Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Вось чэрцi, - сказаў Амелька, - усё роўна, як лукавы iх падмывае. Чаго вы гэтакiя вясёлыя?

– А чаго плакаць, - адказаў яму смуглы Мiколка, сын яго суседа Кастуся, - на свеце няма чаго плакаць...

I, пачакаўшы з хвiлiнку, закончыў:

– Каб, здаецца, трохi цяплейшая вада, дык так бы плюхнуўся i паплыў бы процi вады.

– I ўтапiўся б, - сказаў Амелька.

– Не ўтапiўся б, - адказаў рашуча Мiколка.

Паром падплыў к берагу. На зямлi рабiлася святлей - на небе пачала расплывацца светлая

лапiна: гэта сонца хацела прабiцца скрозь хмары.

Хлопцы пасаскаквалi з парома. Мiколка прыкруцiў яго к слупку, i ўсе пачалi бiць рукамi аб полы свае адзежы - ад сырасцi i халоднага, мокрага дроту памерзлi рукi.

Амелька праверыў, цi добра Мiколка прывязаў паром, i хацеў ужо лезцi ў сваю будку, але хлопцы, як бы згаварыўшыся, схвацiлi яго за рукi i, зрабiўшы кола, усе гуртам закружылiся.

– Пусцiце, д'яблы, - крычаў Амелька, - знайшлi таварыша!

Але хлопцы зналi вясёлы гумар Амелькi. Зналi, што часта ён сам, схвацiўшы дзе-небудзь на iгрышчы дзяўчыну, пускаўся з ёю ў скокi.

I яны яшчэ мацней закружылiся i зачмокалi нагамi па мокрай зямлi.

Сонца весела пячэ,

Цераз мост вада цячэ,

стараючыся пападаць у такт нагамi, загукаў Мiколка вясёлую песню. Гурт здаровых галасоў зычна хвацiў далей:

Пад вадою мост дрыжыць,

Па вадзе Мiхал бяжыць!

Старога Амельку раптоўна ахвацiла буйная вясёласць. Ён бачыў, як хлопцы спрытна ўзляталi ўгару, ускiдалi махам галавы з вачэй свае доўгiя валасы i шчабяталi песню. А мокры i жывы вецер весела свiстаў у вушы i вочы.

I ўжо не спрачаючыся, а з ахвотаю, ён дробна затупаў нагамi, махнуў галавою, каб скiнуць з яе шапку, i, стараючыся не адставаць ад хлапцоў, загукаў разам з iмi:

Ой, куды цябе нясе?!

Згiнеш ў рэчцы-паласе.

Разгулялася вада,

Чаго прэ цябе бяда?!

Далей Амелька не знаў слоў песнi i, кружачыся, выкрыкваў толькi адны галосныя зыкi:

– О-а, о-а, о-а-о!

А хлопцы не пакiдалi:

Не загiну я ў вадзе:

На той бок, у слабадзе

Жджэ дзяўчыначка мяне

– Дык цi ж можна згiнуць мне!

– Капут!
– крыкнуў адрывiста Мiколка, пускаючы рукi.

Кола раскiдалася, i хлопцы пачалi выцiраць рукавамi пот з зачырванеўшых твараў.

– Ой, замарылi, д'яблы, - сказаў, моцна сапучы, Амелька.

– Давай, дзядзька, яшчэ пагрэемся, - смеючыся, сказаў Мiколка.

– Хай яго агонь спалiць, дайце адсапцiся, - адказаў Амелька i моцна дыхнуў.

– Калi так, дык марш, - сказаў адзiн з хлапцоў, - можа, дзядзька, маеш што дамоў перадаць?

– Я толькi што сам з дому.

– Ну, дык аставайся здароў!
– закрычалi хлопцы.

– Пабольш скачы - весялейшы будзеш, - пачуўся яшчэ адзiн голас.

– Не маракуй, што пакруцiлi, - пачуў яшчэ Амелька адзiн голас.

На апошнiя словы ён аглянуўся на хлапцоў i весела, ласкава зарагатаў iм услед:

А каб вас паляруш, каб вас!

Хлопцы пайшлi к лесу, а Амелька астаўся адзiн на беразе. Ён трохi патупаў на адным месцы, паглядзеў на неба.

Там вецер нагнаў цэлыя шэрагi хмар, збiў iх у адну густую цёмную масу i закрыў ёю светлую лапiну ад сонца. На зямлi зрабiлася цёмна i нудна. Здавалася, што мокрыя лагчынкi кругом на поплаве больш яшчэ сталi выпускаць з сябе густога i белага, як малако, туману.

Пiльна i падрабязкова разгледзеўшы ўсё гэта, Амелька палез у сваю будку i, лежачы там на саломе пад кажухом, да самага паўдня думаў розныя вясёлыя думы.

II

Па паўднi к парому зноў прыйшоў Мiхась.

Амелька сядзеў ужо на зямлi пры раскладзеным вогнiшчы i пёк на ражэнчыку сала.

– Ты чаго?
– запытаў ён Мiхася.

– Нiчога, - адказаў Мiхась, - на поле гэтакаю пагодаю не выедзеш, дома работы няма, пайду, думаю, сюды, панюхаю ветру.

– Панюхай, - сказаў, смеючыся, Амелька. Яму было смешна з таго, што сказаў Мiхась.

– Хочаш?
– працягнуў ён сыну сала.

– Не, - адказаў той.

Амелька пачаў есцi, а Мiхась, абапёршыся на локаць, расцягнуўся па сухiм месцы каля будкi i, паплёўваючы на зямлю, стаў глядзець некуды паверх вады.

На зямлi зноў рабiлася святлей. Вецер зганяў хмары ў адно месца, на паўночную старану неба; яны, ужо лёгкiя i паслушныя, паднiмалiся высока i быстра плылi, ачышчаючы палiняўшае неба. Туман пачаў знiкаць, i на той бок рэчкi выразней стала вырысоўвацца вёска Хартонаўка. Рака плюхала так, як i раней, але вада ў ёй пачала фарбавацца ў ясныя, блiшчастыя колеры.

Мiхась маўчлiва i быстра падняўся з зямлi, не аглядаючыся вакол, падышоў к вадзе i стаў так, як i раней, глядзець паверх яе.

– Што разглядаеш?
– запытаў сына Амелька.

Мiхась маўчаў.

– Аб чым думаеш?
– запытаў зноў Амелька, памаўчаўшы.

– Не ведаю i сам. Нечага хочацца.

– Чаго?

– Кажу, што не ведаю.

Мiхась пакiнуў глядзець цераз рэчку i падышоў к бацьку.

– Вось так, - загаварыў ён, - часам паглядзiш на ваду, на хмары, паходзiш па полi на ветры, i захочацца нечага. Каб той, здаецца, аэраплан, дык узняўся б на доўгi час i лятаў бы, каб вецер свiстаў у вочы i вушы. Эх, няма лодкi, паплыў бы процi вады.

– Ага, узяло, - у сваю чаргу загаварыў Амелька, - i са мною гэта часта бывае. Узяў бы тады, здаецца, у кузнi молат i лупiў бы з усiх сiл па кавадле. Эх, сколькi сiлы ў нашага брата!

Амелька набраў поўныя грудзi паветра i дыхнуў.

– Вось жывём, - загаварыў ён далей, увесь ахоплены наплывам нейкiх новых думак, - зямля вялiкая, колькi на ёй усяго ёсць, а мы, апрача свае вёскi ды гэтага лесу, нiчога больш не бачым. Жывём неяк, як той поп кажа, па-божаму, на адным месцы, хоць сiлы ў нас многа.

Поделиться:
Популярные книги

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Выстрел на Большой Морской

Свечин Николай
4. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
полицейские детективы
8.64
рейтинг книги
Выстрел на Большой Морской

Инвестиго, из медика в маги

Рэд Илья
1. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4