Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мёртвым не баліць

Быкаў Васіль

Шрифт:

Трэці раз яны ўжо не камандуюць. Яны хапаюць мяне за рукі і рыўком, як мерцвяка, валакуць з трубы. Я разумею, што ўсё ўжо скончана. Ад болю, сонечнага святла, а найбольш ад невымоўнае крыўды я зажмурваюся. Які недарэчны, люты канец. I менавіта тады, калі менш за ўсё да яго рыхтаваўся. Аказваецца, вось дзе ён быў — апошні мой Сталінград! Выйграны фронтам, краінай і назаўжды і непапраўна прайграны мной.

Неўзабаве, аднак, мяне балюча кідаюць на мулкія пад снегам камякі зямлі. Чыясьці рука расшпільвае на шынялі мой трафейны афіцэрскі рэмень з жоўтай скуры. Лапае зверху па кішэнях штаноў. Я аслабела расплюшчваю вочы і паміж нечых расстаўленых ног непадалёк бачу Сахно. Ён стаіць насупраць у гімнасцёрцы, без дзягі. З ордэнам Айчыннай вайны на грудзях. Почапку яго, відаць, адабралі,

і забінтаваную ў локці руку ён прытульвае да жывата. Ягоны нахмураны позірк разгублена бегае па немцах. Выгляд нейкі аглушаны. Напэўна, капітан не ведае, чаго ад іх чакаць, і прыкметна пабойваецца. Кароткае здзіўленне ад таго, што і ён у палоне, на момант заглушае мой боль. Як жа гэта ён не застрэліўся? Ён жа павінен застрэліцца. Ён жа не мог здацца ў палон.

Я чагосьці не магу зразумець. Вельмі баліць нага. Ад болю і слабасці мутнее свядомасць. Да горла ўвесь час падкочваецца камяк і блажыць. Немцы таксама маўчаць. Маўчаць тыя двое, што перамаглі мяне ў гэтай вайне і вывалаклі з трубы. Цяпер я добра бачу іх перад сабой. Адзін увесь нейкі дужа руды — рудое шчацінне на шчоках, рудыя бровы, рудыя, аж залацістыя павекі. Цераз плячо ў яго на непадпяразаны шынель надзета трыбухатая сумка з прывязаным да яе кацялком. Другі маладзейшы, амаль мне равеснік, з прышчакаватым тварам і ў акулярах, чорнымі шнуркамі прымацаваных да вушэй. Крыху далей ад іх стаіць яшчэ адзін камлюкаваты дужак у доўгім шынялі і касцы. Флегматычны твар яго ледзьве прыкметна крывіцца, кабура парабелума на жываце засцярожліва расшпілена. Мне здаецца, што ён тут галоўны. За ягонай спіной стаяць і чакаюць яшчэ некалькі салдат. Ніхто з іх на мяне чамусьці не звяртае ўвагі.

Спакутаваны болем і душэўна распяты, я не адразу цямлю, чаго яны ўсе маўчаць. Аднак нейкі цень, што варушыцца побач на снезе, прымушае мяне павярнуць галаву. I тады я бачу ззаду за сабой Энгеля, пра якога ўжо забыўся. Няспрытнымі рукамі ён спрабуе расшпіліць на сабе шынель. Але, відаць, застыглыя на марозе пальцы не могуць саўладаць з незвыклымі для іх кручкамі рускага шыняля. Твар у яго мае нейкі напалоханы і вінаваты выраз, і мне раптам здаецца, што яны збіраюцца яго расстраляць. Афіцэр з-пад сурова сцятых броваў з нядобрай цярплівасцю сочыць за ім. Пасля робіць тры крокі наперад і, акуратна размахнуўшыся, коратка пляскае два разы па абедзвюх ягоных шчоках. Энгель трывае гэта, не варухнуўшыся, як заслужанае. Урэшце, з сілаю тузануўшы палу, выдзірае кручок і торапка скідвае з сябе шынель. Прышчаваты ў акулярах падчэплівае яе канцом карабіна і шпурляе далей у снег. Тонкія яго вусны крывяцца ў гідлівасці, нібы ён адкінуў якую падлу.

Здаецца, тое, што замінала ім, скончылася. Я на хвіліну расслабляюся ад непадуладнага мне напружання і перастаю іх бачыць. Чуваць толькі, як афіцэр, выразна вымаўляючы кожнае слова, лаецца і штосьці загадвае. Салдаты, бразгаючы пражкамі, бяруць з долу нейкія цяжкія зялёныя скрынкі на почапках (мусіць, якія прыборы). Парыпвае снег, да мяне хтосьці падыходзіць. Вялікім намаганнем я зноў расплюшчваю вочы. Побач стаіць Энгель. Цяпер ён зноў у сваім мундзірчыку з абвіслымі пустымі кішэнямі. У яго вінаватых вачах цярплівая пакорнасць і страх. За ім нехта штурхае ў каршэнь Сахно. Капітан, мабыць, не адразу разумее, чаго ад яго хочуць. Тады рудатвары б’е яго ботам у зад, і Сахно апынаецца побач з Энгелем. Удвух з немцам яны паднімаюць мяне пад пахі. У маіх вачах раптам цямнее, і я ледзьве трымаюся, каб не страціць прытомнасць. Я вельмі не хачу застагнаць. Астатняе для мяне ўжо не мае сэнсу.

35

Мабыць, з гадзіну я хаджу вакол прывакзальнай плошчы і не магу супакоіцца.

Над горадам — глыбокая ноч. Плошча нязвыкла пустая і вялікая. Роўна і дрымотна гараць угары шары ліхтароў. Пустуюць на бульвары лаўкі. На тралейбусным супынку нікога. Пуста і на стаянцы таксі. У мяне ў падсвядомасці такое адчуванне, нібы ў свеце штось здарылася і людзі пазнікалі. Здаецца, я ведаю што, толькі не магу ўспомніць. Наогул ад перажытага сёння і ад ператомы я стаў як кантужаны. Ломіць у

рамянях пратэза рэштка маёй галёнкі. Я хаджу ад ліхтара да ліхтара. Пад кожным на краі тратуара спыняюся і з асветленага лапіка ўзіраюся ў прыцемкі між дрэў. Здаецца, там хтосьці варушыцца. Я ведаю — гэта прывіды, нікога там няма, як нікога няма на тратуары, за вітрынамі зачыненых магазінаў, у ларку «Саюздруку» на рагу і тралейбусным супынку. Людзі адсутнічаюць, і пакінутыя імі на ноч рэчы працягваюць сваё пачатае ўдзень жыццё. Яны надзіва згодныя і дысцыплінаваныя, гэтыя людскія рэчы. Пакорна і ў поўным устаноўленым для іх парадку чакаюць сваіх гаспадароў. Іхняя вернасць спакою непахісная.

Асабліва цікавыя ноччу кніжныя вітрыны. Цэлыя роты самых разнастайных выданняў. Поўны давер і шчырасць. Згода і мір. Калісьці я вельмі любіў іх разглядваць менавіта ноччу. Уначы яны выглядаюць зусім інакш, чым удзень. Кнігі ноччу, як разумныя людзі ў жыцці. Кожная ў сабе. З усіх чатырох шкляных сцен ларка яны глядзяць на мяне са сцішанай глыбакадумнасцю мудрацоў. У кожнай канцэнтрацыя розуму, эмоцый, сведчанне эпох і вопыту. I ні ў адной — таго, што баліць у мяне. Яны глухія да маіх боляў, бо кожная з іх поўна сваіх. Яны толькі сведчаць пра тое, што адбалела і памерла ў эмацыянальнай памяці чалавецтва. Але хіба тым самым яны не даюць нам самы надзённы ўрок? Праз гушчы стагоддзяў, галовы пакаленняў іх чалавечая мудрасць перакідвае свой мост у будучыню. Яны сведчаць кожная аб сваім вопыце і засцерагаюць ад мноства памылак у спрадвечнай барацьбе са злом.

— Каторая гадзіна — не скажаце?

Я да агіды палахліва здрыгаюся і не адразу разумею, што гэта вартаўніца. Захінутая ў грубы брызентавы плашч цётка падазрона пазірае на мяне. Чагосьці чакае. Ах, часу! Я зазіраю на гадзіннік — палова чацвёртай.

Цётка не адыходзіць, а прысланяецца да жалезнага прэнта ля шкла і пазяхае. Я памалу іду далей. У грудзях марудна сціхаючы, усё яшчэ тахкае сэрца.

Трэба супакоіцца. Пара супакоіцца. Нічога, па сутнасці, не здарылася. Гнаўся за адным нягоднікам, трапіў на другога. Ну і што ж! Хіба іх усяго двое на свеце? Колькі іх сустракалася раней і, відаць, яшчэ сустрэнецца ў будучым. Пратакол? Глупства, што мне пратакол! Папалохаюць — не болей. Што яны з мяне возьмуць? Мабыць, не пасадзяць…

Як бы там ні было, я ні аб чым не шкадую і ні ў чым не каюся. Праўда, я не перамог. Ён пайшоў не зламаны і нават не абяззброены. Упартай упэўненасці яго ў сваёй невіноўнасці, відаць, хопіць на ўсё жыццё. Гэты не з тых, хто хварэе ад апёкаў сумлення. Калі, можа, і было ў яго некалі гэта сумленне, дык з гадамі ад яго мала што і засталося. Усе жыццёвыя здольнасці гэтага чалавека развіваліся толькі ў напрамку прыстасавальніцтва. Валявы пачатак задушыў усе астатнія. Жыццёвым прынцыпам для яго стала сіла. У каго сіла, таму не патрэбна праўда. Гэты канёк няблага вывозіў яго ў жыцці. I пакаўзнуўся ён хіба што ў пяцідзесятыя гады. Але і цяпер такія не трацяць подленькай надзеі на зварот да ранейшага. Бач ты яго, разышоўся ў гневе! Ужо з дзвярэй крычаў міліцыянерам: «Распусцілі народ! Дэмакратыю развялі! Вопытных работнікаў шальмуеце. Чакайце! Прыпячэ — паклічаце!»

Наогул гэта падобна на жарт. Ён яшчэ на штосьці спадзяецца. Але разам з тым гэта прымушае задумацца. Бо пакуль адных будзе цешыць подлая надзея выплысці наверх, у другіх будзе жыць страх. Будзе таіцца, хавацца, каб калі-небудзь узяць верх. Занадта глыбока жыве ў свядомасці многіх ганебная нявольніцкая мараль: як бы чаго не выйшла. I калі здарыцца, што дзе-небудзь слязьмі абальецца праўда, хіба хто-колечы не памяркуе: а ці не лепш пераседзець, перамаўчаць, перастаяць за вуглом, адвярнуцца. А яны будуць пільнаваць спрыяльны для сябе момант.

Я забрыдаю ў самы цёмны куток на плошчы. У густым ценю пад дрэвамі на лаўцы прытаілася нейкая пара. Сцішылася, змоўкла, насцярожылася і чакае. Не, я туды не пайду. Ім трэба адзінота, мне таксама. Тут царства спакою і цішыні. Тут ноч. А насупраць, па той бок плошчы, усімі вокнамі свеціцца вялізны будынак вакзала. Мусіць, там ніколі не бывае ночы. Там вечна, дакуль жыве горад, будзе біцца яго бяссонны чыгуначны пульс. Мільёны людзей. Стагоддзі. Эпохі. Вулканы людскіх эмоцый — пад яго сценамі.

Поделиться:
Популярные книги

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Стратегия обмана. Трилогия

Ванина Антонина
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Стратегия обмана. Трилогия

Игра со Зверем

Алексина Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Игра со Зверем

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Отражения (Трилогия)

Иванова Вероника Евгеньевна
32. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.90
рейтинг книги
Отражения (Трилогия)

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Недотрога для темного дракона

Панфилова Алина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Недотрога для темного дракона

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Любовь по инструкции

Zzika Nata
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.85
рейтинг книги
Любовь по инструкции