Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

«…Міласці Вашай просім»

Гужалоўскі Аляксандр

Шрифт:

У вялікай колькасці зваротаў грамадзян да вышэйшых партыйных інстанцый знаходзім вельмі цікавыя замалёўкі паўсядзённага жыцця беларускага горада і вёскі.

Напрыканцы 1940-х — пачатку 50-х гг. у беларускіх гарадах рабіліся першыя крокі па наладжванні мірнага жыцця. Быў узноўлены 8-гадзінны працоўны дзень, адменены абавязковыя звышурочныя работы, рабочыя і служачыя зноў атрымалі штогадовы аплачваемы адпачынак, наладжваў работу транспарт. Амаль нанова была адбудавана сталіца БССР. За пяць пасляваенных гадоў у горадзе было ўзноўлена і пабудавана звыш 400 тыс. квадратных метраў жылой плошчы. Узнаўляліся іншыя гарады рэспублікі. За той жа перыяд была адноўлена дзейнасць 29 ВНУ, 110 тэхнікумаў, каля 12 тыс. школ, дзе навучалася звыш 1,5 млн. дзяцей. За пасляваеннае пяцігоддзе ў рэспубліцы было выдадзена 2 141 найменне кніг агульным накладам у 43 872 000 асобнікаў{10}.

У першыя пасляваенныя гады працэсы урбанізацыі БССР

у значнай ступені фарміраваліся пад уплывам Вялікай Айчыннай вайны, дэмаграфічныя вынікі якой для рэспублікі былі выключна цяжкімі. Колькасць насельніцтва рэзка скарацілася — у 1950 г. у БССР пражывала 7 778,1 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадах 1 619,5 тыс. чалавек (21 % насельніцтва).

Гарадскія работнікі з’яўлялася другой па колькасці, пасля калгаснікаў, групай насельніцтва. Невялікі слой узорных работнікаў (стаханаўцаў), а таксама работнікі стратэгічных галін прамысловасці прыкметна адрозніваліся ўзроўнем жыцця ад асноўнай массы працоўных. Вялікую і няпростую па свайму складу групу ўтваралі служачыя. Яна складалася з многіх падгруп з розным доступам да тавараў і паслуг, па-рознаму аплачваемых і кіруемых. Многія з гэтых людзей амаль не адрозніваліся ад простых рабочых і сялян, але некаторыя належалі да субэліт па доступу да ўлады і матэрыяльных выгодах. Інтэлектуалы разглядаліся рэжымам як дзяржаўныя служачыя. Толькі адзінкі з іх здолелі захаваць матэрыяльную і духоўную незалежнасць дзякуючы таму, што ўлада не магла адмовіцца ад іх спецыяльных ведаў і навыкаў.

Мілітарызацыя працы праявілася і ў такой навіне, як увядзенне уніформы для работнікаў найважнейшых галін эканомікі. Мундзіры пачалі насіць чыгуначнікі, работнікі рачнога транспарту, грамадзянскай авіяцыі, хімікі, сувязісты, геолагі, гарнякі, чыноўнікі юрыдычных ведамстваў, дзяржаўнага кантролю, работнікі лясной галіны. Планавалася ўвесці форменнае адзенне для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ. Пры гэтым мелася і прагматычная мэта — надаць работнікам ключавых ведамстваў мінімальна прыстойны выгляд, бо за перыяд выйны адзенне цалкам знасілася.

Вялікай праблемай пасляваеннага часу стала маргіналізацыя гараджан. Гаворка ідзе не толькі пра дэмабілізацыю, працаўладкаванне, пенсіі. Гарадскім уладам трэба было клапаціцца, каб многія людзі знайшлі сябе ва ўмовах мірнага часу. Гэта было няпроста, нягледзячы на тое, што ў сувязі з гіганцкімі чалавечымі стратамі востра паўстала пытанне працоўных рэсурсаў. Мільёны франтавікоў, эвукуіраваных, перамешчаных асоб, былых палонных, сваякоў, якія шукалі адзін аднаго, не адразу перайшлі на аседлы лад жыцця. Амаль кожнаму давялося жыць на карткі альбо пайкі. Жабракі, бяздомныя, сіроты, калекі напаўнялі гарады, чыгуначныя станцыі, рынкі ў пошуках міласціны альбо аб’екта крадзяжу як галоўнай крыніцы харчавання. Падобная маргіналізацыя, дапоўненая пакутамі і звычкай да гвалту і смерці, рабіла дэвіянтныя паводзіны паўсядзённасцю.

