Лявон Бушмар
Шрифт:
– Табе колькi разоў казалi - не таўчыся тут перад вокнамi дарэмна, сказала пакаёўка, выходзячы на ганак.
Тады бацька заенчыў:
– Унь мне дзiця апошнi кусок хлеба з стала прынясло. Няўжо я з раскошы прашу? Няўжо я...
I вось тады адбылося тое самае важнае. Сам аканом, высокi i моцны, выскачыў на ганак i схапiў бацьку за шыю, пхаў яго гэтак перад сабою цераз увесь дзядзiнец, да самай дарогi, дзе стаялi дваровыя людзi, i некаторыя спачувалi, некаторыя смяялiся. Бацька пайшоў, а яна, малая, бегла за iм, i страшны малюнак бацькавай прынiжанасцi не даваў ёй спакою.
– Заўтра пайду папрашу
– Не iдзi!
Яна закрычала немым голасам. Не магла больш выгаварыць нiводнага слова ад слёз i вялiкай цяжкасцi.
– Чаму?
– сказаў бацька.
– Можа, яе ўпрашу, дык як-небудзь i абыдзецца добра.
I, памаўчаўшы, яшчэ сказаў сам сабе:
– Яна, кажуць, нiштаватая кабета, ласкавейшая за яго.
I яшчэ большая крыўда за гэты бацькаў спакой i халодную нявольнiцкую разважлiвасць пеканула яе ў сэрца. Бацька ж гаварыў:
– Давай хлеб, падсiлкавацца трохi.
Яны селi на дарозе, i Амiля магла толькi сказаць:
– Як ён цябе пхаў цераз увесь двор.
– Што ж ты зробiш, - адказаў бацька.
– Будзе горшая бяда, калi прыйдуць ды апошняе забяруць.
I маўчаў. Можа, буры кiпелi ў iм на дне душы, але твар яго, грубы, абветраны, быў халодны. I от з таго доўга насiла яна ў сабе страшны роспач: "Можа, яму не зусiм моцна балела, як яго цiснулi за шыю, але як гэта ён яго гнуў унiз, пхаў!"
Бацька iшоў гэтак у чужых руках праз увесь дзядзiнец, той самы бацька, якi заўсёды галодны i спрацованы. Ён пойдзе да аканомiхi, хоць тут зусiм не можна iсцi прасiць - нейкая сiла не дазваляе iсцi зноў прасiць, а загадвае штосьцi iншае: пайсцi i ўзяць таго, хто пхаў бацьку, i забiць яго, але не адразу, а каб ён мучыўся перад смерцю i каб слухаў, як яму будзе яна за скрыўджанага бацьку выгаворваць усю крыўду. Толькi гэта трэба зрабiць, больш нiчога не можна рабiць.
Але нiчога не магла яна, тады малая, выказаць. Толькi праз колькi ўжо дзён сказала бацьку:
– Тата, набi яго.
Ён здзiвiўся:
– Каго?
– Аканома.
– Што ты выдумляеш?
I ўсё гэта засталося навек.
Амiля стаяла ўсё ў хаце, нi з кiм не гаворачы.
– Як ты прыйшла ад работы?
– запытала Андрэiха.
– Хiба Бушмара дома няма?
Амiля ўздрыганулася ад чалавечага слова. Яна ўзяла на рукi дзiця i вынесла на двор.
– Гуляй, сынок, гуляй сабе.
– Ты пойдзеш?
– запытала дзiця.
– Пайду, сынок.
– Чаму ты пойдзеш?
Яна панесла яго да варот i там паставiла на зямлю.
– Не iдзi, мама.
– Я прыйду... Бяжы ў хату, сынок.
У полi вецер плыў па засевах, жыта шаптала.
Праз узгорак Амiля выйшла да лесу. На самым узгорку пад ветрам прыпынiлася азiрнуцца. Высыхала пад нагамi раса. Вецер мяў i трапаў адзежу.
Яна ўзняла галаву, штосьцi незнаёмае дагэтуль нараджалася з думак пра Бушмара. I як хмары перад навальнiцай збiралася ўсё больш i запаноўвала ў чалавеку. Бушмар стаяў як жывы ў яе вачах з ссунутымi брывамi, нездаволены, упарты...
Першы раз у жыццi ў яе сцiснулiся губы. Гэта было толькi лёгкае дрыжанне iх.
Яна адна была на ўзгорку, перад сцяною лесу, постаць яе ўзвышалася над аўсамi i жытам. Вецер абвяваў яе, i галава яе была ўзнята.
Шпаркаю звычайнаю сваёю хадою
ХII
Чалавеку цяжка перарабiцца адразу. Можна думаць i гаварыць iначай, а сам чалавек доўга будзе ранейшым. Так, як ляцяць кожны год, абы толькi замакрэе веснавы снег, гусi над Бушмаравай сялiбай, так, як адлятаюць яны над гэтымi ж лясамi назад, абы толькi пацямнее ад старасцi на ржышчы белае павуцiнне, - гэтак сваiмi дарогамi будзе хадзiць чалавек, пакуль увесь узыдзе на дарогi iншыя.
У той дзень, калi вярнулася Амiля пасля ўтрапення свайго ў Бушмараў дом, яна ажыла была дзеля iншай сваёй дзейнасцi, жывучы на свеце. Яна, як Бушмар прыйшоў толькi ў хату, пад поўдзень пачала выгаворваць яму ўсё, што сабралася ў яе; гаварыла яму i пра сябе i пра яго.
– ...Ты пануры, ты цяжкi, i з табою цяжка, але ты можаш з'iначыцца. Толькi скажы мне раз назаўсёды, што я для цябе i цi патрэбна я табе. Калi ты знявiдзеў мяне, дык годзе папрокамi ўсякiмi мучыць мяне, а выганi мяне з хаты. Тады я ведаць буду! Калi ж ты сам не ведаеш, што я для цябе, дык слухай - я застануся з табою... Нам не кепска будзе жыць... У нас будзе дзiцё, тваё дзiцё... а маё дзiцё цяжкiм для цябе не будзе. Я зраблю тут усё ў нашым доме так, што нiчога лiшняга i непатрэбнага для нас не будзе, усё будзе добра i табе i мне. Толькi не будзь воўкам для мяне, а калi iнакшым быць не можаш, дык - скажы мне, не маўчы - нашто я табе? Ты скажы... Ты не маўчы больш, але скажы тое, што трэба. Без папрокаў скажы... Тады лепш будзе ўсё...
Яна гаварыла доўга. Ён спачатку маўчаў з новым прасветленым нейкiм тварам, як ад якой трывожнай i важнай навiны, пасля якой прыкра яму стала, але ж ён даслухаць хацеў да канца. Усё маўчаў, нiводнага разу не глянуў на яе.
– Чаго ты?
– сказаў ён раптам.
– Што?
– Што з табою зрабiлася? Дзе ты была?
Яна глядзела на яго.
– Дзе ты была? Чаму ты гэтакая?
– Дома была.
– Дзе дома?
– У Андрэя была. Сына свайго глядзець хадзiла. Сын у мяне ёсць, ведаеш?.. Той самы, пра якога ты ўчора дапытваўся, ад каго ён, той самы, мой сын. Ты чуеш пра майго сына?
Ён сцiснуў зубы, але на гэта змоўчаў. Толькi глянуў на яе. I раптам здзiўленне нейкае засвяцiлася ў яго вачах.
– Дык от я цябе пытаю, ты павiнен сказаць мне.
– Я не ведаю, што ты хочаш, каб я табе сказаў.
– Я кагадзе гаварыла табе што.
– Я табе нiчога не рабiў кепскага.
– А вечарам учора, ты забыўся?
– Я цябе не бiў.
– Канешне бiць?!
– а што ты гаварыў мне! Ты памятаеш, што ты гаварыў мне?
– Я табе гаварыў праўду.
– Праўду? Гэта твая праўда?
Ён зноў узняў на яе вочы. Ён нiколi не бачыў яшчэ яе гэтакаю. Нi адна жанчына нiколi не гаварыла яшчэ з iм гэтак. Ён маўчаў, здзiўлены.
– Што ж ты маўчыш?
– Што табе гаварыць?
– Ты лепей сам ведаеш.
Пасля доўгай маўчанкi свае яна пачула яго пануры голас:
– Тое прайшло.
Ён пачаў заiкацца.
– Што прайшло?
– Што было ўчора вечарам.
Больш ён маўчаў. Яна адышлася ў чыстую хату, старалася разагнаць сваю ўзбуджанасць, сваё ўтрапенне. Ён доўга сядзеў, успёршыся локцямi на стол, пакуль яна не ўвайшла. Цяпер спакайнейшаю здавалася, штучна нават усмiхнулася, калi падышла да стала: