Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ноч пры дарозе (на белорусском языке)

Черный Кузьма

Шрифт:

– А ад мужыка ведаеш чым нясе?
– адказаў цыган, паказваючы ад смеху зубы, i растлумачыў, якiм духам нясе ад мужыка, вызваўшы гэтым моцны i шчыра-вясёлы рогат усiх, хто быў у хаце, апрача жабрака, якi цiхенька сядзеў у мыцельнiку, падабраўшы пад сябе ўсе свае клункi. Здавалася, што стараецца ён займаць як можна менш месца ў хаце, нiкому не замiнаць i нават не напамiнаць аб сваёй прысутнасцi. Яго марыў сон, i вочы яго жмурылiся. Увесь яго выгляд гаварыў аб тым, што жыве ён сваiм асобным жыццём, нiчым не звязаным з жыццём усiх другiх людзей. I зносiны з акружаючымi яго

людзьмi меў ён у такой меры, у якой атрымлiваў ад iх хлеб за свае "малiтвы". I магчыма, што каб цяпер хто-небудзь стаў даваць яму сродкi для жыцця i тым самым збавiў бы яго ад неабходнасцi цягацца кожны дзень па вёсках, ён жыў бы сярод людзей, як сярод страшнай пустынi. I калi ў яго быў якi-небудзь светапогляд, то ён, можна напэўна сказаць, быў бы незразумелым, у высшай меры цёмным для ўсякага, хто захацеў бы як-небудзь разабрацца ў iм.

Нешта падобнае, хоць i ў многа лепшай меры, можна было прымецiць i ў цыган. Хаця яны i вельмi многа, больш нават як трэба, цiкавiлiся ўсiм акружваючым iх, хоць яны i вельмi многа гаварылi з усiмi, але было нешта такое ў бляску iх чорна-рыжаватых вачэй, што застаўляла падумаць: нешта сваё думае гэты чорны, порсткi чалавек, нiколi ён не раскажа табе сваiх думак, i не пазнаеш ты - прыяцель ён табе цi вораг.

Абодва цыганы тупалi па хаце, часта выходзiлi к коням, жартавалi з гаспадыняю, смяялiся.

I калi рыжы сказаў iм скрозь смех, што яны заўтра не аднаго мужыка абдураць, прадаючы конi, адзiн з iх сказаў, нi то ў жарт, нi то сур'ёзна:

– А хто мужыку забараняе цыгана абдурыць?

I ў голасе, якiм былi сказаны гэтыя словы, адчувалася нейкая гранiца, якою гэты чалавек абмежаваў сябе ад другiх людзей.

Душа ж пiльшчыкаў была як на далонi. Яны весела смяялiся, калi цыган што-небудзь расказваў смешнае, задумёна кiвалi галовамi, калi гаварыў ён аб чым сур'ёзным, страшным.

Угледзеўшы, што адзiн цыган сядзiць на мяшку мукi каля парога i ўсё раз-поразу з'язджае з яго, Улас сказаў:

– Iдзi, пане цыгане, сюды, на лаву.
– А потым, пасунуўшыся, сказаў скоранька: - Э, не, лепш сядзi там, а то мне якраз прыйдзецца сядзець на некiм суку...

Павятовыя начлежнiкi выйшлi скора з сваёй каморкi. Абодва яны селi на доўгi зэдлiк пасярод хаты, гаварылi на ўсякiя тэмы; яны звярталi ўвагу на ўсё, што рабiлася вакол.

Старшы паглядзеў на жабрака i сказаў яму цiха:

– Але ж ты, браце, змёрз i ўтамiўся здорава, вiдаць па табе. Цяжка хадзiць?

– Ведама, цяжка, - адказаў жабрак з выглядам чалавека, якi мала цiкавiцца - лёгка яму цi цяжка. У яго як бы не было нiколi думак, паняццяў аб тым, што жыццё можа быць лягчэйшым. А ў таго, што гаварыў з iм аб цяжары яго жыцця, быў такi выгляд, як бы ён хацеў сказаць: "Нядобра, лiха на яго, але ж цяпер нiчога не зробiш. I хоць за гэтым i можа быць тут месца для смутку, але трэба яго адганяць ад сябе, бо ён нiчога не паможа, толькi пашкодзiць".

Слабы адбiтак такой думкi, цi можа нават толькi пачуцця, ляжаў на твары гэтага чалавека.

Яго ж малодшы таварыш вёў шумныя размовы, многа жартаваў, часта рагатаў з вясёлым Мiкiткам, якi ўсё насвiстваў розныя маршы i полькi.

Былi ў iх вясёлыя вочы, светлыя твары, рашучы рух рук i ног. Яны ва ўсiм шукалi нявiннага, здаровага гумару - з рогатам жартавалi, што "не мяшала б адбiць ад рыжага яго бабу", смакуючы смешныя славечкi, успамiлалi, як нядаўна ў адной вёсцы шляхцiц гнаў самагонку, дый зрабiў нешта там не так, як трэба: апарат разарваўся, i шляхцiца ўсяго "абкацiла брагаю, як саладухаю", ён увесь "аблузаўся, як д'ябал", i хадзiў, "як апараны япрук".

Не так сваiмi жартамi, як сваiм смехам яны заражалi ўсiх, зычна рагаталi цыганы, не адставалi ад iх пiльшчыкi, прычым Кузьма раз-поразу паўтараў, як вельмi было ўжо смешна: "А братачка ж ты мой, а-ха-ха-ха-ха!.."

Сакатала дробным смехам гаспадыня, нават жабрак калi-нiкалi ўхмыляўся, паказваючы свае гнiлыя зубы.

Толькi рыжы гаспадар хаты мала смяяўся.

Ён усё хадзiў па хаце, назiраў за ўсiм, часта выходзiў на двор, абходзiў свае будынкi, абглядаў наваленае кучаю дзерава.

На ўсiх сваiх начлежнiкаў, так жа, як i наогул на ўсiх людзей, ён глядзеў з боку карысцi, якую ад iх можна мець. Ён усё, ходзячы, вылiчваў, колькi яму дадуць за начлег павятовыя, цi не ашукаўся ён, умовiўшыся з пiльшчыкамi за начлег разагнаць усяго дзве плашкi. I на ўсiх, хто быў у хаце, глядзеў звысоку, нават i на жонку сваю. Сябе ж ён лiчыў разумнейшым, хiтрэйшым за ўсiх. I гуляла па губах яго чуць заметная, гордая, звярыная ўсмешка.

Перад тым як лажыцца спаць, ён яшчэ раз абышоў усе свае будынкi. Усюды на дзвярах вiселi цяжкiя замкi, усюды быў парадак. Ён папробаваў, цi добра зачынены вароты ад вулiцы, i пайшоў у хату.

Ужо жабрак спаў на распушчаным кулi каля печы на зямлi. Дыхаў ён цiха. Твар яго задзёрся ўгару, чорныя зубы вiдаць былi з-пад расцягнутых губаў, а вочы былi толькi трохi прыжмураны. Выгляд твару яго быў такi, як бы ён сон свой, так як i ўсё, лiчыў патрэбным не для сябе, а для нейкай незразумелай сiлы, кiруючай яго жыццём, i для гэтай сiлы трэба ўсё адбываць. I многа нейкай ледзяной пакорнасцi, залежнасцi было на гэтым сонным твары.

Ужо на шырокай лаве, галава к галаве, акрыўшыся сваiмi вопраткамi, i пiльшчыкi спалi. На разасланых кажухах каля стала драмалi цыганы, спешна дакурваючы свае папяросы. I павятовыя пайшлi ўжо ў сваю каморку. Толькi адзiн Мiкiтка стаяў каля лямпы з адною разутаю нагою i круцiў у руках бот, разглядаючы на iм новыя дзiркi.

Рыжы пастаяў трохi каля Мiкiткi i пайшоў цераз сенi ў сваю палавiну.

IV

Скрозь дрымоту Мiкiтка пачуў, як з вулiцы застукалi ў вароты, потым чутно было, як бразгаў у сенях рыжы i гаварыў моцна, аж крычаў, на двары каля варот. Пачакаўшы трохi, ён адчынiў дзверы i ўпусцiў у хату жанчыну. Шэрая, узлахмачаная, цяжкаю, разбiтаю паходкаю прайшла яна на сярэдзiну хаты i стала, дзiка азiраючыся. Мiкiтка бачыў востры, нецярплiвы ўзгляд яе вачэй, нейкую ненармальную, аж сiнюю, чырвань на твары. Потым ён, задзiвiўшыся, аж усхвацiўся з свайго кажуха, калi яна паволi апусцiлася ўнiз i села там, дзе стаяла, адкiнуўшы ўбок голаў i абапёршыся аб землю вывернутымi рукамi.

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

"Сломанная подкова" Таверна у трёх дорог

Скор Элен
1. Попаданка в деле
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сломанная подкова Таверна у трёх дорог

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Ваше Сиятельство 10

Моури Эрли
10. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
технофэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 10

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8