Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі

Севярынец Павал

Шрифт:

Ты служыш людзям, краіне, нацыі. А асноватворны матыў мэнталітэту служэньня – ад зычлівае ўсьмешкі да чуйнага папярэджаньня жаданьняў, ад пунктуальнасьці да ўтульнае, амаль сямейнае атмасфэры – і ў Амэрыцы, і ў Эўрапе, і ў заўтрашняй Беларусі элемэнтарна просты, унівэрсальны і культываваны стагодзьдзямі – гэта любоў да бліжняга свайго.

Палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам, ўсёй душой, усімі сіламі тваімі – і тады любоў да бліжняга стане сутнасьцю твайго існаваньня, кажа Біблія. Таму і стараюцца на Захадзе кожную справу, кожную драбніцу рабіць ідэальна, бо

ведаюць: любая рэч і ўсякае імгненьне жыцьця нам Самім Богам дадзена. Ведаюць, што Бог дабраслаўляе стакроць за кожны момант веры й любові – і за школьнай партай, і за кампутарам, і за стойкай супэрмаркета, і ў сям'і. Мы вельмі часта ўпускаем гэтыя фундамэнтальныя прынцыпы, калі спрабуем разабрацца ў сакрэце заходняга ладу жыцьця. Вось у чым сэнс: людзі, якія ўвесь час адчуваюць прысутнасьць Найвышняга, ператвараюцца ў надзіва адказных, працавітых і шчырых.

Такім чынам, разьвітая, якасная, тэхналягічная, эўрапейскага ўзору "эканоміка служэньня" Беларусі, гасьцінная, з глыбокай культураю дачыненьняў, павінна мець масавае апірышча моцнае хрысьціянскае сьвядомасьці. Гэта найважнейшая патрэба для будучага пакаленьня ў справе стварэньня абсалютна новага, сапраўды эўрапейскага ладу. Лічыце гэта прароцтвам – але калі будзем штосьці рэфармаваць бяз Бога ў душы, калі ня прымем Хрыста як Збаўцу, калі асноўным законам жыцьця краіны ня зробім Біблію – усе цудоўныя мроі аб Беларусі пойдуць прахам.

IV. БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА

Афіцыйная сустрэча зь беларушчынай на першы погляд выглядае ўбога. Вам насустрач выходзіць вясковая дзяўчынка ў абавязковым фальклёрным строі, кланяецца, падаючы хлеб-соль на рушніку, а за кадрам рытуал суправаджаецца няхітрым пераборам цымбалаў з трэльлю жалейкі. Але нават тыповы шаблён нейкімі нязначнымі, інтуітыўнымі дотыкамі абуджае сэрца й чамусьці прымушае яго біцца часта й моцна. Нешта шчымлівае працінае наскрозь – і раптам, у празрыстым адкрыцьці, пачынае крынічыць глыбокая гармонія, уласьцівая геніяльна простай прыгажосьці.

Беларуская культура – найбольш яскравае выяўленьне нацыянальнага ідэалу, пакліканьня, мэнталітэту. Шэдэўры беларускае культуры – паэзія Багдановіча, хіты “Песьняроў”, або раманы Караткевіча – набліжаюць нас да вяршыняў Божага замыслу для Беларусі. Бо культура факусуе ў сабе ўсё паняцьце нацыянальнай адметнасьці.

Ladіes and gentlemen! Дамы и господа! Шаноўнае спадарства!.. Дазвольце прадставіць вам: Беларуская Культура!

Вы яшчэ не знаёмыя?

Для мяне складае вялікае задавальненьне пералічыць толькі некаторыя тытулы гэтае Ўвасобленае Сьціпласьці:

– Першыя сярод усходніх славянаў помнікі пісьменьніцтва – пячатка Ізяслава і надпіс “Гороушна” на смаленскай карчазе.

– Другая, пасьля італійскай, паводле сьпеўнасьці й мяккасьці, мова ў Эўропе – найчысьцейшая са славянскіх.

– Кнігадрукаваньне ВКЛ XVI-XVII стст., калі Беларусь стала адным з сусьветных лідэраў друку.

– Адна зь лепшых у Эўропе XVIII - пачатку XIX стст. сыстэма адукацыі, заснаваная езуітамі, піярамі й базыльянамі, зь Віленскім Унівэрсытэтам

ды Полацкай Акадэміяй – сыстэма, здольная навучыць правілам шляхетнасьці нават мядзьведзя з-пад Смаргоні.

– Вялікія філаматы й філарэты ХІХ ст.: Міцкевіч, Дамейка, Зан, Чачот .

– Анёлавы постаці віленскага барока, Мірскі замак і Нясвіскі палац, цэрквы-крэпасьці ў Сынкавічах, Мураванцы, Камаях, Супрасьлі – бастыёны нашай архітэктурнай эўрапейскасьці.

– Найярчэйшыя імёны мадэрнізму ХХ ст. – мастакі Казімір Малевіч ды Васіль Каньдзінскі, філёзаф Мікалай Бярдзяеў (беларус па мацярынскай лініі), кампазітар Ігар Стравінскі.

– Дзяржаўны гімн Польшчы “Марш марш Дамброўскі” й “Яшчэ Польска не згінэла!” Агінскага, гімн Расеі – “Слаўся!” Глінкі, амэрыканскі “God Вless America!” Ірвінга Берліна (Ізі Бейліна з Магілева) – напісаныя ўраджэнцамі Беларусі.

– Беларуская паэтычнасьць, надзвычай масавая й рамантычная.

– Беларуская проза вайны ХХ стагодзьдзя, самая страшная й праўдзівая ў сьвеце: Быкаў, Адамовіч, Брыль, Пташнікаў, Алексіевіч.

– “Песьняры” – родапачынальнікі фольк-року ў СССР, савецкія “Бітлс”, якім насьледавалі “Сябры”, NRM, “Палац”, “Тройца”, “Крыві”...

– Агромністы дыяпазон народнага музычнага фальклёру.

– Нарэшце, цэлая галяктыка супэрзорак – заснавальнікаў іншых вялікіх культураў: Адам Міцкевіч, Сімяон Полацкі, Хведар Дастаеўскі, Міхал Глінка, Генрык Сянкевіч, Людвік Замэнгаф, Давід Сарноў, Марк Шагал...

Зрэшты, каб пералічыць усе вартасьці Яе Высокасьці, нам ня хопіць і сёньняшняга вечара. Таму – да сутнасьці.

У самой Беларусі культура заўжды адыгрывала ролю нацыянальнага сховішча. Калі акупанты зьнішчалі дзяржаву, эканоміку, эліту, забаранялі імя й руйнавалі храмы – заставаліся толькі родная мова з матчыным малаком, ціхія сьпевы ў падпольлі ды схаваныя за печчу кнігі. Беларусь прыніжалі, утоптвалі ў бруд, мяшалі зь зямлёй – але з кожнай вясной пяшчотная й настойлівая рунь прабівалася да сьвятла зноў.

Таму беларускі нацыяналізм часьцяком культурніцкі. Таму і культура ў нас такая “партызанская”. Таму ў Беларусі дастаткова і слова шэптам, і некалькіх нотаў, і двух рыфмаваных радкоў, каб пазнаць свайго. “Культура” – наш пароль, пасьля якога ворагі хапаюцца за рэвальвэр.

Беларуская культура выключна мяккая. Інтэлігентная, талерантная, ласкавая. Функцыя беларускасьці – зьмякчаць, расплаўляць любоўю, палагоджваць згодаю перададзенае і польскай, і расейскай, і габрэйскай культурамі – робіць сымбалем клясычнае беларускае мовы й сэнсам беларускага ўплыву мяккі знак.

Беларуская культура – унутрана сьветлая. Поўная белі, чысьціні, сьвятасьці. Адсюль лепшая адукацыя на Усходзе Эўропы, сузор’е асьветнікаў Сярэднявечча, дар навучаньня й настаўніцтва.

Беларуская культура – фэнамэнальна міжмоўная. Беларусь – зона актыўнага сынтэзу царкоўна-славянскай і лаціны, расейскай і польскай, грэцкай і нямецкай, адраджэньня іўрыту й вынаходніцтва эспэранта – арэна паразуменьня моваў на скрыжаваньні цывілізацыяў, сумоўя ў сумежжы Эўропы й Азіі, культуровага дыялёгу Ўсходу й Захаду.

Поделиться:
Популярные книги

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5