Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:

– А цяпер я не ведаю, - сказаў Маўглi i ўздыхнуў.
– Чаму вы не прыйшлi, калi я вас клiкаў?..

– Мы заўсёды з табою... заўсёды з табою, - прабурчаў Шэры Брат i лiзнуў пятку Маўглi.

– А пойдзеце вы са мною да чалавечай чарады?
– прашаптаў Маўглi.

– Хiба я не пайшоў за табою ў тую ноч, калi наша Чарада прагнала цябе? Хто пабудзiў цябе, калi ты заснуў у полi?

– Так, але яшчэ раз?

– Хiба я не пайшоў за табою сёння ўночы?

– Так, але

яшчэ i яшчэ раз i, магчыма, яшчэ?

Шэры Брат маўчаў. Потым ён прабурчаў, быццам сам сабе:

– Тая, чорная, сказала праўду.

– А што яна сказала?

– Чалавек урэшце iдзе да чалавека. I наша мацi гаварыла тое самае.

– Тое самае гаварыў i Акела ў Ноч Дзiкiх Сабак, - прамармытаў Маўглi.

– Тое ж гаварыў i Каа, якi разумнейшы за ўсiх нас.

– А што скажаш ты, Шэры Брат?

Шэры Брат нейкi час бег рыссю, не адказваючы, потым сказаў з прыпынкамi ад скачка да скачка:

– Дзiцяня - Гаспадар Джунгляў - мой зводны брат! Твая дарога - гэта мая дарога, тваё жыллё - маё жыллё, твая здабыча - мая здабыча, i твой смяротны бой - мой смяротны бой. Я гавару i за астатнiх трох. Але што скажаш ты джунглям?

– Добра, што ты пра гэта падумаў. Няма чаго доўга чакаць, калi бачыш здабычу. Iдзi i паклiч усiх на Скалу Рады, а я раскажу iм, што ў мяне ў галаве.

У любы iншы час на клiч Маўглi сабралiся б, натапырыўшы загрыўкi, усе джунглi, але цяпер iм было не да гэтага - яны спявалi новыя песнi.

I калi Маўглi з цяжарам на сэрцы падняўся па добра знаёмых скалах на тое месца, дзе яго калiсьцi прынялi ў Чараду, ён застаў там толькi сваю чацвёрку ваўкоў, Балу, амаль зусiм сляпога ад старасцi, i цяжкавагавага, спакойна-халоднага Каа, якi скруцiўся ў кальцо вакол апусцелага месца Акелы.

– Значыцца, твая дарога канчаецца тут?
– сказаў Каа, калi Маўглi кiнуўся на зямлю.
– Яшчэ калi мы сустрэлiся ў Халодных Бярлогах, я гэта ведаў. Чалавек урэшце iдзе да чалавека, хоць джунглi яго i не праганяюць.

Чацвёра ваўкоў паглядзелi адзiн на аднаго, потым на Маўглi - здзiўлена, але пакорна.

– Дык джунглi не праганяюць мяне?
– ледзьве вымавiў Маўглi.

Шэры Брат i астатнiя тры ваўкi люта забурчалi i пачалi былi: "Пакуль мы жывыя, нiхто не асмелiцца...", але Балу спынiў iх.

– Я вучыў цябе Закону. Слова належыць мне, - сказаў ён, - i хоць я цяпер не бачу скалаў перад сабою, затое бачу далей. Жабянятка, iдзi сваёй дарогай, жывi там, дзе жыве твая кроў, твая Чарада i твой Народ. Але калi табе спатрэбiцца кiпцюр, або зуб, або вока, або слова, хутка перададзенае ўночы, дык памятай, Гаспадар Джунгляў, што джунглi - твае, варта толькi паклiкаць.

– I сярэднiя джунглi таксама твае, - сказаў Каа.

Я не кажу пра Маленькi Народ.

– О браты мае!
– усклiкнуў Маўглi, з рыданнем распасцiраючы да iх рукi. Я не хачу iсцi адсюль, але мяне быццам цягне за абедзве нагi. Як я пайду ад гэтых начэй?

– Не, глядзi сам, Маленькi Брат, - паўтарыў Балу.
– Няма нiчога ганебнага ў гэтым паляваннi. Калi мёд з'едзены, мы пакiдаем пусты вулей.

– Скiнуўшы скуру, ужо не залезеш у яе зноў. Такi Закон, - сказаў Каа.

– Паслухай, маё золатца, - сказаў Балу.
– Нiхто тут не будзе затрымлiваць цябе, - нi словам, нi сiлай. Глядзi сам. Хто будзе спрачацца з Гаспадаром Джунгляў? Бачыў я, як ты забаўляўся вунь там белымi каменьчыкамi, калi быў маленькiм Жабяняткам. I Багiра, якая аддала за цябе маладога, толькi што забiтага буйвала, бачыла цябе таксама. Пасля таго агляду засталiся толькi мы адны, бо твая прыёмная мацi памерла, памёр i твой прыёмны бацька. Старой Воўчай Чарады даўно ўжо няма. Ты сам ведаеш, чым скончыў Шэр-Хан, Акелу ж забiлi Дзiкiя Сабакi; яны загубiлi б i ўсю Сiянiйскую Чараду, каб не твая мудрасць i сiла. Засталiся адны старыя. I ўжо не дзiцяня просiць дазволу ў Чарады, а Гаспадар Джунгляў выбiрае новую дарогу. Хто будзе спрачацца з чалавекам i яго звычаямi?

– А як жа Багiра i буйвал, якi выкупiў мяне?
– сказаў Маўглi.
– Мне не хацелася б...

Яго словы былi перапынены рыкам i трэскам у гушчары пад гарою, i з'явiлася Багiра, лёгкая, дужая i грозная, як заўсёды.

– Вось чаму, - сказала пантэра, выстаўляючы акрываўленую правую лапу, вось чаму я не прыходзiла. Паляванне было доўгае, але цяпер ён ляжыць забiты ў кустах, той буйвал, якi вызвалiць цябе, Маленькi Брат. Усе даўгi сплачаны цяпер поўнасцю. Што ж датычыцца астатняга, дык я скажу тое самае, што i Балу.
– Яна лiзнула нагу Маўглi.
– Не забывай, што Багiра любiла цябе!
– крыкнула яна i скачкамi памчалася прэч.

Каля падножжа ўзгорка яна зноў крыкнула моцна i працягла:

– Добрага палявання на новай дарозе, Гаспадар Джунгляў! Не забывай, што Багiра любiла цябе.

– Ты чуў?
– сказаў Балу.
– Больш нiчога не будзе. Iдзi цяпер, але спачатку падыдзi да мяне. О мудрае Маленькае Жабянятка, падыдзi да мяне!

– Нялёгка скiдваць скуру, - сказаў Каа.

А Маўглi ў гэты час рыдаў i рыдаў, уткнуўшыся галавою ў бок сляпога мядзведзя i абняўшы яго за шыю, а Балу ўсё стараўся лiзнуць яго ногi.

– Зоркi радзеюць, - сказаў Шэры Брат, нюхаючы перадсвiтальны ветрык.
– Дзе мы заляжам сёння? Ад гэтага часу мы пойдзем па новай дарозе.

I гэта - апошняе з апавяданняў пра Маўглi.

Поделиться:
Популярные книги

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Подруга особого назначения

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
8.85
рейтинг книги
Подруга особого назначения

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Вдовье счастье

Брэйн Даниэль
1. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вдовье счастье

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7