Начлег у вёсцы Сiнегах

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Начлег у вёсцы Сiнегах

Начлег у вёсцы Сiнегах
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Кузьма Чорны

Начлег у вёсцы Сiнегах

Вялiкi паход скупы на адпачынак. I мы спалi мала - прыхваткамi, па гадзiны дзве ўпору.

У вёсцы Сiнегах засталi мы сляды праходу ранейшых вайсковых часцей: дзецi гулялi з кабелем; каля хлява крайняй хаты, на панадворку, на расцярушанай саломе, параскiданы патроны; мы папрабавалi iх да сваiх вiнтовак - не падышлi, так iх зноў i пакiнулi тут.

Восем хат вёскi Сiнегаў

шасталi на ветры раскудлачанымi грэблямi саламяных стрэх.

Спаць лажыцца трэба было адразу.

У хаце я застаў цiхую ўстрывожанасць i непакой напалоханых вайной людзей: чацвёра дзяцей i жанчына - гаспадыня i мацi - прыгожая горадзенская сялянка.

Мы сцелемся ў халодных сенцах на нейкiх нiзкiх скрынях - я i наш узводны, таварыш Скабакоў, вясёлы i рыжы хлапец, родам з нейкiх Аланецкiх азёрных рыбных узбярэжжаў. Мы папраўляем салому, пацёртую ранейшымi вайсковымi начлежнiкамi, кладзем пад галовы ўсю сваю салдацкую маёмасць, i цяжкая дрымота зразу кладзецца на вочы нашы.

Дзверы ў гарачую хату адчынены. Там доўга i цiха спрачаюцца дзецi за нейкую "падушку з чырвонаю прошваю", i нарэшце ўсё робiцца цiха.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Прывыкшы да трывожных ранiц, я ўскiдаю раптам угору галаву i стараюся разагнаць каменную ранiшнюю дрымоту. Малады дзень ледзьве прапускае праз маленькае сенечнае акенца першае святло сваё.

"Яшчэ пяць хвiлiн я паляжу, i тады буду будзiць Скабакова", - я думаю i змагаюся з цяжкай дрымотай. Я падкладваю рукi пад галаву i сцiскаю каля вушэй. Тахкае i балiць у галаве.

У хаце я чую гаворку:

– Уставай, сынок, - гаворыць жанчына.

Усё маўчыць.

– Сынок, устань.

– Ай, мама...

– Устань, сынок, ну хто ж устане, ты ж самы большанькi.

– Я яшчэ хоць трохi пасплю...

– Заснеш удзень, а цяпер - ну каго ж я пабуджу.

Хлапчанё заплакала. Ён доўга зацягнуў санлiвым голасам, цягнуў i, мусiць, спаў. Пасля раптам сцiх. Жанчына маўчала.

Я ўстаў i пабудзiў Скабакова.

Я ўвайшоў у хату.

Жанчына рвала на кавалкi старую, зношаную да адных дзiрак сарочку.

– Добры дзень, - сказаў я.

– Добры дзень, - адказала жанчына.

– Дзякуем за начлег, мы ўжо iдзем.

– Iдзiце.

Што мне сказаць яшчэ? I я гавару:

– Няхай хлапчук паспiць

яшчэ трохi, няхай гадуецца.

Я адчуваю сябе так, як бы ў чым вiнаваты тут.

– Ну, а што я зраблю, - гаворыць яна раптам, хутка, моцна, - што я зраблю, што я адна параджу. Гаспадара няма, гаспадар ваюе. А сёння мне трэба хоць трохi пачаць авёс жаць, дастаць дзе каня ды хоць возiк жыта прывезцi абаб'ю як-небудзь, хоць пранiкам, а вечарам у жорнах змялю, калi падсохне за дзень на печы, дык назаўтра хлеб рашчыню...

– А каня няма?

– Каня палякi пазаўчора ў абоз пагналi, разам з хлопцам.

– З якiм хлопцам?

– З сынам.

– Вялiкi?

– Малы... Каб вялiкi - я не тужыла б гэтак... А тут малога нiяк не ўзбудзiць карову выгнаць папасвiць. I няма чаго даць яму паснедаць. Накапала ўчора зранку картопель трохi, малыя яшчэ, дык пад вечар салдат накармiла iдуць босыя, галодныя, абарваныя, абшарпаныя... Можа, думаю, i мой там дзе-небудзь небарак...

Яна падышла да ложка.

– Устань, сынок, я табе новыя анучы ад свае старое сарочкi адарвала, каб табе было чым нагу мяккiм абкруцiць. Абуеш Мiколкавы лапцiкi, яны табе велiкаваценькiя, i вольна назе будзе... Устань, сынок.

Яна нагнулася над ложкам.

– Зараз прарваць павiнна.

– Што?

– Нарыў. На тым тыднi яшчэ нагу прабiў на корч, дык нарывае.

I я нагнуўся над ложкам. Хлапчанё спала. На левай назе, каля пальцаў, збоку, была белаватая пухлiна, запэцканая ў гразь.

Я пайшоў у сенцы. У сваiх мяшках я нiчога не знайшоў, апроч двух тараноў. Я дастаў iх i палажыў у хаце на лаве - уся мая салдацкая ежа.

I тады мы з таварышам Скабаковым назаўсёды пакiнулi гэтую хату.

Праз хвiлiн пятнаццаць мы пакiнулi гэтую вёску Сiнегi.

Чакаючы загад рушыць, я ўбачыў яго: накульгваючы, ступаючы на пяту, ён гнаў карову. Каля хаты стаяла мацi яго - вялiкая горадзенская жанчына.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

I от мы iдзем.

Будзем iсцi доўга - вялiкi паход скупы на адпачынак.

1927

Каментары

Друкуецца па кнiзе "Выбраныя творы" /Менск, ДВБ, 1934/. Упершыню апублiкавана ў часопiсе "Беларуская работнiца i сялянка", 1927, № 7. Датуецца лiпенем 1927 года.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Пятнадцать ножевых 3

Вязовский Алексей
3. 15 ножевых
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.71
рейтинг книги
Пятнадцать ножевых 3

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Барин-Шабарин

Гуров Валерий Александрович
1. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7