Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

Пакоі Барбары і Гендрыка злучалі дзверы. Познім часам Гендрык звычайна заходзіў да жонкі, карцінна апрануўшыся ва ўжо крыху патрапаны раскошны халат. Адкінуўшы галаву, прыкрываючы павекамі мігатлівы касы позірк, ён спяшаўся да Барбары і запэўніваў яе пявучым голасам, што ён так рады, такі ўдзячны ёй і што яна назаўсёды сэнс яго жыцця. Ён абдымаў яе, але неяк вокаўзам і, трымаючы яе ў абдымках, бляднеў. Ён пакутаваў, ён тросся, пот выступаў у яго на лобе. Сорам і злосць напаўнялі яго вочы слязьмі.

Ён не быў гатовы да такога фіяска. Ён думаў, што кахае Барбару, ды, зрэшты, і кахаў яе. Магчыма, яго сапсавала дружба з прынцэсай Тэбаб? Ах, ён ніяк не мог уявіць зялёных боцікаў на

прыгожых ножках Барбары. Марныя забегі абярталіся пакутай. У вачах Барбары, у якіх было толькі маўклівае і крыху здзіўленае пытлівай плягай, ён чытаў дакор і пагарду. І ён балбатаў, балбатаў ўсё, што на язык навернецца. Гэта яго крыху бадзёрыла, ён бегаў па пакоі, тросся ад нервовага смеху.

— А ў цябе таксама ёсць такія брыдкія ўспаміны, як у мяне? — пытаўся ён у Барбары, якая нерухома ляжала ў ложку і сачыла за ім. — Ведаеш, такія, што ад іх кідае то ў жар, то ў холад!

Прыхіліўшыся да яе пасцелі, ліхаманкава, з нездаровым румянцам на шчоках, зноў калоцячыся ад смеху, ён пачынаў:

— Мне было, мусіць, гадоў адзінаццаць альбо дванаццаць, калі я пачаў спяваць у хоры хлопчыкаў нашай гімназіі. Мне гэта давала вялікую радасць, і я, здаецца, уявіў сабе, што спяваю лепш за ўсіх. Але вось менавіта сюды і ўкліньваецца той жудасны, брыдкі ўспамін, вось паслухай, у пераказе гэта не так страшна. Наш дзіцячы хор павінен быў з нагоды нечайгась вяселля удзельнічаць у царкоўных урачыстасцях. Гэта была вялікая справа, усе страшна хваляваліся. А мне собіла выставіцца асабліва. Калі прыйшла чарга спяваць нашаму хору, мне прыйшла ў галаву агідная ідэя ўзяць актаваю вышэй за ўсіх. Я вельмі ганарыўся сваім сапрана і рашыў, што мой звонкі голас пад скляпеннем храма прагучыць небывала эфектна. Я натужыўся і заспяваў, і тады настаўнік спеваў, які дырыжыраваў хорам, паглядзеў на мяне хутчэй з агідай, чым з дакорам, і сказаў: "Замоўкні!" Ты разумееш, Барбара? — усклікнуў Гендрык, закрываючы далонямі чырвоны твар. — Разумееш, як гэта жахліва! Зусім суха, зусім ціха ён сказаў мне: "Замоўкні!". А я ж уявіў сябе дарма што не пераможным арханёлам!

Гендрык замоўк. І пасля доўгай паўзы сказаў:

Згадаеш такое, і як усё адно ў пекла спускаешся. — І недаверліва спытаў: — А ў цябе няма такіх успамінаў, Барбара?

Не, у Барбары такіх успамінаў не было. І Гендрык адчуў раздражнёнасць, мала не злосць.

— Вось, менавіта! — усклікнуў ён, і ўваччy ў яго ўспыхнуў злы агонь. — Вось менавіта! Табе ў жыцці не даводзілася па-сапраўднаму саромецца. А са мною гэта здаралася часта. Тое здарэнне было толькі першае. Мне часта бывала так сорамна, я так пакутаваў, быццам мяне чэрці смажаць на патэльні. Ты разумееш, Барбара? Можаш ты мяне зразумець?

V

Сужэнец

Напрыканцы жніўня маладая пара разам з Нікалетай фон Нібур выправілася ў Гамбург. У віле ўдавы консула Мёнкебэрга Гендрык зняў увесь першы паверх, дзе былі тры пакоі, маленькая кухня і ванная. Каб абставіць гэтыя вялікія ўтульныя пакоі, купілі мэблю, і гэтыя салідныя выдаткі давялося ўзяць на сябе тайнаму радцу Брукнеру.

Нікалета захацела жыць у гатэлі.

— Не пераношy мяшчанскага духу ў доме гэтай Мёнкебэрг! — заявіла яна горда і нервова.

Барбара прымірэнча сказала, што консуліха па-свойму мілая і дэкаратыўная асоба.

— У кожным разе, я ладжу з ёю выдатна, — дадала яна.

Фраў Мёнкебэрг падарыла ёй на ўлазіны двух кацянят — чорнага і белага, і як магла, старалася дагадзіць ім.

— Я вельмі радая, дзіця маё, бачыць вас у сябе, — бажылася пажылая дама новай

жыліцы. — Мы ж людзі аднаго кола.

Фраў консуліха, дачка універсітэцкага прафесара, у маладосці ведала Брукнера, калі той яшчэ быў прыват-дацэнтам у Гайдэльбэргу. Яна запрашала Барбару да сябе ўгору на гарбатy.

Нікалета змрочна кпіла з таго, што Барбара прымае гэтыя запрашэнні. Яна ж, у сваю чаргу, прымала ў сябе ў гатэлі акрабатаў з вар'етэ, танцоўшчыкаў і какотак — Гендрык дрыжаў ад думкі, што ў гэтую арыгінальную кампанію магла з недарэчнай, але зусім не выключанай выпадковасці трапіць і Джульета, прынцэса Тэбаб. З якою радасцю прыняла б у сябе фройляйн фон Нібур Чорную Венеру! Яна ж надта ганарылася сваім снабізмам.

— Людзі, якіх мой бацька палічыў бы вартымі сваёй дружбы, неблагія і мне, — казала яна, высока падняўшы галаву, кожнаму, хто згаджаўся выслухаць гэтыя тырады.

Зрэшты, нельга адмаўляць, што гэтым часам Нікалета была ў бліскучай форме. Усё ў ёй, здавалася, напружылася, напялося; усё ў ёй ззяла, спакушала, іскрылася, быццам яна была зараджана электрычнасцю. Яшчэ пераможней, чым звычайна, яна насіла адважную юную галаву з пукатым лобам, вялікім сагнутым носам, яркімі вуснамі, бліскучымі зубамі. Большасць мужчын з трупы Мастацкага тэатра ўжо па вушы ў яе закахаліся. Моц лаялася і плакала, бо Петэрсэн зноў не валодаў сабою і рассупоніўся — ён не мог адмовіць сабе ў прыемнасці запрасіць Нікалету на неверагодна дарагую вячэру ў гатэль "Атлантык". Прычына на дрэнны настрой была і ў Морэнвіц, якая прывыкла служыць распрыгожаму Банэці эрзацам непрыступнай маленькай Ангелікі, а цяпер яе інфернальная абаяльнасць выціснулася больш вострай, сапраўднай і моцнай чароўнасцю гэтай Нікалеты. І што сэнсу ў тым, што памкнёная да мэтаў Рахэль мазала губы ў чорна-фіялетавы колер, ужо нічога не пакінула ад сваіх брывоў і курыла даўжэзныя цыгарэты "Вірджынія", хоць ад іх ёй млосна рабілася? Нікалета пырскала кашэчымі вачыма і гіпнатычна ўводзіла ў кожнага перакананнасць, быццам у яе цудоўныя ногі — як тыя індыйскія казачнны гіпнатызёры, якім удаецца пераканаць зачараваных слухачоў, што яны перанесеныя туды, дзе паветра сіняе, дзе растуць пальмы і па дрэвах скачуць жывыя малпы.

Хоць Оскар Х. Кроге, па сутнасці, трываць не мог фройляйн фон Нібур, ён па настойлівай парадзе свайго сябра Шміца, які сцвярджаў, што публіцы "такое" падабаецца, прапанаваў ёй галоўную ролю ў першай восеньскай прэм'еры: у французскім баевіку Нікалета іграла трагічную даму з паўсвету, якую ў канцы трэцяга акта забівае адзін яе любоўнік. Маладога забойцу меўся іграць Банэці, чый твар, на якім была пыха і агіда, выдатна пасаваў да ролі. Суцянёра са знешнасцю віднага гера, а, па сутнасці, гнюснага тыпа іграў Гёфген. А фраў фон Гэрцфэльд, якая пераклала і апрацавала п'есу, была за рэжысёра.

— У гэтай п'есцы вы будзеце мець большы поспех, чым у "Кнорке", — прарочыла яна Нікалеце, якою па-мацярынску апекавалася з таго часу, як пачала раўнаваць Гендрыка.

— Па сутнасці, і я так думаю, — холадна адрэзала Нікалета. — Гамбург яшчэ не ведаў такога поспеху.

— Цьху-цьху, каб не сурочыць. Але я пэўны, мы пакажам п'есу сама мала трыццаць разоў падрад, — выскаляўся Шміц, прымхліва пастукваючы па дрэве.

Калі заслона ўпала, у зале паднялася бура, Нібур выклікалі і выклікалі — публіка хацела на біс яшчэ раз паглядзець сцэну смерці. Яно і праўда, крыкі і жэсты Нікалеты, калі Рольф Банэці падняў на яе рэвальвер, ашаламлялі. Грыміць стрэл, трагічная куртызанка падае, выкручваецца ўсім целам, крычыць, гаворыць даўжэзны маналог, асыпаючы раўнівага каханка ў прыватнасці і ўсіх мужчын наогул самымі горкімі і пераканаўчымі папрокамі; яна моліцца; зноў крычыць; канае.

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Советник 2

Шмаков Алексей Семенович
7. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Советник 2

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

В прятки с отчаянием

AnnysJuly
Детективы:
триллеры
7.00
рейтинг книги
В прятки с отчаянием

Страж Кодекса. Книга II

Романов Илья Николаевич
2. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга II

Божьи воины. Трилогия

Сапковский Анджей
Сага о Рейневане
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Божьи воины. Трилогия

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия