Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

Певень i скокам, а часамi i падскокам iмчаў, як вiхор, аж пад самае дэпо. Магчыма, i не давялося б Жэўжыку дагнаць курынага ўладыку, мо i ўцёк бы ён ад нашага паляўнiчага, але тут, як на бяду, iмчаў насустрач пасажырскi цягнiк. Толькi пер'е ўзляцела ў паветра - усё, што засталося ад кульгавага певуна, трапiўшага пад паравоз. Убачыла мацi такое няшчасце i за галаву схапiлася. Ды, узяўшы ў рукi лапку пеўня - неяк засталася цэлая пад вагонамi, - прыйшла з гэтай лапкай у вагон ды тыц ёю дзеду ў самую бараду, а потым, доўга

не думаючы, ды гэтай самай лапкай Мiколку па патылiцы.

– Праз вас певень загiнуў!

Мiколка з дзедам, не кiдаючыся дужа ў спрэчкi, адразу ж падалiся вон з вагона, далей ад разгневанай мацi.

– Уцякайма, пакуль не позна. А то можа быць горай!

Але больш за ўсiх дасталося лепшаму памочнiку нашых паляўнiчых, заядламу "ганчаку" Жэўжыку. Злавiла яго мацi i адразу панесла да таварнага цягнiка, што стаяў на станцыi. Там адчынiла дзверы ў адным з пустых вагонаў i, загнаўшы туды Жэўжыка, зачынiла дзверы. А праз якую хвiлiну цягнiк пайшоў. Так i паехаў без бiлета Жэўжык, найлепшы дружака нашых паляўнiчых, да суседняй станцыi з таварным цягнiком. А мо i не да суседняй, мо куды i далей. Хiба прасочыш за таварным вагонам, куды ён iдзе, дзе ён спынiцца пад пагрузку.

З ад'ездам Жэўжыка спынiлiся паляўнiчыя справы Мiколкi з дзедам, бо не з голымi ж рукамi на качку iсцi. I доўга яшчэ памiнала мацi iх паляўнiчыя ўдачы i сваю трагiчна загiнуўшую курыную гаспадарку. I толькi бацька пасмейваўся:

– А ўсё ж трапна выйшла. Каб не займаўся дзед з Мiколкам паляваннем, то не давялося б нам курацiнкi паспытаць!

Дзед i Мiколка лiчылi пры гэтым за лепшае памаўчаць, каб не вярэдзiць матчыны раны i залiшне не выклiкаць яе гневу.

Мiколкавы непаразуменнi з Богам

Дужа багата было непрыемнасцей у Мiколкi з-за Бога. Нiяк не мог зразумець ён, што гэта за такая таемная асоба, якой баяцца людзi, якой баiцца мацi. Нават дзед - на што ўжо храбры чалавек - i той, калi прыставаў да яго Мiколка з роспытамi пра Бога, адмахваўся рукой i шэптам казаў:

– Адчапiся, унуча, з гэтым сваiм Богам. Цi я вучоны чалавек, каб ведаць, што гэта такое за стварэнне... А калi мацi цябе малiцца прымушае, дык ты i памалiся, язык жа ў цябе не адвалiцца... А не захочаш малiцца, то, вядома, мацi дасць табе пытлю.

А пытлю мацi давала часта. Як толькi падымаўся Мiколка з ложка, то мацi тут як тут:

– Ану, станавiся "Ойча наш" чытаць! Кажы ўслед за мной: "Ойча наш, iжа ясi на небясах..."

Стаiць Мiколка, на абраз глядзiць, у мацi пытаецца:

– А што такое "ясi на небясах"?

Мацi ад нечаканасцi не ведае, што рабiць. Дужа яна ведае, што такое "ясi". Нерашуча адказвае:

– То ясi... Бачыш, мы ямо, скажам, хлеб, i Ойча наш - Бог таксама, мусiць, есць, бо далей i гаворыцца пра хлеб насушны...

