Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі

Севярынец Павал

Шрифт:

Капаць зямлю – галоўнае беларускае хобі. Для нашага чалавека глеба заўжды была як кавалак хлеба: хоць бяры ды еш. "Зямля" – якое насычанае, смачнае жыцьцё!

Тлумачэньне ўсяму гэтаму простае: беларусы вельмі любяць зямлю. Той самы родны кут – як ты мне мілы! – зь якога сам беларус жыве, токі якога з сокамі, солямі й ёнамі пульсуюць у ім штосэкунды, абуджаюцца зь вясною і назапашваюць сілы ўвосені. Свая "малая зямля" зьяўляецца галоўнай крыніцай нашага прыватнага патрыятызму.

Беларус і яго зямля – гэта вечнае каханьне. Да самое труны.

ГОМЕЛЬ

Гомель? "Гомсельмаш", сходу

адкажа сярэдні беларус. Гомель робіць цукеркі й сьпінжакі. Зразумела, чарнобыльцы й усё такое. Гомель, Гомель, ведаю адтуль пару чалавек... А, яшчэ там палац на купюры ў 20 тысячаў.

Паспрабуем разабрацца, што значыць Гомель насамрэч. "Гомсельмаш", галоўны гарадзкі завод, калісьці выпускаў 70% корма- й сіласаўборачных камбайнаў у СССР. Многія зь іх так і зьбіраюць травы й кармавыя сумесі на палёх паловы плянэты, у краінах былога сацлягеру й трэцяга сьвету – у поўнай адпаведнасьці з нацыянальным слоганам "Касіў Ясь канюшыну". Сёньняшні "Гомсельмаш" ужо далёка ня той, але масавая сьвядомасьць дагэтуль машынальна камплектуе вобраз Гомеля як горада-камбайна, сымбалю мірнага жыцьця, прызначанага для працы на велізарных абшарах.

Гомель – абоз і шпіталь чарнобыльскае зоны, гэта праўда. Гомельшчына найбольш з усіх беларускіх рэгіёнаў паражаная радыяцыяй, русыфікацыяй, сьнідам, злачыннасьцю й наркаманіяй. І гэта здаўна: для захопнікаў і драпежнікаў любое масьці гомельская зямля была ўскраінай пад сьметнікі, лепразорыі й хімічна шкодныя вытворчасьці. Але адказам на прыніжэньні, эпідэміі й катастрофы стаў нечаканы рост Гомелю. Зараз гэта другі па велічыні горад Беларусі з паўмільёнам жыхароў. Гомель выжываў, памнажаўся, рос, бы на дражджах, і адольваў любыя няшчасьці наколькі беларускай, настолькі й хрысьціянскай зацятай цягаю да жыцьця.

Вітальная магутнасьць, жыцьцялюбства й плоднасьць скразяць у кожным куточку, у кожным кавалачку горада. Нацыянальная стоеная сіла прымушае ўсё гомельскае вобмірг пускаць карані, прабівацца праз асфальт да неба й квітнець. Нездарма сэрца Гомелю – раскошны палац з паркам Румянцавых-Паскевічаў – разьвінае цудоўны раёк "горада-сада", які яшчэ ў пачатку XX ст. Адам Кіркор у "Жывапіснай Расеі" назваў "лепшым з уезных местаў Беларусі".

Чытачам усіх часоў і народаў варта ведаць, што цэнтральная бібліятэка Расеі, адна з найбуйнейшых на плянэце, пачалася якраз у Гомелі: напрыканцы XVIII ст. заснавальнік палацу й уладальнік горада мэцэнат граф Румянцаў сабраў тут 6 тысячаў беларускіх манускрыптаў, друкаў і выданьняў, перавезеных затым у сталіцу імпэрыі й зробленых асновай Расійскай Дзяржаўнай Бібліятэкі (зараз больш 40 мільёнаў тамоў). Такім чынам, Гомель зачаў галоўны кнігазбор савецкага народу – між іншым, калісьці самага чытаючага ў сьвеце.

Найбольш знакаміты гомельскі – Андрэй Грамыка, у 1957-85г.(!) міністр замежных справаў СССР. Асоба-эпоха. Быць дыпляматам №1 часоў халоднае вайны, на піку магутнасьці Савецкага Саюзу, у эру Карыбскага крызысу, Праскае вясны, касьмічнае гонкі, Віетнама, Афганістана й барацьбы за мір ва ўсім сьвеце, перасядзець на гэтай пасадзе Хрушчова, Брэжнева, Андропава й дажыць да самога Гарбачова – што ні кажы, фэномэн, у якім адчуваецца незьнішчальная жывучасьць і глябальны патэнцыял Гомелю.

Калі патрэбна, Гомель умее ўвасобіць усю сваю сілу ў яркую, эфэктную ўспышку – быццам тая рысь, што замерла на ягоным гербе.

Гомель – беларуская брама, расчыненая для паўднёвых стэпаў Чарнамор`я, мусульманскае цывілізацыі ды ўсяе неахопнае Азіі. Гэтаксама, як Магілёў нацэльвае Беларусь на Ўсход, Віцебск – на Поўнач, Горадня й Берасьце –

на Захад, Гомель "адказвае" за Поўдзень. Геапалітычнае значэньне Гомелю пераацаніць немагчыма. Якраз на гэтым кірунку ВКЛ пашыралася найбольш: глыбіня прарыву беларускай экспансіі перавышала 1000 км. Гомель трымае варту ля прывідаў Кіеўскае Русі ды затушанага рэактару Чарнобыльскае АЭС. Гомель пільнуе стык Беларусі, Украіны й Расеі – стратэгічную кропку ўзаемнага прыцягненьня й адштурхоўваньня, цэнтар цяжару славянскага сьвету, пункт, у які ўвесь час, быццам на ядзерную кнопку, тыцкаюць адэпты "рускага трыадзінства". Разгортваньне беларускае місіі ў кірунку Кіева, Крыма й Каўказа, выхад да "цёплага мора” й ахоп арабскага сьвету – задача, вартая Гомелю зь ягоным неверагодным жыцьцялюбствам.

ГОРАДНЯ

Горадня – горад-палац, ансамбль каралеўскага бляску, цэльны кавалак Захаду зь відам на эўрапейскую сучаснасьць і беларускую будучыню.

Горадня – горад Вітаўта Вялікага й Сьцяпана Батуры, Вольгі Корбут і Васiля Быкава. У Горадню трэба заходзіць, як у касьцёл, пачцiва схiляючы голаў. Перад намі – сталіца беларускага каталіцтва, хрусталёвы замак у вусьці Панямоньня, цуд люстранае агранкі накшталт фантастычнага паланьціру, у глыбіні якога можна ўгледзець тайныя ўявы й прарочыя адкрыцьці.

Напрыканцы XVIII ст. Антоній Тызэнгаўз, падскарбі літоўскі й гарадзенскі стараста, ператварыў старажытную Горадню ў горад мануфактураў, клясічны цэнтар эўрапейскае адукацыі, навукi ды культуры. Тут зьявілася знакамітая Мэдычная акадэмія, батанічны сад, тэатар і опэра. Тут пачаўся выраб тканінаў і дываноў паводле лепшых галяндзкіх узораў, пасаў кшталту слуцкіх, каштоўнае кафлі й мастацкага ліцьця. Тут выраблялі шэдэўры гарадзенскага шкла: келіхі, кубкі, кварты з шліфаванымі лінзамі, гравіраванымі кампазыцыямі, што фрызападобна апаясвалі посуд, шклянымі архітэктурнымі пэйзажамі, крышталёвымі надпісамі ды партрэтамі.

Горадня сама – бліскучы крышталь заходняе традыцыі Беларусі, у якім наймалейшы агеньчык дае фэерыю зьзяньня. Горадня – вялізная гранёная прызма, скрозь якую мы пазіраем у далячыні эўраатлянтычнае цывiлiзацыi, і празь якую можам кшталтаваць беларушчыну для Нямеччыны, Ангельшчыны, Італii.

Горадня – заходняя вітрына нацыянальнай iдэi. У гэтай сталіцы беларускай празрыстасьці, у гульні сьвятла й мiгценьнi гістарычных момантаў ісьціны адлюстроўваліся ясныя абліччы беларускай велічы. Тут выкоўваліся адточаныя фразы Каліноўскага й шліфавалася аптычная дасканаласьць прозы Быкава, тут зазьвінеў камэртон Літоўскае капэлы, славутага беларускага аркестру XVI ст., і ўспыхнула супэрзорка спартовае гімнастыкі Вольга Корбут.

У савецкі час Горадня – наш Захад! – выпускала радыёпрымачы "Акіян" і аўтамагнітолы, якія слухаў увесь Саюз. У Горадні здымаліся культавыя "Белыя росы" й найпапулярнейшы фільм эпохі Перабудовы "Маё імя Арлекіна". На гарадзенскім "Азоце", быццам у мітах альхімii, пачалі перапрацоўваць чыстае паветра ў мінэральныя ўгнаеньні, грануляваны карбамід, капралактам і салетру.

У Горадні захавалася найбольш храмаў сярод усіх беларускіх гарадоў, і невыпадкова – яна ўвесь час была цытадэльлю нацыянальнага духу. Ва ўнікальнае Каложскае царкве XII ст. са старажытнымі мазаiкамi й галасьнiкамi, у кляштарах дамiнiканцаў, францысканцаў, кармэлітаў, езуітаў, нават у ратушы, дзе – цудоўная гармонія! – пачаргова старшынявалі каталiцкi й праваслаўны бурмістры, Горадня ювэлірна апрацоўвала сьвятло Царства Нябёснага і дасягала эфэкту сапраўды містычнага.

Поделиться:
Популярные книги

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2