Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

– Цяпер, браткi, не да гасцявання!
– жартаваў бацька.
– Не доўга i прагасцявацца... Буржуi перапалоханы насмерць, хочуць на свабоду ланцуг накiнуць...

Бацька так i зашыўся адразу ў работу. Жыць пераехалi назад, у родны вагон. Прыходзiў зноў той "буржуй", з дэпо, якi калiсьцi знiшчыў Мiколкаву карцiнную галерэю. Ён загадаў пафарбаваць вагон, падправiць дах, змянiць некалькi дошак у падлозе. Ён бегаў навокал бацькi, як на калёсiках, i ўсё пытаў:

– Можа, гэта падправiць, можа, лепшую печачку паставiць?

Бацька моршчыўся нечага, не адказваў. Потым не сцярпеў, крыкнуў:

– Адчапiся ты, чаго прылiп як банны лiст... Нешта раней

ты не лiп да нашага брата... Зрабi вось, каб было па-людску.

"Буржуй" хадзiў як на заднiх лапках. Гаварыў лiслiва:

– Вы ўжо старое не памiнайце: што было, таго няма. А мяне вось рабочыя прыцiскаюць. Хочуць пад суд аддаць... Нiбы я iх прыцясняў калiсьцi, нiбы за крадзеж дом паставiў i на iхнiя капейчыны квапiўся. А вы цяпер вялiкi чалавек, паважаны чалавек. Недарэмна рабочыя хочуць за камiсара паставiць над участкам... Дык вы ўжо абаранiце хаця.

– Вон!
– не сцярпеў тут бацька. Ды Мiколка паддаў жару:

– Iдзi, iдзi, погань буржуйская... Бач, хвост падцяў, калi на лапы наступiлi.

"Буржуй" пакiнуў вагон.

А жыццё зноў стала вельмi трывожнае. На свабоду спакушалiся тысячы ворагаў. Буржуi не хацелi даваць уладу рабочым, бальшавiкам, сярод якiх быў Мiколкаў бацька. Часцяком даводзiлася яму хавацца, каб не папасцiся ў лапы буржуяў, афiцар'я. Але Мiколка бачыў, што бальшавiкi над усiмi маюць перавагу. Усё дэпо iшло за iмi, усе рабочыя дбайна ахоўвалi сваiх бальшавiкоў ад буржуазнага ўрада Керанскага. Усе iшлi насупроць гэтага ўрада, не выконвалi яго распараджэнняў, псавалi вагоны, паравозы, не давалi iх пад пагрузку войскаў на фронт.

I толькi ў Кастрычнiку свабодна ўздыхнулi рабочыя. Улада перайшла канчаткова да iх.

– Цяпер, браце, наша свята!
– сказаў бацька Мiколку.
– Цяпер паравозы нашы, дарогi нашы, дзяржава наша. I каб толькi не ворагi - жыць бы нам ды пажываць, на працу сваю любавацца.

Бацька быў цяпер камiсарам цэлага ўчастка дарогi i часта аб'язджаў яго, бываў на розных станцыях. Па старой звычцы ён не ездзiў у вагоне, а падсаджваўся на паравоз якога-небудзь цягнiка i так рабiў свае аб'езды, арганiзуючы рабочую ўладу на станцыях, па дэпо, па чыгуначных лiнiях.

А ворагi не хацелi здавацца. Яны збiралi ўсе сiлы, каб загубiць рабочую дзяржаву, каб зноў аднавiць стары лад у краiне. Насоўвалiся цяжкiя днi.

Мiколка вызваляе бальшавiкоў

Ужо з тыдзень хадзiлi чуткi, што наблiжаецца нямецкае войска.

Рабочыя дэпо рыхтавалi лепшыя паравозы, каб не пакiнуць iх немцам. Мiколкаў бацька раiўся з другiмi рабочымi, што рабiць: цi ваяваць з немцамi, цi пусцiць iх без бою. Але паступiлi i пэўныя ўказаннi, каб не адкрыць бойкi, не рабiць кровапралiцця, бо што могуць зрабiць рабочыя з узброенымi да зубоў палкамi Вiльгельма. Ды трэба было памятаць i аб Берасцейскiм мiры, расказаць аб iм рабочым i сялянам. Трэба было быць гатовым для падпольнай работы сярод нямецкiх салдат, каб зрабiць iх салдатамi-рэвалюцыянерамi.

Меркавалi, што немцы прыйдуць праз днi два, праз тры. Але яны з'явiлiся ноччу зусiм нечакана. Вiдаць, знайшоўся здраднiк на суседняй станцыi i не папярэдзiў аб адпраўцы нямецкiх эшалонаў.