А дзед моўчкi збоку слухае матчыны тлумачэннi, ды не сцерпiць i ў бараду сваю: хе-хе-хе.

Зiрне

на яго грозна мацi, дзед адразу як шоўкавы, сядзiць, не варухнецца.

А мацi далей дыктуе:

– Хлеб наш насушны даждзь нам днесь...

А Мiколка зноў пытае:

– А чаму толькi насушны, а калi я, скажам, пiрага хачу цi абаранка?

Не сцерпiць тут дзед, падказвае: "З макам", а сам хуценька падаецца за дзверы, убачыўшы, што мацi грозна пазiрае на качарэжку каля печы.

А Мiколка зноў са сваiмi роспытамi:

– А цi любiць Бог "зайцаў хлеб"?

Замест адказу матчыны пальцы даволi блiзка знаёмяцца з Мiколкавым вухам, i яно пачынае гарэць i чырванець, як той семафор за стрэлкамi. А мацi прыгаворвае:

– Гэта табе за "зайцаў хлеб"! А гэта табе за непаслушэнства перад Богам. А гэта табе... бязбожнiк ты гэтакi... Кажы цяпер "Багародзiцу"!

Маўчыць Мiколка, насупiўшыся.

– Кажы: "Багародзiца Дзева, радуйся, благадатная..."

– Дужа яна ўзрадавалася б, твая благадатная, калi б яе так за вуха пацягалi...
– мармыча Мiколка пад нос.

– Што ты вярзеш там, неслуш!
– гневаецца мацi.
– Ну, пачынай!

– Не буду...

– Кажы адразу!..

– Не буду...
– упарта стаiць на сваiм Мiколка i скоса пазiрае, як матка развязвае матузы ад фартуха, становячыся блiжэй да дзвярэй, каб адрэзаць Мiколку ўсякi шлях да адступлення. Калi заўважае Мiколка, што развязваецца апошнi вузел i матузовая пагроза набывае яўную небяспеку, ён маланкай кiдаецца пад тапчан, наганяючы страху на спаўшага там ката. Той стралой iмчыць да дзвярэй, збiваючы з ног Мiколкаву мацi.

– Пастой жа, я цябе ўчастую, пазнаеш ты ў мяне Багародзiцу!

– А няхай яна згарыць, твая Багародзiца!
– лямантуе пад тапчаном Мiколка, забiраючыся ў самы куток за розныя скрынкi, клумкi з лахманамi.

– Пастой жа, паспытаеш ты ў мяне благадацi...
– рашуча бярэцца мацi за качаргу, i пачынаецца, як кажа дзед, баталiя-вайна. Праўда, выпараць Мiколку з-пад тапчана - не такая-то лёгкая справа. Ды i дзед прыходзiць на дапамогу Мiколку. Ён асцярожна падыходзiць да дзвярэй i пачынае ўшчуваць мацi:

– Ты пасаромелася б людзей, кабета. На роднае дзiця з ражном перцi... Ды Бога пабаялася б, ён жа ўсё бача...
– i дзед урачыста падымае руку ўгару, нiбы хоча паказаць ёй Бога на небе. Усё гэта ён робiць, каб адцягнуць матчыну ўвагу ад Мiколкавых тапчаноў. Мацi мiмаволi глядзiць угару. Там ляцiць звычайная варона. Пакуль мацi прыглядаецца да яе, Мiколка паспявае вылезцi з-пад тапчаноў i праслiзнуць у дзверы пад самымi матчынымi рукамi. Тая толькi паспявае войкнуць - лавi цяпер бязбожнiка ў чыстым полi. Усё гэта хiтрыкi дзеда, i мацi добра разумее яго палiтыку. Але што ты з гэтым дзедам зробiш, не ганяцца ж за iм з качаргой, за гэтым старым бязбожнiкам.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Неудержимый. Книга V

Боярский Андрей
5. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга V

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Инквизитор Тьмы 4

Шмаков Алексей Семенович
4. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 4

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5