Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станкевіч Юры

Шрифт:

Сядзець на слупку стала зусім няёмка, і Каpнюшка выцягнуў з кішзні торбу, у якой вёз сюды свой абед, падаслаў яе пад сябе, сеў побач з Лупам і выпрастаў ногі. Спіна яго ўпіралася ў слупок, а ногі ён прыхіліў да боку жывёлы і адчуў сябе ніштавата. Луп зірнуў на яго сваімі жоўтымі, колеру бурштыну, вачыма, але адразу адхіліў галаву і стаў глядзець у неба, далёкае і халоднае. Там ледзь бачнай чорнай кропкай кружыў коршак.

...Рыгор убачыў іх здалёк, прытармазіў машыну і паволі вылез з кабіны. Здзіўлена глядзеў ён на Карнюшку, які паспеў ужо задрамаць. Воўк ляжаў з ім побач і глядзеў прама на яго, не міргаючы. Адно вока яго было скрываўленае, але позірк такі

спакойны і разумны, што Рыгор аж сцепануўся. Вушы Лупа ўзняліся, цела напружылася, толькі вось, пакуль Рыгор не пераступіў нябачнай мяжы, што раздзяляла іх, ён не ўставаў.

— Гзй! — урзшце гукнуў Рыгор, і Карнюшка падхапіўся, а разам з ім падняўся на ногі воўк.

— Не ўзялі тавар? — з’едліва спытаў Рыгор.— Ну што стаіш, як сасватаны?

Карнюшка ўзрадаваўся.

— Не пакінуў мяне, Рыгорка, маладзец. А то я спруцянеў, чакаючы.

Ён агледзеў машыну, убачыў, што ў кабіне пус­та, а значыць, дадому ён даедзе з камфортам, і бадзёра паляпаў па сцёгнах рукамі.

— Тавар, як бачыш, пры мне,— дадаў ён.

Рыгор у адказ паўшчуваў:

— Па руках бы цябе за гэткі тавар. Усё б з лесу цягнулі: дрэвы, грыбы, ягады, нават ваўкоў.Карнюшка прапанаваў лісліва!

— Не крыўдуй, Рыгорка, мо лепш ля якой крамы спынімся?

— Навошта?

Каршошка красамоўна пстрыкнуў сабе па шыі.

— Я б узяў. Сёння ж субота, да пяці даюць. Ля дома і пацягнем.

— Не хачу,— сказаў Рыгор.— А чаму твой Луп кульгае?

— Тут мне адзін сабакар, каб яго халера, даваў за яго чацвяртак,— распавядаў Карнюшка, адвязваючы Лупа.— Пзўна, ка кучомку злупіў бы шкуру. А я не згадзіўся — дык ён, гад паўзучы, ледзь яго не забіў. А каб зараз, дык аддаў бы, чорт з ім!

— Гз-эх,— закруціў Рыгор галавой. Толькі ця­пер Карнюшка заўважыў, што ў яго сіняк пад во­кам.— У гадах ты, дзядзька, а разважаеш, як пэтэвушнік перад стыпендыяй: спагнаў, прадаў! Скажу прама: я табе рады, як цвіку ў боце!

— Нешта злосны ты, Рыгорка,— прымірзнча буркнуў Карнюшка.— А рухавік абмяняў?

— Унь жа, новы,— паказаў у кузаў Рыгор.

— А пабіўся з кім, ці як?

— Садзі свайго Лупа і лезь сам у кабіну, бо ня­ма часу,— незалюбіў той.— Бо замёрз, як прус!

Не выпускаючы ланцуга, Карнюшка таропка падбег да задняга борта і апусціў яго. Новы рухавік блішчэў срэбрам у кузаве.

Луп моўчкі назіраў за тым, як мітусіўся Гаспа­дар, як Рыгор палез у кабіну. Ён пачакаў, пакуль дадуць знак, і скокнуў у кузаў, але ледзь не сарваўся ўніз ад болю ў лапе. Гаспадар падцягнуў яго за ланцуг і дапамог ускараскацца наверх. Там Луп адразу лёг і заплюшчыў вочы. Ён чуў, як Гаспадар прывязаў ланцуг, як пасля палез у ка-біну да Рыгора і як кранулася машына. Яго загайдала, і ён задрамаў. Асфальт неўзабаве скончыўся, бо яны з’ехалі на балыпак, які вёў да вёскі.

Рыгор і Карнюшка сядзелі ў кабіне. Рыгор уме­ла вёў свой «зілок», але быў невясёлы, хаця рухавік атрымаў на базе без затрымкі і мусіў вярнуцца дамоў да цемнаты. Невясёласць яго тлумачылася бязглуздай бойкай з падлеткамі, але была і яшчэ прычына. Прыкладна тыдзень таму ён зрабіў прапанову дзяўчыне з суседняй вёскі Восава. Рыгор з Марынай ведалі адзін аднаго каля трох гадоў — увесь час, пакуль служыў, Рыгор атрымліваў ад яе наіўныя лісты, у якіх падрабязна паведамлялася аб усіх падзеях і зменах у вёсцы. Але цяпер Марына была зусім іншая, і ад яе наіўнасці не засталося амаль нічога. Вось каб яны жылі ў горадзе! Мясіць гразь на ферме гумавымі ботамі, як маці,— не, гэта не па ёй. I маці яе падтрымала: толькі ў горад, дачушка! Досыць, яна за іх абедзвюх адпрацавала. Не ў маладзёжны

ж жывёлагадоўчы атрад ісці. Стварылі яго гады тры назад. Гаварылі пра яго ў раёне шмат, пісалі ў газеце, абяцалі многае. Але, акрамя дрэнна пашытай формы, нічым не забяспечылі. Пашумелі, пакрычалі, а на ферме транспарцёр так і не працуе. А на заўвагу Рыгора, што час змяніўся і ў лепшы бок, Марына толькі пакпіла: жыццё ж кароткае, а мне жыць не горш за іншых ахвота. Паглядзіш вунь тэлевізар, дык зайздросна...

У глыбіні душы Рыгор адчуваў, што не зусім удалася характарам яго каханка, але іншыя дзяўчаты ў іх вёсцы былі зусім не тое, а прыгажосць усё-такі, думаў Рыгор, як ні круці, а вялікая сіла.

I кожная жанчына аддасць за яе і розум, і душу, і нават шчасце. Бо і мужчыны імкнуцца не да ра­зумных ды добрых, а да тых, якія ім смачнейшыя.

Цяпер, па дарозе дамоў, Рыгор думаў пра тое, што калі ў дзяўчыны ў галаве завяліся такія думкі, то справа яго ўвогуле дрэнь. «Бо хто я такі? — раптам успомніў ён.— Калгаснік. Вось дык сло­ва — мянушкай стала!»

I Рыгор проста так, каб пачуць якое спачувальнае слова, хацеў ужо расказаць Карнюшку, як яго набілі і абазвалі калгаснікам, але перадумаў і пачаў расказваць іншае — як у арміі ім прыслалі новага ўзводнага, і той узводны, малады, дуркаваты яшчэ лейтзнанцік, вучыў іх страявой: ну што ты як калгаснік ходзіш, казаў ён, ану падцягніся, так тваю і гэтак... Нехта са старэйшых афіцзраў пачуў і павёў з сабой таго лейтэнанціка. Праз якую гадзіну той вярнуўся і калгаснікамі болып нікога не называў.

Але, зірнуўшы на суседа, расказваць далей Ры­гор не стаў, бо Карнюшка раптам пачаў даводзіць сваё. I да Рыгора паступова пачаў даходзіць сэнс яго слоў. Карнюшка выхваляўся:

— От лабідуды! Вучоныя дзятлы! Ты толькі паслухай пра мае прыгоды. Сабралі мне шэсцьдзесят рублёў і кажуць: давай, дзядзька, бяры гро­шы, а ваўка свайго ў лесе выпусціш! А нам слова дай, што не падманіш. Адзін такі мажны, артыстам назваўся, усё мяне ўшчуваў: навошта жывёлу катуеш? Маўляў, траву трэба есці, мяса нельга. А другі, нягеглы, філосаф быццам, ці хто, яму даводзіць, што хутка ўсім спецыяльных мясных чарвякоў выдаваць будуць, кармі, адсякай па кавалку і еш, а тыя зноў вырастуць. А потым усе да мяне — ваўкі карысныя, іх трэба на волі трымаць. А ты што скажаш, Рыгор? Ён жа перш-наперш на той волі каго-небудзь загрызе, бо яму есці трэба. I не што іншае, а мяса. Вось той зімой, да слова, загналі ваўкі на лёд лася і там яго лёгка ўзялі, бо

на лёдзе што лось, што карова — адзін чорт. А лось грошы вялікія каштуе.

— I што ты плявузгаеш, дзядзька. Якія чарвякі, якія ласі?

— Каб цябе перуном! — пакрыўдзіўся Карнюш­ка.— Я ж табе ўсю праўду кажу!

— Ну й што далей? — вяла спытаў Рыгор.

— Ты, хлопец, нічога, пэўна, не зразумеў. Далі яны мне грошы, быццам купілі майго Лупа, і кажуць: ты яго ў лес адвядзі і выпусці. А то нам нязручна, нас пакусаць можа! Слова ім дай... А слова гэтае — цьфу! А я вось вазьму ды ў райзаг яго здам, сто рублёў яшчэ атрымаю ці шапку пашыю са свайго Лупа. Хе-хе...

Абапал дарогі пацягнуліся рэдкія дрэвы, а потым «зілок» нырнуў у лес. Шлях быў няроўны, там-сям трапляліся ямы, запоўненыя бруднай вадой, але разбітая каляіна вяла ўсё далей, і матор цягнуў добра.

17 гадзін.

— Дык, кажаш, талакой сабралі грошы, каб адпусціў?— урэшце зразумеў і здзівіўся Рыгор.

— Я і кажу — ёлупы. Ты не думай, я табе яшчэ траяк дамо, аддзячу. Не дарма ж вязеш.

— Што мне твае траякі,— спахмурнеў Рыгор.

Поделиться:
Популярные книги

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Взводный

Берг Александр Анатольевич
5. Антиблицкриг
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Взводный

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Аргумент барона Бронина

Ковальчук Олег Валентинович
1. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2