Прачнуўся Мiколка ад стрэлаў. То ганялiся немцы за бацькам, якi ў адной сарочцы выскачыў праз акно i адстрэльваўся ад салдат. Бацьку ўдалося ўцячы, ён паспеў дабегчы да вялiкiх штабеляў дроў i схавацца там да вечара. I толькi ранiцай наступнага дня, калi iшлi рабочыя ў дэпо, бацька непрыкметна зайшоў у вагон. Страшна ўзрадавалiся мацi i Мiколка. Яны чулi, што арыштавана i пасаджана ў пакгаўз цэлая група рабочых-бальшавiкоў, i

нiчога не ведалi, цi жывы яны, цi пабiты, цi ёсць сярод iх Мiколкаў бацька. Аж заскакаў ад вялiкай радасцi Мiколка, але бацька абурыўся на яго:

– Цiшэй ты, скакун! Яшчэ немцы пачуюць, ураз прыйдуць сюды... А цяпер бывайце... Даводзiцца, як бачыце, хавацца... Арыштоўвалi, вiдаць, па спiску, нейкi гад пастараўся для немцаў спiсак скласцi ўсiх тых, хто быў найбольш актыўны... Ну, не сумуйце ж, не вечна тут немцы будуць.

I толькi бацька нагу на парог паставiў, як падбегла ўсхваляваная мацi, на акно паказала:

– Пачакай, вунь iдзе адзiн з начальнiкаў дэпоўскiх, каб не ўгледзеў яшчэ часам.

Да вагона наблiжаўся той самы "буржуй", з якiм былi ў Мiколкi неаднаразовыя сутычкi i якi загадваў жыллёвымi вагонамi дэпо. Ён iшоў проста да вагона. Мiколкаў бацька зайшоў за полаг i схаваўся там. Неўзабаве зайшоў "буржуй", не вiтаючыся, важна рассеўся на зэдлiку, нахабна азiраючы ўсё навокал...

– Ну што ж, вiтаю вас, вiтаю! Накамiсарствавалiся, значыць, здаволiлiся...

Маўчала мацi, маўчаў Мiколка, не ведаючы, да чаго хiлiць гэты чалавек.

А той сядзеў, азiраўся навокал, усё адцягваў надалей сваё рашэнне. I ўрэшце загаварыў:

– Сказ мой будзе кароткi... Не ўсё ж у камiсарах хадзiць ды другiмi камандаваць. Расправяцца вось цяпер немцы з вашым камiсарам. Паслухайце цяпер i майго загаду - у дваццаць чатыры гадзiны аслабанiць гэтую кватэру, i каб духу вашага тут не было... Хоць да д'ябла! А не паслухаеце - штыкамi выпарам, бо, дзякаваць Богу, ёсць цяпер каму за парадкам сачыць... Дык жыва ж...
– разышоўся ваўсю "буржуй", i аж тлустая яго шыя пачырванела i заскакаў тлусты падбародак з барадаўкамi, з рудай шчацiнай. I раптам "буржуй" змоўк, абмяк, нiбы костка яму ў горла папала цi нечакана паляруш стукнуў. Перад iм стаяў бацька, якi выйшаў з-за полага. Бацька прыставiў "буржую" рэвальвер да лба i гаварыў цiха, але так, што чуў i Мiколка:

– Дык вось хто немцам нас павыдаваў... Малiся ж Богу, што сядзiш ты ў мяне ў вагоне, не хачу вось шуму падымаць ды iм непрыемнасцi рабiць.

Тут паказаў ён на Мiколку i на мацi.

– А цяпер глядзi: калi хоць пiкнеш слова якое пра мяне цi супроць нас усiх, цi будзеш iх вось чапаць, дык памятай: жыццё кароткае, а мы яго яшчэ табе ўкароцiм... А не верыш, дык вось панюхай!.. Гэта табе прысяга - не раскрываць нiдзе свайго паганага рота ды вымятацца самому падабру, па-здароваму са станцыi...

"Буржуй" сядзеў i пiкнуць не смеў. У яго не пападаў зуб на зуб - i ад страху, i ад здзiўлення. Не чакаў ён сустрэць тут Мiколкавага бацьку, якога лiчыў ён ужо нават загiнуўшым ад немцаў.

Бацька сунуў яшчэ раз рэвальвер у лоб "буржую" i, развiтаўшыся са сваiмi, пайшоў як нi ў чым не бывала з вагона. Перапалоханы "буржуй" прасядзеў яшчэ з паўгадзiны i толькi тады рушыў з вагона. Пайшоў моўчкi, азiраючыся за сабой, як пабiты сабака.

А вечарам прыйшлi некалькi рабочых. Сярод iх Мiколкаў брат Павел, якi служыў змазчыкам. Мацi пайшла кудысьцi да суседзяў. Мiколка забраўся спаць на свой тапчан. Драмаў i прыслухоўваўся, аб чым цiха гаварылi рабочыя. Яны, вiдаць, спрачалiся аб нечым, бо адны гаварылi, што можна ўцячы з пакгаўза, другiя гаварылi, што цяжка. Тады Мiколка зразумеў, што гутарка iдзе аб вызваленнi тых рабочых, якiя арыштаваны немцамi i сядзяць зараз у станцыённым пакгаўзе. Добра ведаў Мiколка гэты пакгаўз, колькi разоў забiраўся ў яго з хлапчукамi, сваiмi таварышамi, калi грузiлi ў пакгаўз семечкi, гарох альбо якiя iншыя падобныя прысмакi.

Поделиться:
Популярные книги

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Барон переписывает правила

Ренгач Евгений
10. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон переписывает правила

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба