Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Навелы

Цвэйг Штэфан

Шрифт:

— Паважанае спадарства, — прамовіў ён астматычна-металёвым голасам. — Вы толькі што бачылі, як мяне крыху забрала ад таго ўроку, які спрабаваў падаць мне гэты небезнадзейны малады лінгвіст («questo linguista di belle speranze»), — каламбур выклікаў смех. Я чалавек не без самалюбства, і з гэтым вам давядзецца лічыцца! Я не люблю, калі мне без сур’ёзнасці і павагі зычаць добрага вечара — бо інакш рабіць і сэнсу няма ніякага. Калі вы зычыце мне добрага вечара, вы тым самым зычыце таго самага і сабе, бо публіка толькі тады добра забавіць вечар, калі ён удасца мне, а таму гэты кумір усіх паненак Торэ-дзі-Вэнэрэ (ён усё яшчэ калоў хлопца) выдатна зрабіў, даўшы жывы доказ таго, што вечар сёння ў мяне будзе ўдалы і я, такім чынам, магу абысціся без ягоных узычак. Магу пахваліцца, што ўсе вечары ў мяне добрыя. Здараецца, выпадае каторы і менш удалы, але рэдка. Прафесія ў мяне цяжкая, і здароўе не дужа моцнае — невялікая цялесная пахіба, якая перашкодзіла мне ўзяць удзел у змаганні за веліч

нашай радзімы. Але сілай розуму і духу адольваю я жыццё, што зноў-такі найперш азначае: адолець сябе, і цешу сябе надзеяй, што сваёй працай заслужыўся на прыхільную ўвагу адукаванай публікі. Сталічная прэса ацаніла маю працу. «Cоrriere della sera» [20] зрабіў вельмі слушна, калі назваў феноменам, а ў Рыме родны брат зрабіў мне гонар асабістай прысутнасцю на прадстаўленні. І калі ў такіх бліскучых і высокіх сферах Рыма дабраволілі засланяць вочы на некаторыя мае прызвычайкі, я не палічыў патрэбным ад іх адмаўляцца ў параўнаўча меней значным горадзе, якім усё-такі з’яўляецца Торэ-дзі-Вэнэрэ (тут публіка пасмяялася з жалю вартага Торэ), і цярпець, каб асобы, хоць бы і спешчаныя ўвагаю прыгожага полу, нешта мне ўказвалі.

20

«Вячэрні веснік» (іт.).

Зноў перапала хлопцу, якога Чыпола не пераставаў выстаўляць у ролі donnainolo [21] і саматужнага донжуана. Прычым упартае раздражненне і варожасць, з якімі фокуснік зноў і зноў накідваўся на яго, ніяк не стасаваліся з самаўпэўненасцю кавалтьерэ і свецкімі поспехамі, якімі ён хваліўся. Вядома, хлопец павінен быў служыць мішэнню для Чыполавых досціпаў, мішэнню, якую той у кожным прадстаўленні выбіраў сабе з публікі і па кім праязджаўся. Аднак у ягоных асцюках была і сапраўдная зласлівасць, прычына якое рабілася па-чалавечы зразумелай пры першым жа позірку на фізічны склад таго і другога, нават калі б гарбач увесь час не намякаў на поспех прыгожага хлопца ў жанчын.

21

Залётнік (іт.).

— Але перш чым пачаць прадстаўленне, — дадаў ён, — я, з вашага дазволу, вызвалюся ад плашча!

І ён павярнуўся да вешалкі.

— Parla denissimo [22] , — з захапленнем сказаў нехта каля нас.

Артыст яшчэ нічым не паказаў свайго майстэрства, але само яго ўменне прамаўляць было прызнана мастацтвам, ён зрабіў уражанне ўжо адным сваім красамоўствам. На поўдні жывая гамонка — гэта неад’емная частка жыцця, і ёй надаюць больш вагі, чым дзе-колечы на поўначы. Нацыянальны сродак зносінаў, родная мова акружана ў гэтых народаў вартай пераймання пашанай, і ёсць нешта пацешнае і непераймальнае ў той прыдзірліва палкай шаноўлі, з якою сочаць за захаваннем формаў і законаў маўлення. Тут гавораць з асалодай, але слухаюць як строгія цаніцелі. Бо па тым, як чалавек гаворыць, вызначаюць ягонае месца ў грамадстве; неахайная, каравая мова выклікае пагарду, вытанчаная і адмысловая — стварае прэстыж, і таму маленькі чалавек, калі яму належыць зрабіць выгоднае ўражанне, стараецца ўжываць выштукаваныя фразы і сочыць за сваім вымаўленнем. З гэтага боку, прынамсі, Чыпола прыхінуў бы да сябе публіку, хоць сам і не адносіўся да тыпу людзей, якія італьянцу з уласцівым яму змешваннем маральных і эстэтычных мерак здаюцца simpatico [23] .

