Марныя спадзяванні
Шрифт:
Аналізатар не спраўляўся, і аб значэнні некаторых фраз даводзілася толькі здагадвацца.
— Я прыляцеў з далёкіх зорак, каб прынесці вам Веды, далучыць да сусветнай Гармоніі, — пафасна пачаў высокашаноўны Алгрр. — Браты, вам выпаў вялікі шанц далучыцца да вялізнай сям'і разумных рас, дакрануцца да таямніц Сусвету, адчуць сябе сапраўднымі сябрамі зорнай садружнасці.
— Во залівае, — кракнуў абарыген. Прыклаўшыся да «тэлескопа», доўга не адрываўся.
Калі
Абарыгены слухалі ўважліва, час ад часу прыкладваючыся да «тэлескопа». Потым здарылася зусім дзіўнае — тубыльцы дасталі нейкія палачкі, сунулі іх у рот. Задымілі, выпускаючы белыя воблачкі праз сіняватыя насы.
Уражаны ўбачаным, высокашаноўны Алгрр змоўк. I толькі праз некалькі імгненняў знайшоў сілы працягнуць, імкнучыся не выкарыстоўваць надта складаныя для ўспрымання тэрміны.
Абарыгены слухалі слаба, аддаючы перавагу назіранню за небам. Высокашаноўны Алгрр нават пазайздросціў такой апантанасці астраноміяй.
Тубыльцы пачалі ажыўлена размаўляць між сабой. Высокашаноўны Алгрр тактоўна адышоў убок, стараючыся не прыслухоўвацца да гутаркі. Ён і сам быўузрушаны не менш, калі яму адкрылі вочы на Сусвет, дазволілі ткнуць ключом у дзверы, якія хавалі таямніцы Універсума.
Да слыху пасланца ўсё ж даносіліся асобныя словы, кінутыя першабытнікамі.
— Чуеш, Калян, давай возьмем яшчэ па адной... колькі ў цябе? I ў мяне яшчэ 350... тваю маць, не хапае... А калі ў яшчаркі?..
Зямляне павярнуліся да высокашаноўнага Алгрра.
— Чуеш, зялёны. Даўгані пару тысяч. 3 заробка аддамо.
Прышэлец запытаў аналізатар. У мясцовых ваўжыванні былі прымітыўныя сродкі аплаты, нейкія металічныя кружочкі і папяровыя прамавугольнікі. Высокашаноўны Алгрр задаў прыбору каманду, і праз некалькі секунд у руцэ пасланніка з'явіліся новенькія купюры.
— Гэтага хопіць?
Тубыльцы ў захапленні заківалі. Адзін з іх нясмела наблізіўся да высокашаноўнага Алгрра, узяў працягнутыя паперкі, пасля чаго імгненна знік, нібы яго здзьмула мінтойскім ураганам. Матэрыялізаваўся гэтак жа хутка, несучы ў руках некалькі «тэлескопаў».
Зямляне адкаркавалі апаратуру. Зноў выцягнулі дзіўная палачкі. Рукі абарыгенаў дрыжалі ўсё больш. «Ад хвалявання», — вырашыў высокашаноўны Алгрр.
Яшчэ праз некалькі хвілін тубыльцы ўжо
— Дык якім будзе вердыкт? — у рэшце рэшт пацікавіўся іншапланеця-
— Зялёны, чо ты нам парыш? Якая, на хрэн, гармонія? Якія, блін, зоркі? Паглядзі навакол — каму патрэбныя твае таямніцы? Пітво — гэта рэч... а то зоркі. Цьфу. Давай лепш пацягнем па сотцы, — абарыген няцвёрдай рукой схапіўся за «тэлескоп». — Будзеш?..
Вочы высокашаноўнага Алгрра шырока адкрыліся ад здзіўлення. вводная з касмічных рас пасля таго, як атрымлівала магчымасць далучыцца да Гармоніі, не адмаўлялася ад такога шансу, бо другога разу магло і не быць. А тут...
— Зялёны, навошта табе гэтае неба? Народжаны поўзаць, лятаць не можа. Давай цяпні. А то на табе ўжо і твару няма. — У нос прышэльца балюча ткнуўся «тэлескоп». Высокашаноўны Алгрр паморшчыўся. «Што за дрэнь тубыльцы выкарыстоўваюць у якасці рэактываў?» Смярдзела так, што прабівала на слёзы.
І тут высокашаноўны Алгрр нарэшце зразумеў, што гэта не «тэлескопы», а посуд для захоўвання атруты.
— Дзякую вам, спадары, але вымушаны адмовіцца ад вашага запрашэння, — вымавіў іншапланецянін. Ад жудаснага паху пачала кружыцца галава. Пасланнік ледзь спраўляўся з нахлынуўшай на яго дурнотой.
— Чо??? Не зразумеў... — абарыген узлаваў, рушыў да высокашаноўнага Алгрра. — Не хочаш піць? А можа, ты нас не паважаеш? Чаго маўчыш? Ці сказаць пацанам няма чаго?
Высокашаноўны Алгрр падаўся назад. Зямляне наступалі.
— Чуеш ты, «фраерок». Адмаўляешся піць з правільнымі пацанамі?
Далейшае пасланнік старажытнага роду Агрлл высокашаноўны Алгрр памятаў з цяжкасцю. Вось абарыгены накідваюцца на яго, збіваюць з ног. Ён крычыць, кліча на дапамогу. Але тубыльцы праходзяць міма, а некаторыя зларадна ўсміхаюцца, паказваюць на іншапланетніка пальцам... звіняць медалі... ірвецца парадны мундзір... Першабытнікі б'юць яго нагамі... жудасны боль... Рука цягнецца да аналізатара...
Ачомаўся высокашаноўны Алгрр ужо на борце зоркалёта пад ціхае гудзенне аўтадока.
* * *
Са справаздачы пасланца зорнай садружнасці высокашаноўнага Алгрра:
«Са смуткам павінен давесці Вярхоўнаму кіраўніку, што разумнага жыцця на планеце Зямля не знойдзена...»
11 мая 2009 г.