Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нарач

Танк Максим

Шрифт:

З

Над шляхамі, пераваламі, Над разорамі і хатамі, Над глухімі пералескамі, Над лясамі над кудлатымі Гаслі зоры, загараліся, Майскім цветам асыпаліся… Толькі маладосць адзіная Расцвіла ў садах рабінаю. Расцвіла, а можа, восенню Яе скосяць ветры чорныя, Што гуляюць над азёрамі, Над старонкай непакорнаю. Ці мо скутая і босая Пройдзе сцежкамі, палосамі, Незнаёмымі разлогамі, Невядомымі дарогамі I пачне блудзіць зноў песнямі Па-над нівамі прасторнымі, На ўсхвалёваных гармоніках Тэнарамі непакорнымі… Быў пагодны, быў сонечны час. На шырокім на Мядзельскім рынку Надрывалася хрыпла катрынка — Пачынаўся вясенні кірмаш. Быццам войска, пасталі вазы, Бы
на нейкім парадзе, на вечы.
I з натоўпу, як з цёмнай лазы, Лес аглобляў узняўшы на плечы. Сотняй звітых вясёлак паркаль Усміхаўся з палатак на сонцы, I каралі цвілі на руках Прадаўцоў, у прыборах бясконцых, Вецер пальцамі перабіраў З гарманістам вясёлым частушкі, Шматкаляровыя яркія стужкі У дзявочыя косы ўплятаў. На шнурах — чаравікі, кнаты; А вышэй, на падмостках і ганках, — Скуры жоўтыя і хамуты I, яксонца, вянкі абаранкаў, Плешча мора людскіх галасоў. — Гэй, тавар загранічны, парыжскі! — I кудакчуць між крам і вазоў Маладзіцы, купляючы міскі.
Ззяюць хусткі вясёлкай, зарой. Шоўк дзяўчына ускіне на грудзі. — Гэй, купі чарнабровай сваёй, Пакахае і век не забудзе!

4

Грышка доўга па рынку хадзіў Прыглядаўся да розных убораў; Хустку, не таргаваўся, купіў — Сіні шоўк з пералівам азёраў. Добра — блізка дзяўчат не было, Бо, пакуль бы з мястэчка прыехаў, Раззваніла б у лапці сяло, Было б гутаркі лішняй і смеху.

Iван

Што прыехаў: наведаць кірмаш Ці мо стужкамі палюбавацца?

Прахор

Кінь, Іван, чалавек гэта наш, I не варта табе з ім спрачацца. А табе, Грышка, гэтак хадзіць Па мястэчку ніколі не раю… Тут пранюхае, можа сачыць Дэфензіўская лютая зграя. Ды нам час. Каля крайніх вазоў Нас чакаюць, сабраўшыся, людзі. Шмат баторынскіх ёсць рыбакоў, Нехта з Гатавіч, з Пасынак будзе.

Грышка

Крыху сілы збіраць пачалі. Справу з месца крануць было горай. Калі б ўсіх рыбакоў паднялі — Ўскалыхнуліся б нашы азёры. Рынак, як навальніца, шуміць, То ён шматкаляровы, то зрэбны. Сонца горача паліць, гарыць На люстэрках, на хустках, на грэбнях, Маладзіцы свой лён прадаюць: Дываны, ручнікі, палатніны. I калі яны зноў напрадуць Ўсё, што вынесла гора на рынак? Як сцяжынкі, цвітуць паяскі, I расшытыя яркія стужкі Ў каляровыя зоры і птушкі, Ў каласы, верасы, васількі. Ззяюць крамаў багатых рады. Гоман-шум гандляроў, ржанне коней. Вецер з возера, з Мястры, густы Ў залатыя шарахаўкі звоніць. — Гэй, купіце прыборы хутчэй!.. — Не, купец не маніў, не марудзіў. Ведаў — хлопца любіць весялей Чарнабровая з хустачкай будзе.

5

Ні галасоў, ні гоману Ў нахлынуўшым тумане. Ля возера Баторына Сядзіць адна Тацяна. Даўно паснулі вуліцы, I толькі адгалосы Яшчэ дзе-недзе чуюцца Асвераў і калёсаў. Зара ў трысці хаваецца, Мігціць Шлях Млечны зораў. Дзяўчына прыслухаецца, Што возера гаворыць, А хвалі пераліўныя Пяшчотна з трыснікамі Шапочуць казкі дзіўныя I гойдаюць чаўнамі. А месяц пераломаны То вынырне з туману, То выплыве з Баторына Каля чаўна Тацяны.

Грышка

Прыйшлі, ці доўга нас чакала? Сход зацягнуўся дапазна. Што ж, кагарка, не сумавала Над Мястрам-возерам адна?

Тацяна

Дамоў ісці была гатова, На кірмашы пакінуць вас… — А вочы зорацца з-пад броваў, Як золак у вясновы час.

Прахор

Ну, хлопцы, ўдаль па хвалях сініх, Каб дома быць нам да зары. А ты, арол, глядзі — дзяўчыны У рыбакоў не забяры! I пырснуў смех з блакітнай хваляй, Аж зашумелі трыснікі. На першых лодках рыбакі Пра Нарач песню заспявалі. I паплыло па хвалях рэха Туды, дзе цёмны бор стаяў, Дзе летнім сном драмалі стрэхі… Эх, песня родная мая!

