Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вiдаць, трэба мне памiраць... Дык глядзi ж, Мiколка, слухайся мацi, расцi. А ты гадуй хлопца, да працы прывучай... Не было ў нашым родзе людзей, якiя б з чужога мазаля жывiлiся, кожны здабываў хлеб сваiм гарбом...

Заплакаў тут горка Мiколка, баючыся расстацца з найлепшым таварышам сваiм i з другам-прыяцелем.

Але не здаў пазiцыi дзед. Меў здаровую кроў ён. Сяк-так ад хваробы выкачаўся. Толькi надоўга выбыў са строю, i Мiколкавы прыгоды надалей доўга абыходзiлiся без удзелу дзеда Астапа.

А днi iшлi. I неўзабаве пасля дзедавай хваробы пачалi да Мiколкавай сям'i даносiцца чуткi, адна

другой дзiўней, адна другой цiкавей. Чуткi iшлi па чыгунцы аж з самага Петраграда. Спачатку цьмяныя, невыразныя, нiбы вялiкi смутак пайшоў у народзе i рабочы люд супроць цара выступае. Хадзiлi чуткi, што скора прыйдзе свабода i буржуям будзе канец. Буржуям i прыганятым iх. Чуткi рабiлiся ўсё больш яснейшымi, i ўжо ў кожнай хаце гаварылi, што ў Петраградзе пачалася рэвалюцыя.

Неяк аднаго разу вечарам да Мiколкавай сям'i зайшоў жандар. Быў ён чамусьцi без шаблi i без свае чырвонае шапкi. I голас быў зусiм не той. I выгляд зусiм не начальнiцкi. Зайшоў у хату i, пажадаўшы добрага дня, нечакана пачаў прасiць Мiколкаву мацi, каб яна забылася на ўсё старое, бо "цi мала чаго ў жыццi бывае, усякiх там непрыемнасцей...".

Узлавалася тут мацi, выгнала яго:

– Iдзi, iдзi, сабачае мяса, не жвенькай тут мне, крывасмок...

Нiчога не зразумела яна з жандаравай просьбы. Але назаўтра ўсё стала ясным. Калi прачнуўся Мiколка, то пачуў у горадзе стралянiну. На станцыi было надзвычай весела. Над будынкам вакзала калыхаўся аграмадны чырвоны сцяг. Усюды было поўна людзей, i ўсе былi радасныя, вясёлыя. Не вiдаць было нi жандара, якi вечна тырчаў са сваёй чырвонай шапкай, пахавалася кудысьцi начальства ды афiцэры, якiх раней багата было ў праходзiўшых праз станцыю эшалонах. I што зусiм здзiвiла Мiколку - ён смела прайшоў у тую залу, куды раней нiколi не мог папасцi нават разам з бацькам. Нiхто не затрымаў яго цяпер. У зале першага класа вiсеў на сцяне аграмадны партрэт цара. Вось цяпер гэты партрэт рабочыя дэпо здзiралi са сцяны. Здзiралi з мясам. Ужо зляцелi на падлогу царскiя ногi i мундзiр, толькi галава пад каронай, учапiўшыся за цвiкi, усё яшчэ вiсела на сцяне. Вось гэтую галаву i сцягвалi багром рабочыя.

У залу ўбег начальнiк станцыi. Ён зiрнуў на сцяну, ахнуў i замахаў рукамi:

– Што вы робiце з партрэтам, вы ўсю сцяну папсавалi!

За начальнiкам нехта пагнаўся жартам, а другiя ўжо зусiм без жартаў параiлi начальнiку вымятацца:

– А не, дык павесiм на царскае месца...

Хутка царская галава з кавалкам рамы i прыстаўшым да яе тынкам з грукатам паляцела ўнiз, узняўшы цэлыя клубы пылу, ад якога ўсе пачалi дружна чыхаць.

– Адзiная хаця карысць з цара - насы прачысцiм...
– пасмейвалiся рабочыя, калi стары прыбiральшчык станцыi змятаў у кучу цара, тынк i ўсякую гразь, каб вынесцi яе на сметнiк.

– Вось, браце, як цароў скiдаюць!
– кiнуў нехта, смеючыся, Мiколку.

За станцыяй яшчэ чулiся стрэлы. То не здавалiся на некаторых вулiцах жандары i гарадавыя. Але стрэлы былi радзей i радзей. Мiколка кiнуўся ў горад. Па галоўнай вулiцы вялi групу арыштаваных. Тут было некалькi афiцэраў, жандары, кучка гарадавых. Усе яны скоса пазiралi на народ, i злосныя агеньчыкi паблiсквалi ў iх пахмурых вачах.

– А... фараоны, папалiся, гады! Не век жа вам чужую кроў смактаць! чулiся

паасобныя выклiкi людзей з тратуараў, з вулiцы.

