Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маё дзела цялячае
Шрифт:

I цяпер, чакаючы адчынення сходу, ён гаварыў аб гэтым жа.

– Не тыя гады цяпер, - паважна выпускаў ён праз свае вусы слова за словам, - няма жаднага разгарнення. Вяселлi цяпер найбольш абыходзяцца без музыкi; вечарынкаў i розных там iгрышчаў зноў не спраўляюць, хiба трапiцца калi, гады ў рады, спектакль граць. Ды i то, якая там iгранка!
– ты граеш аднаго марша, а кiшкi ў цябе другога. Мо а думаеце, цяпер, граючы, па-людску закусiш?! Бронь божа! Хiба яблык глымзанеш, больш нiчога. Вось бывала, калi забяруць дзе вяселле граць, дык, браткi мае, што там робiцца! Колькi

я даўней, граючы, гэта, на вяселлi, кiлбас пераеў. Страшэнная моц! Каб збiраў у адно месца, дык напэўна назбiраў бы кучу, большую за гэтую будынiну.

– Адно, думаеце, кiлбас, - перабiў другi музыкант хутаранскае капэлы Гаронiм Цурубалка, даўжэйшы яшчэ за Данiеля i трошкi згорблены багатыр-шляхцiц.
– Каб жа адно кiлбас. А пiрагоў... процьма! Бывала, выйграеш кракавяк ды зразу за стол. Набярэшся - ледзьве вылезеш. Не ведаеш, Данiель, пачом цяпер струны ў Слуцку?
– раптоўна абярнуўся ён да Данiеля, каб паказаць, што гаварыць-то я гавару, але i дзела не забываю. I, не чакаючы адказу, зразу загаварыў далей к грамадзе мужчын: - Гэта, бачыце, у мяне адна струна, лiха ёй, стала дрынгаць. Абы смыкам да яе дабяруся, дык усё роўна, як цвiкам па шклу. Але потым нiчога, - дадаў ён, каб яшчэ больш паказаць сваю здольнасць ва ўсякiм дзеле, - нiчога, умеючы можна зрабiць, што гладка зыдзе, як на тое i трэба. У мяне нiколi нiхто фальшы не знойдзе.
– I, падмiргнуўшы ўсёй грамадзе, ён важна дадаў: - Трэба ўмець як выкруцiцца, на ўсё трэба лоўкасць.

– Як жа ты выкручваешся?
– запытаў нехта ззаду.

– Я?! Як толькi дабяруся да гэтае струны, дык у той жа момант таркану нагой бубнага Фабiяна Свiнкоўскага. А ён ужо ведае, што гэта значыць, i зразу з усiх сiл як урэжа ў барабан, дык i заглушыць усё. Тады трасцу разбярэ там хто якую фальш.

– Ха-ха-ха... О гэта дык музыканты, - зарагаталi ў грамадзе.

– Музыканты!
– раззлаваўся Гаронiм.
– Пры чым жа тут музыканты? Тут струна вiнавата, а не музыканты. А ён - музыка-а-нты! Вунь папытай у Фабiяна.

– Ат, што гаварыць, - абазваўся бубнач хутаранскай капэлы Фабiян Свiнкоўскi, якi даўно чакаў ужо якое-небудзь прычыны, каб уставiць сваё слова.
– Кажа, музыканты яму нядобрыя, а таго не ведае, што гэтыя музыканты гралi ў касцёле на хорах, як прыязджаў бiскуп.

– Уй, гралi яны ў касцёле, - зацягнуў, смеючыся, вясковы Марцiн.
– Каб гэтак лiхi на свеце жыў i быў, як гэта праўда. Чуеце, браткi, што гэта ён плявузгае?

– Ат, усякi ўсё ў свой бок горне, - абазваўся нехта ззаду.

– Можа, i ты з сваiм бубнам быў на хорах, га? Фабiян!
– запытаўся скрозь смех Марцiн i вызваў гэтым доўгi i моцны рогат.

Фабiян, бачачы, што ўгаварыўся, махнуў рукою i недзе згiнуў. Засмуцiлiся нават i Гаронiм з Данiелем i гэтаксама адышлiся назад. I ўся грамада стала разбiвацца на новыя кучкi.

А тым часам сталi падыходзiць вясковыя. Час ад часу паволi адчынялiся скрыпучыя дзверы i прапускалi ўсярэдзiну шэрых ад змроку людзей.

Прыйшоў чырвоны, як бурак, Тодар Грыб, у чырвонай мультановай кашулi, выпушчанай з-пад камiзэлькi, i ў суконным халаце наапашцы.

Моцна i густа сапучы

з-пад сваiх велiзарных вусоў, ён некалькi хвiлiн пастаяў каля дзвярэй, разглядаючы, к якой тут лепш грамадзе прыстаць з гутаркамi, потым паволi пайшоў у самы цёмны кут, дзе Грыгор Шамяцiла, шапяляючы на гукi "ж" i "ц", не спяшаючы расказваў "гiсторыю пра Бога i яго слугу - чалавека".

– Тым часам, - цягне ён сваё нуднае апавяданне, - пазваў Бог анёла Архiстрата, ды i каза: "Павiнен ты, анёле, зляцець на зямлю i зрабiць, каб людзям было добра зыць". "Пане Бозе, - каза анёл, - як за я гэта зраблю, калi людзi грэсныя?"

Апавяданне яго вяла, як бы нехаця, спаўзае з яго языка i мала будзiць цiкавасцi сярод слухачоў. Але яны слухаюць, бо любяць глядзець, як Грыгор кiваецца, пыхкае люлькаю, калупае ў ёй кiпцем i вярзе нейкую пляту, якую, напэўна, сам выдумаў i якую яны ўжо чулi ад яго тысячу разоў.

Паволi скрыпнуўшы дзвярыма, уваходзiць Хама Скрут, адзеты ў "будзённы спiнжак". Чухаючы ў сваёй касматай, трохi пасiвеўшай барадзе i моцна грукаючы сваiмi велiзарнымi ботамi, ён зразу iдзе к сталу, дзе некалькi кучак вядуць розныя гутаркi i спрэчкi. Хама не прапускае нiколi нiводнага сходу, бо любiць "абстайваць праўду". I цяпер, скора падышоўшы к сталу, ён зразу пытае: "У чым дзела, хлопцы?" - i, не чакаючы адказу, зразу заглушае ўсiх сваiх зычным голасам.

Неўзабаве яўляецца Юзiк Сучок, вясёлы "чудак" гадоў пад трыццаць. Ён садзiцца на пустым месце, i к яму зразу пачынаюць сцягвацца i малыя i старыя - усе, хто толькi хоча пасмяяцца ўволю.

Некалi Сучок рыхтаваўся выйсцi за дзяка, i хоць экзаменту не вытрымаў, але навучыўся многа розных "кандакоў i пракiмнаў", якiя i любiў, каб пасмяшыць людзей, выспеўваць i расказваць на свой лад.

– А браткi-i ж мае, - крычыць ён весела, - колькi тут гэтых хутаранскiх ягомасцяў назбiралася, а гвалт!.. Вось будзе работы, - дабаўляе ён, не баючыся, што "ягомасцi" ўсё чуюць, - як выберам шляхецкi сельсавет.

– Не ўсё роўна?!
абзываецца адзiн пакрыўджаны гэтым "ягомасць".

– Х-хэ, усё роўна!
– адказвае Сучок.
– Ты ж нiколi са мною ў адну дудку граць не будзеш, усё роўна як той дзяк з папом.

Вочы ў Сучка смяюцца; а яго слухачы падблiжаюцца к яму, знаючы, што скора гэты "чудак" што-небудзь "выпалiць".

– Цягне поп "пракiмен", - канчае Сучок, - "у памяць вечную будзе праведнiк, ад слуха зла не ўбаiцца", а п'яны дзяк, не прыслухаўшы, паўтарае за iм: "У памяць вечную будзе праведнiк, асла i казла не пабаiцца".

Зразу пачынаецца рогат.

З цёмнага кутка чутна гарачая спрэчка. Спрачаюцца Грыгор Шамяцiла i Антонi Вельскi. Грыгор, брыты i сагнуты, не пакiдаючы пыхкаць люлькаю, шыпучым ад злосцi голасам крычыць:

– А я табе, Антонi, казу, што Iсус Хрыстос уваскрос у нядзелю.

– Не ў нядзелю, а ў суботу, - гэтаксама злосна адказвае Антонi старэнькi чалавечак з сiвенькаю кароценькаю бародкаю i рэдкiмi, мяккiмi валасамi на галаве.

– У нядзелю - я табе казу!..

– Ды я табе ўсю Бiблiю перагарну, - не здаецца Антонi, - там нiдзе не сказана, што ён уваскрос у нядзелю.

Поделиться:
Популярные книги

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Выстрел на Большой Морской

Свечин Николай
4. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
полицейские детективы
8.64
рейтинг книги
Выстрел на Большой Морской

Инвестиго, из медика в маги

Рэд Илья
1. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4