Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ноч пры дарозе (на белорусском языке)

Черный Кузьма

Шрифт:

Мiкiтка падбег блiжэй.

– Гэта ж яна гэтакая хворая, - закрычаў ён, нагнуўшыся над ёю, - т-ты, гаспадар!.. Рыжы...

Рыжага не было ўжо. Ён яшчэ на вулiцы не хацеў пускаць падарожную. "Што з яе возьмеш?" - думаў ён. Потым, угледзеўшы, што ад яе не адвяжашся, падняў голаў, паглядзеў на зоры i сказаў сам сабе пад нос:

– Гм... паўночы ўжо прайшло... няхай паваляецца дзе-небудзь на зямлi...
– i, упусцiўшы жанчыну ў хату, пайшоў у сваю палавiну.

На голас Мiкiткi ён нехаця прасунуў заспаны твар у прачыненыя дзверы i недавольна сказаў:

Ну, чаго яшчэ там?

– Яна саўсiм хворая, - крыкнуў Мiкiтка.

– А што, я вiнават, - сярдзiта сказаў рыжы i падумаў: "На чорта я яе пусцiў, адно клопату..."

Мiкiтка нагнуўся нiжэй, паглядзеў у твар жанчыне, потым выпрамiўся i мармытнуў цiха рыжаму:

– Скора памрэ.

– Да што ты, - перапалоханым голасам прагаварыў рыжы i, падступiўшы блiжэй, глянуў на жанчыну, ды так i астаўся стаяць з растапыранымi рукамi.

Было нешта такое ў шырока расплюшчаных вачах жанчыны, што раптоўна вызывала ў другiх страшэнны жах, незразумелы страх. Зрэнкi ў яе вачах апусцiлiся ўнiз, i яна як бы глядзела ў сярэдзiну самой сябе, i прытым так, як бы бачыла там нешта надзвычайна жудаснае. Потым яна гэтымi сваiмi страшнымi вачыма стала дзiка вадзiць вакол сябе. А пасля саўсiм лягла на зямлю, потым зноў паднялася... зноў лягла...

– Што табе, цётка?
– запытаў пацiху Мiкiтка.

– Боль... усюды...

– Даўно?

– Часта хапае...

– Адкуль жа ты?

– Так хаджу... бежанка...

– Мусiць, заразлiвая нейкая хвароба, - сказаў пацiху Мiкiтка рыжаму, гэтакiя хваробы на ўсiх пераходзяць.

– I рабi што хочаш, - развёў рукамi атарапеўшы рыжы. А ўжо ў наступны момант забыў ён усе свае думкi, гледзячы ў вочы кабеты i сам адчуваючы тое, што было ў iх. Страшную пустату, якая з'явiлася на месцы ўсякiх думак, разам запоўнiла нешта новае, дагэтуль незнаёма вялiкае па сваёй сiле i страху, якi з'явiўся з iм. Тут было i не перажываемае нiколi прагненне не бачыць таго, што свяцiлася ў вачах жанчыны, было жаданне чалавека ахвацiць розумам усё гэта, роспач чалавека, зразумеўшага слабасць свайго розуму для гэтага.

I яшчэ далей на крок адышоўся рыжы ад хворай к дзвярам.

"Гэта ж смерць ужо", - мiльганула ў галаве яго вострая думка, i яго абхапiў прылiў смутку.

Енкi хворай глушылi яго; здавалася яму, што чутны яны ўсяму свету. Апрача хворай i яго было ў хаце чатыры сонных чалавекi, а яму здавалася, што поўна хата людзей, што яны таўкуцца ва ўсе бакi i падымаюць страшэнны шум. Здавалася яму, што поўна хата ў яго заразы, што лiпне яна на сцены, лезе ўсюды, задаўшыся адною мэтаю - згубiць яго. I, як у гарачыню пiць, захацелася яму цiшынi i спакою. Ён аж прыжмурыў вочы, але шум ад гэтага як бы павялiчыўся. Тады ён, невядома дзеля чаго, сказаў у бок Мiкiткi:

– Хоць бы агонь у лямпе прыкруцiць трохi.

Усё гэта цягнулася некалькi кароткiх момантаў, пасля чаго ён крута павярнуўся i пайшоў у сваю палавiну. Там, накiнуўшы на голаў кажух, ён доўга стараўся заснуць i не мог...

Першымi ад енку жанчыны прачнулiся цыганы. Яны ў неразуменнi перакiнулiся адзiн

з другiм некалькiмi словамi, азiрнулiся па хаце. Жанчына застагнала мацней. Тады яны абодва ўсталi, падышлi блiжай i глянулi ёй у твар. Там выразна адбiвалася ўсё тое, што бачыў рыжы, толькi ўжо з большай сiлай.

– Нейкая вельмi заразлiвая хвароба, - сказаў Мiкiтка, сам не ведаючы, дзеля чаго.

I цыганы абодва глянулi адзiн аднаму ў вочы, як бы не разумеючы, што робiцца вакол iх. А потым, як бы згаварыўшыся, разам выйшлi на двор i сталi запрагаць конi. I ўжо толькi там, на двары, ходзячы каля прывычнага воза, многа гаварылi, перабiваючы адзiн аднаго. Потым пайшлi ў хату, забралi свае рэчы i пайшлi к гаспадару.

Там яны зноў глянулi адзiн аднаму ў вочы, як бы адчуваючы сваю вiноўнасць перад нейкiм за тое, што робяць.

– Х-х-х-хузяiн, э...х-х-хузяiн, бяры грошы за начлег.

– Палажы на стол, - абазваўся рыжы, не высунуўшы нават галавы з-пад кажуха.

Ён саўсiм не здзiвiўся, што цыганы сабралiся ехаць. Ён цяпер рабiў натугi, каб пераканаць сябе ў тым, што ў хаце ў яго ўсё звычайна, спакойна i цiха, нiчога надзвычайнага не робiцца. Ён не глянуў нават на грошы, не пацiкавiўся, колькi яму цыган палажыў iх на стол, не выйшаў нават вароты зачынiць за цыганамi. Ён толькi чуў, як загрукаў на двары калясьмi цыганскi воз па прымёрзшай зямлi, i тады падняўся i стаў хадзiць па хаце.

А цыганы, выехаўшы за вароты, зноў загаварылi. Яны адчувалi сябе лёгка, як бы ўцёкшы ад вялiкай бяды.

Выехаўшы ў поле, адзiн падпоўз па саломе к перадку i моцна пагнаў конi па сухой, асвечанай трохi асеннiмi зорамi дарозе, а другi весела падсвiстваў у такт стуку конскiх капытоў.

Ад стогнаў хворай кабеты прачнуўся i жабрак. Ён падняў трохi голаву, высунуўшы яе з-пад халата, i паглядзеў на хату. Кабета ляжала на падлозе, Мiкiтка падсунуў ёй пад голаў нейкую вопратку, а сам пайшоў на сваё месца, сеў там i стаў кiвацца ўзад i ўперад, як бы разгадваючы трудную задачу.

Разгледзеўшы ўсё гэта, жабрак павярнуўся вачыма к сцяне, падцягнуў каленi к самай барадзе, увесь сагнуўся, скорчыўся, стараючыся нiчога не чуць, нiчога не бачыць, як можна менш займаць месца, нiкому не замiнаць i быць нi для каго незаметным.

Але заснуць ужо яму не ўдалося.

Прачнулiся пiльшчыкi. Мiкiтка ўсё кiваўся... стараўся да нечага дадумацца. Аж скура на лбе ў яго сабралася ў тры глыбокiя маршчыны.

Першым падняўся Кузьма, каб паглядзець, хто гэта i чаго стогне. Ён угледзеў кiваючагася Мiкiтку.

"Нешта некае тут ёсць", - падумаў ён i штурхануў пад бок соннага Ўласа. Той падняў голаў, з маўчлiвым запытаннем у вачах. Кузьма стаяў ужо, нагнуўшыся, над хворай.

Тое, што бачыў у яе вачах i ў рысах твару рыжы, а потым i цыганы i што навяло на першага страх, а другiх прымусiла пакiнуць сярод ночы карчму, прыняло цяпер больш выразны характар, вочы яшчэ больш падвярнулiся пад сябе.

– Зараза страшная, былi такiя здарэннi, - сказаў Мiкiтка.

Кузьма раптоўна выпрастаўся, замаргаў вачыма i цiха сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Законник Российской Империи

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи

Имперский Курьер. Том 2

Бо Вова
2. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 2

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Вадбольский

Никитин Юрий Александрович
1. Вадбольский
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вадбольский

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Барон Дубов 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 6