Мяшчане ў густой пары

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Мяшчане ў густой пары

Мяшчане ў густой пары
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Кузьма Чорны

Мяшчане ў густой пары

Дзядзя Стафанковiч пачухаў распараны жывот, шырока растапырыў ногi i ўзлiў сабе на голаў ражку цёплай вады.

– Ах, здорава; як маслам па нырках, - сказаў ён весела i з фiласофскiм выглядам стаў намыльваць сваю жоўтую шыю.

Каб спрытней зрабiць гэтую аперацыю, прыйшлося задраць голаў угору, ад чаго на верхнiх палатках, у гарачых хмарах густой пары дзядзя Стафанковiч убачыў нешта шырокае i круглае, чырвонага колеру i буйнага складу.

"Цi не парыцца гэта хто на верхнiх палатках?
– падумаў дзядзя Стафанковiч i стаў пiльна ўглядацца.
– Але як ён можа там вытрымаць, у самай гары, - думаў ён,

прыглядаючыся, - гэта ж трэба мець нечалавечую голаў, каб выседзець у гэтакай пякельнай моцы, як у яго там шкура, разам з валасамi, не аблезе?.."

Дзядзя Стафанковiч, ахвачаны цiкавасцю, падняўся па ўсходах трохi вышэй да верхнiх палатак i зразу пазнаў свайго знаёмага - быўшага штабс-капiтана пяхотнага палка Еўсцiгнея Свiрыдавiча Разнюхайлiна.

– А-а-а, Еўсцiгней Свiрыдавiч!
– зацягнуў дзядзя Стафанковiч радасна. А я гляджу, што гэта там такое чырвонае, аж гэта вы. Ну, як жа маецеся?

Разнюхайлiн быў у гэты час заняты здзьмухваннем мутных кропель вады са сваiх пруткiх вусоў. Скрозь пару ён уставiў свае круглыя вочы на Стафанковiча i густым басам адчаканiў:

– Можна сказаць, жывём i хлеб жуём, мiрна днi свае дажываем. Як гэта даўней у нас у палку спявалi: "Агонь запалю, буду пiць, не мяшала б сабаку купiць!" Толькi i ўсяго.

– Толькi i ўсяго, - трагiчна паўтарыў дзядзя Стафанковiч i, збiраючыся сказаць нешта больш важнае i як бы сакрэтнае, агледзеў усю лазню з выглядам вельмi тонкага палiтыка.

Народу мылася мала. Каля дзвярэй некалькi старэнькiх дзядкоў немiласэрна церлi адзiн аднаму рагожамi худыя спiны, трохi далей скроб пад пахамi нехта высокi i тонкi, як спiчак. На нiжэйшых палатках парылася двое. Адзiн ляжаў спiнаю ўгору, другi хвастаў яго распараным венiкам. А той варочаўся пад венiкам, як япрук, i ўсё камандаваў:

– А та-та-та! Д-давай, давай, давай! Каля лапатак наярвай, кажу табе!

Тут жа, побач, мылiўся Макей Фiлатавiч Валакiткiн - быўшы начальнiк нейкай губернскай канцылярыi, а цяпер рэгiстратар выступаючых папераў у нейкiм бумтрэсце (цi, можа, табактрэсце, хто яго акуратна даведаецца). Больш у лазнi нiкога не было.

Агледзеўшы ўсю гэтую кампанiю, дзядзя Стафанковiч зрабiў "умiлiцельны" твар i цiха загаварыў, паглядаючы на Разнюхайлiна:

– Справядлiва замецiлi, Еўсцiгней Свiрыдавiч, што "толькi i ўсяго". Чалавек я, можна сказаць, такi, што, як кажуць, хлеб-соль еш, а праўду рэж. I калi дзе што якое, адным словам, дык я тут жа, на месцы, гэтае, i больш нiчога. Вось гляньце хоць бы на гэтую лазню. Ды ў мяне на Нямiзе дом, на Ляхаўцы дом i на Серабранцы дом. А гэта значыць, што я тры дамы маю. А раз я тры дамы маю - значыць, я чалавек, а не якi-небудзь пасвiсцёл. I даўней, верце маёй совесцi, што я тут вось мыюся, а на сэрцы ў мяне ўжо iначай мыецца. Што з мяне лазня параю выцягне, тое я вярну: заўсёды, бывала, пасля лазнi, як людзi, пойдзем гуртам ды вып'ем i закусiм. Верна, Еўсцiгней Свiрыдавiч?

– Верна, - адчаканiў з палатак Разнюхайлiн.

– Чалавек я, можна сказаць, Еўсцiгней Свiрыдавiч, прыблiзiцельны. Возьмем вось зноў для прыкладу мяне i, разам са мною, хоць бы вас. Вы думаеце, сягонняшняя лазня вельмi нас пацешыць? I нiчуць, i нiколi. Яна табе толькi i дасць карысцi, што гразь з сябе ў ёй абмыеш. Толькi i ўсяго - як вы, Еўсцiгней Свiрыдавiч, справядлiва замецiлi. А дзе ты пасля яе пад гэтае? Як нi круцi, а прахладзiцца не ўдасца. Што ты, з расейскаю горкаю разгуляешся? Ды я ўручаю галавою, што вазьмi ты яе кватэрку ды ўлi дзiцяцi ў вочы - нiчога не пашкодзiць, а не то што каб гэтае. Вада, i больш нiчога, я на яе i глядзець не хачу. Адным словам, згадзiўся

свет. Гэтак i ўсё.

– Такi храновы свет стаў, - бухнуў басам з густой пары Разнюхайлiн, адным словам, днi свае мiрна дажываем, як у балоце...

– I то, скажыце, гаспада, - перабiў раптоўна Разнюхайлiна Валакiткiн, што знаходзяцца малайцы, што гатоў ён табе вочы выдраць, калi скажаш, што ўсё гэта не так, як трэба каб было, па палажэнню жыцця. Я чалавек, можна сказаць, пастароннi ў вашай, гаспада, гаворцы, але, пры ўсёй маёй скромнасцi, не магу я свайго слова не ўставiць, асаблiва калi гавораць паважаныя, будзем лiчыць, людзi. Чалавек я пажылы, можна сказаць, век свой пражыў, а начальскi гонар - словам, не то што каб дзелам, не сакрушыў. I даўней, i цяпер. А змаўчаць, калi на тое пайшло, усё ж такi не магу. Адным словам, тут усё справядлiва - свет не свет, а чорт ведае што. У Свяшчэнным пiсаннi ўсё было наперад сказана, i больш нiчога.

Высокая фiгура дзядзi Стафанковiча ўся была поўна радаснай увагi. Ён аж забыў, што яшчэ не парыўся, i ўсё стаяў на адным месцы i кiваў галавою. Разнюхайлiн жа быў сур'ёзны. Ён закруцiў свае пруткiя, намокшыя вусы, падмылiў каленi i лёг на бок, а голаў падняў, каб лепш было слухаць.

– Мне хочацца сказаць, як чалавеку шырокiх поглядаў, - гаварыў далей Валакiткiн, - што, як я сказаў, у Свяшчэнным пiсаннi ўсё было прадбачана. Паўстане народ на народ i царства на царства, i сын стане ворагам бацькi роднага...

– Справядлiва замячаеце, - уставiў салодзенькiм галаском дзядзя Стафанковiч.

– Не толькi справядлiва, а дажа нават чыстая праўда, - загаварыў раптоўна худзенькi дзядок каля дзвярэй, абцiраючы мокраю рагожаю намыленыя грудзi, - я ж кажу, чалавек я просты i богабаязнены. Дзякаваць Богу, трыццаць тры гады з палавiнаю крамку бакалейную i мучную трымаў, i даводзiлася мець дзела з людзьмi ўсiх рангаў i чыноў - пачынаючы старшым чыноўнiкам на пошце i канчаючы самым апошнiм смаркачом - шаўцоўскiм чаляднiкам. I што ж вы думаеце? З практыкi, самай сiбiрнай практыкi, людзей пазнаў i магу гаварыць цяпер, вокам не маргнуўшы... Нашто вам што?! Ды ў мяне ўнук у пiнаерах. Чуеце?! Уласны мой унук пiнаер. А бацька маўчыць; малы смаркач верх бярэ над бацькам. Ды яжэлi б гэта, скажам, быў мой не ўнук, а сын, дык я яго, сукiнага сына, так бы пiнаернуў, што ён у мяне хадзiў бы, як падмецены... Гэта жартачкi? Дасць Бог дзень, людзi адзяюцца, а ён раздзяецца - усцягае на сябе нейкiя сiнiя портачкi без калошаў - адна паяснiца, ды iдзе маршыраваць па вулiцы. Па Захараўскай вулiцы маршыруе, з голымi лыткамi, у портачках без калошаў, аж усе гiзунты вiдаць. Верце маёй совесцi, справядлiвы чалавек, яй-права. I нiчога сказаць не смей - маё, кажа, права. Крыўда слухаць - малое вашанё, а яго ўжо права. Права ўжо нейкае ён, сукiн сын, пазнаў! Што вы скажаце на гэтае права?

– Каму права, каму лева, - пачуўся голас з кутка.

Гаварыў высокi i тонкi чалавек, як спiчак. I невядома, што прымусiла яго сказаць гэтыя два словы, - сказаўшы iх, ён зноў увесь увайшоў у сваё дзела: сеў на лаўку i так, як раней, не звяртаючы нi на што i нi на кога ўвагi, стаў палiваць вадой i шараваць шырокiмi далонямi доўгiя i худыя ногi. I нiчога не слухаў, нi на кога не глядзеў, маўчаў i мыўся...

Дзядзя Стафанковiч, пачуўшы яго два словы, раптам прыцiх, прысеў на лаўку, пасля ўстаў, пасля зноў сеў i зноў устаў. Падумаўшы трохi, паглядзеўшы на высокага i худога чалавека, ён тараплiва махнуў к сабе рукою рэгiстратара Валакiткiна, i ўдвух палезлi на верхнiя палаткi к Разнюхайлiну. У вялiкiм узбуджэннi яны ўсе ўтрох пасунулiся ў самы кут i сталi шаптацца.

12

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Выстрел на Большой Морской

Свечин Николай
4. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
полицейские детективы
8.64
рейтинг книги
Выстрел на Большой Морской

Инвестиго, из медика в маги

Рэд Илья
1. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4