Нарач

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Нарач

Нарач
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Прадспеў

Прыйдзем яшчэ, вёска, твае песняры, Не з торбамі песень жабрачных, — Смыком серабраным на струнах зары Табе заіграем іначай. Прысядзем ля прызбы, на новы парог, З вясёлым і ясным абліччам, Вярнуўшыся з дальніх этапных дарог, Хоць шмат каго з нас недалічым… Ты звесіш чупрыну саломенных стрэх Пад песні, шум цёмнага бору, I выплывуць зоры на сіні начлег, На сінія хвалі азёраў, Закінуць свой невад узорны на дно, У ціхія Нарачы тоні, Дзе месяца толькі сталёвы нарог, Затоплены бураю, звоніць. I ўбачым тады, як радзімы прастор, I песню, што просіцца з сэрца, I
струны жывыя пялёсткамі зор
Асыпле кастрычніцкі вецер;
I знікнуць туманы з дарог-каляін, Зара чырвань-хустку накіне На грэбень сасновых густых верхавін, На плечы этапнай краіны. Прыйдзем яшчэ, вёска, твае песняры, Не з торбамі песень жабрачых, — Смыком серабраным на струнах зары Табе заіграем іначай.

Частка першая

І

Гэта было ў тую ноч, Як расцвілі верасы, Як расцвілі у бары Ў ззянні асенняй расы. Сетку Тацяна пляла. Нарачы хвалі гулі. Пад аднастайны іх спеў Сумныя думы плылі. «Бацька рыбачыць даўно. Можа, навеяла што З ветрам у човен яго Чорная Нарачы тонь?» Гэта было ў тую ноч, Як расцвілі верасы, Як расцвілі у бары Ў ззянні асенняй расы. «Горкая доля мая, Доля дачкі рыбака: Вечна з цямна да цямна З невадам шчасця шукаць, Вечна між хваль выглядаць Светлых, спагадлівых зор Ці парабчанкай хадзіць Ў панскі, асадніцкі двор…» Гэта было ў тую ноч, Як расцвілі верасы, Як расцвілі у бары Ў ззянні асенняй расы.

2

Не раз здавалася Тацяне, Што нехта ходзіць ля паркана I ля акон рыбацкіх хатаў… З вярбой самотнай, расахатай Абняўся месяц ля затокі, I недзе за сялом далёка Начлежнай песні блудзіць рэха: Знаёмым перазвонам, смехам Яно на шыр прастораў кліча, Дзе звоняць медныя іржышчы I гладзь крыштальная азёраў, Дзе мые ноч каралі-зоры. Усюды ціха. Толькі думы Асенні сон цалуе, цешыць, Ды сетку сінюю без шуму Ў трысці давязвае месяц. • • • • • • • • • • • • • • • • • • • Не раз я за муром астрожным Па родных гонях сумаваў, Па тых бярозах прыдарожных, Што на этапах сустракаў. Не раз я думаў: як вярнуся Дамоў, на волю, зноў прайду Па нівах, сёлах Беларусі І пад дзяругаю астрожнай Шмат прынясу напеваў-дум. Я іх рассею па дарогах, Па курганах маіх братоў, Яны ўскалосяцца на полі Сярод жытнёвых каласоў. Іх зрэжа некалі машына, — Ў стальныя звонкія цапы Падасць іх весела дзяўчына, Сны-песні, зжатыя ў снапы.

З

— Вось госця я прывёў, Тацяна, — Сказаў Сымон, — Пераначуе, пойдзе рана Ў дарогу ён. Імгла, як хусткай, абвязала Увесь затон, Зблудзіць зблудзілі б мы без мала, Каб не агонь. Ты мо, дачка, пачаставала б. Эх, і пара! Паны азёры адабралі, Няма дабра. Сягоння горш нам, як калісьці Бацькіжылі, Не хлеб, а камень будзем грызці З сваёй раллі.

Незнаёмы

Ну што ж, ці сілы у вас мала? Склікалі б сход Ды на змаганне падымалі б Увесь народ!

Сымон

Бяда, брат, пачалася летась. Садзіся, еж. Я раскажу табе пра гэта, Паслухай лепш.

4

Моцна
ўмерзла зямля.
Лёд пакрыў нарачанскія плёсы. Зімы яшчэ не было. Той год да каляд Цягнулася чорная восень. Пагуляць пад гармонь Моладзь, помню, прыйшла на забаву. Мы — мужчыны, ў кутку Гаварылі пра тонь, Гаварылі пра розныя справы.
Потым з гміны прыйшоў, Уваліўся наш солтыс Цяцера I паперы прынёс. З дзесятак галоў Схілілася ўміг над паперай. Бачым: на рыбакоў Брэшуць. Солтыса думалі ўдарыць. Толькі ў час, гад, уцёк. Следам шум галасоў Нашых разбушаваўся, як Нарач. Аж хісталася столь, — Гул узняўся у хаце батрацкай: — Хай спрабуюць узяць! — Знойдзем пешню ці кол На паноў сярод снасцяў рыбацкіх!.. • • • • • • • • • • • • • • • • • • Ды пара мне ўжо спаць. Старасць, бачыш, і сілу падважыць. Ахочаш паслухаць далей, — Табе расказаць — Тацяна не горай раскажа…

Тацяна

А сам адкуль?

Незнаёмы

Іду здалёку… Дзе зараблю сабе начлег, А дзе і так, зайшоўшы ў вёску, Перачакаю слоту, снег. Нямала так прайшоў дарог я I ўдзень, і ўноч пад шэпат зор. Часамі скутымі рукамі Абняць хацеў палёў прастор…

Тацяна

Ты вязнем быў? Ідзеш з астрога? Дамоў спяшаешся спачыць?

Незнаёмы

Іду знаёмаю дарогай Дамоў, ды толькі не спачыць: Іду будзіць мястэчкі, вёскі. Пара ўжо косы адвастрыць, Каб да касьбы ўжо недалёкай Змаглі мы выйсці да зары, Змаглі на чорных скібах грунту Нядолі межы зараўняць I з новай песняй, з песняй бунту Сваёй свабоды дзень спаткаць.

Частка другая

І

Нямала зор Апала ў Нарач Шэрай восенню, Шмат згасла іх Начамі цёмнымі, глыбокімі, Нат вецер іх Усіх не можа вылавіць Ні невадам густым, Ні падвалокамі. Нямала песняў Адцвітае шэрай восенню, Заносяць зімы іх Завеямі марознымі, Нямала песняў, Што рассеялі па свеце мы, Ўдаль ідучы Шляхамі чорнымі, астрожнымі. Але час прыйдзе, — Яны узыдуць, яны збудзяцца, Зазвоняць нашымі барознамі, Разорамі, I зашумяць яны Прасторамі бязмежнымі, I засінеюць яны хвалямі Азёрнымі.

2

Думы шэрыя Тацяніны нявесела На бярозах прыдарожных ноч развесіла. «У людзей палосы роўныя, шырокія, I ляны растуць густыя і высокія. Ткуць дзяўчаты з іх палотны і настольнікі, Вышываючы у краскі, ў ясны зоранькі. А ў мяне ж, батрачкі, зрэб'е ды анучанькі I ад працы ад мазольнай баляць ручанькі. Толькі, кажуць людзі, бровы маю чорныя, Бровы чорныя і сэрца непакорнае, Сэрца, што ніяк забыць не можа многага: Ноч і провады ў дарогу незнаёмага. Дзе ён з думамі сваімі неспакойнымі, Дзе завеянымі ходзіць ён дарогамі?..» А за вокнамі кудлатая мяцеліца Белай пенай, белай хмарай звонка сцелецца.

З

Сымон

Тацяна!

Тацяна

Што?

Сымон

Іванаў бацька Пытаўся ўчора, як жывецца. Дні неспакойныя насталі — Ўсё больш трывог на белым свеце. Казаў, жаніць задумаў сына. Казаў, без гаспадыні блага. Каб добрую знайшоў дзяўчыну, Узяў бы ў хату без пасагу.
Комментарии:
Популярные книги

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Темный охотник 8

Розальев Андрей
8. КО: Темный охотник
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Темный охотник 8

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Пятнадцать ножевых 3

Вязовский Алексей
3. 15 ножевых
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.71
рейтинг книги
Пятнадцать ножевых 3

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3