Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Няголены ранак

Гапеева Вольга

Шрифт:
+ куды мне спрачацца з жоўтымі сьлівамі што растуць на тваёй радзіме колер мой іншы
+ шукала белую радзімку ў стозе сена а знайшла голку
+ Ісьці па асфальце ў ботах і думаць пра мора кратаючы
вейкамі
ужо цёплую скуру ветра спыніцца і доўга выбіраць кветку пад колер вачэй тваіх ірыс
+ я бяздомныя рухі цела свайго я бяздомныя рухі цела свайго напаткаю у завані між караблёў п’яных дзе павуціньнем разьвесілі кашаль на дрэвах аглохлых ад вачэй безьлічы дзе шкарлупіньне на шкло налепла мне - не адшкрэбсьці і белая вусьцішнасьць матыльком сядае на сьпіну вольную ад крылаў ад крыкаў ад пацалункаў мая свабода навыварат пляце сабе кокан і кожны з нас вусьцішнасьць і кожны з нас паасобку
+ учора бачыў цябе ў небе ты плыла нібы воблака і я падумаў шкада што я не вецер
+ каб заўважыць прыгажосьць тваіх вачэй хопіць імгненьня каб зразумець – і вечнасьці мала каб адчуць смак тваіх вуснаў і пацалунку хопіць а каб навучыцца чытаць па іх – і мільярду замала але кожны дзень набліжае мяне да патаемнага.
+ Д мае чоў оўг ся дзі плы лых нах ней ія ме цы гру лі ў цёп дало тваіх
+ чырвоны чалавечак носіцца за голубам хоча злавіць яго і распавесьці пра коціка з калыханкі якую сьпявае мама калі нікога няма побач
+ вазьму гэты камень памерам з кулак і разаб’ю аб твае вершы аскепкамі ж напішу паэму пра тое што калісьці тут было маё сэрца
+ буду рабіць гарбату ў адзін кубак класьці сем лыжак цукру а ў іншы дадаваць солі калі ты не ў маім доме нават калі ты не ў маім доме няхай табе будзе салодка
+ прымусовае шчасьце раздавалі ўчора на нейкай там штрасэ да мяне падышлі
і сказалі
у вас такія няправільныя вочы вазьміце сабе кавалак я прынесла яго дадому паставіла ў шафу інструкцыю не прачытала а аказалася зь ім трэба было жыць
+ Хутка восень Іржу Дастаю з шафы Мы ідзем на шпацырку На табе вянок з летніх красак Ты яшчэ так далёка Маё вечнае лета І казытлівае лісьце Тваіх пацалункаў Я зьбіраю для сушкі Каб узімку імі лячыць сваё беднае горла
+ такі непрыкметны чырвоны матыль на чырвоным драконе
+ Раніца у якой не існуе нічога апроч тваёй сьмерці калі ты паміраеш не са мной з кімсьці іншай разрывае мяне на кавалкі і парваную прымушае жыць далей калі так ня хочацца
+ маленькі поні катае маленькіх дзяцей за грошы што плацяць бацькі ягонаму гаспадару але іх ўсё адно не хапае каб кожны дзень есьці салодкую моркву таму на вячэру сёньня маленькі поні будзе есьці сухую траву я не падобна да поні і да маленькіх дзяцей не падобна можа я морква а можа трава якую ты перажоўваеш ужо каторы год быў час калі я ня ўмела чытаць і гэта рабіла мама тады ў кніжцы было напісана што маленькі поні катае маленькіх дзяцей проста так

+

МАНІФЭСТ вершаў

Вершы бываюць розныя.

Яны бываюць высокія і ня вельмі. Жанчыны і ня

вельмі.

Вершы таксама растуць, але паліваць іх ня трэба, яны

ня дрэвы, а Вы не вада.

Каб верш вырасла ці вырас іх трэба калыхаць.

Трапляюцца некаторыя вершы без нагі ці рукі, але

тужыць ня трэба, іх можна адрасьціць, як яшчаркі,

што губляюць свае хвасты, а потым зноўку іх

знаходзяць.

Праўда ў некаторых вершаў так ніколі і ня

вырастаюць крылы, альбо вырастаюць і

адвальваюцца. Напэўна ім не хапае кальцыю ў

арганізьме, ці што?

Але гэта ўсё потым.

Спачатку верш трэба злавіць.

Вершы... яны разьбягаюцца, гуляюць у хованкі,

маскіруюцца пад прозу і ўсё такое.

Таму лепш узяць з сабой сачок.

Самі яны чапляцца ня стануць, толькі калі бяжыш ці

едзеш куды, яны разам з ветрам асядаюць на валасах,

шчакох, застаюцца на табе як на ветравым шкле, тады

толькі пасьпявай іх запісваць.

У нерухомым стане складаней, прынада.

Вершы-драпежнікі будуць радыя кроплі

крыві, ласуны - тоненькаму струменьчыку мёду,

што зьбягае з лыжкі назад у слоік..

А потым іхнія трупікі (калі іх назьбіраецца і ня будзе,

дзе захоўваць) можна прыбіць да папяровых старонак,

выдаць кніжку і будуць у вас свае могілкі.

Хаця ёсьць іншыя падыходы і больш падрабязныя

клясыфікацыі, згодна зь якімі вершы таксама людзі і

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Имя нам Легион. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2