Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нераток

Неизвестно

Шрифт:

– Не для таго я прывяла цябе сюды, каб здзівіць. Вачам тваім многа чаго бачыць даводзілася. Маўчы-маўчы, лепш разумнаму слову памерці, чым недарэчнаму нарадзіцца! Падыдзі да Дажбога, кніга ў яго на каленях ляжыць, ён табе ўсё растлумачыць. А я цябе пакіну, не адзін ты ў мяне. І хай даруюць мне браты і сёстры, што ад спраў сваіх адлучылася.

Градоўскі падышоў да Дажбога і ўпаў ніцма галавой у траву.

– Устань, малойча. Сядай побач. Хорс, сыне, табе ўжо час Сонца на ўзыход везці.

Дажбог закарузлым пальцам паказаў на радок у кнізе. Невядомая сіла пераклала старажытнаславянскую вязь

на зразумелую для карэспандэнта “Сенсацыі і будзённасці” мову: “У той дзень, калі сыдзе з гэтага свету апошні язычнік, пагасне зніч, агонь вечны, і ўзбунтуюцца малыя багі і Чорны бог з усім воінствам - і жахі кашмарныя затопяць грэшнае племя людскае”.

Дажбог загарнуў кнігу. Заззяў шасціканцовы залаты крыж, уціснуты у вокладку.

– Як мне адсюль выйсці, Дажбожа?
– спытаў Кірыл.

– Куды, чалавеча? Ці ведама табе, ідзеш куды? А калі ты пра тое месца, у якім быў, то пра гэта Мара паклапацілася.

Градоўскі прачнуўся ад таго, што зацёк карак. Зашмальцаваная падушка, з якой тырчала пер’е, некуды спаўзла, і ён даўно падварочваў пад галаву крысо кажуха, у якім франціў, напэўна, яшчэ Паўлюк.

Кірыл страсянуў галавой і зірнуў уніз. Бабуля, здаецца, была яшчэ жывая. Цяжкае яе дыханне, з якім ледзь спраўляліся немачныя бронхі, даносілася з паўзмрочнага кутка. Зімовая раніца, распачатая Хорсам, яшчэ не дала святла ў вокны, залепленыя снегам, але ўпэўнена выцягвала рэшткі цяпла, не звяртаючы ўвагі на павучка- абаронцу.

Мезенец на правай назе тупа ныў. “Відаць, са сценкай не разышоўся”.

Ад шоргання Кірыла прачнулася і Цімафееўна.

– Золак, унучак. Нядоўга мне засталося, сёння ўжо далёка ад вас усіх буду. Цёмна пакуль - святло запалі. Ты прабач, што спалася табе цяжка. Павінная я была.

Градоўскі, хоць і спрасонку пакуль быў, імгненна супаставіў апошнія словы старой з убачаным сном і па-карэспандэнцку паспрабаваў удакладніць:

– Дык гэта вы мяне ноччу да багоў вадзілі?

Не пажадала адказваць на пустое пытанне Мара, адмаўчалася. Берагла апошнія сілы на больш істотнае.

– Не сказала табе ўчора. Там пад куфэркам яшчэ пярсцёнак схаваны. Пакладзі мне яго ў труну, не бяры сабе. Табе ён карысці не прынясе, а мне спатрэбіцца - абярог мой. І хату ад пажару два разы ратаваў, і ад галоднай смерці неаднойчы збавіў, і самой да сівых валасоў дажыць даў. Не бяры, і так табе нялёгка будзе, а возьмеш пярсцёнак - смерць немінучая. На пакоце няма нічога, хіба што мышаня якое ўловіш.

Марфа Цімафееўна ціхенька засмяялася.

– І спарахнела ўсё - шчыкатурка сыплецца, правалішся. Трызну па мне ў хаце зрабіце - зімна на вуліцы. А Карна назіраць будзе, як успамінаеце мяне, як смуткуеце. Завіруха заўтра ўвечары пачнецца і два дні і дзве ночы выць будзе. Таму, як ехаць хочаш, то сёння едзь. А як застанешся на хаўтуры, на трызне не пі многа, беражыся: Пераплут да Зюзі давядзе, а Зюзя - да Карачуна. Кошку- дамавічку да сябе вазьмі - утульна ў тваёй хаце будзе.
– Уладарны тон знахаркі змяніўся на жаласны, ледзь не на плач.
– Няма вёскі, няма вёскі - адны недавяркі і ашавуркі! Што ведаю - няма каму перадаць, ды й сілы не засталося.

