчык хоць куды!..
Вось так напрацуецца за дзень, а ўночы сьпiць - хоць з гармат палi, не разбудзiш. Тады ён забываецца й пра пеўня. А певень кажны раз досьвiткам першы ў вёсцы сьпявае. Ну, быццам, пiльнуе, калi ранiца надыйходзiць. Залопае крыламi i як зацягне, моцна-моцна, - ку-ка-рэ-ку-у!
– Ах, каб на цябе лiха! Вось-жа глотку дзярэ, гарлатан! I паспаць ня дасьць, - зь лёгкай злосьцю бурчыць ён i зноў пачынае драмаць. А певень памаўчыць крыху, набярэ поўныя грудзi паветра i зноў - ку-ка-рэ-ку-у-у!
I калi зацягне ў трэйцi раз, то па усей вёсцы пачнуць адгукацца пеўнi, быццам хочуць даказаць, што яны таксама ня сьпяць.
А ранiцай певень i Мiхась на двор выходзяць разам. У кажнага зь iх занятак. Мiхась дапамагае мацi дайнiцу несьцi, а певень зьлезе з куратнiка, паглядзiць-паглядзiць вакол i нешта загаворыць да курэй-чубатак на сваёй курынай мове: ко-ко-ко-о-о! Вiдаць, кажа:
– Злазьце, чубаткi, сьнедаць пара. Пойдзем чарвякоў шукаць.
I чубаткi, сьпяшаючыся, адна за другой скачуць на зямлю, абступаюць свайго важака. А ён гэтак горда пазiрае вакол.
Мiхась таксама не стаiць склаўшы рукi. Ён чакае, пакуль мацi падоiць карову, i адначасова пiльнуе, каб певень iз сваей сям'ёй у гарод не забраўся. Калi ўсе куры зьбяруцца, певень павольна выходзiць зь iмi на вулiцу. Мiхась глядзiць, як певень вядзе курэй сьнедаць. Горда iдзе певень. Пастаў на галаву шклянку з вадой - не ўпадзе. Ступае адразу на чатыры пальцы. Крок цьвёрды. I стукае так, як рота салдат у цяжкiх ботах па бруку. Раз! раз! раз! Ды i ногi ў пеўня, што ў ботах. Нiжэй каленаў мякiнькае цёмнасiняе пер'е. Хвост што серп. Некалькi пярынак падымаюцца ўгару, апiсваюць паўкруг i апускаюцца данiзу. Так i здаецца: узлуй толькi такога ваяку, i ён гэтымi сярпамi-пярынкамi - мах!.. мах!.. I адразу напалам расьсячэ.
А як высока галаву трымае! Дзюба прыўзьнята. Грэбень крыху сьхiлены на правы бок. Iдзе - i вокам ня мiргне!
Глядзiць Мiхась i радуецца, што ў iх такi цудоўны певень. Ня толькi жывы гадзiньнiк, але i гаспадар курынай сям'i. I ўсе куры яго слухаюць. Вось певень нешта знайшоў, вiдаць, чарвяка. Хуценька павярнуўся, махнуў
– Ко-ко-ко, дзякую, браце певень, за пачастунак...
Мiхасёў певень ня толькi кормiць курыную сям'ю, але i абараняе яе ад ворагаў. А ворагаў у курэй многа. То каршун, то лiсiца, то галодны воўк захоча паласавацца. Тут певень i выступае абаронцам.
Аднойчы ў жнiўнi Мiхась прагнаў курэй з гароду, а сам нешта ўзяўся майстраваць. Курыны статак накiраваўся сьцежкай мiж жыта. Наперадзе, як заўсёды певень. Iдуць куры, гавораць мiж сабой, чарвякоў, мошак зьбiраюць. I раптам - ш-ш-шась!
– нехта крылом па каласох. I зьнiк. Нямоцна шаснуў, але певень пачуў. Падскочыў, азiрнуўся, ды - кр-р-р-р... Насьцярожана, трывожна.
Сакатухi так i прыселi, дзе каторая была. А тут зьверху ўзноў нешта шэрае - ш-ш-шась! I - на белашыйку. Певень - кок-кок-ку-дак!
– кiнуўся на дапамогу. А белашыйка - нi жывая нi мёртвая. I бачыць певень, як з пад кiпцюроў каршуна толькi пер'е ляцiць.
Усе куры папрыцiскалiся да зямлi, крычаць не сваiм голасам - ка-а-а! ка-а-а! Навет Мiхась прысеў ад нечаканасьцi. Складанчык выпаў з рук. Што рабiць: мацi клiкаць цi самому бегчы на дапамогу? А певень з разгону - раз! раз! сваей дзюбай-малатком каршуну ў сьпiну. Той аж кiгiкнуў ад болю ды хутчэй угару. А тут Мiхась сабраўся зь сiламi i як гаркне:
– Ага-га-га! Разбойнiк...
Так Мiхась зь пеўнем выратавалi белашыйку. I хто ведае, можа таму яна першай i чарвяка кажную ранiцу атрымлiвае, што пабыла ў каршуновых кiпцюрох...
Калi куры вяртаюцца з пасьбы, Мiхась уважлiва сочыць за iмi. Чаго добрага, возьмуць ды i махнуць у гарод!... А куры падыйдуць да карытка з вадой i пачынаюць пiць. Паволi, не сьпяшаючыся. Прысядуць крыху, набяруць вады, а потым высока-высока падымуць галаву. Шыя выцягваецца-выгiнаецца, i вада бульк-бульк-бульк!
– пацякла ў горла. Нап'юцца, палягуць пад плотам i капошацца ў пяску. А певень ходзiць-ходзiць вакол, потым скок на плот. Сядзе, залопае крыламi, ды закрычыць: ку-ка-рэ-ку-у-у! I так моцна, што напэўна чуваць аж у суседняй вёсцы. Пасьпявае i iдзе адпачываць. Але ня сьпiць! Адно вока прыжмурыць, а другiм цiкуе, каб вораг не падкраўся...
Сонейка-ж тым часам так ласкава сьвецiць, так прыгравае. Певень ляжыць, час-ад-часу адкрые вочы, пацягнецца. Нагою - трэп! трэп!
– i зноў зажмурыцца.
Мiхась любiць свайго пеўня i не баiцца яго. А суседзкiя дзецi баяцца. Певень ня кажнага пускае ў хату. Дзяўбецца!.. Аднойчы Вера, дзевяцiгадовая дзяўчынка, iшла да iх за нейкай патрэбай. Падыйшла да варот, толькi ўзялася за кручок, каб адчынiць, а певень скок ей на плячо. I пачаў калацiць дзюбай-малатком! Калi-б у гэты час ня было на дварэ Мiхася, нямала-б ёй дасталося.