Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

Пра тое Гендрык yжо і сам паспеў падумаць. Хмель кахання, які яшчэ круціў яму галаву — прынамсі, так думалася, — не мог цалкам выціснуць больш цвярозых меркаванняў. Тайны радца Брукнер быў чалавек вялікі і не бедны. Саюз з яго дачкою прынясе вой колькі ўсякіх перавагаў, апрача шчасця. Ці мае рацыю Нікалета ў сваім цынізме і катэгарычнасці? Ці ўзважыла Барбара магчымы шлюб з Гендрыкам Гёфгенам? Як далёка дастае яе цікавасць да яго? А раптам гэта толькі забаўка? Твар шальмаватай гарэзлівай мадонны быў непранікальны. Нічога не выдаваў і сакавіты, з залатым адлівам, глыбокі голас. Але што гавораць яе выпрабавальныя вочы, так часта скіраваныя на яго, Гендрыка, з цікаўнасцю, спагадай, прыязнасцю, можа нават, з пяшчотай?

Трэба спяшацца,

калі хочаш дабіцца свайго: сезон канчаўся, блізіліся і апошнія прадстаўленні "Кнорке". Барбара і Нікалета з'едуць. І Гендрык рашыўся. Нікалета заявіла, што надумалася на вялікую прагулку з Рольфам Банэці. Барбара, значыцца, заставалася адна. І Гендрык пайшоў да яе.

Была доўгая размова, і скончылася яна тым, што Гендрык упаў на калені і заплакаў. У слязах ён прасіў Барбару злітавацца з яго.

— Ты мне так патрэбная, — усхліпваў ён, паклаўшы ёй галаву на калені. — Без цябе я прапаў. Ува мне ці мала дрэні. Адзін я не змагу адолець гэта дрэннае, справіцца з ім, а ты ўмацуеш ува мне лепшае.

Гэтая пакутліва-нязграбная патэтыка ўвяла яго ў роспач. Бо разгублены позірк Барбары адкрыў яму, што рашучыя заявы Нікалеты былі альбо памылкай, альбо нахабнай хітрасцю: Барбара Брукнер ніколі не думала пра шлюб з акторам Гёфгенам.

Ён павольна падняў заліты слязьмі твар ад яе каленяў. Яго бледны рот уздрыгваў, мігценне вачэй, якія нагадвалі каштоўныя камяні, патухла, яны здаваліся аслеплымі ад гора.

— Ты не кахаеш мяне, — выціснуў ён, рыдаючы. — Я нішто, з мяне нічога не выйдзе, ты не кахаеш мяне, я прапашчы чалавек...

Ён больш не мог гаварыць. Усё, што яшчэ меў сказаць, не сказалася, а пралепяталася.

З-пад апушчаных павек Барбара глядзела на яго валасы. Яны ўжо парадзелі. На макаўцы старанна прычасаныя пасмы прыкрывалі плешыну. Але цяпер гэтыя пасмы былі ў поўным беспарадку. Магчыма гэтыя ўбогія валасы і расчулілі Барбару.

Не дакранаючыся рукамі да яго мокрага твару, які ён, не расплюшчваваючы вачэй, падняў да яе, яна сказала вельмі павольна:

— Калі табе гэтага так хочацца, Гендрык... Мы маглі б паспрабаваць... Маглі б паспрабаваць...

Пасля гэтага Гендрык ускрыкнуў, ціха, хрыпла, што прагучала прыглушаным пераможным лямантам.

Гэта былі заручыны.

ІV

Барбара

Барбара доўга не магла апамятацца ад здзіўлення пасля прыгоды, да якой ні яе сэрца, ні думкі не былі гатовыя і вынікі якое, здавалася, нельга было ўбачыць наперад. Як яна дайшла да гэтага? Як такое магло здарыцца? Што яна ўзяла на сябе? Ці ж не адчувала яна такога глыбокага кантакту з гэтым шматзначным і ўвішным, у найвышэйшай ступені таленавітым, часам кранальным, часам мала не агідным чалавекам — з гэтым камедыянтам Гендрыкам Гёфгенам?

Барбару амаль немагчыма было спакусіць, нават самыя выпрабаваныя хітрыя штyкі не краналі яе. Але тым больш пэўна абуджаліся спагада і педагагічная спакyса памагчы. Гендрыкава вопытнасць і хітрына адразу гэта выявілі. З таго першага вечара, калі ён у пераканаўчым кантрасце з Мардэравай шумнай бравадай разыгрываў ціхую вытанчанасць, пры Барбары ён мудра і абачліва адмовіўся ад выяўленчага мастацтва ў паводзінах. Яны гаварылі толькі пра рэчы сур'ёзныя і душапарыўныя: пра яго этычна-палітычныя погляды, пра яго самотную маладосць, пра цяжкія чары яго мастацтва; але ў самую рашучую хвіліну ён паказаў дзяўчыне заплаканы, аслеплы ад душэўных пакутаў твар, і ўсё, што ён мог бы яшчэ сказаць ёй, абярнуў у лепятанне.

Барбара прывыкла, што ў неспакойныя хвіліны душэўных замяшанняў сябры звярталіся па дапамогу да яе. Не толькі Нікалета з яе блытанымі споведзямі бывала ў яе, заходзілі і маладыя людзі і нават пажылыя бацькавы сябры, калі ім была патрэбная суцешніца. Яна ўмела разбірацца ў болесцях іншых, а вось сабе з маладых гадоў забараніла любыя болі, забараніла прымаць занадта блізка да сэрца

сваю бязраднасць альбо жаліцца каму б тое ні было. Таму ўсе думалі, што няма нічога такога, што магло б парушыць яе душэўную раўнавагу. Усе Барбарыны сябры лічылі яе роўным, энергічным, разумным, усебакова таленавітым, мяккім, сталым і ўпэўненым у сабе чалавекам. Магчыма, з усіў блізкіх да яе людзей толькі адзін ведаў пра яе хістанні, паняверкі, пра яе меланхалічную любасць да мінулага, пра яе страх перад будучым: стары Брукнер ведаў сваё любаснае дзіця.

Таму ў ягоным лісце, які ён ёй напісаў, атрымаўшы вестку пра заручыны, была не толькі туга, бо яна збіраецца пакінуць бацькоўскі дом, але і трывога. Ці ўсё яна як след абдумала, ці ўсё рыхтык разлічыла? — хацелася ведаць бацьку. І Барбару напалохала засцярожлівая сур'ёзнасць пытання. А і тое, праўда, ці ўсё яна як след прадумала і разлічыла? Кожная яе парада сябрам была вынікам доўгіх развагаў, карпатлівага роздyмy. Але яна легкадумна не ўважала на падзеі ў сваім жыцці. Часам крыху палохалася, але ёй ніколі не даводзілася абараняцца ад падзей альбо ўхіляцца ад іх: не дазвалялі цікаўнасць і гонар. Са скептычнай усмешкай яна адважна чакала, не заўсёды спадзеючыся на лепшае для сябе, чакала, што будзе, чым скончыцца. Усміхаючыся, яна глядзела на свайго дзіўнага Гендрыка з яго тэмпераментнай рыторыкай, які патрабаваў, каб яна іграла для яго ролю добрага анёла. Можа, і варта было б, можа, у гэтым яе абавязак, можа, у ім ёсць элітнае зерне і ёй, менавіта ёй, наканавана абараняць яго? І Барбара не супраціўлялася, — хай бyдзе што бyдзе. Куды больш, чым неспадзяваны паварот у яе лёсе, яе турбавала Нікалета, якая пруцянела ад Мардэра.

Зрэшты, падзеі раскручваліся імкліва. Гендрык прыспешваў: вяселле трэба згуляць яшчэ летам. Нікалета падагравала яго нясцерп.

— Калі ўжо вы рашылі, дарагія, — казала яна так, быццам катэгарычна асуджае ўсё, што паміж імі, але не паказвае выгляду, раз ужо ніякай вам рады не дасі, — калі ўжо вы рашылі пабрацца, — сказала яна, старанна акцэнтуючы націскі, — тады ўжо хай хоць баржджэй. Каб цяглыя заручыны маладых не замyчылі!

Вяселле прызначылі на сярэдзіну чэрвеня. Барбара паехала дамоў: маса спраў і клопату. Тым часам Нікалета і Гендрык гастралявалі з камедыяй усяго на дзве ролі па балтыйскіх курортах. Барбары давялося часта заказваць дарагія перагаворы па тэлефоне, пакуль не дабілася, каб ёй прыслалі паперы, патрэбныя для рэгістрацыі шлюбу. За два дні да вяселля прыехала Нікалета — неабыякая падзея ў жыцці маленькага універсітэцкага гарадка, дзе жылі Брукнеры. Праз дзень прыехаў Гендрык, які заязджаў у Гамбург па новы фрак. Першае, што ён паведаміў Барбары яшчэ на пероне, гэта што фрак неапісальна прыгожы, але на жаль яшчэ не аплачаны. Ён многа і нервова смяяўся. Ён загарэў, на ім быў вельмі светлы, крыху шчыльны летні гарнітур, ружовая кашуля і мяккі срабрыста-шэры капялюш. Смех рабіўся ўсё больш сутаргавы, чым бліжэй пад'язджалі да вілы Брукнера. Барбары нават здалося, што ён пабойваецца знаёмства з яе бацькам.

Тайны радца выглядаў маладую пару каля дзвярэй дома, у садзе. Ён павітаўся з Гендрыкам такім глыбокім і ўрачыстым паклонам, што ў гэтым можна было западозрыць іронію. Але ён не пакепваў. Твар заставаўся сур'ёзны. Форма галавы была такая высакародная, а твар такі тонкі, што аж страшна рабілася. Лоб у маршчынах, доўгі сагнуты нос і шчокі, здавалася, былі з каштоўнай цёмнай слановай касці. Прамежак паміж носам і ротам быў вялікі, яго запаўнялі сівыя вусы. Магчыма, гэты непрапарцыянальны прамежак паміж верхняй губай і носам якраз і надаваў твару крыху ненатуральны выгляд, скажаў яго, быццам у крывым люстры ці на малюнку мастака-прымітывіста. Кідаўся ў вочы таксама і даўжманы падбародак, у барадзе. Спачатку складвалася ўражанне, што тайны радца носіць доўгую бараду, але насамрэч сівая барада была не даўжэйшая за сам падбародак. А падабенства з эспаньёлкай было ад таго, што сам падбародак быў незвычайна доўгі.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Фея любви. Трилогия

Николаева Мария Сергеевна
141. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.55
рейтинг книги
Фея любви. Трилогия

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Небо в огне. Штурмовик из будущего

Политов Дмитрий Валерьевич
Военно-историческая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
7.42
рейтинг книги
Небо в огне. Штурмовик из будущего

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6