Мёртвым не баліць
Шрифт:
Хата, дзе размясцілася санчасць, сустракае нас прыветлівым агеньчыкам у двух вокнах (трэцяе, выбітае, заткнута ахапкам саломы) і — песняй. Нехта ва ўсё сваё асіплае горла натужна крычыць пад не дужа суладны басавіты гул некалькіх струн гітары:
Шаланды, полные кефали, В Одессу Костя привозил, И все биндюжники вставали, Когда в пивную он входил.Знака або флажка на хаце ніякага няма. Па двары таксама нельга пазнаць, што тут санітарная часть.
Песня адразу абрываецца. У куце і на прыпечку ліхаманкава трапечуцца агеньчыкі дзвюх «кацюш». Угары варочаецца пласт дыму, і ў кутках — непераможаны капцілкамі змрок. Рэзкі пах свежых бінтоў, крыві і пракіслы дух шынялёў шыбаюць у нос, даючы тым упэўніцца, што хатаю мы не памыліліся.
— Братва, рама! Ва ўкрыціе! — пасля секунднае паўзы ў фальшывай трывозе выкрыквае чыйсьці голас.
Следам за Кацяй я прапускаю немца і пераскокваю парог. Першым на вочы трапляе, пэўна, той самы гітарыст. Выцягнуўшы на ложку ля парога абкручаную бінтамі нагу, ён замірае з гітарай у руках і, заблішчаўшы свавольнымі вачыма, упіраецца позіркам у Кацю. У кутку на саломе сядзяць яшчэ параненыя. Нехта ледзьве не да пояса спавіты бінтамі — і грудзі, і галава, і твар, — мусіць, абгарэлы.
— Дурны! — кідае Каця да гітарыста. — Чаго галёкаеш? Ану, устаць? Хто старшы?
Гітарыст, не выпускаючы гітары і не зрушваючы з месца параненай нагі, усім целам паварочваецца да Каці. Пад накінутай на плечы курткай дэсантніка ціхенька бразгаюць медалі. На столі замірае вялікі зламаны цень.
— Адставіць! Ужо наўставаліся! Цяпер усё! Кропка!
— Хто старшы, пытаюся?
— Старшы? Быў ды ўвесь выйшаў. Да начальства. Хош — буду я?
— Абыдземся без такога. Ану, злазь! — Каця бесцырымонна тузае яго за рукаў. Куртка спаўзае — на пагонах сяржанцкія нашыўкі. — Тут цяжолых паложым. Дзе санітары?
— Стоп, рыжая! Не чапай! Я кантужаны! — з блазенскім выглядам паяснічае гітарыст і, змяніўшы тон, з сілаю б’е па струнах. — Санітары! Гэй, санітары!
Аднекуль з-за перагародкі, адхінуўшы пасцілку, выходзяць двое ў непадпяразаных шынялях. Адзін высокі і худы, другі нізенькі — абое пажылыя, рахманыя, відаць, нядаўна мабілізаваныя дзядзькі.
— Цяжолых унесці! Ды жыва! Давай насілкі!
— Унесці! — відаць, ужо адчуваючы сябе начальствам, загадвае гітарыст і тыцкае ў санітараў пальцам. — Ты і ты! Гэты іхні паможа, — паказвае ён на палоннага і раптам збянтэжана міргае вачыма. — Ого, Гансік! Братва, Гансік! Яй-богу! Айн, цвай — бітэрфляй… Ком!
3 куткоў усе паварочваюцца да парога. Аббінтаваны ненатуральна выпростваецца, нагамі скідвае з сябе паўшубак і выкідвае наперад рукі, таксама заматаныя па локці бінтамі.
— Немец? Зараз жа кокнуць! Кокнуць к чортавай матары! — з надрывам выкрыквае ён. Другі, што ляжыць побач, штось прыгаворваючы, ахінае яго паўшубкам. Сяржант хуценька саскоквае з ложка і, несучы перад сабой прамую і тоўстую, як бервяно, нагу, падступае да немца.
Я папярэджваю:
— Ану, спакойна! Гэта палонны.
— Ну, канешне, спакойна. Навошта спяшацца. Паспеем! — з нядобраю
— Гітлер капут, — не дужа ўпэўнена, але з гатоўнасцю згаджаецца немец. Вусны ў яго, аднак, прыкметна падрыгваюць. Сяржант усё з той жа ўхмылкай на твары паварочваецца да астатніх.
— Ось бачыце! Ён добры. Знайшоў учора нашу афішку, што перад наступленнем кідалі, прачытаў і перавыхаваўся. Люблю перавыхаваных гансічкаў. Трафейчыкі, канешне, усе выпатрашым. Ур няма? — міралюбіва пытаецца сяржант і спрактыкавана лапае немца па пустых, ужо абвіслых кішэнях мундзіра. — Ну, канешне, у кармане вош на аркане…
Сяржант гарэзна тузае за доўгі казырок немцаву шапку, якая туга ўзлязае таму на вочы, і ідзе назад да ложка. Немец бяскрыўдна папраўляе шапку, а я пераходжу ад парога і апускаюся пад сцяну на край саломы. Болей сесці тут няма дзе. На адзіным услоне ў прасценку нехта ляжыць, ложак зоймуць цяжкапараненыя. Гітарыст ускладвае нагу на край ложка і бярэ гітару.
— Я так думаю, — кажа ён да мяне, бязладна затрэнькаўшы струнамі. — Які сэнс немцу ваяваць з намі? Ну што карысці: уварвецца калі ў траншэі, што ён знойдзе? Хвігу. Хіба што анучу брудную на брустверы. А ў іх! Ого! Колькі ў іх барахла рознага застаецца. Я дык, калі загад «Упярод!», ляту як скажэнны. А што? Спадзяешся на трафейчыкі! Схопіш, а ў іх вошай багата, халера!
3 расчыненых дзвярэй шугаюць воблакі сцюжы — санітары ўносяць параненых. Каця ўкладвае абодвух на ложак, укрывае дзіравым шынялём.
— Паляжыце да заўтра. Уранку ў шпіталь адпраўка. Доктар сказаў.
Адзін з іх, пэўна, ужо даходзіць — вочы напаўзакрыты, нос завастрыўся, з апалых грудзей ірвецца трудны пузырысты хрып. Другі перарывіста стогне, дужаецца з пакутамі і, павярнуўшы на бок галаву, абыякава азірае людзей.
— Браток, скруці пацягнуць, — кажа ён да сяржанта. — У кішэні там, браток… I папера…
Сяржант з гатоўнасцю адкладвае гітару.
— Калі ласка, ацец. Гэта магём. Пакуль рукі цэлыя. Адкуль будзеш, землячок?
— Варонежскі я.
Паранены робіць рух сківіцамі, нібы глытае сліну. Позірк яго неспакойна блукае па цёмнай столі хаты.
— Ну, дык саўсем землякі… Што Варонеж, што Растоў — адна Расея. На, пацягні, палягчэе, — з добрасцю запэўнівае ён і пытаецца: — Пяхота?
— Пяхота, — выдыхае зацяжку паранены і засмяглымі вуснамі зноў ловіць цыгарку.
Немец няёмка топчацца ля печы, не ведаючы, дзе прыткнуцца. Паводзіць ён сябе зважліва, трошкі баязліва. Я адчуваю гэта і клічу яго да сябе:
— Ком! Ідзі сюды. I сядай. Нечага тырчаць.
Ён разумее і, падабраўшы доўгія ногі, няўклюдна сядае побач на земляной падлозе. Вочы яго трывожна слізгаюць па мне, па сяржанту і спыняюцца на ягонай гітары. Каця ля прыпечка пры цьмяным святле «кацюшы» корпаецца ў медыцынскай сумцы — рыхтуе лякарства. Сяржант з сілай шчыпае басовую струну і няўлад, фальшыва пачынае запеў салдацкае песні:
Первая болванка попала в бензобак, Вылез я из танка, сам не знаю как… Любо, братцы, любо, любо, братцы, жить… В танковой бригаде мне уж не служить.Офицер империи
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Граф
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Перед бегущей
8. Легенды Вселенной
Фантастика:
научная фантастика
рейтинг книги
