Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:

Калi Маўглi вынырнуў, яго падтрымлiваў Каа, а з выступу скалы падалi ў раку, як гiры, вялiкiя глыбы, аблепленыя пчоламi, i як толькi глыба дакраналася да вады, пчолы ўзляталi ўгору, а труп сабакi, кружачыся, плыў унiз па цячэннi. Над скаламi раз-пораз чуўся раз'юшаны брэх, якi патанаў у гуле, падобным на гром, у гудзе крыльцаў Маленькага Народа Скалаў. Некаторыя сабакi звалiлiся ў яры, якiя злучалiся з падземнымi пячорамi, i там задыхалiся, бiлiся, ляскалi зубамi сярод абваленых сотаў i, нарэшце, ледзь жывыя, аблепленыя раямi пчол, выбягалi з якога-небудзь ходу да ракi, каб скацiцца ўнiз, на чорныя груды смецця. Некаторыя ўпалi

на дрэвы, што раслi на скалах, i пчолы абляпiлi iх усiх чыста; але большасць, ашалеўшы ад пчалiных укусаў, кiдалiся ў ваду, а Вайнганга, як сказаў Каа, была прагная рака.

Каа моцна трымаў Маўглi, пакуль хлопчык не аддыхаўся.

– Нам нельга заставацца тут, - сказаў Каа.
– Маленькi Народ разваяваўся не на жарты. Паплывём!

Трымаючыся глыбока ў вадзе i ныраючы як мага часцей, Маўглi паплыў унiз па цячэннi з нажом у руцэ.

Амаль палова чарады ўбачыла пастку, у якую трапiлi iх браты, крута павярнула ўбок i кiнулася ў ваду там, дзе цяснiна станавiлася шырэйшаю i пераходзiла ў крутыя берагi. Iхнi шалёны брэх i пагрозы "лясной малпе", якая давяла iх да такой ганьбы, змешвалiся з выццём i гырканнем сабак, якiх караў Маленькi Народ. Заставацца на беразе пагражала смерцю, i ўсе сабакi зразумелi гэта. Чараду зносiла па цячэннi ўсё далей i далей, да Затокi Мiру, але нават i туды сярдзiты Маленькi Народ ляцеў за сабакамi i заганяў iх у ваду.

Маўглi чуў голас бясхвостага важака, якi загадваў сваiм не адступаць i знiшчыць усiх сiянiйскiх ваўкоў.

– Хтосьцi забiвае ў цемры ззаду нас!
– забрахаў адзiн з сабак.
– Вада тут памутнела!

Маўглi нырнуў, кiнуўшыся ўперад, як выдра, зацягнуў сабаку пад ваду раней, чым той паспеў разявiць зяпу, i цёмныя, маслянiстыя плямы паплылi па Затоцы Мiру, калi цела сабакi, перавярнуўшыся на бок, выплыла з вады. Сабакi хацелi павярнуць назад, але плынь зносiла iх унiз. Маленькi Народ джалiў у галовы i вушы, а поклiч Сiянiйскай Чарады гучаў усё мацней i мацней у надыходзячай цемры. Маўглi зноў нырнуў, i зноў адзiн сабака пайшоў пад ваду i выплыў мёртвы, i зноў узняўся шум у тыле чарады - адны гарланiлi, што лепш выйсцi на бераг, другiя патрабавалi, каб важак вёў iх назад у Дэкан, астатнiя крычалi, каб Маўглi паказаўся iм i даў сябе забiць.

– Калi яны выходзяць бiцца, дык становяцца ў два разы больш злосныя i крыклiвыя, - сказаў Каа.
– Астатняе зробяць твае браты там, унiзе. Маленькi Народ паляцеў на начлег, i я таксама пайду адсюль. Я не памагаю ваўкам.

Па беразе прабег воўк на трох нагах; ён то прытанцоўваў, то прыпадаў бокам да зямлi, то выгiнаў спiну i падскокваў футы на два ўгору, быццам забаўляўся са сваiмi ваўчанятамi. Гэта быў чужынец Вантала. Ён нi разу не вымавiў нi слова, але не спыняў свае страшныя скокi на вачах у сабак.

Сабакi доўга прабылi ў вадзе i ледзьве плылi: iхнiя шкуры намоклi i пацяжэлi, калматыя хвасты набрынялi, як губкi, а самi яны так стамiлiся i аслабелi, што моўчкi пазiралi на два палаючыя вокi, што неадступна праводзiлi iх.

– Кепскае гэта паляванне, - сказаў нарэшце адзiн з сабак.

– Добрага палявання!
– сказаў Маўглi. Ён смела выскачыў з вады побач з iм i ўсадзiў доўгi нож яму пад лапатку, ды так, што сабака нават не аскiрзнуўся.

– Гэта ты, чалавек-воўк?
– спытаў Вантала з берага.

– Запытайся ў мёртвых, Чужынец, - адказаў Маўглi.
– Хiба яны не плывуць унiз па рацэ? Я ўволю накармiў

гэтых сабак граззю, я ашукаў iх сярод белага дня, а iхнi важак застаўся без хваста, але ўсё ж i на тваю долю яшчэ хопiць. Куды iх гнаць?

– Я пачакаю, - сказаў Вантала.
– Уся доўгая ноч перада мною, там паглядзiм.

Усё блiжэй i блiжэй чуўся брэх сiянiйскiх ваўкоў:

– За Чараду, за ўсю Чараду мы прымаем бой!

I нарэшце лукавiна Вайнгангi вынесла рудых сабак на пяскi i водмелi насупраць Сiянiйскiх Пячор.

Тут яны зразумелi сваю памылку. Iм трэба было выбрацца з вады раней i напасцi на ваўкоў на беразе. Цяпер было занадта позна. Па ўсёй водмелi свяцiлiся палаючыя вочы, i, апрача страшнага пхiялу, што не сцiхаў ад самага захаду сонца, у джунглях не чуваць было нi гуку. Збоку здавалася, быццам Вантала ўпрошвае сабак выйсцi на бераг. I важак сабак крыкнуў iм:

– Павярнiцеся i нападайце!

Уся чарада кiнулася да берага, расплюхваючы i распырскваючы мелкую ваду, так што паверхня Вайнгангi закiпела пенаю i вялiкiя хвалi пайшлi па рацэ, быццам узнятыя параходам. Маўглi рынуўся ў бойку, калоў i рэзаў сабак, што, збiўшыся ў кучу, нiбы хваля, павалiлi на ўзбярэжны пясок.

I пачалася доўгая бiтва.

Ваўкi бiлiся на мокрым чырвоным пяску, памiж пераблытанымi каранямi дрэў, у кустах, у гушчары травы, бо нават i цяпер сабак было двое на аднаго ваўка. Але ворагi-ваўкi бiлiся не на жыццё, а на смерць, i бiлiся не адны толькi шыракагрудыя, iкластыя паляўнiчыя, але i ваўчыцы з дзiкiмi вачамi бiлiся за сваiх ваўчанят, а сям-там побач з iмi i аднагадовае ваўчаня, яшчэ не пералiнялае i ўсё кудлатае, таксама хапала зубамi i тузала ворага. Трэба вам сказаць, што воўк звычайна хапае за горла або за бок, а сабакi больш кусаюць за ногi, таму, пакуль сабакi валтузiлiся ў вадзе i вымушаны былi высока трымаць галаву, перавага была на баку ваўкоў; на сушы ваўкам даводзiлася туга, але i ў вадзе i на сушы нож Маўглi падымаўся i бiў аднолькава.

Чацвёрка прабiлася да Маўглi на дапамогу. Шэры Брат, прыпаўшы да каленяў хлопчыка, баранiў яго жывот, астатнiя трое ахоўвалi яго спiну i бакi або стаялi над iм, калi раз'юшаны сабака, з выццём кiдаючыся проста на нож, скачком збiваў Маўглi з ног. А далей усё змяшалася, збiлася ў кучу, якая кiдалася справа налева i злева направа па беразе. Адзiн раз Маўглi мелькам бачыў Акелу: на яго з двух бакоў населi сабакi, а сам ён учапiўся бяззубымi скiвiцамi ў сцягно трэцяга.

Ноч мiнала, i шпаркi, галавакружны бег на месцы ўсё паскараўся. Сабакi прытамiлiся i ўжо баялiся нападаць на дужэйшых ваўкоў, хоць яшчэ i не асмельвалiся ратавацца ўцёкамi; але Маўглi адчуваў, што наблiжаецца канец, i задавольваўся тым, што выводзiў сабак са строю. Аднагадовыя ваўкi цяпер нападалi смялей, можна было ўздыхнуць вальней, i ўжо адзiн бляск нажа прымушаў сабак кiдацца наўцёкi.

– Мяса абгрызена амаль да касцей!
– прахрыпеў Шэры Брат.

– Але косцi яшчэ трэба разгрызцi, - адказаў яму Маўглi.
– Вось як робiцца ў нас у джунглях!
– Чырвонае лязо нажа слiзганула, як полымя, па баку сабакi, сцёгны якога знiклi пад ваўком, што навалiўся на яго.

– Мая здабыча!
– агрызнуўся воўк i зморшчыў нос.
– Пакiнь яе мне!

– Няўжо табе ўсё яшчэ мала, Чужынец?
– сказаў Маўглi.

Вантала быў страшэнна пашматаны, але трымаў сабаку, нiбы ў цiсках, i той не мог паварушыцца.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Рейдер 2. Бродяга

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Рейдер
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.24
рейтинг книги
Рейдер 2. Бродяга

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы

Столкновение

Хабра Бал
1. Вне льда
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Столкновение

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20