Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі

Севярынец Павал

Шрифт:

Беларусь судзілі, рвалі на часткі, дзялілі, як вопратку Ісуса, і раскрыжоўвалі межамі. Нашым друкарам ламалі косьці на дыбе; нашы паэты харкалі крывёю на чужыне; нашыя лепшыя галовы лопаліся ад рэвальвэрнага стрэлу ў патыліцу. Пётр І рэзаў, Карл ХІІ паліў, Мураўёў вешаў, Сувораў пароў штыхамі, а Напалеон навальваў груды гарматнага мяса; Сталін расстрэльваў, Гітлер труціў газамі. Білі наводмаш, прыпадкамі, шалеючы, па-садысцку ўпадаючы ў раж ад яе пакорлівасьці. А Беларусь усё падстаўляла твар, і скрозь сьлёзы ўсьміхалася ім. Яна малілася за іх вуснамі сваіх геніяў. Што яна дазваляла з сабой рабіць! – і любіла... Колькі кахалася тут расейцаў, немцаў, французаў, палякаў – многа,

ох як многа. Здавалася б гэтую краіну, яе назву, мову, ды й саму памяць аб ёй выгвалцілі й растапталі насьмерць.

Таму неверагоднае ўваскрашэньне ў пачатку ХХ стагодзьдзя ўсіх проста агаломшыла. Той нацыянальны рух чысьцейшай вады, які ўзьнік надзіва імкліва, чарговы раз прымушае нас паверыць у цуды.

І прыслухацца, як прароча, пачынаючы яшчэ з Багушэвіча, гучаць прозьвішчы. Багдановіч. Адамовічы. Геніюш.

Многія прызвычаіліся глядзець на такую гісторыю даволі сумна, паныла й без асаблівай цікавасьці. Маўляў, ну, былі паняволеным народам... Але момант ісьціны заключаецца ў найвышэйшым, біблейскім сэньсе гэтых драматычных падзеяў. Беларускі арэол сьвятла й духовасьці пасьля падзеньня ВКЛ азарыў Расею й паў-Эўропы. Беларусь – вельмі рэдкі выпадак у сусьветнай гісторыі – дамаглася адраджэньня дзяржаўнасьці ня зброяй, не паўстаньнем, крывавым тэрорам ці рэвалюцыяй гвалту, а любоўю, цярпеньнем і ўнутранай сілаю духу. Менавіта так 2000 гадоў таму перамог на крыжы Хрыстос, вызваляючы й ратуючы сьвет Сабою. Амаль усім падчас укрыжаваньня здавалася, што Яго жыцьцё скончылася правалам, і гэта было страшнае расчараваньне. Але далейшае ўваскрасеньне й фэнамэнальны распаўсюд хрысьціянства па ўсёй зямлі давялі, што перамога была абсалютная.

Зараз беларускі Новы Запавет перажывае эпоху Эвангельляў. Зноў і зноў – як у Бібліі, якая паўтарае гісторыю сьмерці й уваскрасеньня Ісуса чатыры разы. Зноў і зноў апошнія чатыры стагодзьдзі Беларусь увасабляла гэтую гісторыю, штораз паміраючы й уваскрасаючы.

Але цяпер, пасьля апошняга ўкрыжаваньня, калі мы (ужо ў які раз!) замест мёртвага цела ўбачылі ў пустой магіле бел-чырвона-белы сьцяг, калі апошні фама няверуючы ўжо ўсклікнуў: “Госпадзе мой і Божа мой!” – за Эвангельлямі надыходзіць пара Дзеяў Сьвятых Апосталаў. Потым – Апостальскіх Пасланьняў. І затым – апошняга Адкрыцьця, поўнага зьзяньня нябёснае славы.

А значыць, наперадзе Беларусь чакае яшчэ больш вялікая гісторыя. Гісторыя падарожжаў, пакутаў і павучаньняў, празь якія народы пойдуць да спазнаньня Бога. Гісторыя місіі й пропаведзі ашаламляльных маштабаў – па ўсім зямным шары.

Гісторыя, што захапляе дух і ясна адказвае, Чаму.

Гэта ня містыка. Гэта рэальная гісторыя датаў, зьяваў, падзеяў, асобаў, зафіксаваная у беларускіх кроніках.

Апошнія некалькі стагодзьдзяў гісторыю Беларусі пісалі суседзі. Расейская, польская, летувіская, савецкая акупацыйныя канцэпцыі разрывалі Беларусь, выхопліваючы яе з рук адзін у аднаго, на Северо-Западный Край, Крэсы Ўсходнія ці літоўскія правінцыі. Толькі ў ХХ стагодзьдзі, намаганьнямі Доўнар-Запольскага, Ластоўскага, Ермаловіча, Грыцкевіча ды Арлова на абломках савецкае імпэрыі паўстаў цэласны й самастойны нацыянальны пагляд, і Беларусь заняла свой пачэсны пасад між народамі.

Але цяпер, напачатку ІІІ тысячагодзьдзя ад нараджэньня Хрыстова, час узьнімацца яшчэ на прыступку вышэй. Да гісторыі першапрычынаў, гісторыі значэньня, гісторыі сэнсу. Бо гісторыя Беларусі – гэта Хатынь, Курапаты, Няміга, Берасьцейская Крэпасьць, Чарнобыль. Такіх знакаў бяды хапіла б цэламу кантынэнту – а выпала на адну тысячную тэрыторыі зямнога шару. Гіганцкія могілкі пад адкрытым небам – крыжы, абэліскі, помнікі. Магільнікі

найвялікшых чалавечых грахоў і ідэалёгіяў, пыхі й нянавісьці, камунізму ды гуманізму. Поле аграмаднага болю, які вымагае пакаяньне ўсяго сьвету. Каб усё чалавецтва памятала пра вечнае.

І вы яшчэ пытаецеся, ДЗЕЛЯ ЧАГО?

Калі мы кажам пра Беларусь, пытаньні аб нарманскае ці славянскае тэорыі ў параўнаньні з духовымі прычынамі фэномэну Беларусі выглядаюць другаснымі. Падобныя гіпотэзы хутчэй належаць да сфэры надзённае палітыкі, той ці іншай вэрсіі нацыянальнага міту. Нам жа патрэбны ня міт, а праўда: толькі праўда, уся праўда, і нічога апроч праўды. Так, кожнае з дыскусійных дапушчэньняў па-свойму праўдзіва – бо і варагі тут ваявалі, і славяне, факт, асымілявалі балтаў, і кіеўскія князі ўсталёўвалі свае парадкі, і тутэйшыя валадары баранілі сваю незалежнасьць. Але ж сутнасьць ня ў гэтым. Беларусь распушчае да воблачнае смугі ўсе фармальныя й дробязныя адрозьненьні, усе спрэчкі аб шляхах і мэтадах – і пакідае толькі Мэту. У таемнае смузе, у насычаным растворы Духа сынтэзуецца найкаштоўнейшы, бліскучы беларускі крышталь. Галоўны сэнс беларускага этнагенэзу выражаны літаральна ў двух словах. Не ад варагаў ці грэкаў, не ад балтаў ці славянаў пайшлі беларусы. АД БОГА.

Вось адкуль наш род.

Праўда тое, што беларусы былі слабымі й траплялі ў рабства, калі забываліся на Хрыста. Праўда тое, што беларуская кроў, беларускі бруд і беларускі грэх у чысьцюткай, такой белай і асьветленай Беларусі асабліва заўважныя. Праўда тое, што беларуская гісторыя – гэта не адно гісторыя велічы, веры й самаахвярнасьці, але й гісторыя богаадступніцтва, сораму й ганьбы.

Чытайце Біблію – там усё гэта напісана.

Праўдзівая беларуская гісторыя з камэнтарамі Бібліі – поўны й разгорнуты адказ на тое немае пытаньне, што застыла ў вачох сёньняшняга разгубленага пакаленьня беларусаў.

Што ж будзе з радзімаю і з намі?..

“Гэта кажа Госпад: спыніцеся на шляхах вашых і разгледзьцеся, і запытайцеся пра шляхі старадаўнія, дзе шлях добры, і ідзіце па яму, і знойдзеце супакой душам вашым”.

(Ярэмія 6:16)

АДРАДЖЭНЬНЕ

Адраджэньне – вечны вобраз гісторыі Беларусі.

Адраджэньне – самая яркая ўспышка беларускага нацыянальнага руху.

Адраджэньне – імкненьне народа да аднаўленьня ідэалу, да першастворанага, закладзенага ў нацыю Богам: мэнтальнасьці, культуры, духовасьці. Гэты вобраз заўжды перад унутраным зрокам сьвядомага беларуса, вядзе яго наперад й ўваскрашае – праз усю гісторыю прыніжэньняў, акупацыяў і ахвяраў.

У Адраджэньні блішча й грае гранямі мэта, дзеля якой нацыя зьявілася на сьвет.

Дзеячаў нацыянальнага руху, пачынаючы з ХХ ст., у нас завуць адраджэнцамі; Беларускі Народны Фронт дадаў да сваёй назвы "Адраджэньне" як абавязковы брэнд, а маладафронтаўцы на парозе новага тысячагодзьдзя ўвогуле зрабілі стаўку на "Ды-джэяў Адраджэньня".

Адраджэньне – не абстрактае паняцьце й не рамантычная мара. Адраджэньне – настолькі моцнае імкненьне да неба, пабуджанае воляй Божай, такі ўздым ад самае зямлі, які віруе, бурліць ва ўсім грамадзтве, культуры, эканоміцы, палітыцы, кіпіць у захапленьні – жыць! жыць!! – што падымае са сну, з балота, ды нават з труны цэлую краіну.

Беларускае Адраджэньне заўжды перамагала бяз зброі й гвалту: яго рухавымі сіламі былі выключна дух і слова, мэтадамі – мараль і культура, сутнасьцю – вера і любоў.

Поделиться:
Популярные книги

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5