Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Няголены ранак

Гапеева Вольга

Шрифт:
+ ўся ў панядзелкавых абдымках званю аўторку ён моўчкі слухае і плача яшчэ ня ведаю, што неба хварэе на боткіна і нам зь ім у палатах розных ляжаць і позіркам блукаць па столі ня спаць ў знак салідарнасьці на волі той чыё дыханьне казытала левае плячо гуляе у маджонг да трэцяй ночы паштовы голуб быў падстрэлены яшчэ ўвосень на паляваньні дзікім дзікім ім яна ж, якой ніколі не было, праіснавала амаль з паўгода на здымках, зробленых адчаем і маной, там хтосьці ў доўгім
паліто
мне дзьверы адамкнуў і разьвітаўся “прабач” было не дастаткова як і кахаць патрэбны былі словы або сказы якіх я не пасьпела нарадзіць цяпер не нараджу ўжо ніколі бо я у больніцы а ты на волі
+ Дзяўчына давайце рыхтавацца да выхаду Навошта нам наступныя станцыі Нашыя грахі пачынаюцца з гэтай Чытайце Біблію радок дванаццаты Як, Вы Афелія, што чакае Гамлета? Дайце зірнуць у Вашыя вочы У мяне таксама жыцьця рэзервацыя З якой так вырвацца хочацца з такім каханьнем каму яна трэба? нейкаму Богу? каб гадоў праз семдзесят атрымаць павышэньне і анёлам лётаць над горадам душаў і целаў грэшных? у гэтай гульні козырам крыўда толькі ў мяне іншыя карты хто на раздачы? п’яны мача тады нясіце паболей ваты якая будзе крычаць ад болю замест мяне фарбавацца ў колер якому нават макі на полі схіляць свае і чужыя галовы
+ як неразношаны абутак мне цісьне сэрца і калі не ў памеры справа тады ў чым віно гарбата піва часам кава такая сынанімія дачканімія бяздзетнасьць і дзеці па-за шлюбам не мае я не магу казаць (як зручна што “х” і “з” так блізка на клявіятуры) і так ня блізка мы і шыбеніцы будаўнічых кранаў на іх штодня я адзіноту вешаю сваю (ты са сваёй спраўляйся залпам) ў бязлюдным парку буду гвалціць сум падчас абедзенага перапынку і нават згубленая завушніца не давядзе што злодзей гэта я
2
+ адзінае магчымае імя было на “а” і заканьчэньне ў яго было на “а” а пасярод - слупы з перагародкай такая арфаграфія мне не знаёма і каб я лепш запомніла яе ты прыкладаў мой голаў да слупа каб слухала я ейнае імя што стала для цябе сынонімам “каханьня” я ж націскалася на “о” таму зрабілася сынонімам “было”
+ на досьвідку прыйдзе бінтаваць маё сэрца рудаю стужкай сатканай з кудзерак анёлаў што часамі сьпяць у трамваях і сасьніўшы яблык раздора хутчэй выбягаюць і нясуцца насустрач самі ня ведаючы каму і навошта у полі за ветрам гнацца вось мая справа бегчы і падаць
+ У
птушак нянавісьці
Твой позірк Яны крыламі хвастаюць па твары Іхні шлях пралягае праз маё сэрца Na pounac і `u advarotnym kirunku I tak pry koznym abdymku I pry koznym drugim pacalunku
+ і так бывае што сьнег на носе ня тае і хоць я тая што цябе на стужку здымае мы засынаем ня з тымі каго абдымем у марах і мне падасца што ўсё ня тое а твае вусны прашэпчуць у мой рот: – наадварот
+ пішы пішы сваю прозу пра тое што ружа на лапу азора упала пішы і не забывайся сьмяецца той хто ўмее сьмяяцца.
+ мне ня выкінуць жыцьця са слова сьмерць як дзяўчыну з цела ўласнага мне ня выкінуць запяклася на грудзёх маіх крывя запяклася ды асыпалася
+ застыне лета кропляй мёду над той радзімкаю што справа каля яе нібы аправа складуся зморшчынкаю я каштану цьвёрдаму зямля раскрые вусны як дзіцяці каб у сябе глыбей схаваці да трэцяга сакавіка
+ павяртаючыся да ўласнага спаталеньня маю намер парушыць правіла і напісаць словы нашыя разам штотыкажашнічога яксалатацудоўна дзе адказ і дзе запыт мне не істотна у слоўнік жыцьцёвых цяжкасьцей варта занесьці: “Надзвычайная крохкасьць каханка, і як яго песьціць”
+ недапабудаваны дом дрэвы досыць халодныя думкі дзервянеюць толькі аднойчы ўночы калі моцы няма плакаць
+ ні каханьня ў мяне ані кар’еры толькі завушніца ў вусе правым ды адна ў левым ні дачкі ня маю ані сына крумкачоў у полі я чытаць вучыла я бяз крыўды крыўда без мяне кагосьці падзялілі а мяне - не
3
+ калі ты дрэва а вецер сышоў ад цябе стаяць нерухома можна стагодзьдзямі і што табе птушкі зь іх звонкімі песьнямі лета калі ты  дрэва ад якога сышоў вецер
+ як памерці то на лузе тваёй сукенкі быць атручаным перасьпелым голасам крыўды расшпіліць да апошняга гузіка чэрствасьць і напоўніць сьпевамі рэха грудзі
+ языком баваўняным прадзетым праз тонкае вушка вуснаў ты вышываеш на жываце маім манаграму
Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Имя нам Легион. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2