Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ордэн Белай Мышы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

На пачатку адзінаццатае маўклівы ціск на залётных даў плён: на «палубе» засталіся толькі свае. Моладзь са згоды бармена пераставіла столік да дзвярэй, чым, па сутнасці, забарыкадавала ўваход, і пайшла танцаваць пад блюзавыя мелодыі. Услед за гэтым бармен паставіў анталогію «Bеаtles», і падняліся мы, а дачакаўшыся наступнае песні, - глуханямыя. Такі самы эфект міліцыянт Пеця мог бы выклікаць, разрадзіўшы свой пісталет у вітрыну за стойкай. Глуханямыя не былі глухімі, ва

ўсякім разе хтосьці з іх меў слых, дастатковы на тое, каб адчуваць мелодыю і беспамылкова вадзіць партнёра. Ад разгубленасці астатнія пары спыніліся, і да канца песні глуханямыя танцавалі ў адзіноце.

Потым я запрасіў цябе, а міліцыянт, разоў колькі зірнуўшы на лесбіянак, - памочніцу бармена. Сам бармен, нечакана лёгка валодаючы сваім шафападобным целам, танцаваў з высокай шатэнкаю з кампаніі маладзёнаў. Лесбіянкі трымаліся даўжэй, аднак не маглі не адчуць, што іх ахутаныя цыгарэтным дымам адмовы ад мужчынскіх запрашэнняў выглядаюць двайным выклікам. У танцы яны рухаліся з пластычнасцю прафесіяналак, але, як і глуханямыя, не дазволілі разбіць свой дуэт ні міліцыянту, ні бармену, ні мне.

Пад «Gіrl» ты пайшла з худым, як жэрдка, вастраносым хлопцам, а я - з ягонай пышнагрудаю сяброўкай, што мела зайздросную талію і карону цудоўных каштанавых валасоў, якія, напэўна, умелі маляўніча рассыпацца па падушках. Дзяўчына яўна перабрала норму: яна павісла на мне і, прыціснуўшыся ўсім целам, зашаптала, што хоча, каб я на ёй пакатаўся. Ты атрымала ад яе незаслужанае абвінавачанне ў фрыгіднасці, а твой партнёр з птушыным носам - у імпатэнцыі, што не перашкодзіла яму выцягнуць шарыкавую асадку і напісаць табе на далоні нумар тэлефона.

Прыкладна ў гэты час мокры ад поту бармен грукнуў аб стойку дзвюма дармавымі пляшкамі лікёру і дзвюма - шампанскага. Гэта сталася сігналам. Пеця ўпершыню раскашэліўся на пачастункавае шампанскае, глуханямы паставіў побач каньяк. Мы з лесбіянкамі падтрымалі агульнае натхненне, а моладзь, у якой даўно скончыліся грошы, унесла сваю долю тым, што ссунула два столікі і расставіла крэслы, на якіх уладкаваліся ўсе, апрача красуні з асінай таліяй, што ціхамірна пасопвала ў кутку за выступам дзвярэй...

Тралейбусы ўжо даўно не хадзілі, калі ў прачыненае вакно зазірнуў міліцэйскі патруль. «У нас банкет!» - зычна выгукнуў бармен, і ягоны голас аказаўся неспадзявана цвярозым і прагучаў над сатурналіяй, як ранішні крык пеўня...

Ноч пераміргвалася дробнымі гарадскімі зоркамі і дыхала свежасцю блізкае восені.

Колькі хвілінаў мы, паўтара дзесятка позніх гулякаў, непрыкаяна тупаліся ля дзвярэй, а тады пацягнуліся кожны ў свой бок. Пазней за астатніх разышліся пары:

мы, глуханямыя і лесбіянкі.

Праз два дні мы з табой стаялі на тым самым месцы. Прызнайся, разам са старой завядзёнкай нас вяла і надзея, што расстанне з кавярняю было заўчасным і, праехаўшы тры прыпынкі, мы ўбачым чырванашчокага бармена, а там падыдуць лесбіянкі альбо, прыгнуўшыся ў дзвярах, зойдзе алмазаздабытчык з пасіяй-аднадзёнкай...

Нас сустрэла падкова высокага свежага плота, які хаваў і два вакны на някідкім фасадзе, і бакавую сцяну, дзе была намаляваная назва, і клёнік-самасейку з тузінам пыльных лісцяў, што збіраўся вырасці на газоне перад ганкам.

Мы зайшлі ў бліжэйшы зялёны дворык, селі на дзіцячыя арэлі і, выкурыўшы па цыгарэце, дамовіліся стэлефанавацца, як заўсёды.

Мы не пазванілі - ні як заўсёды, ні наогул.

З усіх наведнікаў кавярні за гэтыя гады я не спаткаў нікога, акрамя алмазаздабытчыка. Наставіўшы пад золкім восеньскім ветрам каўнер, ён самотна брыў па свіслацкай набярэжнай, і з кішэні ягонага калісьці дыхтоўнага паліто выглядвала светлае рыльца адкаркаванае бутэлькі. Я спыніўся, ён таксама відавочна пазнаў мяне, але пасля імгненнага вагання перавёў вочы на рачное рабацінне і прыспешыў хаду.

Ну і цяпер вось сустрэча з табой.

Я gеnіus lосі, я помню дзяцінства

Гэтага горада, гэтае песні...

узгадваецца мне, а ты сядзіш з цыгарэтай у пустым фатэлі каля вакна і пагаджаешся: таго, што не зрабілася ўспамінам, проста не існавала.

Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Арлоў, Ордэн Белай Мышы: Аповесці, апавяданні — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. — 301 с.

ISBN 985-02-0611-X

У адной невялікай краіне насельніцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ер-міністра, аднаго генерала, аднаго прафесара, аднаго студэнта, аднаго пісьменніка... Усіх было па адным, і, дзякуючы гэтаму, краіна жыла заможна і спакойна. Але аднойчы спакой быў парушаны: каралеўскі ювелір вырабіў адзіны ордэн, а значыць, павінен быў з’явіцца і адзіны яго кавалер. Як падзеі разгортваліся далей, чытач даведаецца з вострасюжэтнага твора, што даў зборніку назву. У кнігу ўвайшлі таксама новыя і ўжо знаёмыя чытачу творы з цыкла «Полацкія апавяданні» і іншыя тэксты на сучасныя і вечныя тэмы.

Рэдактар: І. М. Паланейчык

Поделиться:
Популярные книги

Искатель 3

Шиленко Сергей
3. Валинор
Фантастика:
попаданцы
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Искатель 3

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Неудержимый. Книга XX

Боярский Андрей
20. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XX

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Маяк надежды

Кас Маркус
5. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Маяк надежды

Отмороженный 9.0

Гарцевич Евгений Александрович
9. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 9.0

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Попаданка 3

Ахминеева Нина
3. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка 3

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4