Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лiтаратурныя творы з казачнымi матывамi (на белорусском языке)

Неизвестен 3 Автор

Шрифт:

I праўда, мы памаўчалi, i неўзабаве пачулася, што нехта маленькi хлёбча. Ня так, як кот, а так, як парасяты, - плямкае.

– Ой, тата, я пагляджу.

Тата даў мне запалкi. Я цiхенька зьлез на падлогу, укленчыў, нагнуўся пад ложак i выняў з карабка запалку. Але як толькi запалка чыркнула i засьвяцiла, каля сподка я ўбачыў той самы калючы клубочак. Ды ён ужо ляжаў не на моху, а на голай падлозе, i малака ў сподачку было менш, як раней...

Клубок тупацеў усю ноч, i за гэта мы пачалi называць яго Тупчыкам. А за тое, што ён хутка перастаў баяцца i ня

згортваўся больш, калi я пазiраў на яго, я нiколi не забываўся даваць яму есьцi.

Спачатку даваў толькi малако, а потым аднойчы разьбiў яму на сподачак яйко. Тупчык лiшне не казырыўся, - панюхаў трошкi i пачаў хлябтаць.

З нашым цюцiкам Мурзай ён не хацеў сябраваць. Як толькi ўбачыць яго - у клубочак, i ўсё. Шчанюк спачатку хацеў панюхаць вожыка: дакрануўся носам да шэрых iголак, заматаў галавой i фыркнуў - не спадабалася. Тады ён прысеў, абняў клубочак лапамi i паспрабаваў яго ўкусiць. Але зноў укалоўся, ды гэтак балюча, што зазлаваў i пачаў уядацца, брахаць. Скакаў, скакаў вакол клубка, а потым яшчэ раз асьмелiўся дакрануцца. Ударыў клубочак лапай, як кот па мячыку, заскуголiў, адбегся i лёг.

"Добрыя гулi, - хацеў ён сказаць, - я забаўляцца з табой хачу, а ты нягодны, колешся".

Ды ён не сказаў гэтага, а толькi лiзаў сваю лапу i скардзiўся, хныкаў.

Вусаты кот Фядот любiў грэцца на сонцы, калi яно сьвецiць у хату. Сядзе на падлозе, нажмурыцца i мурлыча. На Тупчыка ён i глядзець не хацеў, ня толькi што зь iм гуляць. I навет калi клубочак разгарнуўся аднойчы, сам падыйшоў да ката i, наставiўшы лычык, панюхаў, наш Фядот толькi лыпнуў спрасонку вачыма, i ўсё, больш нiчога. Сядзiць сабе, дрэмле, мурлыкае.

Няма зь кiм Тупчыку пасябраваць.

I стала вожыку сумна.

У кухнi нашай жыла квахтуха з куранятамi. Спачатку яны былi маленькiя, нiбы камячкi жоўтага пуху, i ўсё пiшчэлi, дзёўбалi тварог i мiтусiлiся па зямляной падлозе кухнi, як сонечныя зайчыкi. А потым падрасьлi, квахтуха пачала вадзiць iх на двор i толькi начаваць прыходзiла ў кухню. Сядзе пад лавай, затулiць iх крыльлем, яны пацiўкаюць трохi i сьпяць.

I вось Тупчыку стала зайздросна. Уночы ён цiха залез пад квахтуху, прымасьцiўся пад цёплым крылом i давай ад радасьцi варушыцца. Кураняты прачнулiся i зацiўкалi. Квахтуха хацела пашкадаваць iх, мацней прытулiлася крыльлем i раптам закрычала так моцна i так спалохана, што ўсе мы ў хаце прачнулiся.

Як толькi мама запалiла лямпу, мы ўбачылi, што квахтуха ўсхапiлася, сонныя кураняты зь пiскам рассыпалiся па кухнi, а ў кутку, на тым месцы, дзе яны сядзелi, застаўся шэры калючы клубок. Квахтуха пазнала яго, узлавалася i дзюбнула - моцна, балюча.

– Ну, вось, - казала мама, выносячы Тупчыка з кухнi, - вось ты i зарабiў. Бачыш, чаго табе захацелася, жэўжык.

Каб жэўжыку было весялей, я зьняў аднойчы iз сьцяны люстэрка i паставiў яго на падлозе. А ён тупаў па хаце i ўдзень, не баяўся нiкога. Падыйшоў да люстэрка, наставiў лычык, паглядзеў i надзьмуўся. Каб пастрашыць таго, што ў люстэрку. А той, што ў люстэрку, надзьмуўся таксама, i вось яны абодва разам зрабiлi:

– Пых!

Мы

засьмяялiся, тата i я, а вожык вельмi зьдзiвiўся. Што такое?.. Паглядзеў, паглядзеў у люстэрца, асьцярожненька дакрануўся чмысiкам да шкла i як быццам усё зразумеў. Адыйшоўся i больш не глядзеўся ў люстэрка.

Тады тата сказаў мне:

– Лявон...

Заўсёды мяне называлi Лёнiкам, але як толькi тата хацеў пагаварыць зы мной, як з дарослым, ён гаварыў мне Лявон.

– Ведаеш што, Лявон, - сказаў ён тады, - давай мы выпусьцiм вожыка, га?

– А навошта?
– зьдзiвiўся я.

– Як навошта? Ён пойдзе да iншых вожыкаў.

– Ну й што?

– Як што? Зробiць сабе хатку й будзе сабе жыць. I яму будзе там вельмi добра й весела, ня то што ў нас. Што ты скажаш, Лявон?

– I панясём яго з табой у лес?
– спытаўся я.

– Навошта ў лес? Пусьцiм у грады, а ён ужо сам куды захоча, туды й пойдзе.

I мы занесьлi Тупчыка ў вагарод.

... Кажуць, што малы я быў вельмi пацешны, што ў той вечар я выйшаў на вулiцу i там, дзе стаялi мужчыны, сказаў:

– Добры вечар. Хочаце, дык я вам казку скажу.

– Ну, скажы.

I я сказаў:

– Жыў-быў вожык у лесе, а потым узяў ды памёр.

– Што, i ўсё?

– Ну, пэўна-ж усё.

– Дык што-ж гэта за казка?

– А я вам ня казку хацеў расказаць, а праўду.

I кажуць, што я расказаў iм пра Тупчыка, як яму цяпер весела, добра на волi.

Янка Брыль

ВЭТЭРЫНАР

Нашу Сiўку нешта трывожыла. Прыдзеш у хлеў пасьля ночы, дык пад нагамi ў яе кола вытаптана, як ля малатарнi, а сама яна пасусьлена ўся, пад пахамi мокра i грыва паплецена ў коскi, ды гэтак хораша, быццам знарок.

Прабавалi ўсялякай рады. Усiх шаптух абхадзiлi. Адна шаптуха параiла ўзяць чырвонай бульбы зь белымi вочкамi, якая завецца вар'яткай, нацерцi яе на тарку i мазаць Сiўку нанач. Другая параiла, каб апоўначы верхам на Сiўцы аб'ехаць тры разы навакол могiльнiка. Але нiшто не дапамагло.

Узлаваўся наш тата.

– Ну iх, - кажа, - з шаптухамi! Толькi ўсё сала ды крупы зьвёў. Паеду заўтра па вэтэрынара, што ён скажа, паглядзiм.

– Што ён табе паможа, вэтэрынар гэты!
– засупярэчыла мама, ды тата сказаў ёй, што "не твая гэта справа", i паехаў. Чакалi мы, чакалi. Мама i стол заслала настольнiкам, i хату разы два перамяла, i хвартух новы падвязала. А ўжо толькi ўвечары лах-лах калёсы: узьязджае наш тата на двор. Уваходзiць у хату, а на руках у яго маленькi сiвенькi козьлiк.

– Вось вам i "вэтэрынар" - кажа тата. Разьвязаў казлу ножкi i пусьцiў яго на падлогу. У козьлiка - рожкi i пад мызачкай ледзь-ледзь пачалася бародка.

– Дык гэта ты - "вэтэрынар"?
– скубануў я яго за бародку. А ён таўхель мяне рогам, i мы ўсе ў рогат: i тата, i мама, i я.

– Сiўку трывожыць ласiца, - кажа тата, - мне вэтэрынар сказаў. Казыча кабылу, каб яна бегала, спацела, а тады пот яе смокча. Ласiца вельмi казiнага паху баiцца, адразу ня пойдзе. А шаптухi нямаведама што раiлi. Туманяць вочы, дый толькi.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Сумман твоего сердца

Арниева Юлия
Фантастика:
фэнтези
5.60
рейтинг книги
Сумман твоего сердца

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

От океана до степи

Стариков Антон
3. Игра в жизнь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
От океана до степи

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
9.30
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Вторая мировая война

Бивор Энтони
Научно-образовательная:
история
военная история
6.67
рейтинг книги
Вторая мировая война

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Игра престолов. Битва королей

Мартин Джордж Р.Р.
Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.77
рейтинг книги
Игра престолов. Битва королей