"Нешта нашага жандара не вiдаць... Яшчэ ўцячэ куды, гад..." - падумаў Мiколка пра жандара са станцыi. Вось бы каго злавiць, вось бы каму даць: за бацьку, за дзеда Астапа, за стары вагон, у якiм радзiўся Мiколка i з якога выкiнуў яго ненавiсны гэты чалавек.

I толькi гэта падумаў Мiколка, як бачыць ён: стаiць гэты жандар на базары ў кучцы людзей, гаворыць нешта. Толькi аблiчча зусiм другое i вусы абстрыг, шынель змянiў на палiто, нiякай пры iм шапкi жандарскай, нi шаблi. Стаiць i з людзьмi гаворыць. Цэлая група сялян тут сабралася. Аб цару гавораць, аб свабодзе.

– Нам гэта куды вальгатней цяпер будзе, зямлi прыбавяць...
– кажуць некаторыя сяляне.

– Як жа, чакайце зямлi, калi нiякага парадку цяпер не будзе, нiякага закону...
– устаўляе сваё слова жандар.

Слова за слова i ўжо цэлую прамову шпарыць жандар. I выходзiць па-ягонаму, што цяпер настала самая дрэнная часiна, што "змушчаюць" народ розныя свавольцы, фабрычныя ды жыды. Як-нiяк перашкаджаў iм цар апошнiя сокi з мужыка выцiскаць.

А цяпер хочуць гэтыя людзi свой парадак устанавiць.

Уздыхаюць сяляне, згаджаюцца, не згаджаюцца. Некаторыя спрачацца кiнулiся.

– Што нi кажы, чалавеча, а перамена павiнна быць вялiкая... Вось каб ведаў ты, колькi нашага брата розныя ўраднiкi, стражнiкi ды жандары прыцiскалi.

– Пра стражнiкаў ды жандараў я не кажу... Вядома, гэта сабакi... Але пры чым тут цар, хiба ён ведаў, як народ жыве, усё ад яго скрывалi...
– так гаворыць жандар i ў вус не дзьме, нiбы ён самы найлепшы, самы працавiты чалавек на свеце.

I ўжо хацелася Мiколку крыкнуць на ўвесь голас: "Лавiце яго, вось ён, жандар!" Але пабаяўся крыху. Яшчэ не павераць яму людзi, дык гэты гад, чаго добрага, i пабiць яго надумаецца. I тут заўважыў Мiколка, як праз проразь палiто вiдаць жандарскiя сiнiя штаны. I тады адразу з'явiўся ў Мiколкi план, як спрытней узяць ворага.

Падышоў ён да яго, узяўся за полы палiто ды пытаецца:

Дзядзенька, прадаеш палiто?

Людзi ў смех, а жандар у лаянку:

– Iдзi прэч, падшывалец!
– i выказвае яўныя намеры адысцiся.

А Мiколка ўзяўся за палу, расхiлiў яе ды ўжо крычыць на ўвесь базар:

– Вось яны, штаны жандарскiя! Лавiце яго!

Заўважылi людзi жандарскую адзежыну, заварушылiся адразу, жандара схапiлi.

– Бач ты, гад, а яшчэ добрым чалавекам прыкiдваецца! Бач ты яго, царскi абаронца знайшоўся... I форму змянiў, каб не пазналi.

Так злавiў Мiколка апошняга жандара са сваёй станцыi i ўрачыста прывёў яго пад канвоем людзей у дэпо. Усе вiталi Мiколку, вiншавалi з перамогай над ворагам:

– Маладзец, хлопец, па бацьку пайшоў! Лавi iх, супастатаў, усюды, дзе толькi ўбачыш!

Так пачалася свабода, рэвалюцыя, i такi ўдзел браў у ёй наш Мiколка. А праз колькi дзён у Мiколкавай сям'i было вялiкае шчасце. Нечакана прыехаў бацька. Ён быў страшэнна худы, зжаўцелы, увесь аброс барадой. Але колькi было радасцi ў яго, весялосцi. Ён усiх абдымаў, цалаваўся з усiмi рабочымi, якiя цэлымi гурмамi прыйшлi да яго з дэпо. Рабочыя падкiдвалi бацьку ўгору, качалi на руках, звалi да сябе ў госцi.

Поделиться:
Популярные книги

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Неучтенный элемент. Том 1

NikL
1. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 1

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Страж Кодекса. Книга IX

Романов Илья Николаевич
9. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IX

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Тепла хватит на всех 3

Котов Сергей
3. Миры Пентакля
Фантастика:
научная фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тепла хватит на всех 3

Идеальный мир для Демонолога 8

Сапфир Олег
8. Демонолог
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 8

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Ликвидатор на службе Империи

Бор Жорж
1. Ликвидатор на службе Империи
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ликвидатор на службе Империи

Господин следователь. Книга 2

Шалашов Евгений Васильевич
2. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 2