Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі

Севярынец Павал

Шрифт:

“Бо ня мечам сваім яны зямлю набылі, і ня іхняя мышца іх выратавала, а Твая правіца і мышца Твая і сьвятло аблічча Твайго” – абвяшчае Псальм 43, верш 4 Бібліі.

Для тых, хто жыве й дыхае спортам, хто хоць аднойчы на стадыёне зароў на ўсю глотку, калі нашы забілі гол, зразумеў слодыч здабытае перамогі й адчуў угар заўзятарскага патрыятызму, хто купляе “Прэсбол” замест “Аргумэнтаў і фактаў”, хто тыднямі жыве ў чаканьні сьвята, і нарэшце замірае перад экранам тэлевізіі, дзе трансьліруюць Лігу Чэмпіёнаў, толькі таму, што ў нямецкім “Штутгарце” гуляе беларускі легіянэр Аляксандр Глеб, а лёнданскім “Чэлсі” валодае нашчадак беларускіх магнатаў Абрамовічаў – ня трэба тлумачыць, дзе мы знаходзімся й што чакае нас сёньня. Аматары й фанаты, канечне ж, трымаюць у галаве ўсе

імёны, усе ключавыя турнірныя табліцы й паказьнікі беларускага спорту. Але зараз сярод нашае аўдыторыі як ніколі багата тых, каму невядомая балельшчыцкая эўфарыя, хто лічыць захапленьне спортам марнаваньнем часу, для каго Валяньцін Бялькевіч – гэта муж рыжанькай зь “Віагры”, а Нэлі Кім – мадэльер віцебскага трыкатажу, дык вось для іх, наіўных навічкоў, шчасьлівых першаадкрывальнікаў, нэафітаў беларускага спорту, для іх (і для пратаколу, вядома) – склад нашае алімпійскае каманды.

Увага! Зорная беларуская зборная – сто найлепшых спартоўцаў Беларусі за ўсю яе гісторыю! Не пабаюся гэтых словаў, нацыянальныя героі нашага часу, зьяўляюцца на дарожках менскага стадыёна “Дынама”, як на парадзе. Мы выйдзем, як той казаў, шчыльнымі радамі!

Мы бачылі іх паасобку на розных спаборніцтвах, у чырвонай, зялёнай ды немаведама якой яшчэ форме... За подпісам “СССР”, “Белоруссия”, „Weis Russland“ або пад умоўнай маркай “савецкая школа”... Але ж сёньня нашае сьвята. Сёньня мы з вамі, усе 10 мільёнаў беларусаў, з гонарам гаворым усяму сьвету: “Гэта мы – Беларусь!” Нацыянальная зборная Беларусі ўсіх відаў спорту. Найлепшыя. The Best. Каманда-мара! Сёньня мы з вамі можам усё. І таму зараз нашыя – у бел-чырвона-белай форме, пад вялізным нацыянальным сьцягам, з гербам “Пагоня” на грудзях, і таму сёньня на ўрачыстае цырымоніі будзе гучаць наш вялікі гімн – “Магутны Божа”.

Ну вы толькі паглядзіце!

Бел-чырвона-белыя камбінэзоны са срэбрам! Якая прыгажосьць! Як хвалююча, як сьвежа і сьветла! Ці паверыце, шаноўныя чытачы, у нас тут у камэнтатарскай першага нацыянальнага, я так паглядваю на калегаў-асыстэнтаў, проста сьлёзы ўваччу ад радасьці. Проста захлынаецца сэрца... Гэта цуд. Гэта наша Радзіма. Гэта Беларусь.

Вы ведаеце, хай мяне папракнуць, як бы сказалі раней, за палітыку – але не магу не адзначыць: ох, як шмат залежыць ад таго, пад якім сьцягам выступае краіна! Вы памятаеце, наколькі ўбога глядзеўся той чырвона-зялёны савецкі штандар: яго было лёгка пераблытаць з арабскімі, зь нейкімі афрыканскімі, ці, як яго там, з мадагаскарскім... І наколькі адметна й прыгожа зараз, сярод шматколерных сьцягоў сьвету, выглядае наш бел-чырвона-белы! Адзіны й непаўторны. Проста зьзяе. Проста сьвеціцца.

Беларускі бел-чырвона-белы сьцяг Хрыста – сьцяг перамогі!

Той, хто падымае на сьцяг кроў Ісуса Хрыста – той ня можа прайграць. Ня мае такога права. Той абавязаны трываць боль, трымаць удар, верыць – бо ўся ягоная радзіма сканцэнтраваная зараз тут, на невялікай пляцоўцы, у гэтым моманьце часу. Той, хто ідзе пад Боскім сьцягам, урэшце рэшт пераадолее ўсе цяжкасьці дзеля славы пакутнай і вялікай Бе-ла-ру-сі!

Спадзяюся, вы ацэніце гэты высокі лад і даруеце наша трапятаньне ў голасе, бо, упэўнены, падзяляеце пачуцьці, якія ў гэтую хвіліну перапаўняюць любога беларуса. І спадзяюся – дазволіце мне, нарэшце, прадставіць іх, галоўных герояў Алімпіяды Нацыянальнае Ідэі.

Такім чынам, эксклюзіў у нашым эфіры! Сотня лепшых спартоўцаў Беларусі за ўсе часы! 100 асобаў –100 адсоткаў!

Прэм’ера нацыянальнага рэйтынгу топ-сто!

Першымі – з поўным правам – у шэрагах нацыянальнае зборнай і ў пачатку сьпісу ідуць беларускія гімнасты, гонар і слава Беларусі.

Нумар адзін! Безумоўны лідэр беларускае зборнай, найлепшы спартовец плянэты 1993-га, герой Барсэлёнскае алімпіяды, 6-разовы алімпійскі чэмпіён, 13-разовы чэмпіён сьвету й 10-разовы Эўропы, гімнаст-супэрмээ-эн... імёны такіх людзей раскручваюць голасам, перакрываючы роў трыбунаў, цэлай опэрнай арыяй:

— Віітаааль ШЧЭРБАА-А-А!!!

Вы, канечне ж, памятаеце яго, гэткага шыкоўнага беларускага хлопца, бялявага й блакітнавокага, і памятаеце ягоныя фантастычныя

выступленьні якраз у пару аднаўленьня нашае незалежнасьці – 92-гі, 93-ці, 94-ты.

Побач зь ім – цудоўная пара, пагадзіцеся! – нумар два, яшчэ адна легендарная беларуская гімнастка, якая заслужыла тытул першай спартоўкі зямнога шару ў далёкім 1972-м, якая ўпакорыла і Эўропу, і Амэрыку беларускай грацыяй, гнуткасьцю й сілай... Трохкратная алімпійская чэмпіёнка Мюнхена-72, алімпійская чэмпіёнка Манрэаля-76, чэмпіёнка сьвету й Эўропы, ды яшчэ ў дадатак жонка саліста “Песьняроў” Лявона Барткевіча – Вольгааа Корбуу-ут!!! Вось, вось яна з ласкавай усьмешкай!

Пад нумарам трэцім у нацыянальнай алімпійскай камандзе – Іван Іванкоў, пераемнік Шчэрбы, двойчы абсалютны чэмпіён сьвету, шматразовы чэмпіён Эўропы, супэрзорка канца 90-х. У пары зь ім – глядзіце, нават за ручку! – гэткая ж бліскучая нашая гімнастка Сьвятлана Багінская: двукратная алімпійская чэмпіёнка Сэула-88, чэмпіёнка Алімпіяды-92 у Барсэлёне, шматкратная чэмпіёнка Эўропы й сьвету...

Нумары 5,6,7,8,9 – яшчэ пяцёрка бліскучых беларускіх спартовых гімнастак: Нэлі Кім, 5-кратная алімпійская чэмпіёнка (Манрэаль’76, Масква’80), абсалютная чэмпіёнка сьвету 1976 г.; Ларыса Петрык, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 1968 г.; Алена Ваўчэцкая, пераможца Алімпіяды-64 у Токіё; Алена Піскун, чэмпіёнка сьвету 1995-96 гг., уладальніца Кубку Эўропы’97; Тамара Лазаковіч, пераможца сусьветнага першынства 1971 г. й алімпійская чэмпіёнка 1972 г.

