Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ноч пры дарозе (на белорусском языке)

Черный Кузьма

Шрифт:

– Ды што гаварыць, - сказаў Улас, каб што-небудзь сказаць, а сам падумаў: "От гад, лiха яму, праўдзiвы воўк, нядарам i барада ў яго нялюдская, рыжая, як агонь. Ну, ён, каб прыйшлося, не памiлуе".

А рыжы гаварыў далей:

– Тым часам i цяпер многа падарожных бывае. Камiсары павятовыя часта ездзяць, вайсковыя, балаголы заязджаюць, везучы тавар, але ўсё ж не тое, што раней, куды к чорту...

Як бы падкрэслiваючы яго словы, заскрыпелi на двары вароты, у двор уехаў вялiкi, параконны воз, i хутка ў хату ўвайшлi двое.

Адзiн - саўсiм

малады, з першым маладым пухам на верхняй губе, у чорным кажусе з фалдамi i белым каўняром. Другi - старэйшы, з чорнаю бародкаю, высокi. Ад цёплай адзежы здаваўся сперш тоўстым, але, распрануўшыся, саўсiм стаў тонкiм.

– Добры вечар у хату, - сказаў ён, усмiхаючыся.

А малодшы быстра пераскочыў цераз парог i загукаў весела:

– Як маешся, рыжы? Прымай гасцей. Чуеш?.. Э!..

Рыжы зразу прыняў шутлiвы выгляд i лупянуў з размаху вясёлага хлопца па плячы, потым закруцiў яго леваю рукою па хаце.

– Здарова, рыжы чорт, - крычаў хлапец, схвацiўшы таго за бараду.

А старэйшы - чорны, з выглядам пастаяннага начлежнiка, цягнуў ужо ў чысты бакавы пакойчык крыты шэрым палатном чамадан, клунак i тоўсты партфель.

– Давай чым грэцца, - крыкнуў хлапец i, зразу прыняўшы сталы выгляд, пайшоў у пакой i зачынiў дзверы.

– Што гэта за яны?
– запытаў цiха Кузьма.

– Ого, брат, - адказаў рыжы з нейкай гордасцю ў голасе ад такога кароткага знаёмства з гэтымi людзьмi, - ого, гэта вялiкая начальства - гэта, брат, з павятовага iспалкома.

– Пайшоў ты!..

– Я табе кажу.

– Дык жа гэты зусiм яшчэ дзiцё.

– Мала што, ён - камсамолец.

– А той?

– Той - камунiст.

I, хiтра падмаргнуўшы, рыжы прыбавiў:

– Яны тут па павету ездзяць i часта ка мне заязджаюць начаваць.

Рыжы зноў маргнуў адным вокам, i нейкi хiтры, жадны i непрыемны бляск з'явiўся ў яго вачах.

"Ну i халера, ну i гад рыжы", - падумалi пiльшчыкi.

Увайшоў фурман, i ён быў малады i вясёлы. Ён зразу скiнуў кажух i захадзiў па хаце, высвiстваючы нейкую польку. Увайшла гаспадыня. Яна прынясла зарэзаную гусь i стала завiхацца з ёю каля печы.

– Здароў, Мiкiтка!
– сказала яна фурману.

Мiкiтка весела падмаргнуў ёй.

– У вас заўсёды начуе многа людзей?
– запытаў Улас.

– Многа... Як калi, - адказала гаспадыня.

Пiльшчыкi дасталi хлеб i сталi есцi.

За душы змарлых,

Ахвяравалiся б акрысы...

пачуўся пад акном скрыплы i гугнiвы голас старца. Рыжы стаў слухаць.

– Вынесi яму чаго-небудзь, - сказала гаспадыня.

– Добры iнтарэс, - адказаў рыжы, - толькi што пачаў спяваць, а ты ўжо нясi яму. Нiдзе, брат, няма дарэмшчыны, няхай кончыць, тады i вынесу.

– А братка ж ты мой, а-ха-ха-ха, - зарагатаў Мiкiтка, - ая-ай... От табе будзе карысцi з яго песнi!..

– Пайшоў ты к чорту, - агрызнуўся рыжы, - не ведаеш ты жыцця: малод яшчэ. Мала што карысцi не будзе, але ж яму вельмi будзе соладка, як усюды будуць даваць яму за тры словы. Дзе гэта вiдана,

каб каму самахоць давалi без дай прычыны...

Мiкiтка стаў пасярод хаты, упёрся рукамi ў бокi i зарагатаў, гледзячы на пiльшчыкаў, а рыжы ўзяў кавалак хлеба, патрос яго ў руцэ, потым адламаў ад яго палавiну i пайшоў к дзвярам. Не ўзяўся ён яшчэ за клямку, як дзверы адчынiлiся i ў хату ўвайшоў сам жабрак.

Гадоў сорак шэсць, больш не было яму на пагляд. У новых лапцях быў ён, у шарачковых сiняватых портках, у доўгiм, цёмным, палатаным халаце. З месяц таму назад ён, мусiць, брыўся, бо твар яго, паверх маршчын, пакрыўся кароткаю, пруткаю, як дрот, шчацiнаю. Абмякшыя, абмочаныя пад носам, гразныя вусы яго вiселi ўнiз, закрываючы ўсю верхнюю губу.

– Добры вечар, - сказаў ён, перабраўшыся цераз высокi парог.

– Добры, - насмешлiва адказаў рыжы, - нешта ж мала спяваў, не ўцярпеў, пакуль я вынесу, ды сам у хату лезеш.

– Пусцеце пераначаваць.

– Э-э-э, бра-а-ат, - зацягнуў рыжы, - не-э-э-э, не-э-э!.. Няма дзе. Што ж, палажыць цябе на печы, дык там у мяне гэтакi начлежнiк, - рыжы паказаў пальцам на Мiкiтку, - што як прыпрэ цябе ўночы нагамi к комiну, дык адно крактацьмеш.

Старац стаяў каля парога, чмыхаў ад холаду мокрым, пасiнеўшым носам i пазiраў на ўсiх так, як бы хацеў сказаць: "Што ж, мой лёс такi, здзекуйцеся, смейцеся, ваша сiла". Апрача гэтага, на твары яго адбiвалася як бы нейкая пэўнасць у тым, што i трэба, каб гаварыў так гаспадар. Ён як бы лiчыў, што рыжага застаўляе гаварыць так нейкi закон, у якiм ён няволен. Здавалася, што, каб хто падышоў к яму i плюнуў яму ў твар, ён толькi памалу абцёрся б рукавом i нiчога не сказаў бы - такi маўчлiвы, спакойны i пакорны быў яго твар.

– Што ты, звар'яцеў, рыжы, цi якое табе лiха, - сказаў Мiкiтка, пускай яго, няхай начуе.

Рыжы пацiснуў плячамi i маўчаў.

– Iдзi, iдзi, начуй, - гаварыў Мiкiтка, - раздзявайся.

Жабрак уздыхнуў, падышоў к лаве i пачаў раздзявацца, баязлiва паглядаючы на рыжага...

Ужо цямнела. У печы весела трашчаў агонь, шыпела там сала на скаварадзе, а вакол завiхалася гаспадыня. Павятовыя начлежнiкi моцна гаварылi ў сваiм пакойчыку, шамяталi паперамi. Туды к iм пайшоў i Мiкiтка. Рыжы часта выходзiў на двор, паглядаў на будынкi - сачыў за сваёю гаспадаркаю. Пiльшчыкi пачыналi драмаць, седзячы ў цёмным кутку за сталом. I чутно было, як на двары зычна i доўга ўсмак лаяўся рыжы, заганяючы гусi.

III

Вечарам, як запалiлi лямпу, заехалi начаваць яшчэ два маладыя цыганы.

Яны ехалi на кiрмаш у горад з коньмi. Паставiлi яны iх на двары, пад паветкаю, i часта, па чарзе, выходзiлi глядзець iх.

Абодва адзетыя ў ватовыя вопраткi да кален з сiняга сукна, яны мелi выгляд нейкай фальшывай, панурай нi то вясёласцi, нi то проста развязнасцi ў гаворцы. Яны зразу напоўнiлi хату сваiм спецыфiчным цыганскiм пахам, так што Мiкiтка пачмыхаў носам i, зарагатаўшы, сказаў:

– Але ад цыгана дык заўсёды, як ад сабакi, ветрам нясе.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Законник Российской Империи

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи

Имперский Курьер. Том 2

Бо Вова
2. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 2

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Вадбольский

Никитин Юрий Александрович
1. Вадбольский
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вадбольский

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Барон Дубов 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 6