22

Выдатна кажа (іт.).

23

Cімпатычны (іт.).

Чыпола зняў шаўковы цыліндр, шалік, плашч, на хаду паправіў каптан, выцягваючы манжэты з вялікімі запінкамі, расправіў бутафорскую стужку і вярнуўся на авансцэну. На галаве ў яго была гідота: амаль зусім голы чэрап, толькі вузкая падчэрненая палоска валасоў, разведзеная на бакі простым прадзелам, цягнулася, быццам прыклееная, ад патыліцы да лоба, а валасы са скроняў, таксама падчэрненыя, былі начасаны да краёў вачэй — прычоска, як у старамоднага дырэктара цырка, смешная, але ў тон яго незвычайнаму індывідуальнаму стылю, насіў ён яе з такой пэўнасцю самога сябе, што, хай сабе і камічная, публіка ў зале стрымана маўчала. Невялікая цялесная пахіба, пра якую Чыпола загадзя наўмысна згадаў, была цяпер на вачах, хоць прырода яе і не зусім ясная: грудная клетка, як заўсёды ў такіх выпадках, была паднятая ўгору, але горб на спіне сядзеў не на звычайным месцы, паміж лапаткамі, а ніжэй, над клубамі і паясніцай, не заважаў пры хадзе, а надаваў ёй нешта бязглузда карыкатурнае, бо кожны крок у яго выходзіў ураскачку,

клыбата. Зрэшты, таму, што Чыпола папярэдзіў пра сваё калецтва, яно нікога не ўразіла, і ў зале да яго паставіліся з адпаведнай далікатнасцю.

— Вам да паслугаў! — сказаў Чыпола. Калі вы не пярэчыце, мы пачнём нашу праграму з сякіх-такіх арыфметычных практыкаванняў.

Арыфметыка? Гэта, бадай, на фокусы не выдае. У мяне пачало ўжо закрадвацца падазрэнне, што Чыпола нешта круціць, але хто ён на самай справе, было яшчэ няясна. Мне стала шкада дзяцей; але пакуль што яны былі шчаслівыя проста таму, што сядзяць тут.

Нумар з лічбамі, які Чыпола паказаў, быў такі ж просты, як і ашаломна эфектны ў канцоўцы. Чыпола пачаў з таго, што прымацаваў кнопкамі аркуш паперы ў правым верхнім куце дошкі і, падняўшы ліст, нешта напісаў на дошцы. Пры гэтым ён бесперастанку балабоніў, хочучы, відаць, няспынным слоўным акампанементам ажывіць нумар, каб ён не здаўся сухаватым; фокуснік такім чынам адначасова выступаў і ў ролі свайго канферансье, вельмі жвавага і вынаходлівага на язык. Ён увесь час стараўся згладзіць прорву паміж эстрадай і залай, прорву, праз якую ён паспеў ужо перакінуць кладку сваёй перастрэлкай з маладым рыбаком, і дзеля гэтага то запрашаў на сцэну каго-небудзь з публікі, то сам па сходках спускаўся ў партэр, каб уступіць у асабісты кантакт з гледачамі. Гэта было стылем яго працы і вельмі падабалася дзецям. Не ведаю, у якой меры ўваходзіла ў задумы і сістэму Чыполы тое, што ён, захоўваючы сур’ёзнасць і нават панурасць, уключаўся ў спрэчкі з асобнымі гледачамі — публіка, прынамсі публіка прасцейшая, відаць, лічыла гэта нармальным.

Закончыўшы пісаць і прыкрыўшы напісанае аркушам паперы, ён папрасіў двух чалавек падняцца на эстраду, каб асіставаць пры падліку: нічога цяжкага тут няма, нават той, хто не вельмі моцны ў арыфметыцы, можа справіцца. Як яно звычайна бывае, не знайшлося нікога, хто пажадаў бы сам, а Чыпола не хацеў назаляцца прывеліяванай

публіцы. Ён трымаўся за народ і звярнуўся да двух здаравенных дубаломаў-дзецюкоў на стаячых месцах у глыбіні залы, падбадзёрваў іх, сарамаціў, што яны толькі стаяць і глядзяць, а не, каб зрабіць ласку публіцы, і нарэшце ўгаварыў. Няўклюдна ідучы, хлопцы рушылі наперад па праходзе, падняліся па прыступках і, збянтэжана ўсміхаючыся, пад выкрыкі «брава» сваіх прыяцеляў сталі каля дошкі. Чыпола яшчэ хвіліну-другую жартаваў з іх, пахваляючы геркулесаву моц іхніх цягліцаў, іх велізарныя рукі, проста ж дзеля таго і створаныя, каб зрабіць такую паслугу прысутным, пасля сунуў аднаму ў пальцы грыфель і сказаў запісваць лічбы, якія яму будуць называць. Але хлопец заявіў, што пісаць не ўмее. «Non scrivere», — адбасаваў ён, а ягоны таварыш дадаў: «І я таксама».

