Ля аднаго вогнішча
Шрифт:
Філасафічнасць у паэзіі не азначае разрыву з эмацыянальнасцю. Жывыя чалавечыя эмоцыі заўсёды ў ёй прысутнічаюць. Адначасова паэзія з’яўляецца адным са сведчанняў светапогляднай шырыні сацыяльна-грамадскіх даляглядаў мастацкага бачання.
Узмацненне маральнага пафасу, імкненне спасцігнуць праўду жыцця дапамагаюць вастрэй ставіць асабовую праблематыку. Паэзія аналізуе чалавека, яго сутнасць. Для
70-я гады — перыяд ускладнення, драматызацыі лірычнага адчування свету, павелічэння ёмістасці паэтычнага перажывання, якое ўключае ў сябе новыя універсальныя супярэчнасці часу. Чалавек, грамадства, прырода, гісторыя — менавіта ў сферы гэтых, ёмістых з’яў і паняццяў сучасная літаратура шукае сваю праблематыку.
Крыніцы ўзбагачэння мастацкага вопыту чалавека разнастайныя. «Коленая эпоха, — сцвярджаў французскі мастак Маціс, — непазбежна прыносіць з сабой сваё разуменне святла, сваё асаблівае адчуванне прасторы. Наша цывілізацыя нават тым, хто ніколі не рабіў самалётаў, надала новае разуменне неба, адчуванне працягласці прасторы».
А змены сацыяльныя? Хіба яны слаба ўплываюць на мастака? Пра лексіку кажуць, што яна першы паказчык, «лакмусавая папера», ўсялякіх змен, якія адбываюцца ў паэзіі. Ды гэта, відаць, і сапраўды так. Ужо адно параўнанне мовы сучасных беларускіх паэтаў з паэтычным маўленнем пачатку стагоддзя сведчыць пра значнасць пройдзенага шляху. Сімвалам беларускага жыцця-быцця некалі былі (у тым ліку і ў паэзіі) «саха», «каса», «лучына». На змену ім прыйшлі «трактар», «нафта», «транзістар». За два апошнія дзесяцігоддзі ў паэзію ўвайшло шмат новых слоў і паняццяў: касманаўт, кібернетыка, біясфера, генетыка, міжпланетная станцыя, многія навуковыя тэрміны — з хіміі, фізікі, біялогіі і г. д. У 60-я гады ў літаратуру, у вершы, улілася новая лексіка — мова вуліцы, народная стыхія, якая несла з сабой «пах жыцця», яго водар.
У сучаснай паэзіі, і не толькі ў творах, пра якія ідзе размова ў гэтай кнізе, адчуваецца
Жывая сувязь яднае гэта пакаленне з традыцыямі Я. Купалы, яго эстэтыкай і паэтыкай.
Перасыпаю сонечны пясок, Вучуся простай шчырасці ў Купалы. На кросенцах, дзе гукі не ступалі, Сную, не дыхаючы, паясок.Выдатны савецкі літаратуразнаўца Міхаіл Бахцін адзначаў, што «твор мастацтва не можа жыць у будучых стагоддзях, калі ён не ўвабраў у сябе неяк і мінулыя стагоддзі. Калі б ён нарадзіўся ўвесь суцэльна сёння (гэта значыць, у сваёй сучаснасці), не працягваў бы мінулага і не быў бы з ім істотна звязаны, ён не мог бы жыць і ў будучым. Усё, што належыць толькі цяперашняму, памірае разам з ім».
Думка, выказаная М. Бахціным, мае вялікае метадалагічнае значэнне для асэнсавання заканамернасцей развіцця ўсёй літаратуры. У 60-я гады некаторым здавалася, што прагрэсіўны рух паэзіі звязаны з распадам традыцыйнай вершаванай формы і ўсталяваннем свабоднага верша — верлібра. Час паказаў, што ў паэзіі могуць творча суіснаваць, спаборнічаць розныя тыпы верша. Ясна адно: жыць без паэзіі нельга.
Умовы існавання і працы сучаснай паэзіі своеасаблівыя. Усе мы з’яўляемся сведкамі і ўдзельнікамі вострай ідэалагічнай барацьбы двух сацыяльных светаў, у якой не можа не прыняць дзейснага ўдзелу паэзія, бо гэтая барацьба ў канчатковым выніку з’яўляецца змаганнем за чалавечыя душы, за перамогу разумнасці і дабра. І кожнаму чалавеку, а паэту ў першую чаргу, трэба дакладна адчуваць сваё месца ў гэтай складанай і адказнай палітычнай сітуацыі, калі справа ідзе пра лёс самых дарагіх для нас ідэалаў.
Паэты актыўна ўдзельнічаюць у гэтай барацьбе і вершамі прыцэльна-публіцыстычнага характару, і творамі, у якіх відзён рост духоўнага багацця савецкага чалавека.
Ёсць падставы спадзявацца на іх далейшыя поспехі.
Вогнішча ўсё больш разгараецца.