Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станкевіч Юры

Шрифт:

— Траяк да траяка — і паважаюць сваяка!

— Паслухай, Сямён,— пачаў, як з роўным па гадах, Рыгор.— Ты вось неяк лесніком хацеў стаць, у горад ездзіў вучыцца. А лес ты любіш?

— А чаго яго любіць? Ён не баба.

— Яно, можа, і так, але ж, мяркую, якое хараство — лес... Зірні навокал. А спыніцца, паслухаць. Ветрык падзьме, і шолах пойдзе, зашумяць дрэвы. I слухаў бы тое ці ўдзень, ці ноччу ля вогнішча.

— Цх-х-х,— выдыхнуў Карнюшка.— Дзівак ты, Рыгорка.

Рыгор працягваў:

— Я ў арміі, ты ж ведаеш, далёка адсель служыў,

усякага пабачыў. Там таго, што ў нас, і блізка няма. Таму і цягнула дамоў, кожнае дрэўца ў думках успаміналася, кожны кусцік, рэчка наша гаротная, невялічкая. Вось аб моры спяваюць, кніжкі пішуць. А лес наш горш за тое мора? Не...

— Дзіўны ты чалавек,— зноў ахалодзіў яго Карнюшка.— А нам, татарам, адзін чорт!

— Дрэнь ты, братка,— памаўчаўшы, сказаў Ры­гор.

— Малады яшчэ лаяцца на мяне,— засычэў пакрыўджана Карнюшка.— Пажыві з маё, паспытай ліха.

— Табе людзі паверылі, грошы далі, а ты як та­ракан, усё б зжор.

— Людзі тыя жыцця не ведаюць нашага. Ім у цацкі гуляць. А жыццё — гзта ведаеш што?

— Ну?

— Натуральны адбор. Нехта гіне, каб другі жыў.

Рыгор здзівіўся:

— Ты, дзядзька, разумнік сваёй гадоўлі.

— Анягож,— згадзіўся Карнюшка.

— А ў сталіншчыну ты што рабіў?

Карнюшка папярхнуўся.

— Што вярзеш, хлопец? У які бок?

— Ведаеш жа, на што намякаю, у які бок хілю.

— Цьфу! — плюнуў Карнюшка.— Я ў тыя га­ды, калі цябе, да слова, і ў праекце не было, падшыванцам бегаў. Ды што ты можаш аб тым часе ведаць?

— Характер у цябе адпаведны. Неблагія стукачы з такіх выходзілі. У кожнай вёсачцы, у кож­ным калгасе, а ў горадзе ў кожным двары свой стукачок. Пашчыравалі крывасмокі!

— Лухта. Я пры чым? А вось ты даўно ў мяне на падазрэнні.

Рыгор здзівіўся.

— Гавары, ну!

— Скажу. Мяркую, кантужаны ты быў ці паранены ў галаву. А сёння дабавілі, дык ты і балбочаш абы-што і злуеш. Дурня ж і ў царкве б’юць.

Тое, што ён, як казалі ў іх вёсцы, хацеў лізнуць, а выйшла, што гаўкнуў, Карнюшка зразумеў ад­разу, бо Рыгор спыніў машыну.

— Вось што, дзядзька. Слухай мяне. Рабі зараз жа тое, што людзям абяцаў, а потым сам, дарэчы, вымятайся!

— Ты што, Рыгорка? — залісіў Карнюшка.— Я ж пажартаваў, а ты ўсур’ёз. Ну куды я пайду на ноч гледзячы? У лесе? А ваўка навошта адпускаць? Яшчэ пакусае каго, бяда будзе!

Рыгор адчыніў кабіну і зазірнуў праз борт у кузаў.

— Я сам яму волю дам. Людзі грошы сабралі, спадзяваліся. А ты вёску нашу ганьбіш!

Луп драмаў, але адразу ачуняў, калі машына спынілася, і моўчкі рвануўся да Рыгора, які закінуў нагу на борт. Той адхіснуўся.

— От дурань. Я ж цябе вызваліць хачу!

— А ён не хоча! — узрадаваўся Карнюшка.

Не дастаўшы Рыгора, Луп больш не лажыўся.

Голад і боль у параненай лапе зноў пакрысе развярэджвалі ў ім лютасць. Машына, між тым, стая­ла на месцы, а Гаспадар з Рыгорам спрачаліся, і ў голасе Рыгора ён чуў уладныя інтанацыі, а Гас­падар адказваў, як залежны. I

зноў у яго свядомасці ўзніклі дзіўныя думкі аб тым, што Гаспадар не такі ўжо ўсемагутны і моцны, якім здаваўся дагэтуль. Сёння ён упершыню мог параўноўваць таго з іншымі людзьмі, асабліва на рынку, і параўнанне было не на карысць Гаспадара.

— Вылазь, дзядзька,— стаяў на сваім Рыгор.

— Паехалі,— енчыў Карнюшка.— Ну што ты такі злосны, Рыгорка? Не паспаўшы, не паеўшы, а хутка і цямнець пачне...

— Каб не з адной мы вёскі, дзядзька Сямён, я б цябе проста выспеткам у азадак! Няхай бы пахадзіў з ваўком па лесе, пашпацыраваў у нерушы, мо хто з вас і злупіў бы з другога шкуру па дарозе.

— Хе-хе-хе,— з палёгкай засмяяўся Карнюшка. Ён адчуў, што навальніца мінула і Рыгор памякчэў.

Яны зноў паселі ў кабіну, і машына рушыла. Рыгор доўга маўчаў, думаў аб нечым сваім, выкурыў цыгарэту, а потым, калі Карнюшка пачаў было дзяўбці носам, сказаў:

— Не спі, дзядзька. У дарозе, кажуць, без размоў, што ў хаце зімой без дроў. Дык ты як, жывёлу сваю выпусціш ці папрэш здаваць у райзаг?

— А навошта лішняе звяно ў прыродзе? Няхай за яго лепш авечка жыве. Яму ўсё роўна гамон, а я сто рублёў страчу.

Рыгор здзівіўся.

— А ці салодка небараку на ланцугу? Што за жыццё?

— Жыць многія хочуць — і пасцельныя клапы, і мухі, і чарвякі, што ў страўніку, бывае, завядуцца,— сказаў Карнюшка сугучна думкам, якія чуў на рынку.— Але не ўсім ім жыць дазволена.

— Цьфу, параўнаў! — Рыгор зноў здзівіўся такім яго словам.

— Ты маўчы. Адзін уратуе, а другі заб’е. А што атрымаецца, калі мы яго ў лесе пакінем? Ён жа сам сабе ежу не здабудзе. Загіне.

— Ну, гэты хутка навучыцца. А загіне — дык хоць вольны.

Ехаць было яшчэ парадкам. Гутарка іх з узаемнымі папрокамі (Карнюшка, праўда, больш не рызыкаваў абразіць Рыгора) памалу перабівалася ўсё больш працяглымі паўзамі, а потым і ўвогуле спынілася. Карнюшку па-ранейшаму хіліла ў сон. Праз якую гадзіну ён ужо спаў. Галава яго апусцілася на грудзі, і ён нават захроп. Рыгор некалькі разоў знарок піхнуў яго плячом, але той не прачынаўся. Тады ён спыніў машыну, рухавік не выключаў і зірнуў праз акенца ў кузаў. Ужо цямнела, але ён убачыў Лупа, як двума агеньчыкамі бліснулі яго вочы.

Рыгор асцярожна вылез з кабіны і зазірнуў за борт.

— Не бойся, дурань,— сказаў ён.

Словы хутчэй адносіліся да яго самога, бо каб смела залезці ў кузаў і скінуць з ваўка аброжак з ланцугом — на гзта ён рызыкнуць не мог. Але не­шта трэба было зрабіць менавіта цяпер, пакуль Карнюшка спаў. Рухавік, між тым, заглух.

Луп змрочна зірнуў яму ў вочы і злёгку прыўзняў верхнюю губу, так што агаліліся вострыя белыя іклы. I тады, баючыся, што прачнецца абрыдлы яму чалавек і перашкодзіць зрабіць тое, што ён даўно хацеў зрабіць, Рыгор стаў на прыступку кабіны, намацаў, гледзячы ў насцярожаныя бурштынавыя вочы, вузел ланцуга, разблытаў яго, размахнуўся і выкінуў за борт.

Поделиться:
Популярные книги

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Взводный

Берг Александр Анатольевич
5. Антиблицкриг
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Взводный

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Купец IV ранга

Вяч Павел
4. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец IV ранга

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Аргумент барона Бронина

Ковальчук Олег Валентинович
1. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2