Кірыл злез з печы, абуў боты, нацягнуў швэдар і чакаў, пакуль старая дазволіць выйсці хоць бы снегам твар працерці. Здаецца, яго нецярпенне перадалося

і Цімафееўне. Голас яе зноў пасуровеў:

– Ну, бывай здаровы. Ідзі ў селішча. Рабі тое, што ўчора казала.

Кірыл накінуў на плечы дублёнку і падаўся да дзвярэй.

– Не, унучак, пачакай. Яшчэ аб адным забыла папярэдзіць: як думкі млосныя мучыць будуць і Закуцце пры гэтым успамінацца, прыязджай на Дзяды да мяне - сыдзе ўсё, як лёд з рэчкі. А цяпер запалі ў печы. Жыць сцюдзёна было - можа, хоць памерці ў цяпле паспею.

І заспявала тоненькім галаском:

– Пройдуць халады, чакай лебяды.

Кірыл бразнуў клямкай, а калі вярнуўся, каб падпаліць у печы, Марфа Цімафееўна ўжо знерухомела.

Суседкі, бабка Сакаліха і Соня, як толькі ўвайшлі, адразу дзяжурна загаласілі, хоць па дарозе з імпэтам запэўнівалі Кірыла, што Марфа, “здаецца, і не пакрыўдзіла нікога, але вядзьмаркай была, і грошай у яе, напэўна, шмат схавана”.

Як сказаў ім Градоўскі, што абяцаў дапамагчы Марфе трызну справіць, здзівіліся адразу, а пасля махнулі рукой на дурня гарадскога

– хай сабе так, можа, там у іх грошы з неба сыплюцца - і адаслалі да Галькі са спісам, у якім было ўсё пазначана: колькасць, вага, цэны.

Па дарозе Кірыл напаткаў учарашняга правадніка Мішку Корыча з сябруком, аднарукім Віцькам Шуляком па мянушцы “Душман” - па вёсцы боўталіся. Абодва на такім падпітку - пусці- павалюся! Даведаўшыся, што памерла Паўлючыха, не засмуціліся, а ўзрадаваліся перспектыве прадоўжыць разгул.

Зайшоў да Сашкі-брыгадзіра. Той усё ўспрыняў годна, як і належыць прадстаўніку ўлады: тут жа знайшоў людзей дол выкапаць. Потым пазваніў у Дзежынскі сабес, каб заказалі труну назаўтра, і дамовіўся, што сам на кані падскочыць па яе ў Рудню. А восб з хімзаводам, дзе дачка Марфы працавала, звязацца так і не змог.

.Кірыл намерваўся пашнарыць у каморцы, ды ўсё абёмныя кабеты ўваход перагароджвалі: цягалі прадукты, пералічвалі. А як на вочы трапляўся - ураз і яму справу знаходзілі: то па ваду пашлюць, то па дровы, то за мясарубку пасадзяць. Курэй секчы адмовіўся - абсмяялі, але адчапіліся. Сакаліха чубатку да сябе занесла, хоць і бурчэла нешта пад нос. Так і швэндаўся Кірыл Ігаравіч Градоўскі туды-сюды. Толькі калі выходзіў, Паўлюкоў кажушок надзяваў, свой бярог. Цеснаваты кажушок, праўда.

Сакаліха прынесла з дому двухлітровік смятаны, Галька ў парадку “дабрачыннасці і спонсарства” - пяць кілаграмаў грэчкі і пяць пачкаў кісялю, Соня прэзентавала два трохлітровікі самагону, а за астатняе давялося плаціць.

Градоўскі не паспяваў разлічвацца: і камандзіровачныя, і асабістыя, і “падскурныя” літаральна на вачах знікалі. Толькі на дарогу і пакінуў.

Нарэшце, калі, стомлены, сядзеў на “зэдліку’ каля акенца і стрэсваў попел з апошняй “цывільнай” цыгарэты ў пусты пачак, Соня прынесла кнігу: “Мы даўно не чытаем, а табе, можа, і спатрэбіцца. Хоць, Паўлючышыну дачку трэба было б спытаць: кніга старадаўняя - вялікіх грошай каштуе, дурню бачна. Ды ці была яна, ці не?”

Градоўскі ручніком з вышытымі пеўнікамі сцёр пыл і разгарнуў, дзе атрымалася. Малюнак: паўкругам сядзяць багі, статныя хлопцы чорцікаў падганяюць, каб лепш за нязгасным агнём сачылі. А перад ідаламі стаіць Мара і яго, Кірыла, басаногага за руку трымае .

Поделиться:
Популярные книги

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Рэйн Мона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Аргумент барона Бронина 4

Ковальчук Олег Валентинович
4. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 4

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Жизнь в подарок

Седой Василий
2. Калейдоскоп
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Жизнь в подарок

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле