Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ля аднаго вогнішча

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Сёння шмат разважаюць пра сутнасць паэтычнага — пра «тайну» паэтычнага феномена. Паэзія Я. Янішчыц не выклікала сумненняў у сваёй сапраўднасці, і «тайна» ў ёй была. Мне яна бачыцца ў своеасаблівасці лірызму паэтэсы — празрыстага, ціхага, някідкага, песенна-плаўнага. Яўгенія Янішчыц — лірык перш за ўсё, цалкам і поўнасцю. У яе радку вабіла магіл тону, гуку, музыкі, якія прыцягвалі да сябе, нібыта закалыхвалі і зачароўвалі. Аснову яе інтанацыі складалі музычнасць, напеўнасць радка — матэрыяльнасць, пластычнасць быцця і свету цікавілі яе менш. Дзве вярбіны над ракою, ноч, кастры — з верша «Да сустрэчы» — не столькі рэальныя, колькі ўмоўныя, узятыя паэтэсай з народна-песеннай

стыхіі. Тое ж самае можна сказаць і пра расу, палын-траву і г. д.

Лірызм паэтэсы, асабліва ў першай кнізе, існаваў па-за знешнім светам прадметаў і рэчаў — як іх эмацыянальна-песенны адбітак, як гук і мелодыя. І першай кнізе такая акалічнасць не шкодзіла. Аднак надалей трэба было, каб лірызм змяшчаўся ў саміх прадметах, а не прыдаваўся звонку — з іншых сістэм і паэтак. (Зрэшты, гэта — яе праграма і на будучыню.)

Ёсць у літаратуры паняцце «жаночая лірыка». Яна мае свае вяршыні ў сусветнай паэзіі. Леся Украінка, Марына Цвятаева, Ганна Ахматава, Саламея Нерыс… Па-рознаму праяўляецца ў іх жаноцкасць, не перашкаджаючы, між іншым, гучанню матываў па-сапраўднаму грамадзянскіх.

Жаноцкасцю, суладдзем, ласкай павеяла ад першай кнігі Янішчыц:

Прыедзь у край мой ціхі, Тут продкаў галасы, Тут белыя бусліхі І мудрыя лясы. Хапае на Палессі І сонца і вады. І што ні двор — то песня, Што вёска — то сады. Па травах светла-шызых Мы пройдзем ля ракі, Дзе, мыючы бялізну, Вядуць сваё жанкі…

Жаноцкасць у паэзіі Янішчыц звязана якраз з музычнасцю яе верша, некаторай ідэалізацыяй рэчаіснасці, інтымнымі інтанацыямі, унутранай даверлівасцю, схільнасцю да эмацыянальнага абжывання свету. І наўрад ці меў падставы Д. Бугаёў у спрэчцы з А. Грачанікавым, які ў артыкуле «Ручаіны дзён маладых» даводзіў, што «Снежныя грамніцы» хвалююць і «першароднасцю пачуццяў і думак», і «кволасцю і безабароннасцю перад людзьмі і светам». З «першароднасцю пачуццяў» Д. Бугаёў згодзен («гэта святая праўда!» — ён), з «кволасцю і безабароннасцю» — не. І дарэмна. Сфера паэтычнага ў Янішчыц, прынамсі ў першай кнізе, уключала, думаецца, і эстэтычна змястоўную кволасць гераіні, і яе безабароннасць перад светам.

У далейшым, зразумела, дабрата і безабароннасць паэтэсы і яе гераіні мелі патрэбу ў развіцці актыўна-гуманістычнага пачатку, каб не патраціць талент на дробязі, на апяванне малаістотнага.

Жыццё Яўгеніі Янішчыц пачалося на вясковым улонні. Нарадзілася ў вёсцы Рудка Пінскага раёна. Каларыт Палесся перайшоў у вершы, дзе можна напаткаць і вёску з прыгожай назвай Велясніцы, і раку Лану, і сімпатычныя постаці землякоў паэтэсы — цётку Клаву, дзеда Цішу, Усцінню і іншых. Ад гэтага паэзія яе не зрабілася рэгіянальнай, наадварот, заснаваная на зямных, жыццёвых пачуццях, яна стала яшчэ больш сімпатычнай, праўдзівай.

Паэтэса цэніць у сваіх земляках, сучасных палешуках, працавітасць, душэўную трываласць, чалавечнасць. Адчуваецца, што яна як мастак вельмі шануе народны характар — і ў гэтым маральна-этычная аснова яе творчай пазіцыі, якая многае вызначае ў яе паэзіі.

Палескі каларыт адбіўся не толькі ў назвах, імёнах, персанажах. Ён пранік у паэзію Янішчыц глыбей, абумовіўшы яе самыя няўлоўныя эстэтычныя адценні — музыку, колер, настрой, увесь духоўны кантэкст, звязаны

з народным складам паэтычнага мыслення.

Вёска — як малая радзіма — з’яўляецца на кожным вітку творчага шляху паэтэсы вельмі жаданым пунктам вяртання яе з жыццёвых вандровак:

Таму і жыць, і жыць мне тут заўсёды, Любіць твой дух настойна-смаляны, Пакуль бруяцца бэзавыя воды І як стагоддзі роднае прыроды — Стаяць на вечнай варце валуны.

Палеская тэма — як тэма вёскі, маральных каштоўнасцей народнага жыцця — у разнастайнасці адценняў праходзіць праз усе яе кнігі: «пахне кмінам, зорамі палае ціхае палескае сяло» (зборнік «Дзень вечаровы»).

Доўгія шляхі і павароты, Звабны бляск, і мітусня, і шум Аціхаюць, калі мне вароты Вёска адчыняе, як душу.

Неяк, разважаючы пра вядомы зборнік Канстанцыі Буйло «Курганная кветка», Янішчыц падкрэслівала невыпадковасць назвы — «Курганная кветка». Такая невыпадковасць ёсць і ў самой Янішчыц. Помню, мяне здзівіла назва — «Снежныя грамніцы». Даўняе, «праславянскае», язычаскае, можна сказаць, слова «грамніцы» паэтэса вынесла на вокладку. Чаму? Якую сувязь яно мела са зместам кнігі? Пра гэта здагадаўся не адразу. Цяпер хачу падзяліцца некаторымі меркаваннямі на гэты конт.

Назва — «Снежныя грамніцы» — не для таго толькі, каб здзівіць чытача свежым, «росным» словам. Тут, у гэтых двух пявучых словах, я чытаю пэўны падтэкст. Паводле старажытна-язычаскіх павер’яў, «грамніцы» — дзень 15 лютага, калі зіма сустракаецца з вясной; у гэты дзень (ці ў які іншы, «суседні») здараецца, што ў зімовым небе неспадзявана прагрукоча гром. У «Снежных грамніцах» ёсць пра гэта радкі:

Рана ўсталі маладзіцы Ды да студняў за вадой — Праславянскія грамніцы На радзіме лугавой. Непаўторныя мінуты Бальшакоў і блізкіх сёл: Хоць лютуе люта люты — Неба ясніцца вакол.

Гром — зімой! Калі яго ніхто не чакае! Гэтаксама нечакана, выклікаўшы здзіўленне, прагучала песня нашай паэтэсы: талент — заўсёды нечаканасць. Вось у чым для мяне сэнс назвы, якая ўяўляецца своеасаблівым, «янішчыцкім» паэтычным вобразам, увасобленым у адпаведную мастацкую форму, арыгінальнасць якое надае тонкая інструментоўка на пявучасць, меладычнасць.

Ёсць свой змест і ў назвах другой і трэцяй кніг — «Дзень вечаровы» і «Ясельда» з іх выразнай гукавой інструментоўкай і ўнутранай устаноўкай на народнае.

Вершы Янішчыц, і асабліва першы яе зборнік, былі прыхільна сустрэты паэтамі і крытыкамі.

З прыязнасцю пісаў пра паэтэсу Ніл Гілевіч. Ён вельмі правільна і тонка адзначыў (маючы, у прыватнасці, на ўвазе верш «Да сустрэчы…»): «Адна з асаблівасцей лірычнага самавыяўлення ў Янішчыц заключаецца ў тым, што не заўсёды можна з поўнай вычарпальнасцю сказаць, пра што напісаны верш… Гэта — паэзія, якая нячутна, накшталт сонечнага святла, уваходзіць у цябе, каб выклікаць у душы і сэрцы такі ж вясенні сонечны настрой, каб і ты, падуладны яе магічным чарам, прычасціўся да радасці і ўрачыстасці жыцця».

Поделиться:
Популярные книги

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10