Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Навелы

Цвэйг Штэфан

Шрифт:

У памяшканні, дзе кавальерэ меўся выступіць, у разгар сезону штотыдня давалі новую кінакарціну. Мы там ні разу не былі. Дарога туды ляжала міма palazzo — руінаў, у якіх захаваліся абрысы сярэдневяковага замка і, дарэчы, яны прадаваліся, — па галоўнай вуліцы, з аптэкай, цырульняй, крамамі, якая як бы вяла ад свету феадальнага праз буржуазны да свету працы, бо канчалася сярод гаротных рыбацкіх халупняжын, дзе старыя жанчыны, седзячы ў парозе, ладзілі мярэжы, і вось тут, ужо ў самай гушчыні народу, была sala, па сутнасці, ёмістая дашчаная стадола; падобны на браму ўваход у яе з двух бакоў аздаблялі каляровыя плакаты, наклееныя адзін над адным. І вось, у пазначаны дзень, паабедаўшы і без спеху сабраўшыся, мы выправіліся туды ўжо ў поўнай цемры, дзеці, святочна адзетыя, шчаслівыя, што ім столькі патураюць. Як і ўсе апошнія дні, было душна, час ад часу палыхалі заранкі і накрапваў дождж. Мы ішлі пад парасонамі. Ісці да залы было чвэрць гадзіны.

У дзвярах праверылі нашы білеты, але месцы свае мы ўжо шукалі самі. Яны былі ў трэцім радзе злева; сеўшы, мы ўстанавілі, што з даволі познім часам, на які было назначана прадстаўленне, не дужа тут лічацца: курортная публіка лянотна, быццам каб наўмысна прыйсці са спазненнем, запаўняла партэр, а як што — ніякіх ложаў тут не было, дык гэта і была глядзельная зала. Такая

няспешнасць нас крыху затрывожыла. Ужо цяпер шчокі ў дзяцей ад чакання і стомы гарэлі ліхаманкавым румянцам. Толькі адведзеныя пад стаячыя месцы бакавыя праходы і канец залы пры нашым праходзе былі бітком, там стаялі, з голымі па локаць рукамі крыж-накрыж на паласатых цяльняшках, прадстаўнікі мужчынскай палавіны карэннага насельніцтва Торэ: рыбакі, маладыя хлопцы, якія задзірыста азіраліся па баках, і калі нас парадавала прысутнасць у зале мясцовага працоўнага люду, які адзін толькі і здольны надаць такога роду відовішчам маляўнічасць і гумар, дык дзеці былі проста ў захапленні. У іх былі сябры сярод мясцовых, яны знаёміліся падчас вечаровых шпацыровак на далёкія пляжы. Часта, калі сонца, змардаваўшыся ад тытанічнай працы, скочвалася ў мора, фарбуючы шумавінне прыбою залатым пунсом, мы па дарозе дамоў сустракалі арцелі босых рыбакоў; цугам, упіраючыся нагамі і напружваючы рукі, яны з доўгімі крыкамі выцягвалі сеткі і збіралі свой часцей за ўсё небагаты ўлоў frutti di mare [12] , а нашыя малыя праглядзелі ўсе вочы, на іх гледзячы, пускалі ў абыход тыя некалькі італьянскіх слоў, якія ведалі, пасаблялі цягнуць сеткі, заводзілі сяброўства. І зараз дзеці абменьваліся вітаннямі з гледачамі стаячых месцаў; вунь там стаіць Гіскарда, вунь там Антоніё, дзеці ведалі іх паіменна, махалі рукой і напаўголасу аклікалі, у адказ атрымліваючы ківок ці ўсмешку, якая адкрывала рад моцных белых зубоў. А вунь прыйшоў нават Марыё з «Эсквізіта», той самы Марыё, які падае нам на стол шакалад! Яму таксама зарупіла падзівіцца на штукарствы, і, мабыць, ён прыйшоў загадзя, бо стаіць амаль наперадзе, але і выгляду не падае, што змеціў нас, такая ўжо мода ў яго, дарма што толькі малодшы афіцыянт. Затое мы махаем лодачніку, які выдае на пляжы лодкі напракат, і ён там стаіць, але ззаду, каля самай сцяны.

12

Плады мора (іт.).

Чвэрць на дзесятую… амаль палова… Вы разумееце наша хваляванне? Калі ж мы пакладзем дзяцей спаць? Ясна, не варта было прыводзіць іх сюды, бо адарваць іх ад абяцанага прадстаўлення, ледзь толькі яно пачнецца, будзе проста жорстка. Спакваля партэр запоўніўся: можна сказаць, тут сабраўся ўвесь Торэ; пастойнікі з «Гранд-гатэля», пастойнікі з вілы «Элеанора» і іншых пансіёнаў, усе знаёмыя па пляжы твары. Навокал англійская і нямецкая мовы. І тая французская, на якой румыны звычайна размаўляюць з італьянцамі. За намі праз два рады сядзела сама сіньёра Анджальеры поплеч са сваім рахманым і лысым сужэнцам, які пагладжваў вусы ўказальным і сярэднім пальцамі правай рукі. Усе прыйшлі са спазненнем, але ніхто не спазніўся. Чыпола хацеў, каб яго чакалі.

І прымушаў у літаральным сэнсе. Зацягваючы выхад, ён наўмысна ўзмацняў напружанасць. Можна было зразумець гэты ягоны прыём, але ж усё мае свой край. Каля паловы дзесятай публіка пачала пляскаць — ветлівая форма законнай нецярплівасці, бо яна адначасова гаворыць і за гатоўнасць апладзіраваць. Нашыя малышы ўсе далонькі сабе паадплясквалі, гэта ўжо была ім як бы частка праграмы. Усе дзеці любяць ладкі. З бакавых праходаў і з глыбіні залы пачуліся рашучыя воклічы: «Pronti» i «Cоminciano!» [13] . І што ж, пачаць прадстаўленне, выяўляецца, можна, і ніхто гэтаму не замінае. Ударыў гонг, усе стаячыя павіталі гэты гук шматгалосым «Га-а-а!», і заслона раз’ехалася набакі. Адкрыўся памост, які сваім убранствам больш нагадваў класны пакой, чым сцэну; гэтае ўражанне рабіла чорная аспідная дошка, пастаўленая на падстаўцы на авансцэне злева. Акрамя таго, мы ўбачылі самую звычайную жоўтую вешалку, два сялянскія саламяныя крэслы і ў глыбіні круглы столік, на якім стаяў графін з вадою і шклянка, а на асобным падносіку графінчык меншы з нейкай светлажоўтай вадкасцю і лікёрная чарка. Нам былі дадзены дзве секунды, каб добра разгледзець гэты рэквізіт. Потым, пры незацененай зале, на эстрадзе паявіўся кавальерэ Чыпола.

13

Хутчэй! Пачынай! (іт.).

Ён увайшоў імклівай паходкай, у якой бачылася жаданне дагадзіць публіцы і якая робіць падманлівае ўражанне, быццам той, хто ўвайшоў, каб хутчэй явіцца на вочы гледачам, прайшоў у такім самым тэмпе добры адцінак дарогі, тым часам як ён проста стаяў за кулісамі. Вопратка Чыполы мацавала ўражанне, што ён прыйшоў якраз з вуліцы. Няпэўнага ўзросту, але, прынамсі, чалавек зусім не малады, з рэзкімі рысамі прапітага твару, пранізлівымі вочкамі, моцна сціснутымі тонкімі губамі, падмазанымі чорнымі вускамі і так званай мушкай у далінцы паміж ніжняй губай і падбародкам, апрануты нейк даволі мудрагеліста. На ім быў шырокі чорны плашч без рукавоў з аксамітным каўняром і падбітай атласам палярынай — фокуснік падтрымліваў яго спераду рукамі ў белых пальчатках, — на шыі белы шалік, а на галаве насунуты на адно брыво выгнуты цыліндр. Мусіць, у Італіі, больш чым дзе б тое ні было, жыве яшчэ васемнаццатае стагоддзе, а ў ім і тым шарлатана кірмашовага бірыча — прадаўца-зельніка, што такі характэрны той эпосе і адносна добра захаваныя экземпляры якога толькі ў Італіі яшчэ і можна сустрэць. У абліччы Чыполы было многа ад гэтай гістарычнай постаці, а ўражанне блазенскай крыклівасці і эксцэнтрызму, якія так уласцівыя ёй, дасягалася тым, што прэтэнцыёзная вопратка фокусніка вельмі дзіўна сядзела на ім ці, правільней, вісела, дзе прылягаючы не на месцы, дзе ападаючы няправільнымі складкамі: нешта з яго фігурай было не тое, не гэтае і спераду і ззаду — пазней усё стала яшчэ больш прыкметна. Але я павінен падкрэсліць, што ні пра якую жартаўлівасць, а тым болей блазнаватасць, ні ў яго руках, ні ў міміцы, ні ў манеры трымацца і гаворкі быць не магло: бадай, наадварот, у іх праяўляліся крайняя сур’ёзнасць, адмова ад гумару, часам нават змрочная ганарыстасць, а таксама некаторыя, уласцівыя калекам важнасць і самазадаволенасць, — усё яно, аднак, не заважала таму, што ягоныя паводзіны напачатку выклікалі ў розных месцах залы смех.

Цяпер у ягонай манеры трымацца

ўжо не было нізвання дагодлівасці; імклівы выхад быў усяго толькі выявай унутранай энергіі, у якой паслужлівасць не грала ніякай ролі. Стоячы каля рампы і нядбала сцягваючы пальчаткі з доўгіх жаўтлявых пальцаў — на адным быў пярсцёнак з вялікай пячаткай з ляпіс-лазуру, — ён маленькімі строгімі вочкамі з прыпухлымі пад імі мяшэчкамі аглядаў залу, няспешна, то тут, то там выпрабавальна-фанабэрыста затрымліваючыся на чыім-небудзь твары — і ўсё гэта з’едліва сцяўшы губы і не кажучы ні слова. Скамячаныя ў клубок пальчаткі ён з дзівосным і, напэўна ж, прывычным спрытам кінуў з вялікай адлегласці ў шклянку на круглым століку, потым, усё гэтак жа моўчкі азіраючы залу, дастаў з нейкай унутранай кішэні цыгарэты, мяркуючы па пачку, самыя танныя, акуратна выняў адну і не гледзячы прыкурыў ад запальнічкі, якая ўспыхнула імгненна. Глыбока зацягнуўся і з грымасай выкліку, шырока расцягнуўшы губы і ціхенька пастукваючы наском чаравіка па падлозе, выпусціў шэры струменьчык дыму спаміж з’едзеных зубоў. Публіка разглядвала яго не меней пільна, чым ён яе. У моладзі ў бакавых праходах бровы насупленыя, і прыдзірлівы пагляд толькі і чакаў хібы, якую гэты самаўпэўнены штукар канечне ж дасць. Але той не хібіў. Даставанне пачка цыгарэт і запальнічкі і потым вяртанне іх на месца было даволі складаным, перашкаджала вопратка: давялося расхінуць плашч, і тут выявілася, што на пятлі, накінутай на левую руку, у яго чамусьці вісіць плётка з сярэбраным тронкам у выглядзе кіпцюрастай лапы. Потым звярнулі ўвагу на тое, што ён у сурдуце, а не ў фраку, і як Чыпола расшпіліў сурдут, адкрылася павязаная вакол яго торсу, напалавіну пад камізэлькай, шырокая каляровая стужка, якую гледачы, што сядзелі за намі і абменьваліся ўражаннямі, прынялі за знак яго кавалерскай годнасці. Ці так яно, не ведаю, бо ніколі не чуў, каб тытулу кавальерэ адпавядала такая адзнака. Магчыма, стужка была чыстым блефам, як і маўклівая нерухомасць штукара, які на вачаў у публікі спаважна і спакойна курыў цыгарэту.

Як я ўжо згадваў, у зале смяяліся, а калі голас з партэрнай «галёркі» раптам зычна і суха сказаў «Buona sera!» [14] , грымнуў дружны рогат.

Чыпола схамянуўся.

— Хто гэта? — спытаўся ён, быццам кінуўшыся ў атаку. — Хто гэта сказаў? Ану? То такі смелы, а то адразу пад ложак? Paura, eh? [15] — Голас у фокусніка быў даволі тонкі, крыху астматычны, але з металам. Ён чакаў.

— Ну, я, — прамовіў у цішыні малады чалавек непадалёк ад нас, які ўчуў у словах Чыполы выклік і замах на свой гонар, — прыгожы хлапчына ў паркалёвай кашулі з перакінутым цераз плячо пінжаком. Яго чорныя цвёрдыя і кучаравыя валасы былі па прынятай у «абуджанай Італіі» модзе зачасаныя ўгору і стаялі дыбарам, што зусім яго не псавала і дадавала яму нечагась афрыканскага. — Ве… [16] Ну, хай я. Увогуле павітацца было след вам, але я на гэта не зважаю.

14

Добры вечар! (іт.).

15

Спалохаўся, га? (іт.).

16

Ну… (іт.).

Зноў стала весела. З хлопцам і сабака не збрэшацца. «Ha sciolto lo scilinguagnolo» [17] , — сказаў нехта каля нас. Урок ветлівасці, калі ўжо на тое, быў тут дарэчы.

— Брава! — адказаў Чыпола. — Ты мне падабаешся, Джаванота. Вер не вер, я цябе даўно змеціў. У мяне свая сімпатыя да такіх, як ты, яны могуць мне спатрэбіцца. Відаць, што ты малайчына. Робіш, як і што табе заўгодна. Альбо ж табе ўжо калі выпадала рабіць тое, xаго не хочацца? Альбо чаго хочацца не табе? Паслухай, дружа, а што калі ўзяць ды павесяліцца, узяць ды скінуць маску малайца, які бярэ на сябе і тое і другое: і хаценне і рабленне. Увесці, нарэшце, нейкі падзел працы — sistema аmericano, sa? [18] Вось, напрыклад, ці не хочаш ты паказаць язык высокашаноўнай публіцы, якая тут сабралася, увесь язык да самага кораня?

17

Ён слоў не шукае ў кішэні (іт.).

18

Амэрыканская сістэма, ведаеш? (іт.).

— Не, — варожа адсек хлопец, — не хачу. Гэта даказала б, што я дрэнна выхаваны.

— Анічога не даказала б, — адказаў Чыпола, — бо ты зробіш гэта насуперак свайму хаценню. Хай ты добра выхаваны, але цяпер, перш чым я палічу да трох, ты павернешся направа да публікі і высалапіш язык, такі доўгі, якога ты і не думаў, што маеш.

Чыпола паглядзеў на хлопца, пранозлівыя вочкі яго, здавалася, яшчэ глыбей запалі ў вачніцы.

— Uno! [19] — сказаў ён і, спусціўшы з локця пятлю плёткі, што якое там сумненне — даўжэйшых не бывае! Потым прыняў ранейшую позу, і на твары нічога не адбілася.

19

Раз! (іт.).

— «Ну, я…» — перадражніў Чыпола, падміргваючы і паказваючы на хлопца. — «Бе… Ну, я сказаў». — Пасля даўшы публіцы самой разабрацца ў сваіх уражаннях, падышоў да століка, наліў сабе з графінчыка, у якім, відаць, быў каньяк, поўную чарку і звычным рухам кульнуў у рот.

Дзеці ад душы смяяліся. Яны мала чаго зразумелі з гэтай перапалкі; але тое, што праміж дзівакаватым чалавекам там на сцэне і кімсьці з публікі адразу разыгралася такая пацешная сцэна, іх вельмі пазабавіла, а як што яны не дужа сабе ўяўлялі, з чаго павінна складацца праграма абяцанага афішай вечара, дык гатовыя былі лічыць такі пачатак выдатным. Што да нас, дык мы пераглянуліся, і, памятаю, я міжволі паўтарыў губамі гук, з якім Чыполава плётка рассекла паветра. Зрэшты, было ясна, што гледачы не ведалі, як паставіцца да такога неверагоднага пачатку прадстаўлення, ды так як след і не ўцямілі, што ж раптам прымусіла Джаваноту, які, можна сказаць, выступаў ад іх імя, абярнуць свой запал супроць іх, супроць публікі. Якое дзіцячае блазнаванне! І, выкінуўшы яго з галавы, гледачы засяродзіліся на артысце, які тым часам ад століка з падмацункам вярнуўся на авансцэну і сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Вернуть Боярство 11

Мамаев Максим
11. Пепел
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Вернуть Боярство 11

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Трактир «Разбитые надежды»

Свержин Владимир Игоревич
1. Трактир "Разбитые надежды"
Фантастика:
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Трактир «Разбитые надежды»

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Идеальный мир для Демонолога 3

Сапфир Олег
3. Демонолог
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 3

Отмороженный 13.0

Гарцевич Евгений Александрович
13. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 13.0

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3