На беразе
Шрифт:
– I так слаўна, - адказаў Юрась, - самае галоўнае, у сябе не закапвайся, а жывi ў людзях. Глядзi на ўсё i ўсё ведай.
– Ну, а дамоў не хочацца?
– Мала калi думаю аб гэтым. Заўсёды
– Вось, - сказаў сам сабе Амелька ў думках сваiх, - ад каторага чалавека чую тое, аб чым сам часта думаю. На ўсякiм месцы на зямлi чалавек дома.
I раптоўна захацелася яму глянуць на ўсё тое, што ў тую хвiлiну рабiлася на ўсёй зямлi. Захацелася яму куды-небудзь iсцi, iсцi ўсё блiжэй i блiжэй к нечаму таму, што ў галаве яго вырысоўвалася як галоўны пункт, цэнтр усяго жыцця.
Хацелася яму самому не стаяць каля свае будкi цiха i спакойна, а рабiць якое-небудзь дзела, якое магло б быць вiдавочным i карысным для ўсiх.
I, як Юрась, пакiнуўшы гаварыць з iм, пайшоў к возу збiрацца ў дарогу, Амелька, ахоплепы вялiкiм наплывам думак, глядзеў, як варушылiся на беразе людзi, пакрыквалi на коней i збiралiся згiнуць з гэтага берага, каб нiколi
"Усё на свеце бяжыць i не варочаецца, - мiгнула ў Амелькi новая думка, - не траць дарэмна i хвiлiны жыцця, бо не вернеш яго".
Пасля таго як бераг зрабiўся пустым, Амелька стаяў i слухаў, як патроху, неўзаметку сцiхалi недзе каля лесу зыкi вайсковага абозу.
I тады, у звязку з усiм перадуманым, з'явiлася ў яго новая, iм самiм не зразумелая думка, нават не думка, а пачуццё.
"Трэба глыбей убiраць у сябе жыццё, бо жыць слаўна..."
Ён пайшоў у бок свайго парома i моцна, зычна дыхнуўшы, сказаў, не думаючы аб сваiх словах:
– Эх, ты!..
Каля самага парома ён азiрнуўся кругом i бачыў, як чуць-чуць рабiлася святлей на ўсходзе. Чутно было, як у Хартонаўцы галасiлi пеўнi.
Вакол больш не было нiякiх зыкаў; густая i чорная вада цякла цiха i спакойна.
[1942]
Каментары
Друкуецца па газеце "Савецкая Беларусь", 1924, 31 студзеня, 1 i 2 лютага, дзе апублiкавана ўпершыню. Дата напiсання пад тэкстам адсутнiчае.