На беразе

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

На беразе

На беразе
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Кузьма Чорны

На беразе

I

Густы i мокры вецер гонiць сырыя i цяжкiя хмары; яны грузна плывуць, лезучы адна на другую, закрываюць сабою неба i сонца i робяць асеннi дзень шэрым i хмурным.

Часам спускаюцца яны нiзка i сеюць на мокрую зямлю дробны дождж-iмглу, а часам узнiмаюцца вышэй i, не вытрымаўшы сiлы ветру, разрываюцца i ачышчаюць бледную сiнь неба. Тады пакiдае iсцi дождж, i пачынае выглядаць сонца.

Ад яго свету белая пена быстрай i шумлiвай ад ветру ракi аддае жаўтавата-блiшчастым колерам.

Рака

выйшла з сваiх берагоў.

Густая i каламутная ад асеннiх дажджоў вада ў ёй паднялася i залiла абодва берагi.

З быстрага размаху свайго кiдае яна на iх сваёю пенай, б'ецца аб купчастыя вяршалiны затопленых ёю кустоў алешнiку i крушыны i весела плюхае, бурлiць i шумiць...

У тым месцы, дзе канчаецца вада i пачынаецца жаўтавата-зялёны, пацямнеўшы бераг, стаiць прыкручаны к слупку новенькi невялiчкi паром. Ззаду за iм, блiжэй к сярэдзiне ракi, свецяцца ў вадзе жоўтыя дошкi-масткi, якiмi абложан бераг у тым месцы, дзе ў звычайны час прыстае паром. Цяпер, як паднялася вада, ён прыстае проста к зямлi i ходзiць паверх сваiх масткоў.

Направа, збоку - залiтыя вадою, асмаленыя пблi, на якiх трымаўся мост, спалены палякамi ў вайну. Паром ходзiць да часу, пакуль не будзе зроблен новы мост.

Процiў парома, у некалькi кроках ад вады прытулiлася к зямлi будка паромшчыка. Яна сплецена яшчэ ў канцы лета з бярозавых дубцоў. Лiсце на iх пажоўкла i пасохла i цяпер шумiць на ветры цiха i нудна.

Вакол будкi - скошаны ўлетку поплаў, сям-там чарнеюць на iм нiзкiя купiны, атава збiта быдлам i пацямнела.

Па ёй задумёна i важна спацыруюць вароны; месцамi зямля ад iх, на вялiкi абшар, чарнее жывымi купiнкамi. Як пачынае свяцiць сонца, яны ўзнiмаюцца i, весела крычучы, нiзка кружацца над зямлёю.

На той бок ракi, на ўзгорку, сярод заворанага на зiму поля, вiдаць вёска Хартонаўка.

На гэты бок, не вельмi далёка - голы ўжо дубовы лес i пры iм, як клешч пры вялiкiм целе, - малады бярэзнiк.

На беразе пуста.

Адзiнокi паром трасецца на вадзе, шморгаючы аб пусты, звiты ў некалькi столак дрот, працягнуты цераз рэчку, з аднаго берага на другi. Каля будкi валяецца некалькi паленняў дроў, куча лому i каля яе патухшае вогнiшча...

Паромшчык Амелька Вiлач не вылазiць з свае будкi - рад, што перавозiць некага: гэтакаю пагодаю мала хто ездзiць i ходзiць.

Яму пяцьдзесят год. Цвёрдыя вусы яго канцамi сваiмi растуць унiз i закрываюць рот. Мяккая, махнаценькая "папоўская" шапка яго заўсёды ссунута на патылiцу, адкрываючы шырокi лоб i даючы твару яго такi выгляд, як бы ён на доўгi час збiраецца падняць сваю галаву ўгару i чорнымi вачыма сваiмi пiльна ўглядацца ва ўсё тое, што робiцца вакол.

Нiзка стрыжаныя валасы яго каля вушэй чуць-чуць серабрацца сiвiзной.

На iм кароткая цвёрдая жакетка з тоўстага гаспадарчага сукна, саматканыя порткi з вузкiмi чорнымi палоскамi, уздоўж па шэрым, i боты з нiзенькiмi халявамi i падковамi.

Сягоння ён вясёлы.

Атрымаўшы ўчора ў iспалкоме месячную пенсiю за сваю службу

пры пароме, ён начаваў гэтую ноч дома - у вёсцы, на той бок лесу, вёрст дзве ад парому.

Прыйшоў ён сюды ранiцаю, як яшчэ было цёмна, i свайго васемнаццацiгадовага сына Мiхася, якi быў пры пароме замест яго, застаў стаячым пры самай вадзе.

– Ты чаго ў будку не лезеш?
– запытаў ён яго.

– Толькi што прыйшоў, - адказаў той весела.

– А дзе ж ты быў?

– На тым баку, у Хартонаўцы.

– Чаго?!

– Там камсамольцы нашы спектакль ставiлi, iшлi вечарам, я iх перавёз i сам пайшоў з iмi.

– А паром на каго пакiнуў?!

У голасе бацькi пачуўся нейкi страх.

– Нi на каго. Прывязаў на тым боку i пайшоў. Якi тут чорт, думаю сабе, паедзе гэтакiм лiхалеццем.

– I нiчога?

– Мусiць, нiчога. Як пакiнуў - так i застаў.

– Добра, што каго чорт не нагнаў, - сказаў Амелька ўжо весела.
– А дзе ж больш хлопцы?

– Там начуюць.

– Вось ты, чорт яго бяры, - загаварыў Амелька ўжо зусiм развесялiўшыся, - пакiнуў ды i пайшоў. Адвага. Я б нiколi не адважыўся. Ну, iдзi дамоў, - закончыў ён цiшэй.

Мiхась паглядзеў на свае мокрыя боты, падцягнуў вышэй халявы i пайшоў паволi к лесу, а Амелька, зiрнуўшы на той бераг i апрача туману нiчога там не ўбачыўшы, палез у сваю будку.

I з таго самага моманту аж дагэтуль нiхто тут не ездзiў.

Толькi ў гадзiн восем ранiцы прыйшлося перавозiць камсамольцаў - усё суседнiх хлапцоў з свае вёскi.

Яны, паставiўшы спектакль, начавалi ў Хартонаўцы i iшлi дамоў.

Яшчэ здалёк Амельку пачулiся вясёлыя песнi i крык:

– Мiхась, э-ээ!.. Рыла суконнае, перавозь!.. О-о-э-э!..

Амелька выскачыў з будкi i стаў адвязваць паром. Мокрая, раскудзеленая вяроўка не развязвалася, i хлопцы нецярплiва крычалi:

– Скарэй, а то ўто-о-о-пiм! Заснуў!.. Гэ-эй!..

Успееце, чорт вас не возьме, - сярдзiта i весела гукнуў iм Амелька.

– А, дзядзька Амяльян!
– пачуўся крык з таго берага.
– Скарэй, дзядзька, не марудзь!

– Скiнь порткi, дык будзеш вё-о-орткi, - весела, са смехам гукнуў другi голас.

Хлопцы крычалi, часам апошнiя словы прыспеўвалi. Звонкiя галасы iх рэзалi паветра i глушылi шум ветру i вады.

Амелька ўпёрся нагамi ў паром i пачаў перабiраць рукамi мокры дрот. Паром, цiха паскрыпваючы, загойдаўся на вадзе i папоўз цераз раку.

Зразу Амельку абвеяла мокрым ветрам. Ён зажмурыў вочы, ад чаго твар яго прыняў выгляд такi, як бы Амелька к нечаму прыслухоўваецца...

Яшчэ не падплыў ён к берагу, як вясёлыя камсамольцы пачалi скакаць на паром.

– Паволi, - крычаў Амелька, - патопiцеся, дурнi, чаго вас дрэнчыць!

– Назад!
– закрычалi яму ў адказ хлопцы.

Паром яшчэ не прыстаў к берагу, а яны ўжо ўсе былi на iм. Некалькi рук, адапхнуўшы Амельку, замiтусiлiся на мокрым дроце. Паром быстра, так, як нiколi, пайшоў к берагу.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Пятнадцать ножевых 3

Вязовский Алексей
3. 15 ножевых
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.71
рейтинг книги
Пятнадцать ножевых 3

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Барин-Шабарин

Гуров Валерий Александрович
1. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7