Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Навелы

Цвэйг Штэфан

Шрифт:

Відаць, гэта было прыемна, бо неўзабаве да яго далучыліся іншыя: два хлопцы, адзін бедна, а другі добра апранены, таксама пачалі, справа і злева ад яго, выконваць «стэп».

Вось тут і ўмяшаўся малады рымлянін, ён задзірыста спытаўся, ці возьмецца кавальерэ навучыць яго танцаваць, калі ён, рымлянін, гэтага не хоча.

— Нават калі не хочаце! — адказаў Чыпола тонам, якога я ніколі не забуду. Гэта жахлівае «Anche se non vuolo!» і сёння стаіць у мяне ў вушах.

І тут пачаўся двубой. Выпіўшы чарачку і закурыўшы новую цыгарэту, Чыпола паставіў рымляніна дзесьці ў сярэднім праходзе тварам да дзвярэй, сам ступаў ззаду крыху зводдаль і, ляснуўшы ў паветры плёткаю, загадаў:

— Balla! [36]

Праціўнік ані з месца.

— Balla! — важка паўтарыў кавальерэ і зноў ляснуў плёткай.

Усе бачылі, як малады чалавек павёў

шыяй у каўняры, пры гэтым рука яго тузанулася ўгору, а ступак вывернуўся вонкі. Але далей гэтых знакаў спакусы, што разбірала яго, знакаў, якія то мацнелі, то слаблі, доўгі час ніяк не ішло. Кожны ў зале разумеў, што Чыполу тут выпадае паламаць гераічную ўпартасць, цвёрды намер супраціўляцца да канца; адважнік адстойваў гонар роду чалавечага, ён тузаўся, але не скакаў; і эксперымент настолькі зацягнуўся, што кавальерэ давялося дзяліць сваю ўвагу: час ад часу ён паварочваўся да танцораў на эстрадзе і ляскаў плёткай, каб утрымаць іх у пакоры, і тут жа, павярнуўшыся да залы, запэўніваў публіку: колькі б гэтыя шаляніцы ні падскоквалі, яны не адчуюць ніякай стомы, бо, па сутнасці, скачуць не яны, а ён. А потым Чыпола зноў свідраваў позіркам патыліцу рымляніна, каб узяць прыступам фартэцыю волі, што ніяк не скаралася ягонай магутнасці.

36

Скачы! (іт.).

Мы бачылі, як пад паўторнымі ўдарамі і воклічамі Чыполы цвярдыня захісталася — мы назіралі за гэтым з дзелавітай цікаўнасцю, не свабоднай ад эмацыйнага дамесу шкадавання і злараднасці. Наколькі я разумею, рымляніна падкасіла яго пазіцыя чыстага адмаўлення. Мабыць, адным нехаценнем не ўмацуеш сілы духу; не хацець нешта рабіць — гэтага недастаткова, каб доўга быць сэнсам і мэтай жыцця; чагосьці не хацець і ўвогуле ўжо нічога не хацець і, значыцца, ўсё-такі выканаць тое, што патрабуюць, — тут, відаць, адно мяжуе з другім і свабодзе не застаецца месца. На гэтым і будаваў свае разлікі кавальерэ, калі, паміж лясканнем плёткай і загадамі скакаць умаўляў рымляніна, карыстаючыся акрамя ўздзеяння, што, зрэшты, было ягонай таямніцай, яшчэ і псіхалагічнымі довадамі, якія бянтэжылі душу.

— Balla! — казаў ён. — Навошта пакутаваць? І такое насілле над сабою ты называеш свабодай? Una ballatina! [37] Ды ў цябе рукі і ногі самі просяцца. Якая палёгка даць ім нарэшце волю! Ну вось, ты ўжо і танцуеш! Гэта табе не барацьба, а чыстая асалода!

Так яно, зрэшты і было, патузванне і сутаргавае трымценне ў целе ўпартага ўсё памацнялася, вось за’хадзілі плечы, калені, і раптам нешта ва ўсіх суглобах быццам развязалася, і, падкідваючы рукі і ногі, ён кінуўся ў скокі, і ўсё скакаў, скакаў, пакуль кавальерэ пад воплескі не падвёў яго да эстрады, да іншых марыянетак. Цяпер нам адкрыўся твар упакоранага, зверху ён быў відаць усім. «П’ючы асалоду», ён шырока ўсміхаўся, прыплюшчыўшыся. Пэўным суцяшэннем нам магло быць тое, што яму цяпер было лягчэй, чым падчас ягонай гардыні.

37

Толькі адзін танец! (іт.).

Можна сказаць, што яго «падзенне» сталася паваротным пунктам. Яно растапіла лёд, трыумф Чыполы дасягнуў апагею, жазло Цырцэі, тая самая скураная плётка з тронкам, як пазурастая лапа, уладарыла абсалютна. Да таго часу — гэта было, як я прыгадваю, далёка за поўнач, — на цеснай эстрадзе скакала чалавек восем-дзесяць, але і ў самой зале зусім не сядзелі смірна, так, напрыклад, зубастая англічанка ў пенснэ, без ніякага запрашэння маэстра, выйшла з свайго рада і ў сярэднім праходзе выканала тарантэлу. Чыпола тым часам сядзеў разваліўшыся на саламяным крэсле ў левым куце сцэны, курыў і фанабэрыста пускаў цурочкам дым праз шчарбатыя зубы. Ён памахваў нагой, часам бязгучна смяяўся аднымі плячамі, глядзеў на вэрхал у зале і час ад часу, амаль нават не паварочваючыся назад, ляскаў плёткай перад якім-небудзь танцорам, якому наўмелася было спыніць асалоду. Дзеці не спалі. Я згадваю пра іх з сорамам. Тут было брыдка, а дзецям і наогул не месца, і калі мы іх усё яшчэ не вывелі, дык я тлумачу гэта тым, што нам таксама ў пэўнай меры перадалося шаленства, якое ў гэты позні час ахапіла ўсіх. А, што будзе, тое будзе! Зрэшты, нашыя малыя, дзякуй богу, не разумелі ўсёй непрыстойнасці гэтага вечаровага развесялення. Наіўна яны не пераставалі радавацца з небывальшчыны: разам з намі сядзець тут і назіраць за такім відовішчам — прадстаўленнем штукара. Яны ўжо каторы раз засыналі ў нас на каленях, і цяпер, з распунсавелымі

шчочкамі і бліскучымі вачанятамі, ад душы рагаталі з выбрыкаў дарослых дзядзькоў, якія скакалі па волі валадара вечара. Яны і не думалі, што будзе так смешна, і як што ўсчыналіся апладысменты, таксама радасна пляскалі няўмелымі ручкамі. Абое па-дзіцячы аж заскакалі ад захаплення на сваіх месцах, калі Чыпола павабіў да сябе іхняга сябра Марыё, Марыё з «Эсквтзіта», — павабіў па ўсіх правілах, трымаючы руку каля самага носа, і то выцягваючы, то загінаючы ўказальны палец.

Марыё паслухаўся. Я і цяпер бачу, як ён падымаецца па прыступках да кавальерэ, а той гэтаксама ж карыкатурна ўсё кліча і кліча яго ўказальным пальцам. На нейкае імгненне хлопец завагаўся, я і гэта добра памятаю. Увесь вечар ён прастаяў каля слупа, рукі крыж-накрыж альбо ў кішэнях пінжака, у бакавым праходзе злева ад нас, таксама, дзе стаяў і Джаванота з ваяўнічай чупрынай, і ўважліва, не без пэўнай весялосці, — як мы маглі заўважыць, — бог яго ведае, разумеючы ці не, што тут дзеецца, сачыў за прадстаўленнем. Яму, відаць, не дужа спадабалася, што напаследак і яго паклікалі. Аднак, нічога дзіўнага, што ён паслухаўся Чыполы. Да гэтага яго прывучыла прафесія; потым, нават псіхалагічна немагчыма ўявіць сабе, каб сціплы хлопец мог не паслухацца такога ўзнесенага на вяршыню славы чалавека. І вось, хоч не хоч, Марыё адышоў ад слупа і, падзякаваўшы гледачам, якія стаялі перад ім і, азірнуўшыся, расступіліся, прапускаючы яго наперад, з недаверлівай усмешкай на тоўстых губах падняўся на эстраду.

Уявіце сабе каржакаватага дваццацігадовага дзецюка, коратка абстрыжанага, з нізкім лобам і цяжкімі павекамі над вачамі няпэўнага шараватага колеру з зялёнымі і жоўтымі крапачкамі. Я добра гэта памятаю, бо мы часта з ім гутарылі. Верхняя палавіна твару з прыплюснутым носам, абсыпаным на пераноссі канапацінкамі, крыху адступала назад у параўнанні з ніжняю, на якой найперш выдзяляліся тоўстыя губы, за якімі, калі Марыё гаварыў, пабліскваў вільготны радок зубоў; якраз адкапыленыя губы і прыплюшчаныя вочы дадавалі твару нейкай адмысловай задуменнай журботы, якою Марыё адразу нам палюбіўся. Нічога грубага ў яго рысах не было, ды гэтаму ж, дарэчы, ніяк не пасавалі б яго дзівосна вузкія, тачоныя рукі, якія нават тут, на поўдні, глядзеліся высакародна, і было прыемна, калі ён слугаваў нам.

Мы ведалі, які ён чалавек, не ведаючы яго асабіста, калі вы дазволіце мне правесці такое лексічнае размежаванне. Мы глядзелі на яго са спагадаю, да ягонай манеры трымацца, летуценнай, амаль рассеянай, калі ён, спахапіўшыся, адразу спяшаўся акупіцца стараннасцю; ён трымаўся сур’ёзна, хіба што толькі дзеці часам выклікалі ў яго ўсмешку, ды і не тое каб непрыветліва, але без дагодлівасці, без штучнай ласкавасці, — ці, правільней кажучы, ён адмовіўся ад усякай ліслівасці, не вельмі разлічваючы спадабацца. Вобраз Марыё, прынамсі, застаўся б у нас у памяці — як адно з тых дробязных дарожных уражанняў, якія ярчэй запамінаюцца, чым нават больш важныя. Пра хатнясць нам было вядома толькі адно, што бацька ягоны служыць пісарам у муніцыпалітэце, а маці — прачка.

Белая афіцыянцкая куртка неяк нават больш яму пасавала, чым паношаны гарнітур з рэдзенькай паласатай тканіны, у якім ён цяпер падняўся на эстраду; ён быў без каўнерыка, але завязаў на шыі ярка-чырвоную шаўковую хустачку, а канцы яе схаваў пад пінжак. Марыё спыніўся непадалёк ад кавальерэ, але як што той усё кульбачыў пальцам перад сваім носам, хлопец пасунуўся яшчэ бліжэй і стаў каля самых ног валадара, амаль каля самага крэсла, і тут Чыпола растапырыў локці, абхапіў Марыё і павярнуў так, каб нам з залы быў відзён ягоны твар. Потым весела, нядбалым, але ўладным позіркам акінуў хлопца з галавы да ног.

— Як жа гэта, ragazzo mio? [38] — сказаў ён. — Мы толькі-толькі знаёмімся. Не можаш мне паверыць, але я з табою знаёмы даўно… Ну але ж, я даўно цябе змеціў і бачу ў табе выдатныя здольнасці. І як я мог пра цябе забыцца? Клопат, клопат, да ўсяго рукі не даходзяць, разумееш… Але скажы мне, як цябе завуць? Мне цікавае толькі тваё імя.

— Мяне завуць Марыё, — ціха адказаў хлопец.

— Ах, Марыё, выдатна. Так, чыстае імя. Пашыранае імя. Старое імя, нагадвае пра гераічнае мінулае нашай радзімы. Брава! Salve! [39] — І падняўшы правае плячо, Чыпола выцягнуў руку наперад з павернутай уніз даланёю ў рымскім вітанні.

38

Мой хлопчык (іт.).

39

Вітаю! (іт.).

Поделиться:
Популярные книги

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Вернуть Боярство 8

Мамаев Максим
8. Пепел
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Вернуть Боярство 8

Тепла хватит на всех 2

Котов Сергей
2. Миры Пентакля
Фантастика:
научная фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тепла хватит на всех 2

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Отмороженный 9.0

Гарцевич Евгений Александрович
9. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 9.0

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Мичман Империи. Часть первая

Четвертнов Александр
4. Внутренняя сила
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Мичман Империи. Часть первая

Аналитик

Семин Никита
4. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Аналитик

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце