Маўглi (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Маўглi (на белорусском языке)

Маўглi (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Джозэф Рэдзьярд Кiплiнг

Маўглi

З "Кнiгi Джунгляў"

Пераклаў С.Мiхальчук

БРАТЫ МАЎГЛI

Было сем гадзiн спякотнага вечара ў Сiянiйскiх гарах, калi Бацька Воўк прачнуўся пасля дзённага адпачынку, пачухаўся, пазяхнуў i выпрастаў адну за другой здранцвелыя лапы, праганяючы сон. Мацi Ваўчыха драмала, паклаўшы сваю вялiзную шэрую мысу на чацвярых ваўчанят, а тыя варочалiся i павiсквалi, i месяц асвятляў уваход у пячору, дзе жыла ўся сям'я.

– Уф!
– сказаў Бацька Воўк.
– Пара зноў на паляванне.

Ён ужо збiраўся спусцiцца скачкамi з гары,

як раптам нiзенькi цень з калматым хвастом лёг на парог i занудзiў:

– Жадаю табе ўдачы, о Правадыр Ваўкоў! Удачы i моцных белых зубоў тваiм высакародным дзецям. Няхай яны нiколi не забываюць, што на свеце ёсць галодныя!

Гэта быў шакал, Падлiза Табакi, - а ваўкi Iндыi ставяцца з пагардай да Табакi за тое, што ён гойсае ўсюды, сее разлад, разносiць плёткi i не грэбуе анучамi i акраўкамi скуры, калi грабецца на вясковых сметнiках. I ўсё-такi ваўкi баяцца Табакi, бо ён часцей за ўсiх iншых звяроў у джунглях хварэе на шаленства i тады бегае па лесе i кусае ўсiх, хто толькi трапiцца яму насустрач. Нават тыгр уцякае i хаваецца, калi ашалее маленькi Табакi, бо нiчога горшага, чым шаленства, не можа здарыцца з дзiкiм зверам. У нас яно называецца вадабоязь, а звяры завуць яго "дзiванi" - шаленства - i ратуюцца ад яго ўцёкамi.

– Што ж, зайдзi i паглядзi сам, - суха сказаў Бацька Воўк.
– Але ежы тут няма.

– Для ваўка няма, - сказаў Табакi, - але для такой нiкчэмнасцi, як я, i голая костка - сапраўдны баль. Нам, шакалам, няма чаго надта перабiраць.

Ён пракраўся ў глыбiню пячоры, знайшоў аленевую костку з рэшткамi мяса i, вельмi задаволены, сеў i пачаў з трэскам грызцi гэтую костку.

– Дзякуй за пачастунак, - сказаў ён i аблiзнуўся.
– Якiя прыгожыя высакародныя дзецi! Якiя ў iх вялiкiя вочы! А яны ж яшчэ такiя маленькiя! Праўда, праўда, мне варта было б памятаць, што царскiя дзецi ад самых першых дзён ужо дарослыя.

А Табакi ж ведаў не горш за любога кожнага, што няма нiчога больш небяспечнага, як хвалiць дзяцей у вочы, i з прыемнасцю назiраў, як збянтэжылiся Мацi i Бацька Ваўкi.

Табакi сядзеў моўчкi, радуючыся таму, што наклiкаў на другiх бяду, потым злосна сказаў:

– Шэр-Хан, Вялiкi Тыгр, змянiў месца палявання. Ён будзе ўвесь гэты месяц паляваць тут, у гарах. Гэтак ён сам сказаў.

Шэр-Хан быў тыгр, якi жыў за дваццаць мiляў ад пячоры, каля ракi Вайнгангi.

– Не мае права!
– сярдзiта пачаў Бацька Воўк.
– Паводле Закону Джунгляў, ён не можа мяняць месца палявання, нiкога не папярэдзiўшы. Ён распудзiць усю дзiчыну на дзесяць мiляў навокал, а мне... мне цяпер трэба паляваць за дваiх.

– Мацi нездарма празвала яго Лангры (Кульгавы), - спакойна сказала Мацi Ваўчыха.
– Ён ад самага нараджэння кульгае на адну нагу. Вось чаму ён палюе толькi на свойскую жывёлу. Жыхары паселiшчаў на берагах Вайнгангi злосныя на яго, а цяпер ён з'явiўся сюды, i ў нас пачнецца тое самае: людзi будуць ганяцца за iм па лесе, злавiць яго не здолеюць, а нам i нашым дзецям давядзецца ўцякаць куды вочы глядзяць, калi падпаляць траву. I праўда, нам ёсць за што дзякаваць Шэр-Хану!

– Цi не перадаць яму вашу падзяку?
– спытаў Табакi.

– Вон адсюль!
– агрызнуўся Бацька Воўк.

Вон! Iдзi паляваць са сваiм панам! Досыць ты набаламуцiў сёння.

– Я пайду, - спакойна адказаў Табакi.
– Вы i самi хутка пачуеце голас Шэр-Хана ўнiзе, у зараснiку. Дарэмна я турбаваўся перадаваць вам гэтую навiну.

Бацька Воўк натапырыў вушы: унiзе, у далiне, што збягала да маленькай рэчкi, пачуўся сухi, злосны, адрывiсты, тужлiвы рык тыгра, якi нiчога не злавiў i анi не саромеўся таго, што ўсе джунглi пра гэта ведаюць.

– Дурань, - сказаў Бацька Воўк.
– Пачынаць гэткiм шумам начную работу! Няўжо ён думае, што нашы аленi падобны на тлустых буйвалаў з Вайнгангi?

– Ш-ш! Ён палюе сёння не на буйвала i не на аленя, - сказала Мацi Ваўчыха.
– Ён палюе на чалавека.

Рык перайшоў у глухое бурчанне, якое чулася нiбыта з усiх бакоў адразу. Гэта быў той рык, якi палохае дрывасекаў i цыганоў, што начуюць пад голым небам, а iншы раз прымушае iх бегчы проста ў лапы тыгру.

– На чалавека!
– сказаў Бацька Воўк i выскалiў белыя зубы.
– Хiба мала жукоў i жаб у сажалках, што яму спатрэбiлася есцi чалавечыну, ды яшчэ на нашай зямлi?

Закон Джунгляў, загады якога заўсёды на чым-небудзь грунтуюцца, дазваляе звярам паляваць на чалавека толькi тады, калi яны вучаць сваiх дзiцянят забiваць. Але i тады зверу няможна забiваць чалавека ў тых мясцiнах, дзе палюе яго зграя або племя. Услед за забойствам чалавека з'яўляюцца рана цi позна белыя людзi на сланах, са стрэльбамi i сотнi смуглых людзей з гонгамi, ракетамi i факеламi. I тады кепска даводзiцца ўсiм жыхарам джунгляў. А звяры кажуць, што чалавек - сама слабая i безабаронная з усiх жывых iстот i чапаць яго - ганьба для паляўнiчага. Яны гавораць таксама - i гэта праўда, - што людаеды з цягам часу паршывеюць i ў iх выпадаюць зубы.

Бурчанне ўзмацнiлася i закончылася грамавым "а-а-а!" тыгра, гатовага да скачка.

Потым пачулася выццё, не падобнае на тыгравае, - выццё Шэр-Хана.

– Ён прамахнуўся, - сказала Мацi Ваўчыха.
Чаму?

Бацька Воўк адбегся на некалькi крокаў ад пячоры i пачуў раззлаваны рык Шэр-Хана, якi варочаўся ў кустах.

– Гэты дурань апёк сабе лапы. I хапiла ж розуму скакаць у вогнiшча дрывасека!
– чмыхнуў Бацька Воўк.
– I Табакi з iм.

– Нехта падымаецца на гару, - сказала Мацi Ваўчыха, варухнуўшы адным вухам.
– Падрыхтуйся.

Кусты ў гушчары злёгку зашамацелi, Бацька Воўк прысеў на заднiя лапы, гатовы скокнуць. I тут калi б вы назiралi за iм, дык убачылi б сама незвычайнае на свеце - як воўк спынiўся на сярэдзiне скачка. Ён кiнуўся ўперад, калi яшчэ не бачыў, на што кiдаецца, а потым крута спынiўся. Выйшла так, што ён падскочыў угору на чатыры цi пяць футаў i сеў на тое ж месца, дзе адарваўся ад зямлi.

– Чалавек!
– агрызнуўся ён.
– Чалавечае дзiцяня! Глядзi!

Проста перад iм, трымаючыся за адну з нiжэйшых галiнак, стаяла голенькае смуглае дзiця, якое, вiдаць, толькi што навучылася хадзiць, - мяккае, усё ў ямачках, маленечкi жывы камячок. Такое маленечкае дзiця яшчэ нi разу не заглядвала ў ваўчынае логава начною парой. Яно зiрнула ў вочы Бацьку Ваўку i засмяялася.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[5.8 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[7.0 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Маленькая хозяйка большого герцогства

Вера Виктория
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.80
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Вадбольский

Никитин Юрий Александрович
1. Вадбольский
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вадбольский

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946

Коллектив авторов
Россия. XX век. Документы
Документальная литература:
прочая документальная литература
военная документалистика
5.00
рейтинг книги
Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV