Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станкевіч Юры

Шрифт:

Ланцуг бразнуў у цішыні. Нерухома стаялі абапал дарогі дрэвы, дробнае кустоўе, зелянелі яшчэ высахлыя папаратнікі. Там-сям хіліліся долу паваленыя сухія галіны елак. Карэнні, мох. У вышыні ціха-ціха шумелі верхавіны соснаў. Невядомая птушка раптам жаласна крыкнула адтуль, потым яшчэ раз, але ёй ніхто не адазваўся.

— Скачы,— сказаў Рыгор.— Калі пашанцуе, то і сам пазбавішся ад ашыйніка, можа, і жыць будзеш. А не скочыш — такі табе лёс: назад у сабачую будку ці шкуру ў райзаг.

Луп зірнуў на яго спадылба, вочы ваўка зноў бліснулі, і Рыгор не вытрымаў позірку. Луп жа раптам адчуў, што нешта змянілася. Пад нагамі быў усё той жа насціл кузава, побач смярдзючая рзч, ад якой патыхала машыннай

змазкай (гэта быў рухавік); стаяў паблізу лес, шапацелі ўсё тыя ж сосны, але нешта было не так. Ланцуг. Ён быў адвязаны і ляжаў за бортам. Луп убачыў, як Ры­гор вынес з кабіны рукавіцы, надзеў іх, падышоў ззаду да машыны, падняў з зямлі ланцуг і пацягнуў. Цяпер ён не сумняваўся ў тым, што яму рабіць. Але сэрца забілася хутчэй, калі ён, як і раніцай, скокнуў уніз. На зямлі ён не ўтрымаўся на нагах і ўдарыўся пысай, бо зноў адчуў рззкі боль у лапе, але неўзабаве ўжо стаяў. Ён бачыў, як Ры­гор адступіў да кабіны, залез туды і машына кранулася з месца, абдаўшы яго смярдзючым дымам. Ён чхнуў і збянтэжана саступіў убок. Доўга яшчэ ён прыслухоўваўся да шуму машыны, якая аддалялася ўсё далей, і ўрэшце здагадаўся: ён вольны. Дрыжыкі хваляй прайшлі па яго спіне.

Луп скокнуў з дарогі, але ланцуг знаёма звягнуў і ўдарыў яго па грудзях. I тады ён зноў не вытрымаў. Як не раз у мінулым, ён з лютасцю накінуўся на жалеза, кусаў і грыз яго, скакаў убакі, матляў галавой, але дарэмна — ланцуг цупка трымаў яго за горла і катаваў сваёй непераможнасцю,Успышка шалёнасці прайшла, і ён у знямозе ўпаў на зямлю і доўга ляжаў, часта дыхаючы. Хацелася піць. На імгненне ён задрамаў, але неўзабаве ўскочыў на ногі. Прыкмтна ўжо сцямнела, і на небе між соснаў там-сям заблішчалі зоркі. Сла­бы вецер амаль сціх, але вершаліны дрэў ледзь-ледзь хісталіся і часам рыпелі.. Бразганне ланцуга, які цягнуўся за ім, перашкаджала яму слухаць. Некалькі разоў ланцуг чапляўся за сасоннік, за сухія галіны паваленых дрзў, потым за сук. Луп доўга кідаўся ўбакі, пакуль урзшце сук трэснуў.

Ён не ведаў, куды бег і колькі, але нешта падказвала яму, нейкае падсвядомае пачуццё выбірала напрамак. I вось перад ім бліснула шырокая паласа вады. То была меліярацыйная канава. Ён збочыў, прагна папіў і пабег уздоўж яе.

Праз нейкі час на шляху яго паўстаў невялічкі мост. Ён быў драўляны, з такімі ж парэнчамі і стаяў на драўляных палях. Луп з маху ўскочыў на мост і амаль перабег на другі бок, як раптам ланцуг, які цягнуўся за ім збоку, праваліўся ў шчыліну паміж дошак, і ён заараў пысай ад нечаканага штуршка. Са злосным адчаем ён адчуў, што зноў палонны і воля яго абмежаваная зненавідным ланцугом. Ён доўга шалёна рваўся, але дарэмна. Ланцуг трымаў яго. I тады ён лёг на дошкі і заціх.

Імкліва надыходзіла доўгая восеньская ноч. Цэлы россып зорак мігцеў у небе, якое ачысцілася ад хмар: то быў Млечны Шлях. Толькі яго ды­хание ды тонкі, нібы камарыны, гук далёкай аўтамашыны парушалі цішыню. Але гук усё мацнеў і мацнеў, і ён трывожна ўзняў галаву і неўзабаве ўбачыў, як на пагорку бліснулі фары і сталі няўмольна набліжацца, і тады ён падхапіўся і рвануўся, спадзеючыся вызваліцца, але дарэмна — ланцуг трымаў моцна, і ён зноў лёг і прыціснуўся да дошак.

18 гадзін.

Мастак дабірауся на спадарожнаи машыне, але мусіў пакінуць яе, падзякаваў шафёру — той паехаў у іншы бок — і зноў апынуўся ў бязлюдным месцы. Сутонела. Ён доўга стаяў на дарозе ля драўлянага шчыта — хаваўся ад ветру, пакуль яго не падабраў аўтобус.

У аўтобусе ехалі вяеельнікі. Пасля таго, як шлюб быў зарэгістраваны ў сельсавеце, маладыя накіроўваліся ў вёску, дзе жылі бацькі нявесты і дзе іх даўно чакала застолле.

Наперадзе, справа ад вадзіцеля, сядзеў жаніх. Таўсматы, з нізкім пад цёмным чубком,

лобікам, брывасты і з платаядным шырокім ротам, ён амаль не прымаў удзелу ва ўсеагульным гармідары, трымаўся паважна, нібы Буда. Побач з ім уладкаваліся сябры, сваякі, знаёмыя. Ззаду чуўся дзявочы віск, смех, успыхвалі песні — там сядзела нявеста. Гэта была звычайная дзяўчына з круг­лым, крыху кірпатым тварам, які прыхарошвалі шэрыя вочы. Яна часта ўсміхалася, і тады на пярэднім зубе цьмяна бліскала залатая каронка.

Каб дарога не была сумная, усе пасажыры акрамя маладых паспелі прысмактацца з бутэлек і весяліліся. як хто мог. Мужчыны ўключылі магнітафон, і заліхвацкая песня грымнула моцнымі ма­ла дымі галасамі: «Мой адрес не дом и не улица — мой адрес Советский Союз...» Сват, каржакаваты дзядзька гадоў трыццаці пяці, з ручніком праз плячо, ускочыў і хацеў нават станцаваць, але пахіснуўся і пад агульны рогат упаў на сядзенне. Усіх хістала і трэсла на палявой дарозе.

За вокнамі ў святле фар цягнулася ўвесь час адно і тое ж: кустоўе вербалозу абапал дарогі, ча­сам пабеленыя бетонныя слупкі ці пні абы-як спілаваных дрэў — па нечым вар’яцкім загадзе паўсюдна нішчылі прысады.

Раптам праз гудзенне рухавіка, шолах шын, му­зыку і шумную гамонку ў аўтобус прасачыўся яшчэ адзін гук. Спачатку ледзь чутны, ён спакваля мацнеў, узнімаўся ўсё вышэй і прымусіў усіх прыслухацца.

Уладальнік магнітафона выключыў музыку.

— Што за канцэрт і хто спявае?

Шафёр, малады прышчаваты дзяцюк, якога ўсе звалі Пеця, спыніў аўтобус, але фары не выключыў, і ўсе ўбачылі, як на драўляным мастку бліснулі ім насустрач два агеньчыкі — вочы, а ў вушы выразна ўварвалася працяглае, ніколі раней не чутае жудаснае выццё.

— Сабака сядзіць і вые,— сказаў Пеця.

— Чаму, навошта, што здарылася? — пыталіся ззаду дзяўчаты і выцягвалі шыі.

Потым усе сцішыліся, і запанавала маўчанне, у якім існаваў толькі адзін працяглы жудасны гук.

— Калі на дарозе так завылі — не да дабра!

— I праўда, нядобра!

— А тут вяселле — дрэнная ж прыкмета!

Сват устаў са свайго месца.

— Ціха,— сказаў ён,— чым забабоны разводзіць, пайшлі паглядзім, што там.

Пеця адчыніў дзверы, і мужчыны падаліся наперад. Мастак выйшаў разам з усімі. Вылезлі і дзяўчаты, а за імі і жаніх з нявестай.

— Глядзіце ўсе сюды,— сказаў сват.— Сабака зачапіўся ланцугом. А то ўжо прымхі розныя збіраеце!

Іш, небарака.

Пеця апынуўся бліжэй за ўсіх да жывёлы і пацягнуўся да ланцуга. Ён быў спрытны, і да таго ж свабодная частка ланцуга была з які метр — паўтара,— толькі таму ёы паспеў адскочыць, бо Луп моўчкі кінуўся на яго.

— Цьфу ты, чорт!

— Бач, колькі злосці.

— Ну і стварзнне!

— А чаму ён не брэша?

— Шалёны, пэўна.

Пакрысе перад мастком сабралася ўсё вяселле. Да Лупа падыходзіць ніхто, аднак жа, не адважваўся.

— Калі шалёны, то чаму на ланцугу?

— Сарваўся і бегае.

— Прыстрэліць трэба!

— Чым жа яго прыстрэліш?

Мастак падышоў бліжэй і спыніўся разгублены. Але ж бывае, што і бык лятае. Перад ім, несумненна, быў той самы воўк, якога, ён бачыў, раніцой прадавалі на рынку. Тая ж вялікая, лабатая галава, падгалісты жывот, нават ланцуг з аброжкам тыя ж. Мастак меў добрую зрокавую памяць і не мог памыліцца. Але як апынуўся воўк тут і ў гзты час? Збіралі ж грошы на рынку, каб выкупіць жывёлу, і ён таксама даў, але цяжка зразумець, чаму ўсё скончылася тут, на мастку праз ка­наву. Хаця можна і здагадацца: выпусцілі на дарозе, а ланцуг не знялі — вось і вынік. Эх, каб спытаць жывёлу. Але ж гэта немагчыма. Мастак нават успомніў, што мянушка ваўка — Луп, і хацеў паклікаць яго, але мусіў спыніцца. Невядома, як стане паводзіць сябе вяселле, калі даведаецца праўду.

Поделиться:
Популярные книги

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Взводный

Берг Александр Анатольевич
5. Антиблицкриг
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Взводный

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Аргумент барона Бронина

Ковальчук Олег Валентинович
1. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2