Яшчэ больш складанымі былі ўмовы пасляваеннага жыцця ў беларускай вёсцы. Сельская гаспадарка выйшла з вайны вельмі аслабленай, з падарванай матэрыяльна-тэхнічнай базай, абмежаванымі працоўнымі рэсурсамі. Паводле афіцыйных звестак, за гады вайны матэрыяльныя страты ў сельскай гаспадарцы БССР склалі 45 млрд. рублёў (у цэнах 1941 г.), страты насельніцтва ў вёсцы склалі 782,2 тыс. чалавек. Значная частка вяскоўцаў была вывезена ў Германію. Асабліва вялікія страты назіраліся сярод мужчын. Была знішчана асноўная частка матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў, саўгасаў і МТС, многія вёскі абязлюдзелі, 420,1 тыс. сем’яў засталіся без жылля. 628 вёсак было спалена разам з жыхарамі. Скарачэнне вясковага насельніцтва працягвалася і ў пасляваенны час за кошт працэсаў урбанізацыі, якія набіралі моц у БССР, а таксама планавых перасяленняў з мэтай асваення аддаленых і малазямельных рэгіёнаў Савецкага Саюза. Тым не менш, і ў аднаўленні сельскай гаспадаркі былі дасягнуты пэўныя поспехі. Так, на працягу пасляваеннага пяцігоддзя было пабудавана звыш 431 тыс. дамоў, дзе пражывала больш 2 млн. чалавек, на працягу 1950 г. колькасць трактараў у беларускіх калгасах павялічылася на 50 %{11}.

Звароты і скаргі калгаснікаў сведчаць, што працэсы індустрыялізацыі і урбанізацыі ў пасляваенны перыяд, а таксама ажыццяўленне сталінскай мадэлі калектывізацыі, у выніку якой селянін павінен быў пераўтварыцца ў рабочага з агародам, не пахіснулі асноў калгасна-вясковага жыцця. Па-ранейшаму яго першаснай сацыяльна-эканамічнай адзінкай з'яўляўся калгасны двор, які быў генетычна звязаны з адзінаасобным сялянскім дваром, з'яўляючыся, як і апошні, сямейна-працоўным аб'яднаннем. Калгасны двор быў тым сацыяльным інстытутам, які працягваў адвечныя сялянскія традыцыі працы і побыту, перш за ўсё, — перадачу з пакалення ў пакаленне пачуцця гаспадара зямлі, працавітасці, самастойнасці. Найбольшым цяжарам была сістэма падаткаабкладання сялянскага двара, якая склалася яшчэ ў 1930-я гг. Сістэма абавязковых паставак дзяржаве зерня была пашырана на іншыя віды прадукцыі — мяса, малако, яйкі, бульбу. Значна быў павышаны і грашовы сельскагаспадарчы падатак на прысядзібную гаспадарку

калгасніка. Усе вясковыя працаўнікі былі пад жорсткім, несправядлівым кантролем, іх праца аплачвалася жабрацкімі працаднямі, а самі яны былі ў стане напаўпрыгонных, не мелі пашпартоў і былі пазбаўлены права свабоднага перамяшчэння па краіне{12}.

У 1949 г. была прынята трохгадовая праграма паляпшэння становішча ў жывёлагадоўлі{13}. «Паляпшэнне» — афіцыйны тэрмін, хаця варта было казаць пра выратаванне жывёлагадоўлі. Выканана гэтая праграма не была, наадварот — напярэдадні тэрміну яе заканчэння сітуацыя пагражала выйсці з-пад кантролю. У маі 1950 г. М. С. Хрушчоў яшчэ пагоршыў стан сельскай гаспадаркі сваім планам зліцця малых калгасаў у аграгарады{14}. Амаль паўсюдна гэта кампанія была ўспрынята калгаснікамі як катастрофа. Падчас ліквідацыі малых вёсак і пераводу іх жыхароў у іншыя месцы — без усялякай падрыхтоўкі, фінансавай падтрымкі і нават транспарту — людзі проста спынялі працу. Уцёкі сялян у гарады прывялі да таго, што там пачаў адчувацца недахоп хлеба, бульбы, жыроў, іншых прадуктаў. Не лепшым было становішча ў саўгасах і МТС, якія належалі дзяржаве. Больш паспяховымі былі гаспадаркі, якія выраблялі тэхнічныя культуры, — іх менш абкладалі падаткамі, частка іх выдаткаў фінансавалася з дзяржбюджэта і г.д. Але і ва ўкараненне тэхнічных культур Сталін здолеў унесці элемент ірацыянальнасці. Дастаткова прыгадаць вырошчванне ў беларускіх кліматычных умовах экзатычнага кок-сагызу для атрымання ўласнай крыніцы вырабу натуральнай гумы.

У шматлікіх скаргах пасляваеннага часу выразна адлюстраваны ўсе негатыўныя бакі калектывізацыі ў заходніх абласцях БССР. Як вядома, партыйна-савецкімі ўладамі былі прыняты меры па ажыццяўленні калектывізацыі Заходняй Беларусі адразу пасля яе далучэння ў верасні 1939 г. Гэта работа вялася адначасова з наступам на заможныя гаспадаркі найперш шляхам канфіскацыі часткі іх зямель, якія перадаваліся калгасам альбо пераходзілі ў дзяржаўны фонд з мэтай надзялення малазямельных сялян. Апошняе, разам з моцнай агітацыйна-прапагандысцкай работай, верай значнай часткі бедных сялян у ідэалы сацыялізму і ў першую чаргу арганізацыйна-націскныя метады, садзейнічала інтэнсіўнаму стварэнню калектыўных гаспадарак на заходнебеларускіх землях. Адначасова з калгасамі на землях былых шляхецкіх маёнткаў утвараліся саўгасы. У час нямецкай акупацыі тэрыторыі БССР калгасы і саўгасы былі распушчаны.

У першыя пасляваенныя гады ў заходняй частцы рэспублікі (у адрозненне ад усходняй) сельскагаспадарчая вытворчасць аднаўлялася пераважна на аснове індывідуальнай сялянскай гаспадаркі. Адначасова аднаўлялася работа арганізаваных у даваенны час калгасаў і саўгасаў, ішло актыўнае стварэнне новых. Жорстка і буйнамаштабна праводзілася палітыка раскулачвання. У мэтах яе актывізацыі Савет Міністраў СССР у верасні 1951 г. прыняў спецыяльную пастанову «Аб высяленні кулакоў з Беларускай ССР»{15}. У ходзе яе выканання адміністрацыйна-карныя органы толькі ў 1952 г. выслалі за межы рэспублікі 4 431 кулацкую сям’ю. Адметнымі рысамі калектывізацыі на заходне-беларускіх землях былі не толькі кароткія тэрміны яе правядзення, але і складаныя палітычныя ўмовы, працяг узброенага супраціўлення сялян, новы наступ партыйна-дзяржаўнага апарату на былых палітычных дзеячаў, інтэлегенцыю, каталіцкіх святароў. У спалучэнні з жорсткімі рэпрэсіямі ў адносінах да заможнай часткі вёскі ўсё гэта прывяло да амаль поўнай калектывізацыі на працягу некалькіх гадоў. На канец 1950 г. у заходніх абласцях БССР налічвалася 6 054 калгасы і 78 МТС{16}.

Шэраг скаргаў і зваротаў дазваляе прасачыць тыповыя праблемы, якія паўставалі ў першыя пасляваенныя гады перад беларускай моладдзю. Афіцыйна з 1920-х па 1960-я гг. у Савецкім Саюзе не існавала маладзёжных праблем. У адрозненне ад моладзі буржуазнага грамадства, савецкая моладзь не ўдзельнічала ў канфлікце пакаленняў. На ўсе пытанні паміж бацькамі і дзецьмі былі знойдзены адказы, і любое магчымае напружанне паступова растваралася ў сацыялістычным грамадстве, дзе не сям’я, а дзяржава адыгрывала асноўную ролю ў сацыялізацыі маладых людзей. Зніклі маладзёжныя субкультуры, таксама як звычаі і святы, звязаныя з моладдзю ў вясковых супольнасцях. Энтузіязм моладзі, яе надзеі на светлую будучыню, любоў да жыцця і работы былі пастаўлены ў цэнтр камуністычнай ідэалогіі. На маладых людзей была ускладзена роля будаўнікоў камунізму. З умацаваннем курсу на пабудову камунізму, паняцці «моладзь» і «камуністычная будучыня» зрабіліся непадзельнымі. Якасці моладзі, сплаўленыя з камуністычнай ідэалогіяй, павінны былі стварыць новы тып «савецкага чалавека». Новыя савецкія людзі абавязаны былі быць жыццярадаснымі, энергічнымі, любячымі радзіму і ахопленымі надзеямі на будучыню сваёй маладой краіны. Выявы ідэальных грамадзян краіны, прадстаўленыя ў мастацтве сацрэалізму 1940-50 гг., малююць гарадскую і вясковую моладзь, якая ззяе ад працоўнага поту на карысць будаўніцтва камунізму. Сярод іх няма ніводнага чалавека сталага ўзросту.

Поделиться:
Популярные книги

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Дремлющий демон Поттера

Скука Смертная
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дремлющий демон Поттера

Хильдегарда. Ведунья севера

Шёпот Светлана Богдановна
3. Хроники ведьм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Хильдегарда. Ведунья севера

Наука и проклятия

Орлова Анна
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Наука и проклятия

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Разбитная разведёнка

Балер Таня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбитная разведёнка

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8