Нарач
Шрифт:
Iван
Эх, як птушка, Вырвалася, паляцела! Пэўна разбудзіць I вёску усю, і арцелі. Трэбахавацца… Гэта не вецер калыша лясы, Гэта трывогі звіняць галасы, Гэта у рэйку набатную б'юць. Вырас натоўп рыбакоў, Бусакі Лесам асеннім ўзняліся ўгару. Гулкай трывогі агні-языкі Ужо ахапілі зару. — Хто чаго звоніць? — чутна з далі. — Стражнікі Грышку з Прахорам ўзялі! — Куды іх пагналі? — Хто бачыў, калі? — Трактам кабыльніцкім іх павялі!.. Звонам Тацяна збірае народ. Чырванню яркай палае усход. Бурнымі хвалямі ў поле з сяла ВыйшаўЧастка шостая
І
2
Прахор
Што, пан, далёка да вёскі?Паліцэйскі
Два ці мо тры кіламетры.Прахор
Сонца, як полымя, паліць, Аж ускіпае паветра. Хочацца піць.Грышка
Нешта сумным Сёння пляцешся, таварыш; Хаты рыбацкія, гумны, Можа, сям'ю ўспамінаеш? Недзе яны ўжо далёка… Песню адну прыгадаў я, З дзён перажытых, гаротных, Помню, спяваў яе слаўна Ў камеры нашай работнік. Путы раскуўшы, з-пад стражы, Ноччу марознаю ў поле Вырваўся катаржнік-вязень, Вырваўся, чуеш, на волю…Прахор
Некалі чуў я пра гэта… Змоўклі. Адны успаміны Звоняць струной каляіны, Што пралягла праз палетак. Толькі, сустрэўшыся, рукі, Скутыя рукі сказалі, Што без іх горка сумуюць Родныя Нарачы хвалі.Прахор
Добра, што будзе, то будзе, Толькі б нам разам ударыць…Грышка
Разам, глядзі, не марудзіць. Потым хутчэй у гушчары, Дзе мы, нырнуўшы, бы ў тоні, Зможам схавацца далёка, Дзе і з густой падвалокай Век нас ніхто не дагоніць. Ельнік зялёны і гонкі Плямамі цені раскінуў. Хмарацца ў небе сасонкі ЗЗ
Тацяна
Чаму вярнуліся з пустымі вы рукамі?Першы рыбак
Зрабілі ўсё, пад сілу што было. Ды не ўдалося стражнікаў дагнаць. Яны, пакуль мы кінуліся удагон, Былі далёка. Ды пылам замяло, Дажджамі змыла Усе сляды у полі.Другі рыбак
Табе радзіцца б дзецюком, дзяўчына, Дзяцюцкі маеш нораў. Чакай! Яшчэ дабяромся мы да паноў! Не вырвуць каты з нашых рук мазольных Азёр і невадоў!Першы рыбак
Цішэй, ідзе Іван…Iван
Суседзям добры вечар! Мо не ў пару да вас я падышоў?Трэці рыбак
Ідзі сваёй дарогай, чалавеча, Ідзі далей ад нас, ад рыбакоў. Не месца сярод нас іудам…Iван
Тацяна! I ты паверыла у злосную хлусню, Што выдаў хлопцаў я! Вас ашукалі хітра. Мыляецеся вы!Чацвёрты рыбак
Пакінь смяяцца, А то закончыш блага, — Каб не зляцела шапка з галавы!Першы рыбак
Ідзі і нас пакінь. Яшчэ так не было на свеце, Каб іуда кончыў, як чалавек, жыццё. Як цень, за табой Худая слава папляцецца Па ўсіх азёрах. Кожнае дзіцё, Цябе сустрэўшы, Пальцам будзе торкаць, А потым выгане цябе і панскі зброд, А там сам знойдзеш Для сябе вяроўку Павесіцца Каля сваіх варот. Яшчэ пазнаеш ты Агонь сірочых слёз, Як сон твой спапяляць яны ўначы. I кожны голас, Блізкі табе ўчора, Маўчаннем, Больш страшным як пагарда, Прагучыць. Сам праклянеш той дзень ты I гадзіну, Калі узвёў ваўкоў на брата след. Ідзі! Мы нейк перажывем I гэтую бяду, Як шмат перажылі Другіх крывавых бед.4
Грышка
Цяжка, брат, ісці, Ўжо выбіліся з сілы. Дарога — лес, імшары і кусты. А мы з табой і ранаў не абмылі. Ну што ж, хоць да азёр Ці дапляцешся ты?Прахор
Вады дастаць бы, А то у роце горка.Грышка
Мо лепш табе плячо перавязаць? Спачнем, хай толькі вечар Крылом слонкі Ўзмахне над лесам, зоры замігцяць.Поделиться:
Популярные книги
Возвышение Меркурия. Книга 3
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мама из другого мира...
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Вперед в прошлое!
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Ученик. Книга 4
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
В зоне особого внимания
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00