Бог яго ведае, ці казалі яны праўду, ці проста рашылі пасмяяцца з Чыполы. У кожным разе той зусім не схіляўся падзяляць агульную весялосць, з якою зала прыняла гэтае прызнанне. На ягоным твары адбілася крыўда і агіда. Чыпола сядзеў у гэтую хвіліну на саламяным крэсле пасярод сцэны і, заклаўшы нагу на нагу, зноў курыў танную цыгарэту, якая яму, відаць, была дужа да густу, — пакуль абодва цельпукі ішлі да эстрады, ён паспеў прапусціць другую чарачку каньяку. І зноў пасля глыбокай зацяжкі ён выпусціў дым праз вышчараныя зубы і, пахітваючы нагой, скіраваў поўны суровага асуджэння позірк паўзверх абодвух нягоднікаў і паўзверх публікі кудысьці ў прастору, бы чалавек, які сутыкнуўся з нечым настолькі абуральным, што вымушаны замкнуцца ў сабе, у пачуцці сваёй годнасці.

— Ганьба, — сказаў ён нарэшце холадна і злосна. — Ідзіце ў залу! У Італіі ўсе ўмеюць пісаць, яе веліч не дае месца цемры і невуцтву. Дурны жарт рабіць уголас такія заявы перад абліччам прысутнага тут іншаземнага корпуса, вы прыніжаеце гэтым не толькі саміх сябе, але і ўрад, даяце зачэпку ліхасловіць на нашу краіну. Калі Торэ-дзі-Вэнэрэ сапраўды такі глухі куток нашай айчыны, апошняе прыстанішча непісьменнасці, мне застаецца адно пашкадаваць пра свой прыезд у гэты горад, пра які мне, праўда, было вядома, што ён у тым-сім саступае Рыму…

Але тут яго перапыніў хлопец з нубійскай прычоскай і перакінутым цераз плячо пінжаком, чый ваяўнічы запал, як выявілася, прытух толькі на час, і які цяпер з высока паднятай галавой па-рыцарску ўстаў на абарону роднага горада.

— Годзе! — гучна сказаў ён. — Годзе вам кпіць з Торэ. Мы ўсе тут нарадзіліся і не пацерпім, каб з нашага горада здзекаваліся пры іншаземцах. Ды і гэтыя двое — нашы сябры. Яны, вядома, не вучоныя прафесары, затое сумленныя хлопцы, больш сумленныя за сяго-таго ў гэтай зале, што хваліцца Рымам, хоць ён яго і не заснаваў.

Вось гэта адпор! Хлопец і праўда зубасты! Публіка не сумавала, сочачы за гэтай сцэнай, хоць пачатак праграмы ўсё адцягваўся. Спрэчка заўсёды захапляе. Адных перапалкі проста пацяшаюць, і яны з’едліва радуюцца, што самі засталіся ўбаку; іншыя прымаюць усё блізка да сэрца і хвалююцца, і я іх вельмі добра разумею, хоць тады ў мяне склалася ўражанне, быццам тут нейкая змова, і непісьменныя хлопцы, гэтак сама як і Джаванота са сваім пінжаком, падыгрываюць артысту, каб увесяліць публіку. Дзеці слухалі развесіўшы вушы. Яны нічога не разумелі, але інтанацыя да іх даходзіла і трымала. Дык вось што такое штукар, фокуснік, прынамсі, італьянскі. Яны былі ў захапленні.

Поделиться:
Популярные книги

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

Эрсус. Зегарн

Павлов Вел
4. Стезя Эрсуса
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Эрсус. Зегарн

Специалист по нечисти

Билик Дмитрий Александрович
2. Бедовый
Фантастика:
юмористическая фантастика
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Специалист по нечисти

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Восхождение Примарха 3

Дубов Дмитрий
3. Восхождение Примарха
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восхождение Примарха 3

Первый среди равных. Книга IV

Бор Жорж
4. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IV

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Зацепить 13-го

Уолш Хлоя
1. Парни из школы Томмен
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Зацепить 13-го

Сильнейший ученик. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 1