«…Міласці Вашай просім»
Шрифт:
Савецкая сістэма імкнулася спланаваць усе сферы жыцця новага чалавека, і ў рамках гэтай сістэмы паняцце «моладзь» было добра распрацавана. Маладыя людзі, якія імкнуліся дасягнуць поспеху ў сістэме, у дзяцінстве ўступалі ў піянеры, потым ва ўзросце 14 гадоў — у камсамол, і чакалася, што недзе ў 28 гадоў яны павінны будуць падаць заяву аб прыёме ў партыю. Маладосць афіцыйна заканчвалася ў 35 гадоў. Існавала цэлая сістэма дзяржаўных органаў і афіцыйных пасад, звязаных з моладдзю, а таксама катэгорыя адміністрацыйных органаў пад эгідай маладых палітыкаў. Патэрналісцкі падыход забяспечваў пэўную ўвагу да моладзі, але ў той жа час перашкаджаў здзяйсненню любых яе незалежных ініцыятыў, якія ішлі насуперак ужо спланаваных
Вялікая колькасць скаргаў выйшла з-пад пяра жанчын, на долю якіх прыпала значная частка ваенных цяжкасцей. Пасля вайны іх становішча палепшылася не нашмат. Жанчыны звычайна пісалі пра набалелае — дзіцячыя садкі, пенсіі, санаторны адпачынак, стварэнне нармальных умоў працы. Але галоўным лейтматывам іх зваротаў да вышэйшага партыйнага кіраўніцтва ўсё ж было самае набалелае — просьбы аб уратаванні сям'і альбо аб дапамозе ў стварэнні новай. Гэта цалкам зразумела. Калі ў 1940 г. у СССР жанчын было больш за мужчын на 7 млн., то ў 1950 г. — ужо на 20 млн.
Вайна аслабіла адну з галоўных крыніц нарошчвання высілкаў у сферы прамысловасці — мужчынскую працоўную сілу. У той жа час узросшыя глабальныя магчымасці і амбіцыі Сталіна не дазвалялі пайсці на скарачэнне мабілізацыйных высілкаў. Поруч з раней гучаўшымі і раней заклікамі моладзі ў прамысловасць, на шахты і да т. п. шырока выкарыстоўвалася ідэалагічнае стымуляванне цяжкай фізічнай працы жанчын. Сацыяльна і палітычна яны заставаліся ніжэйшым класам. Жанчынам у прамысловасці і сельскай гаспадарцы даводзілася выконваць у асноўным ручную і некваліфікаваную працу. Дзяржаўныя планы будаўніцтва дзіцячых садкоў выконваліся толькі напалову. Кіраўніцтвам рабіліся спробы выправіць сітуацыю. Напрыклад, гэтай праблеме, была прысвечана спецыяльная нарада ЦК ВКП(б), якая адбылася напрыканцы 1950 г. Пра гаротны лёс жанчын-сялянак удзельнікам нарады нагадала рэдактар часопіса «Крестьянка». Яе словы пра тое, што вясковая жанчына — «абсевак» у полі, што яна заўчасна робіцца старой, яе не дапускаюць да кіруючых пасад, былі даведзены да Г. М. Малянкова як «глыбока памылковыя і палітычна шкодныя». Нават на агульным невясёлым фоне пасляваеннага стану краіны жаночы лёс выглядаў вельмі змрочна{17}.
Нарэшце, шэраг матэрыялаў зборніка адлюстроўвае латэнтную палітыку дзяржаўнага антысемітызму ў пасляваенным СССР, і, як вынік яе, павелічэнне колькасці праяў побытавай юдафобіі. Пачынаючы з 1949 г. антысемітызм спалучаўся з «барацьбой супраць касмапалітаў», якая дасягнула апагею ў 1953 г., падчас «справы ўрачоў». Першым моцным ударам па савецкіх яўрэях у пасляваенны час была справа Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта, якая пачалася ў 1946 г. Ніякіх доказаў антысавецкай дзейнасці сябраў камітэта ў органаў дзяржбяспекі не было. На сваіх паседжаннях яны абмяркоўвалі спецыфічна яўрэйскія праблемы — генацыд яўрэяў падчас ІІ сусветнай вайны, аднаўленне яўрэйскіх культурных устаноў, закрытых у 1930-х гг., стварэнне новых яўрэйскіх газет. Тады ж паўстала пытанне пра ўтварэнне ў Гомельскай вобласці аўтаномнага яўрэйскага этнічнага рэгіёна і рассяленне яўрэяў, што засталіся пасля нацысцкага генацыду, на тэрыторыі Крыма (ў Сталіна былі зусім іншыя планы — ён рыхтаваў дэпартацыю ўсяго яўрэйскага насельніцтва СССР на Далёкі Усход).
У студзені 1948 г. у Мінску быў забіты старшыня Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта, народны артыст СССР С. М. Міхоэлс{18}. У верасні таго ж года пачаліся арышты сябраў камітэта, абсалютная большасць якіх была расстраляна. Са справай Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта было штучна звязана яшчэ каля 70 спраў. Па ўсёй краіне пачаліся антысеміцкія судовыя працэсы, атрымаўшыя афіцыйную назву «працэсаў над удзельнікамі арганізацый яўрэйскіх буржуазных нацыяналістаў».
Такім чынам, атмасфера пасляваеннага беларускага грамадства фарміравалася не толькі поспехамі ў аднаўленні народнай гаспадаркі, энтузіязмам перамогі, але і ўсеагульным страхам, знявагай да чалавечай асобы, беззаконнасцю, дагматызацыяй грамадскай думкі. Магчымасць аўтарытарнага вырышэння пытання нараджала адчуванне безадказнасці ў адных і пасіўнасць у другіх, кансервавала грамадскую думку, стрымлівала яе развіццё аглядкай на высокія аўтарытэты. Пры вырашэнні надзённых пытанняў апелявалі не да патрабаванняў практыкі, а да падтрымкі гэтых аўтарытэтаў, перш за ўсё Сталіна. Імя Сталіна выкарыстоўвалася як сцяг, вышэйшая інстанцыя, апошні аргумент у любой спрэчцы. Сціплыя спробы ўзняць «хворыя пытанні» танулі ў агульнай плыні паўтораў афіцыйнага пункту гледжання і адзінадумстве. Быў працягнуты курс на нарашчванне эканамічнай магутнасці дзяржавы, замаскіраваны пад пабудову камунізму. Каркасам гэтага курсу з’яўлялася грамадска-палітычная сістэма сталінізму.
У прапануемым зборніку змешчаны выключна архіўны матэрыял без скарачэнняў, с захаваннем усіх стылістычных і арфаграфічных асаблівасцей арыгіналаў. На думку ўкладальніка, мова, якой паўстагоддзя таму карысталіся аўтары зваротаў (у першую чаргу гэта тычыцца сялян), уяўляе адзінае цэлае са зместам і перадае каларыт эпохі. З этычных меркаванняў імёны аўтараў лістоў, а таксама асоб, на якіх яны скардзяцца, пазначаны ініцыяламі. Пасля кожнага ліста ў сціслым выглядзе змешчаны вынікі яго разгляду ва ўладных структурах (за выключэннем тых выпадкаў, калі вынікі не захаваліся).
Хацелася б спадзявацца, што прапануемы архіўны матэрыял падштурхне да рэканструявання складанага, супярэчлівага і пакуль малавывучанага паўсядзённага жыцця людзей у БССР.
Хроніка грамадска-палітычнага і культурнага жыцця БССР у 1951 г
24 студзеня — з нагоды згоды Сталіна балаціравацца ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР па Сталінскай акрузе ў Мінску адбыўся 100-тысячны агульнагарадскі мітынг;
Студзень — у БДУ адбылася навуковая канферэнцыя, прысвечаная працам Сталіна па пытаннях мовазнаўства;
Студзень — на Усесаюзнай мастацкай выстаўцы ў Маскве БССР была прадстаўлена маштабным палатном «Слава вялікаму Сталіну!» мастакоў Я. Ціхановіча і І. Давідовіча;
Студзень — выйшаў з друку альбом «К. Я. Варашылаў і Беларуская ССР»;
3–4 лютага — адбыўся VI пленум ЦК ЛКСМБ, на якім абмяркоўваліся шляхі паляпшэння работы піянерскай арганізацыі;
12–14 лютага — адбыўся VI пленум ЦК КП(б)Б, прысвечаны ўмацаванню калгасаў і ўздыму сельскай гаспадаркі;
25 лютага — адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет БССР, дзе ўсе аднагалосна прагаласавалі за «блок камуністаў і беспартыйных»;
Люты — заслужаны дзеяч мастацтваў БССР скульптар А. Бембель закончыў работу над скульптурай беларускай сялянкі, якая неўзабаве ўпрыгожыць беларускі павільён на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы;
Род Корневых будет жить!
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Дремлющий демон Поттера
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