6

Трэба вёсламі ударыць, — Зноў Прахор гаворыць. Лодкі выплылі на Нарач, Бы на сіне мора. Лес над берагам прачнуўся, Песню
паўтарае…
«Паляцелі белы гусі Ды з чужога краю…»

Грышка

Слухай, сэрцамаё, шчыра Я цябе кахаю, А ты вечна, быццам вырай, Ад мяне ўцякаеш. Ціха кагарка паўноччу Песню абарвала, За шаўковай хусткай вочы Зорныя схавала. — Я даўно цябе кахаю, — У адказ дзяўчына, Ці мо прашаптала хваля, Грышка вёслы кінуў. — Што ж там песню абарвалі? — Зноў Прахор гаворыць. Паняслася песня хваляй, Хваляй па азёрах. Уздымецца высока Недзе над барамі, Рэе-кружыць, нібы сокал Па-над трыснікамі, На прасторах Беларусі Долі след шукае… «Вы пастойце, белы гусі, Я вас запытаю…»

Частка пятая

І

На пабярэжжы азёрным, зялёным Павырасталі палацы магнатаў, Воддаль чарнеюць вузкія загоны, I валуны, і рыбацкія хаты. Неба заслала блакітам шырокім Наднарачанскія нівы і вёскі, Ціхі магільнік, крыж адзінокі Каля пахіленай ветрам бярозкі. Людзі жывуць у палацах ліхія, — Хлеба ў іх досыць, і хлеб без мякіны — Глыбака ўгрызліся ў нашу краіну, П'яўкамі смокчучы сокі жывыя. Толькі гаруе ўвесь бераг рыбацкі: Рукі крывавым пакрытыя потам, Твары абмыты слязамі сіротаў, Плечы намулены лямкай батрацкай. Нават і песні там іншыя, неяк Звоняць яны сіратліва над полем, Пераліваюцца скаргай жалеек, Сумам прадвечным па шчасці, па волі.

2

Выйшлі ўсе разам. Праз межы, праз поле З вёсламі моўчкі арцелі ішлі. З берага кагаркі Раптам ўзняліся, Зніклі ўдалі. Выплылі лодкі. — Смела ў дарогу! — Шчаслівы палоў! — Помніце — хлеба няма ўжо!.. Хваляў шум. Звон галасоў. З Нарачы выплыла сонца. Лодкі да сонца плылі. Біліся хвалі аб вёслы, Пеніліся і гулі. Дзеці, жанчыны, старыяI Сёння на бераг прыйшлі З віламі, з пешнямі. Сталі, чакаюць, калі Новыя выплывуць лодкі. — Што, усё яшчэ не відаць? — Мо толькі выплыве вёска адна?.. Нарач шуміць. Пільна угледзеўся Ў гатаўскі бераг Сымон, У бераг далёкі. Пеніцца сонца, і хваль перазвон. — Кагаркі, можа?.. — Не, лодкі! — Бачыце, бачыце! — бераг ажыў. Радасна бліснулі вочы, Быццам іх сонца прамень запаліў. Люблю твае, Нарач, затокі і тоні, Як вецер густыя туманы развесіць. Ці снежная пена на хвалях зазвоніць, Цалуючы зоры, калышучы месяц. Люблю, калі ў сонцы гарыш пазалотай, Раскінуўшы сінія хваляў палотны, Калі ў непагоду сумуеш маркотна З рыбацкаю песняй, з зялёным чаротам. Люблю твае буры, твае навальніцы. Ў іх чую, бы ў песнях, жыццё маладое. I хочацца блізка грудзьмі прытуліцца Да чорных ад гневу кіпучых прыбояў.

З

Як навальніцаю, хмараю шэрай Лодкі плывуць рыбакоў. Бурна шуміць нарачанскі ўвесь бераг I Гулам людскіх галасоў. — Рана сягоння прачнуліся, гады! — Бачыш, ляціць вартаўнік! — Трэба было б яго пешняй пагладзіць, Лодку загнаўшы ў трыснік. — Чуюцца знекуль ізноў адгалосы: — Эх, закіпела ўдалі! — Вернуцца сёння паны без калошаў! — Вёслы ў работу пайшлі! З вёскі, ў сярмязе расхрыстанай, шэрай, Быццам варона, ляцеў Полем, пасевамі солтыс Цяцера. — Рыбы, відаць, захацеў?! — Што, пане солтыс, чаго пан прыпёрся? — Кажаш, паліцыі шмат?.. I галасы, быццам жнівам калоссе, Зрэзаў нахлынуўшы град. Толькі чуваць, як калышацца шумна Возера каля чаўноў. — Бачыш, ідуцьярыною, праз гумны… — Будзе з паўсотні крукоў.

Стражнік

Хто вас тут склікаў?

Сымон

Ніхто. Прыйшлі самі.

Стражнік

Слухайце ж, рыбакі! Пешні кідайце, пакуль яшчэ з вамі Не загаварылі штыкі.

Сымон

Ты не гразі нам. Яшчэ ты замолад. Што нас пужаеш штыком? Мы ужо бачылі здзекі і голад Пад акупанцкім ярмом. Хочаш — страляй у мяне, у старога! Хай мяне зломе віхор. Толькі вам, каты, я гэту дарогу Загараджу да азёр.
Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI