Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мёртвым не баліць

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Як гэта не п’еш? Тады ты не франтавік. Ты — чыгуначнік.

У яго нетаропкія рухі, бясспрэчны камандзірскі тон, цяжкаваты позірк чалавека, які ведае сабе цану. Маладзейшы, наадварот, увесь час смеючыся вачыма, грызе ўстаўнымі металічнымі зубамі воблу і падміргвае:

— Давай, друг! За рускіх Іванаў.

Мне зусім не хочацца піць, але іх фамільярная катэгарычнасць абяззбройвае. Хіба што за Іванаў. Маладзейшы выдзяляе кавалак воблы, і я паспешліва, захлынаючыся, п’ю. Як і на фронце. Выпадковая чарка сярод незнаёмых суседзяў-танкістаў або мінамётчыкаў. Праўда, там не было і следу

няёмкасці.

— Ну і нішто! — адабрае старэйшы. — Справіўся. А казаў, не п’ю. У якім званні?

— Я?

— Ну, вядома ж, не я.

— Малодшы лейтэнант.

— Зразумела. Ванька-ўзводны.

— Ага. Праўда, і ротным быў.

— Я таксама. Да Берліна вырас у дывізійнага.

Салёны кавалак рыбы пячэ ў роце. Настроем хутка завалодвае хмельная лёгкасць. 3 рэпрадуктараў грыміць «Свяшчэнная вайна». Побач лезуць, тоўпяцца, штурхаюцца людзі. Аднак мы не звяртаем на іх увагі. Мяне пачынае цікавіць старэйшы. Але наконт дывізійнага ён, здаецца, «загнуў».

— У дывізійнага, кажаце? Занадта высока.

— Высока? Думаеш, да дывізійнага не дабраў? Так? Ану, палічы. Адзін камплект роты — дзвесце чалавек.

— Гледзячы якой роты.

— Якой! Штрафной, вядома.

— Штрафной?

Я з новай цікаўнасцю пазіраю на гэтага чалавека. Плячом ён прысланяецца да чырвонай сценкі аўтамата.

— Ну і вось. Дзвесце памнож на дванаццаць. Дванаццаць разоў фарміраваліся. Не лічачы частковых папаўненняў. Дывізія!

Ну, можа, і не дывізія, але таксама нямала. Я першы раз бачу чалавека, які на фронце камандаваў штрафной ротай, і з несхаванай цікаўнасцю гляджу на яго. Малодшы растрыбушвае пачак «Беламору».

Жанчына ў празрыстай хустачцы, з медзяком у пальцах выглядае шклянкі.

— Шкляначкі вольныя?

— Заняты! — буркае старэйшы.

— П’яніцы праклятыя!

— Цыц, цётка! У нас памінкі!

Цётка, адышоўшыся, грозіцца:

— Вось паклічу дружыннікаў, тады паменяцё. У працвярэзнік вас, алкаголікаў!

— Што? Дружыннікаў? Кліч! Кліч дружыннікаў! — пачынае распаляцца старэйшы і пагрозліва ступае ад аўтамата.

Малодшы, бліснуўшы металічнымі зубамі, хапае яго за руку.

— Кузьміч, спакойна! Спакойна, Кузьміч!

— Што спакойна? — крычыць Кузьміч. — Ідзіце вы… Давай яшчэ пляшку!..

Малодшы дастае з-за пазухі яшчэ бутэльку, і Кузьміч спрактыкавана адкручвае галоўку. Рукі яго дрыжаць. Гарэлка цераз берагі шклянкі ліецца на асфальт. На гэты раз яны п’юць удвух і моўчкі.

Я думаю, што трэба ісці. Але Кузьміч, пляснуўшы рэшту гарэлкі пад ногі, узнімае на мяне счырванелыя, незадаволеныя вочы.

— Што глядзіш? Асуджаеш? Так? Асуджаеш? Ты, чыгуначнік! — амаль абразліва заканчвае ён.

— Кузьміч, спакойна! Ціха, Кузьміч, — бярэ яго за пінжак малодшы.

Кузьміч злымі вачыма глядзіць на мяне. Здаецца, ён ужо забыўся, хто я, і гатовы абрушыць на мяне ўвесь свой накоплены з вайны гнеў.

— Ладна. Бывайце здаровы! — кажу я. — Дзякуй.

Малодшы ловіць маю руку.

— Няма за што. Ты не крыўдуй. Ведаеш, Кузьміч, ён добры…

Я іду па тратуары і прыкметна кульгаю. Выпіўшы, я заўжды здорава накульгваю. I я не крыўдую. Увогуле п’яныя агідныя. Асабліва сярод цвярозых. Але гэтага

«дывізійнага» можна зразумець. Дзвесце на дванаццаць! Паняволі азвярэеш.

Асабліва з часам. Калі ўсё гэта адстоіцца і ўзмацніцца ў эмацыянальнай памяці. Тады і замітусяцца хлопчыкі крывавыя ў вачах.

А Сахно? Ці бачыць ён сваіх хлопчыкаў?

Не, я размазня і баязлівец. Трэ было зараз жа затрымаць яго, праверыць дакументы. Калі што, крыкнуць на дапамогу людзей. Столькі перадумана аб ім, а калі з’явіўся ўрэшце проста неверагодны, можа, адзіны ў жыцці выпадак, я разгубіўся.

Франтавік, называецца!

Гарэлка пячэ нутро, тлумна муціць маю свядомасць. Карціць нешта зрабіць, на штосьці адважыцца. I я брыду, куды вядуць мяне вуліцы. Спачатку па праспекце, пасля на перакрыжаванні зварочваю за рог. Неўзабаве людскі гушчар на тратуары радзее. Раптам пыхнуўшы, угары загараюцца ліхтары. Іх матавыя шары, як парныя месяцы, цьмяна свецяцца ўгары за рэдкай яшчэ лістотай ліп. Па меры таго як цямнее неба, яны ўсё разгараюцца і свецяць ярчэй.

7

Няхутка яшчэ мы выбіраемся праз кукурузу ў чыстае поле з параскіданымі там-сям сціртамі. Я ўслухоўваюся: аднекуль даносяцца галасы. Але гэта здалёк, і не пазнаеш нават, свае то ці немцы.

У боце хлюпае ад крыві, рукі дранцвеюць на марозе. Рукавіца засталася толькі адна, і тая, мокрая ад снегу, не грэе.

Немец брыдзе ззаду, натыкаючыся на кукурузныя бадылі, часам чапляецца за іх ботам і падае. Без акуляраў ён, напэўна, зусім зрабіўся сляпы, і я, сцяўшы ад болю зубы, час ад часу пакрыкваю на яго. Унутры ў мяне ўсё гарыць ад стомы і знямогі, спіна мокрая ад халоднага поту, сэрца буйна трапечацца ў грудзях.

Што ж гэта сталася? Як жа гэта? — не магу я даўмецца. Як жа гэта мы ўлезлі ў такую пастку, як далі заманіць сябе ў засаду? Бедны Кротаў! Мне то шкада яго, то апаноўвае на яго злосць. Зрэшты, я лаю сябе, камбата, старшыну Шашка. Але што цяпер зробіш?..

Танкі! Адкуль яны ўзяліся тут і што мне, падстрэленаму, рабіць далей? Вядома, трэба як хутчэй далажыць начальству. Трэба прымаць нейкія захады, нельга дапусціць, каб у тылах батальёнаў былі танкі. Гэта — разгром і пагібель.

Але каму скажаш? Як назло, нідзе нікога з нашых. Хоць бы тыя сувязісты, яны памаглі б. Толькі сувязістаў даўно ўжо прастыў след. Навокал дрымотна ляжыць шырокі абсяг стэпу, абліты яркім святлом высокага месяца, перасыпаецца пад нагамі неглыбокі снег. Воддаль тоўпяцца заснежаныя сцірты. Нікому ніякае справы да нашай бяды.

Я не магу стрываць гарачнай нецярплівасці і ўсё памыкаюся бегчы, каб хутчэй напаткаць людзей. Толькі нага мая ўсё болей заходзіцца болем, я дужа кульгаю, і немец на чыстым цаліку пачынае абходзіць мяне. Так мы дабрыдаем да сціртаў, і тады я бачу непадалёк фурманкі. Глуха грукочучы коламі, яны памалу коцяцца кудысь у край снежнага абсягу.

— Эй! Эй! — крычу я, адразу кінуўшыся подбегам. Не, упусціць іх мы не можам: гэта апошняя мая магчымасць, апошняя надзея на паратунак ад той бяды, якая навісла над батальёнам, а мо нават і над палком.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Пророк, огонь и роза. Ищущие

Вансайрес
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие

i f36931a51be2993b

Admin
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
i f36931a51be2993b

Доктор 4

Афанасьев Семён
4. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 4

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Пулман Филип
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3