А сьледам за імі – пад нумарамі 10, 11, 12, 13 – зоркі мастацкае гімнастыкі: Марына Лобач, алімпійская чэмпіёнка Сэулу-88, чэмпіёнка сьвету; Марыя Лазук, срэбра Алімпіяды’2000 у Сіднэі; срэбная прызёрка чэмпіянату сьвету-97 у складзе зборнай Беларусі, Яўгенія Паўліна, абсалютная чэмпіёнка Рэспублікі Беларусь, Юля Раскіна, і чэмпіёнка сьвету 1994 г. сярод клюбаў, Вольга Перапяліца.

14-ты, 15-ты й 16-ты нумары ў нацыянальным хіт-парадзе беларускага спорту – тройца асілкаў, наймацнейшыя цяжкаатлеты плянэты. Давід Эхт, што ўстанавіў 19 усесаюзных і 3 сусьветныя рэкорды. Лявон Тараненка, алімпійскі чэмпіён Масквы-80, чэмпіён сьвету 1980 і 1991 гг., чэмпіён Эўропы 1980, 88, 91, 92 гг., уладальнік двух дзесяткаў сусьветных рэкордаў. Аляксандр Курловіч, алімпійскі чэмпіён 1988 й 92 гг., чэмпіён сьвету 1987, 89, 90 гг., чэмпіён Эўропы 1987 й 90 гг.! Быццам калёны, міфічныя атлянты, якія трымаюць на плячох нябёсную сфэру, каржакаватыя, як трактар “Беларус” або “БелАЗ” – эпічныя героі беларускае нацыі!

І, канечне, тут жа, у шыхце сусьветна вядомых беларусаў – тытаны лёгкай атлетыкі, каралі й каралевы спорту! Гвардыя беларускіх штурхальнікаў ядра, шпурляльнікаў дыску й кідальнікаў молату: №17 – легендарны Рамуальд Клім, малатабойца, алімпійскі чэмпіён 1964 г., рэкардсмэн сьвету й Эўропы; №18 – ягоны калега, Міхал Крываносаў, срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў 1956 г. у Мэльбурне, 6-разовы рэкардсмэн сьвету й чэмпіён Эўропы; №19 – Іван Ціхан, золата чэмпіянату сьвету 2003 г. у Парыжы, алімпійскае срэбра Афінаў-2004; №20 – Эліна Зьверава, дыск, алімпійская чэмпіёнка 2000 г., чэмпіёнка сьвету, лепшая лёгкаатлетка Рэспублікі Беларусь 1971г; №21 – Ігар Астапковіч, молат, “вечна срэбны”, другі на чэмпіянатах сьвету 1991, 93 й 95 гг., срэбра Алімпіяды ў Барсэлёне 1992 г., срэбра Кубку Эўропы ’95 і чэмпіянату Эўропы 1990 г.; №22 – Уладзімер Дуброўшчык – уладальнік Кубку сьвету, срэбны прызёр Атлянты’96 і чэмпіён сьвету; №23 – Яніна Карольчык, алімпійская чэмпіёнка Сіднэя-2000; №24 – Ірына Ятчанка; №25 – Васіль Капцюх й №26, Андрэй Міхневіч, усе –чэмпіёны сьвету... Якая сіла, якая моц – проста нашчадкі Давіда!..

Маладзейшыя заўзятары, магчыма, не пазнаюць герояў наступнага шэрагу, а вось балельшчыкі старэйшага веку, вядома ж ведаюць вялікую пляяду беларускіх фэхтавальнікаў 60-70 гг. ХХ ст.: тры мушкецёры й дзьве бліскучыя д’артаньянкі!

№27 – Віктар Сідзяк, пераможца Алімпійскіх гульняў 1972 г. у Мюнхене, 1976 г. у Манрэалі й 1980 г. у Маскве, 6-разовы чэмпіён сьвету.

№28 – Аляксандр Раманькоў, 5-кратны чэмпіён сьвету, алімпійскі чэмпіён Сэулу-88, прызёр Манрэальскай і Маскоўскай алімпіядаў.

Поделиться:
Популярные книги

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Я подарю тебе ребёнка

Малиновская Маша
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Я подарю тебе ребёнка

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну