Няголены ранак

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Няголены ранак

Няголены ранак
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Вольга Гапеева

Няголены ранак

1
+ Іхнія целы я вуснамі вывучала забывалася на ўсіх астатніх што ў мяне былі на тое што трэба дыхаць і есьці што я не яны і іншым пачуцьцям належу І толькі калі імёны іх блытацца пачыналі я адчыняла краны з вадою вокны наросхрыст слоўнікі файлы з докаўскім пашырэньнем нават званіла ў амбасады каб толькі пачуць што ўсё па-ранейшаму і ўсё на сваіх месцах У нашых стасунках не было разуменьня пра вочы толькі слых толькі форма дотык і постаць вага рытм і рухі націскаў жорсткія пацалункі тонаў абдымкі
ды інтанацыі танцы на самотнай пляцоўцы
вакзалаў з якіх яны ад’язджалі на шчацэ маёй пакідаючы памадныя петлі
доўга будзе за рот мой трымацца ўсьмешка напэўна так адчувае сябе блазан калі гледачы разышліся часам няпроста паверыць што вецер - усяго толькі розніца ціскаў часам словазлучэньне больш чым проста зучэньне двух словаў
+ я застаюся я застаюся павінна табе адну маленькую рэч пакуль пакуль высьпявае яна ў мангравым лесе неба не ба яцца ня трэба пазыкі вяртаць я ўмею проста пакуль яшчэ рана рана не зацягнулася добра і не зацягнула мяне ў ложак фея паверхам вышэй я абавязкова вярну табе гэту маленькую рэч вецер гайдае бамбук такі зялёны і горкі як мой паца... па цалафанавым моры я паплыву каб даплыць і вярнуць адну маленькую рэч пекін 31 траўня год невядомы
+ Пакуль ты забываесься на маё імя удзень па літары як ніякае іншае цела я буду ляжаць пад нацягнутымі правадамі на ўскрайку усёдаравальнай электрастанцыі і як ніякая іншая птушка схаплюся рукамі аголеных дротаў каб скараціцца пад вокам левым тваім цягліцай і зьведаць чым ёсьць Імгненьне
+ я сыду калі ніхто не сыходзіць я прыйду калі не прыйдзе ніхто вераснёвая поўня мне грудзі абмывае штоноч малаком ты не сьпіш, ты па вуліцах ловіш чорных цэрбэраў на сваю душу павяртайся дадому, родны не табе і ня я скажу у маіх валасох вецер калыхае сваіх ветранят ты раўнуеш і на сотай дзяўчыне ставіш ейнай цнатлівасьці мат шах!
+ так і буду стаяць ля пад’езду не твайго дому і званіць а дванаццатай ночы чужым людзям мне ніхто не адчыніць і ніхто мяне не прагоніць мокры куст лужыны падарунак што застаўся ляжаць ля дзьвярэй зьбеглага сьвята ды абыякавасьць якая рагоча зь мяне такой недарэчнай гэта з ёй пасябрую і магчыма мы пачнём жыць разам а пасьля ў нас нават з’явяцца дзеці якім мы ў свой гонар не дадзім аніякіх імёнаў і каханьне для нас застанецца ніякага роду
+ на новым трамваі я ад’язджаю ад цябе ад нясказаных словаў нехта з нас быў не гатовы нехта з нас напалову галоўнае ня плакаць і не прывязвацца да цёплых словаў з тваёй інтанацыяй знайду сабе пугу каб па позірках хвастаць што мкнуць да цябе ў палон здацца – месца! нават ня думаць пра гэта! прымушаць сябе есьці бараніць ад абсэнту – я з радасьцю з’еду – ну, а я мушу... мінус мадальнасьць такі вось вечар
+ п а ч ы р в а н е е хворае сэрца што сядае ў хмары на дзень наступны абяцаючы тузін сьнегу ледзь адарваўшы ад замерзлых парэнчаў
пяткі
стану на тры сантымэтры бліжэй да стомы якую ты разам з хлебам кідаеш качкам хруснула нешта і час цяпер я адлічваю па тваім пульсе па птушках што заваркай асядуць на небе я прадкажу адрэсу ананімнага пацалунка па ўзмаху сьцяжка правадніцы з прычапнога вагону як шкадлівае сонца цяпло абяцаючы
+ у вагоне нумар 898 чыканьне пасьпявае заплесьці коску да левай скроні прыціскаецца моцна пытаньне – Вы сыходзіце на наступным? не, я чырвоную кнопку сэрца націскаю для экстранай сувязі з машыністам каб падпісацца пад целам тваім самым жорсткім сваім кампрамісам і калі вочы стануць чыстымі ад аблокаў і калі голас лісьце назад да дрэваў уздыме я ўпаду як тэмпература за вокнамі ніжэй спадара Цэльсія бо той хто носіць са студні вёдры не абавязкова поўніць вадой іх вусны звяжу на вузел на самай мяжы твараў каб той хто мяне чакае шанец меў не дачакацца мужнасьць - гэта тварам да пасажыраў сесьці у поўным тралейбусе у 22.30 і не забыцца што невызначальным можа быць ня толькі артыкль
+ Там, дзе пранізьліва грукае вецер у грудзі І прымушае забыцца на цёплыя дотыкі жыта Пакідаючы на рукох адзінае выйсьце - Абдымаюць бясконцасьць за плечы І Вызваляюць словы ад інтанацыі І Дафніс больш не шукае Хлоі Бо Пенялопа даўно ўжо выйшла замуж І не істотна што на сьняданак выбраць ты памятаеш толькі смак хлеба якім заядалі масьліны бяз костак (хоць з косткамі мне падабаліся болей) ты праглынаеш сьліну - нешта заклала вушы гэта спачатку вусьціш а потым яе так мала і вуснамі сказ за сказам па вуснах ты счытваеш прагна нішто не дарма
+ вычытаць гэты сьнег да канца каб ніводнай памылкі не засталося калі будзе ён паміраць наталяючы смагу эмансыпацыйнай зімы вынесьці на палі птушак чырвоных каб дзяўблі яны глебу што камянём застрае ў горле і глытай не глытай сінія вусны да жыцьця не вярнуць мне або ня вернуць, я - нескладовая перад націскам а дакладней - назоўнік жаночага роду з асновай на "г і таму калі мяне праскланяць... – дык Вы будзеце што-небудзь браць? – ..цукеркі... множны лік мае свае перавагі аднак ёсьць словы якія нельга пісаць разам таму ў скрайніх выпадках я пішу сябе праз злучок трымаючы пад паліто букеты ружовых і жоўтых мяккіх знакаў каб паслабіць тваю цьвёрдасьць але ты не выключэньне а я ня правіла
+ Не, мне ня цяжка уявіць цябе і статыстыку цябе і тваіх суседзяў: жанчыну ў міні-спадніцы і ейнага мужа - кіроўцу фуры цябе і напаўсляпога сабаку цябе і дзяўчыну што займаецца ёгай цябе і мой ровар цябе і басэйн які ты так ня любіш бо зусім ня ўмееш плаваць а я ўмею і таму крочу па мосьце я баюся што ніякія вусны ня змогуць вярнуць мне жаданьня прачынацца з раніцы ў ложку ад таго што анямела рука бо яе пераціснула цяжарам іншага цела а ты кажаш, безадказны мінэт. паспрабуй мяне ўявіць з мужчынам што крочыць па мосьце у яго вочы майго дзядулі мяне і цёплы абсэнт мяне і зімовае мора мяне і мае пакусаныя пальцы мяне без цябе
Комментарии:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Имя нам Легион. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2